Беларуская традыцыйная музычная спадчына
Алег Аляхновіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 382с.
Мінск 2000
Грайце, дудачкі, голасна, Скачыце, дзевачкі, хораша.
Песні перадаюць атмасферу самога свята:
Пайшла Каляда ў адну хату.
Гэй, Каляда!
А ў гэтай хаце куццю таўкуць.
Пайшла Каляда ў другую хату.
А ў гэтай хаце серабро звініць. Пайшла Каляда ў трэцюю хату, А ў трэцяй хаце сала шыпіць.
У практыцы выканання народных песень дарослымі і дзіцячымі калектывамі, асобнымі выканаўцамі заўважаецца імкненне трактаваць фальклорныя песні пераважна ў вясёлай, пацяшальнай манеры. Зразумець і адчуць характар народнай песні ў працэсе аднаго выканання не заўсёды магчыма. Толькі ўдумлівы чалавек, які падыходзіць да народнай песні як да мастацкай з’явы, грунтоўна яе вывучае, мае магчымасць у поўнай ступені зразумець «душу» песні, адчуць яе прыгажосць.
Выкананне народных песень павінна пачынацца з вывучэння жыццёвых абставін, у якіх яны бытавалі, са знаёмства з адпаведнай навуковай і метадычнай літаратурай.
У наш час некаторыя прафесіяналы-практыкі, калі гавораць пра народную манеру спеваў, абмяжоўваюць гэтую найскладанейшую, супярэчлівую праблему абмеркаваннем характару гукаўтварэння. Звычайна гавораць пра адкрыты гук пры спевах і на занятках у асноўным «ставяць» голас. На такія элементы народнай манеры спеваў, як інтанацыя, дыялекты, артыкуляцыя, дыханне, дыкцыя, імправізацыя і інш., звяртаецца недастатковая ўвага.
Аналіз калядных песень паказвае, што іх функцыянальнае прызначэнне звязана з рухам святочнага шумнага натоўпу, абыходамі двароў калядоўшчыкамі, дзеяннямі калядных персанажаў, з інтанацыямідэкламацый, скорагаворак, танцаў, пантамімы. Менавіта прырода калядак і шчадровак абумоўлівае іх меладычную інтанацыю, у аснове якой ляжаць актыўная маторная рытміка і элементы моўнага характару з воклічамі, зваротамі, урачыстымі віншаваннямі, нават заклікамі-загуканнямі, уласцівымі для веснавых песень.
Для інтанацый зімовых песень характэрны ў асноўным інтэрвалы квінты. Свабоднае вар’іраванне квінтавых папевак-воклічаў, зваротаў і перадае характар зімовага свята. Даследчык Ф. Рубцоў пераканаўча абгрунтоўвае думку аб тым, што святочная квінтавая інтанацыя ўласціва многім абрадавы.м песням славянскіх народаў.
Для выканання зімовых песень важна зразумець іх жанравую прыналежнасць, функцыянальную накіраванасць, прыкладны характар, сувязь з абрадам. Бытавая, абрадавая спецыфіка зімовых песень утрымлівае своеасаблівы «код», «інтанацыйны ключ», які ляжыць у аснове народнай манеры спеваў. Зразумела, што інтанацыйная прырода абрадавых песень — толькі адзін з элементаў народных спеваў.
Такім чынам, пры выкананні абрадавых песень трэба задумацца над іх прыродай, асаблівасцямі інтанавання, знайсці свае падыходы, якія будуць максімальна набліжаны да народнай манеры спеваў. Вывучыць спецыфіку народнай манеры спеваў магчыма намаганнямі многіх тэарэтыкаў і практыкаў фальклору, таму артыкул трэба разглядаць як сціплую спробу ў гэтым накірунку.
ЗІМОВЫЯ ПЕСНІ
У беларускім каляндарна-абрадавым фальклоры зімовыя песні займаюць прыкметнае месца. У народзе гэтыя песні называюць калядкамі і шчадроўкамі — у залежнасці ад абрадаў, для якіх яны прызначаліся. Вучоныя лічаць, што тэрмін «каляда» паходзіць ад назвы першага дня кожнага месяца ў старажытных рымлян, які называўся «календа». Асабліва святочна адзначаліся календы навагоднія. На другі дзень калядных свят пачыналі рытуальны абыход двароў калядоўшчыкі, якія спявалі калядкі. Увечар напярэдадні Новага года дзяўчаты хадзілі па хатах і сгтявалі шчадроўкі.
У жывым бытаванні ў наш час звычай калядавання захаваўся больш трывала на Палессі (Гомельская і Брэсцкая вобласці), дзе ў многіх вёсках ён узнікае спантанна, паступова ўцягваючы ўсіх вясковых жыхароў у своеасаблівы карнавал. Вызначыць падзел паміж гледачамі і «артыстамі» ў каляднай гульні бывае вельмі цяжка — усе яны адначасова і выканаўцы, і слухачы. Але ж у святочным калядаванні, ці шчадраванні, тон задаюць канкрэтныя ўдзельнікі, функцыі якіх выразна акрэслены: «пачынальнік», «звяздар», «каза», «механоша», «музыкі», «шчодрая» і інш.
Даследчыкі калядных песень (A. I. Гурскі, 3. Я. Мажэйка) вылучаюць наступныя групы: агульнакалядныя; песні, прысвечаныя гаспадару, гаспадыні, сыну, дачцэ; песні пра «казу», аладкі, бліны, Васілле; калядныя карагоды; гульні; песні пазаабрадавыя.
Святкаваліся Каляды ў беларусаў у перыяд з 24 снежня па 6 студзеня па старым стылі. 25 снежня — дзень зімовага сонцазвароту, «адраджэнне» сонца, пачатак новага аграрнага года. Менавіта таму сяляне адзначалі яго вельмі святочна. Рознымі абрадавымі дзеяннямі, а таксама песнямі, скокамі, якія суправаджалі гэтыя рытуалы, яны імкнуліся ўздзейнічаць на сілы прыроды, ствараючы тым самым спрыяльныя ўмовы для правядзення гаспадарчых работ у новым годзе.
Трэба адзначыць, што хрысніянства, якое пранікла да ўсходніх славян у X ст., змагалася супраць народных абрадаў, у тым ліку і Каляд. Але ўрэшце рэшт яно вымушана было прыстасоўваць да народных абрадаў свае хрысціянскія святы.
Звычайна калядкі і шчадроўкі — творы жыццесцвярджальныя. Большасць з іх блізкія па характары і стылі, часам маюць аднолькавы прыпеў «святы вечар», праўда, у некаторых шчадроўках сустракаецца прыпеў «шчодры вечар». Зімовыя песні ствараюць святочны і ўрачыста-прыўзняты настрой у выканаўцаў і слухачоў. Тыповая рыса
калядных песень — моўны і маторны пачатак. У іх сустракаюцца розныя воклічы, скорагаворкі, дэкламацыйныя інтанацыі.
Важнай уласцівасцю зімовых песень з’яўляецца іх гульнявы пачатак. Бадай што кожная песня змяшчаедраматычны, тэатралізаваны элемент або дзеянне. Па сутнасці, у самой песні заключана сэнсавае развіццё, пэўны сюжэт. На жаль, у школьнай творчасці амаль не раскрываецца тэатралізаванасць народнай песні. Таму некаторыя дзіцячыя калектывы, паказваючы абрад калядавання, выглядаюць статьгчна, нерухома.
Абрад калядавання ў сучасным пераасэнсаванні і эстэтычным успрыняцці з’яўляецца толькі знешне рытуальным дзеяннем. Па сваім ўнутраным змесце прадстаўленні з «казой», «мядзведзем», «канём» і г. д. — гэта жартоўны карнавал, бытавая забава, гульня. Такім чынам, абрадавыя дзеянні даюць магчымасць для фантазіі, выдумкі, мастацкай свабоды. Трэба толькі праявіць цікавасць, жаданне зрабіць той альбо іншы абрад эстэтычна прыгожым.
Пры вывучэнні калядак і шчадровак важна мець на ўвазе, што па сваім меладычным складзе яны, дарэчы як і іншыя беларускія каляндарна-абрадавыя песні, аднагалосыя. Таму не трэба іх апрацоўваць, далучаючы галасы, каб гучала «прыгожа».
Неабходна патрабавальна ставіцца і да падбору рэпертуару народных песень, улічваючы як мастацкую каштоўнасць апошніх, іх складанасць, так і творчыя магчымасці калектыву. Нават самыя простыя на першы погляд песні не пазбаўлены творчай інтэрпрэтацыі пры іх развучванні і выкананні. Важна адчуць характар гэтых твораў, перадаць іх настрой.
Даволі распаўсюджаным недахопам пры выкананні каляндарна-абрадавых песень, у тым ліку зімовых, з’яўляецца празмернае фарсіраванне гуку, якое часам пераходзіць на крык. Народныя песні спяваюцца без напружання, натуральнымі галасамі. Успрыманне іх слухачамі залежыць ад выразнасці выканання, ступені перадачы характару, ідэйнага і вобразнага зместу твора, а не гукавой моцы.
Зімовыя песні як частка традыцыйнай спадчыны — вельмі дэмакратычны жанр, які дазваляе далучаць да творчай практыкі народа ўсіх жадаючых, нават з абмежаванымі музычнымі здольнасцямі. У гэтай даступнасці традыцыйных песень заключаецца іх глыбокая чалавечнасць.
КАЛЯДЫ, КАЛЯДКІ
Каляды, калядкі, У маляваным вазочку, Везлі бліны і аладкі! На вараненькім канёчку!
ДОБРЫ ВЕЧАР ДОБРЫМ ЛЮДЗЯМ!
Добры вечар добрым людзям! Ці дома, дома сам гаспадар?
А я бачу, што ён дома,
Сядзіць сабе кале стала. На ім шапка пуховая, На ім кажух бабровенькі
ДОБРЫ ВЕЧАР, ШЧОДРЫ ВЕЧАР
He вельмі скора J= 126
Доб_ры ве_ чар, шчо_дры ве_ чар
у_сім лю_ дзям на увесь ве_ чар!
Добры вечар, шчодры вечар Усім людзям на ўвесь вечар!*
— А ці дома пані твая?
А я бачу, яна дома.
— Яна дома не гуляе, Піражочкі рашчыняе!
— А ці дома пан гаспадар?
А я бачу, што ён дома.
Што ён дома не гуляе, Чалядоньку даглядае!
На ём шуба шубалёва, Прычаплёна каліточка.
А ў калітцы, у той новай, Усім госцям па златому.
Добры вечар, шчодры вечар Усім людзям на ўвесь вечар!
* Прыпеў «Добры вечар...» паўтараецца пасля кожнай страфы.
А Ў ЛЯСКУ, ЛЯСКУ НА ЖОЎТЫМ ПЯСКУ...
А ў ляску, ляску на жоўтым пяску, Святы вечар!*
Пава лятала, пер’е раняла. Млода дзевачка пер’е збірала, Пер’е збірала, ў рукавок клала. 3 рукаўка брала, вяночак віла. Звіўшы вяночак, пайшла ў таночак.
ОЙ, ТАМ ПАД ШЧАДРОМ ВАСІЛЬКА 3 КАНЁМ...
Ой, там пад шчадром Васілька з канём, Ой, грай, морэ, радуйся, земле!** На кані сядзійь, дудачку дзяржыць, У дудачку грае, слышна спевае.
Прыйшла да яго матушка яго:
— Ой, сынку, сынку, хто ж цябе навучыў, Хто ж цябе навучыў у дудачку граці, У дудачку граці, слышна спеваці?
— To ж была ў караля адная дачка, Яна ж мяне навучыла ў дудачку граці, У дудачку граці, слышна спеваці.
* Прыпеў «Святы вечар!» паўтараецца пасля кожнага радка.
** Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
НУ-НУ-НУ, КАЗА...
Ну-ну-ну, каза, Ну-ну, белая, Паварочайся Да на гужочках. Дзе каза хвастом — Там жыта кустом, Дзе каза рагамі — Там жыта стагамі. А ў том жыцця Перап’ёліца Гуляла з дзецьмі — Люба глядзеці.
Ой, дзеці, дзеці, Дзе вас падзеці? Й у тоя сяло, Й у Залужжайка? Да й у том сяле Да й і два стралцы Хацелі нашу козку
Забіці.
Наша козачка Дагадалася Да й у пер’яйка Захавалася. А ІваніхаБалабаніха Нашага казла He падарыла. Нашаму казлу Німножка трэба: Сем печ перапеч, Рэшата аўса, Наверх кілбаса I кусок сала, Каб каза ўстала, I капа грэчкі На вярэячкі.
ОЙ, УЧОРЫ 3 ВЕЧОРЫ...
Ой, учоры з вечоры*, С паднябескага неба,
С паднябескага неба Прыйшла к нам навіна.
Прыйшла к нам навіна: Родзіць панна сына.
Родзіць панна сына, Родзіць раджонаго.
Родзіць раджонаго, Езуса мілого.
Небеса растварылісь, Тры анёлачкі явілісь.
Тры анёлачкі явілісь. — Пастушкі вы мілы!
Пастушкі вы мілы, Небеса растварылі.
ОЙ, Ў ЛЯСКУ, Ў ЛЯСКУ НА ЖОЎТУМ ПЯСКУ...
Ой, ў ляску, ў ляску на жоўтум пяску, Святы вечар, на жоўтум пяску!