Беларуская традыцыйная музычная спадчына
Алег Аляхновіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 382с.
Мінск 2000
ДА БЫЛА У БАБКІ КУРАЧКА-РАБУШКА
ку_ рач_ кара_ буш_ ка.
Умерана скора ш
Да бы_ ла у баб_ кі
Да была у бабкі курачка-рабушка, Віно ж маё, віно зеляно!** Нанесла рабушка к Вялікадню яечак. Бабка ўнукаў ждала да іх частавала. — Да будзь жа ты, бабка, і сама здарова.
(Зап. А. Аляхновіч у 1998 г. у Рудзенску ад М.А. Плаксінай, 1921 г. н., з в. Горанка Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.) Натацыя напеву А. Аляхновіча.
* Прыпевы «Ды віно ж маё зеляное!» і «Ой, зялёны явар, вінаград!» паўтараюцца па чарзе праз адзін радок.
** Прыпеў паўтараецца двойчы пасля кожнага радка
Многія валачобныя песні выконваюцца ў час пераходу валачобнікаў ад хаты да хаты, таму яны рытмічныя, падмацаваныя формуламі-заклінаннямі. Маюць урачысты характар, прыўзняты настрой, як правіла, слова і напеў у іх аб’яднаны рытмікай. I сёння гэтыя творы прыносяць людзям эстэтычную асалоду і задавальненне.
У юраўскіх песнях сустракаюцца вельмі старажытныя напевы па змесце і меласу. Багатая мелодыка гэтых твораў пры іх выкананні патрабуе пэўнай тэхнічнай падрыхтоўкі спевакоў. У юраўскіх песнях захавалася вера нашых продкаў у ачышчальную сілу Юр’евай расы, якая нібыта даруе здароўе чалавеку і жывёле, спрыяе дзяўчатам у каханні. Сам абрад Юр’я звязаны з гаспадарчымі клопатамі, перш за ўсё жывёлагадоўляй.
Юраўскія песні вельмі падобныя да вяснянак, галоўны іх матыў — гуканне вясны, адмыканне зямлі. Юр’я малюецца ў песнях не як святы, а як просты селянін, галоўным клопатам якога з’яўляюцца звычайныя сялянскія справы. Ён пачынае ўсе сельскагаспадарчыя работы, валодае правам адмыкаць зямлю і выпускаць расу.
ЮР’Я, УСТАНЬ РАНА
Юр’я, устань рана*, Юр’я, мойся бела. Юр’я, ідзі ў стайню, Юр’я, сядлай каня, Юр’я, едзь у поле, Юр’я, адамкні зямлю, Юр’я, пусці расу, Юр’я, цяпленькую, Юр’я, бяленькую.
У песнях Юр’я выступае як дбайны гаспадар, апякун жывёл, які забяспечвае добры ўраджай, плён у жывёлагадоўлі.
*Кожны радок паўтараецца.
ЮР’Я! ВЕЧАР ДОБРЫ, ЮР’Я!
Юр’я! Вечар добры, Юр’я!
Юр’я! Падай ключы, Юр’я!
Юр’я! Нашто ключы? Юр’я!
Юр’я! Зямлю адмыкаць. Юр’я!
Юр’я! Нашто адмыкаць? Юр’я!
Юр’я! Расу пушчаць. Юр’я!
Юр’я! Нашто раса? Юр’я!
Юр’я! Для каровак. Юр’я!
У некаторых юраўскіх песнях знаходзіць сваё адлюстраванне цяжкая праца чалавека ў час вясны.
ОЙ, ЮР’Я, ЮР’Я
Ой, Юр’я, Юр’я, He вадзі дзевак у танок, He вадзі дзевак у танок. Горка наша ваяванне, Горка наша ваяванне,
Ручкі, ножкі рукаванне, Ручкі, ножкі рукаванне. Ой, Юр’я, Юр’я, He вадзі дзевак у танок. He вадзі дзевак у танок.
Юраўскі абрад і песні, звязаныя з ім, вельмі старажытныя, у іх захаваліся таксама элементы рэлігійных уяўленняў. Але Юр’я, як падкрэслівалася вышэй, малюецца ў песнях як селянін са сваімі гаспадарчымі клопатамі. Разам з тым паказваецца глыбіня яго пачуццяў, чалавечнасць, прастата паводзін, што збліжае яго з простым чалавекам, а не са святым. Яго вобразная рэалістычнасць тлумачыцца жыццёвымі справамі, якія ён выконвае.
Што тычыцца музычных асаблівасцей юраўскіх напеваў, то апошнім уласцівы замоўныя функцыі, звароты, просьбы, якія маюць старажытныя інтанацыі. Сінкопы, трыолі рэфрэнаў юраўскіх песень надаюць ім магічны характар. Песні павінны выконвацца сакавітым, глыбокім, моцным гукам.
ЮР’Я, УСТАНЬ PAHA
Павольна, з рухам J= 60, 144
Юр’я, устань рана*, Юр’я, умыйся бела. Юр’я, прычашыся, Юр’я, прыбярыся, Юр’я, вазьмі ключы, Юр’я, ідзі ў поле, Юр’я, адамкні зямлю,
Юр’я, выпусці расу. Раса на кароўкі, Трава на конікі, Гігель на свіначкі, Муроч на авечачкі, Жвірок на вутачкі I на гусачкі.
Як сведчыць мастацкая практыка народа, юраўскія песні паступова губляюць сувязь з адпаведнымі элементамі абраду, спяваюцца часам вясной у розныя моманты, не звязаныя з абрадам. Весялосць удзельнікаў свята ўзнікае пад уздзеяннем веснавога надвор’я, разнастайных гульняў і забаў. Напрыклад, у Мінску ў час правядзення юраўскага абраду ў парку імя М. Горкага наладжваюцца маляўнічыя касцюміраваныя шэсці моладзі да агню, карагоды, жарты, гульні вакол вогнішча і інш. 3 вялікай ахвотай удзельнічаюпь у веснавых святах асобныя выканаўцы і фальклорныя калектывы, у тым ліку дзіцячыя, якія ў сцэнічных умовах аднаўляюць некаторыя элементы веснавых абрадаў, далучаюцца да здабыткаў традыцыйнай культуры.
Абрад Ваджэнне стралы і песні, прысвечаныя яму, заключаюць цыкл веснавой абраднасці. Гэты абрад адзначаецца на Ушэсце (саракавы дзень пасля Вялікадня). У час яго правядзення спяваюць у асноўным карагодныя песні. Шырока распаўсюджаны варыянты песні «Як пушчу стралу», адзін з якіх прыводзіцца ніжэй.
* Кожны радок выконваецца двойчы.
стра_.
Як пушчу стралу Па ўсяму сялу*. Ды ідзі, страла, Да ўздоўж сяла. Да зайдзі, страла, К добру молайцу. Да убі, страла, Добрага молайца. Да й што па молайцу Некаму плакаці:
Матка старая, Сястра малая, А жана молада Жыве каля горада. Ой, дзе конь бяжыць, Там зямля дрыжыць. Ой, дзе мамка жыве, Там рэкі плывуць, А дзе жонка жыве, Пажары гараць.
Асноўны сэнс гэтага таямнічага абраду накіраваны на засцярогу чалавека ад маланкі (стралы). Праўда, у большасці варыянтаў песні, як і ў прыведзенай вышэй, страла павінна некага забіць, паколькі ў гэтым яе функцыянальнае прызначэнне. Песня выконваецца зычным гукам, каб падкрэсліць яе магічны, заклінальны характар.
Абрад заканчваецца заключнай песняй.
ПЕСЕНЬКА МАЯ ХАРОШАЯ
Песенька мая хароша(я)... У!
Схаваю цябе к налецей(ку)... У!
Ды к налецейку, к Ушэсцей(ку)... У!
Паеду ў поле із сахо(ю)... У!
Вазьму песеньку за сабо(ю)... У!
Будуполечкаярава(ці)... У!
Буду песеньку ёй спява(ці)... У!
У траецкіх, русальных абрадах і звязаных з імі песнях важную ролю адыгрываюць расліны, таму ў некаторых заходніх раёнах Беларусі іх называюць Зялёнымі святкамі. Сяляне ўпрыгожвалі свае хаты галінамі бярозы, клёну, вярбы, а таксама аерам, дзяўчаты збіралі лекавыя травы, плялі вянкі, хадзілі ў лес «завіваць» бярозкі
* Кожная страфа паўтараецца.
і пры гэтым спявалі песні. Невыпадкова бяроза іграла важную ролю ў правядзенні абраду. Справа ў тым, што ў практычнай дзейнасці сялян бяроза выкарыстоўвалася ў якасці паліва і як матэрыял для народных промыслаў (з яе кары выраблялі розныя прадметы гаспадарчага спажывання), а бярозавы сок з даўніх часоў ужываўся як карысны для здароўя чалавека напой. Менавіта таму сярод веснавых песень шмат твораў пра бярозку.
АЙ, HE РАДУЙСЯ, ЗЯЛЁН ДУБ
Ай, не радуйся, зялён дуб, Ай, не радуйся, зялёны. He к табе ідзём вянкі віць, He к табе ідзём вянкі віць.
Ай, узрадуйся,бяроза, Ай, узрадуйся, белая. Мы к табе ідзём вянкі віць, Мы к табе ідзём вянкі віць.
На Магілёўшчыне быў распаўсюджаны абрад Завіванне вянкоў, калі дзяўчаты хадзілі ў лес альбо на луг, варажылі на вянках, «куміліся», вадзілі карагоды, спявалі песні, усталёўвалі добрыя ўзаемаадносіны паміж сабою. Нам пашанцавала запісаць прыгожую песню, якую спявалі ў час гэтага абраду.
ВЫ, КУМАЧКІ, ГАЛУБАЧКІ
Вы, кумачкі, галубачкі, Падружкі мае. Эй!
Куміцеся, любіцеся, Любіце і мяне.
Як пойдзеце ў зелен луг гуляць, Гукайце і мяне. Эй!
Як будзеце цвяточкі ірваць, Нарвіце і мне.
Як будзеце вяночкі віць, Вы звіце і мне. Эй!
Як будзеце на ваду пускаць,
Пусціце і мой.
Аўсе вянкі паверх пайшлі, А мой на дно ўпаў. Эй! А ўсе дружкі з вайны прыйшлі, А мой і там прапаў.
Запрапала, запагінула Я ж без мілага. Эй!
Запрапала ж, запагінула Я ж без мілага.
(Зап. А. Аляхновіч у 1998 г. у Рудзенску Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. ад М.А. Плаксінай, 1921 г.н., з в. Горанка Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.) Натацыя напеву А. Аляхновіча.
Нягледзячы на ўплыў хрысціянства на старадаўняе народнае свята, яго першасная аснова захавала элементы язычніцтва, што вынікае са зместу сёмушных песень.
ОЙ, ТРОЙЦА, ТРОЙЦА БАГАРОДЗІЦА
Ой, Тройца, Тройца Багародзіца. Пасеем жыта й ды няхай зародзіцца, Пасеем жыта і пшанічаньку.
Зарадзі, Божа, усякую пшанічаньку.
Ox, i на дварэ да зімненькая роса.
Да жаль, дзядзюхна, што твая жонка боса. Ой, калі табе, да мой дзядзюхна, жаль жа, Купі чобаткі, як чырвоненькі жар жа. Ой, калі табе, да мой дзядзюхна, шкода, Купі чобаткі, каб ёй была выгода.
Ой, куплю ж бо я сваёй міленькай двое, Будзем хадзіці па вадзіцу абое.
Асобную групу веснавых каляндарна-абрадавых песень складаюць карагодныя. Гэтыя творы вельмі разнастайныя па дынаміны, тэмпе і рэгістры. Розныя моманты дзеяння ў карагодзе, якія імітуюць працоўныя працэсы або гульні моладзі, звязаны з індывідуальным і калектыўным выкананнем. Гэтыя асаблівасці адбіваюцца на паскарэнні або запавольванні тэмпу, узмацненні або зніжэнні гучнасці ў час выканання дыялога, рэплік. У мастацкай практыцы народа можна назіраць такія ўласцівасці веснавых карагодных песень, як імправізацыя, непасрэднасць і інш. Пры натаванні гэтых твораў нельга адлюстраваць усе нюансы выканальніцкай практыкі.
Асабліва цікавыя веснавыя карагоды, у якіх спевы выступаюць у форме спаборніцтва паміж групамі выканаўцаў альбо салістам і астатнімі ўдзельнікамі. Тыповы ў гэтых адносінах карагод «А мы проса сеялі».
А МЫ ПРОСА СЕЯЛІ, СЕЯЛІ
— А мы проса сеялі, сеялі.
Люлі, млоды сеялі, сеялі* — А мы коні выпусцім, выпусцім, — А мы коні забярэм, забярэм.
— А нам нада сто рублёў, сто рублёў, — А нам нада дзевіца, дзевіца.
Музычнымі асаблівасцямі абрадавай веснавой мелодыі з’яўляецца няўстойлівая музычная будова, адсутнасць дакладнага рытму, тэмпавыя адхіленні, пераменнасць метра і інш. Вось чаму многія
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка, прыпеў можа быць «Зялёная рутачка, жоўты свет».
веснавыя песні лепей выконваць без інструментальнага суправаджэння, дарэчы, як і некаторыя іншыя творы каляндарна-абрадавай сістэмы. Інструментальнае суправаджэнне патрэбна пры выкананні традыцыйных песень, якія характарызуюцца развітой гармоніяй, устойлівым рытмам, элементамі канцэртнасці. Яно ўпрыгожыць песню, дапаможа раскрыць больш яскрава яе музычнае хараство.
Як паказвае практыка, для суправаджэння многіх абрадавых песень, у тым ліку і веснавых, больш падыходзяць такія нацыянальныя беларускія інструменты, як цымбалы, скрыпка, дудка, лепш, калі іграе адзін музыкант. Ён мае больш магчымасцей для далікатнага суправаджэння многіх каляндарна-абрадавых песень. Асабліва падыходзіць для гэтага дудка. Выканаўца на дудцы, а ім можа быць вучань, мае магчымасць тонка прытрымлівацца дынамічных і тэмпавых адхіленняў спевака ці спевакоў, ісці за імі, не перашкаджаючы свабоднаму цячэнню мелодыі. У гэтым выпадку інструментальнае суправаджэнне быццам стварае акварэльны малюнак. Тэмбр гучання інструмента выклікае ва ўспрыманні слухача мноства пазамузычных асацыяцый.