Беларуская выцінанка
Яўген Сахута
Выдавец: Беларусь
Памер: 230с.
Мінск 2008
Я. М. Сахута
БЕЖВУГКЖіі
Мінск «БЕЛАРУСЬ» 2008
УДК 745.542(476)
ББК 85.125(4Бен)
С22
Выпуск выдання ажыццёўлены па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
ISBN 978-985-01-0804-3
© Сахута Я.М., 2008
© Афармленне. УП «Выдавецтва «Беларусь», 2008
гісторыі нашай культуры нямала відаў народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці, калісьці досыць папулярных, затым практычна забытых, а сёння адроджаных, вернутых фактычна з небыцця, на новым узроўні ўключаных у сучасныя культурныя працэсы. У поўнай меры гэта датычыць і мастацтва стварэння ажурных узораў з паперы — выцінанкі.
У свой час гэты від народнага мастацтва леражыў кароткі, але прыкметны росквіт. У канцы XIX і асабліва ў першай палове XX ст. ажурныя папяровыя ўзоры можна было бачыць амаль у кожнай хаце. Некаторае ажыўленне традыцыі назіралася ў пасляваеннае дзесяцігоддзе, затым выцінанка практычна знікла з народнага побыту, пакінуўшы след хіба толькі ў людской памяці.
Шырокі ўздым цікавасці да набыткаў нацыянальнай культуры, характэрны для апошняга часу, выклікаў адраджэнне і развіццё многіх практычна забытых відаў народнага мастацтва і народных мастацкіх рамёстваў. I справа тут не толькі ў нашым усведамленні іх каштоўнасці як арганічнай часткі нацыянальнай культуры, неабходнасці падтрымліваць, адраджаць і развіваць мастацкую спадчыну нашых продкаў. Як аказалася, традыцыйныя мастацкія рамёствы — зусім не «архаіка» ці музейны набытак, а вельмі сучасная з'ява, якая пры ўмелым, беражлівым, клапатлівым падыходзе арганічна і натуральна ўключаецца ў наш сучасны побыт.
Найярчэйшай ілюстрацыяй гэтых працэсаў якраз і з'яўляецца выцінанка. Сёння мы назіраем не проста адраджэнне, а імклівы ўзлёт, які літаральна за дзесяцігоддзе вывеў выцінанку ў шэраг найбольш папулярных відаў сучаснага народнага мастацтва. Пры гэтым прыкметна змяніўся і яе характар — ад досыць простых, сціплых у мастацкіх адносінах вырабаў да высокадэкаратыўных твораў станковага характару.
Натуральна, што працэсы адраджэння на новым узроўні забытых старонак нацыянальнай культуры выклікаюць патрэбу ў высвятленні традыцый і набыткаў на гэтай ніве. Як аказалася, у параўнанні з іншымі відамі беларускага народнага мастацтва традыцыйная выцінанка не пакінула амаль нія-
кага рэальнага следу. Прычыны гэтага розныя, і перш за ўсё адносіны да выцінанкі саміх майстроў. Калі, напрыклад, тканы ці вышываны абрадавы ручнік мог перадавацца з пакалення ў пакаленне, то зробленыя з таннага нетрывалага матэрыялу ажурныя папяровыя ўзоры штогод (а то і некалькі разоў на год) замяняліся новымі, старыя ўзоры без жалю выкідвалі, таму шукаць іх сёння ў традыцыйным побыце — марны занятак. He паклапаціліся сабраць іх у свой час музеі, не згадваюць у сваіх працах даследчыкі матэрыяльнай і духоўнай кулыуры.
Такую няўвагу даследчыкаў народнай культуры беларусаў да выцінанкі можна растлумачыць адносна познім ажыўленнем беларускай этнаграфічнай і мастацтвазнаўчай навукі. Таму даводзіцца канстатаваць відавочны факт: калі ў нашых суседзяў — палякаў, украінцаў, літоўцаў — публікацыі пра выцінанку з'явіліся яшчэ ў пачатку XX ст., а багатыя музейныя калекцыі захоўваюць узоры стогадовай даўнасці, то беларускія даследчыкі нічога гэтага не маюць.
Нельга не адзначыць пры гэтым, што адносіны да выцінанкі як віду народнага мастацтва не зусім адназначныя. Калі літоўскія, украінскія, польскія, славацкія даследчыкі даўно вызначылі належнае месца выцінанкі ў культуры сваіх народаў, то даследчыкі рускага народнага мастацтва адносяцца да яе досыць скептычна. Відаць, гэта можна патлумачыць як слабой пашыранасцю выцінанкі ў рускай народнай культуры, так і не надта выгадным параўнаннем яе з глыбока традыцыйнымі відамі народнага мастацтва. На першы погляд як быццам лагічна: і гісторыя выцінанкі не надта багатая, і матэрыял нетрадыцыйны, і выступала яна часта ў якасці часовага і больш таннага заменніка тканін, карункаў, вышыўкі. Тым не менш у гэтым выпадку варта кіравацца прынятым у мастацтвазнаўстве правілам: калі нейкі від творчасці перажыў больш чым тры пакаленні майстроў, яго можна залічваць да народнага мастацтва. А перыяд актыўнага бытавання выцінанкі куды большы, і за такі час яе стваральнікі выпрацавалі характэрныя для такіх вырабаў і адначасова глыбока традыцыйныя мастацкія сродкі і прыёмы, што дазволіла іх творам арганічна ўключыцца ў інтэр'ер народнага жылля, не ствараючы дысанансу з узорамі іншых відаў народнага мастацтва. Вызначаецца выцінанка і нацыянальнымі адметнасцямі, што заўсёды было ўласціва глыбока традыцыйным відам народнага мастацтва.
I ўсё ж пры гэтым нельга не зазначыць, што няпоўнае стагоддзе актыўнага бытавання выцінанкі — не надта значны Час у эвалюцыі народнага мастацтва, каб паспець выпрацаваць такую дасканаласць формаў і дэкору, як, скажам, у ткацтве, вышыўцы, разьбярстве, ганчарстве. Таму ў мастацтве выцінанкі (у тым ліку і нашых суседзяў) шмат выпадковых матываў, чужых уплываў, пераймальніцтва, нярэдка пераважае ярка выяўленая індывідуальнасць ці звычайная самадзейнасць. Гэта асабліва прыкметна ў сучас-
най беларускай выцінанцы, паколькі нават пры ўсім жаданні майстроў абапірацца на яе традыцыі яны сутыкаюцца з ужо адзначанай практычна чыстай старонкай у айчынным мастацтвазнаўстве.
Першай спробай запоўніць гэтую старонку стаў артыкул у часопісе «Мастацтва Беларусі» канца 1980-ых гадоў — часу прыкметнага росту цікавасці да забытых відаў традыцыйнага народнага мастацтва1. Ён тэзісна, зыходзячы з наяўнага на той час нешматлікага матэрыялу, акрэсліваў гісторыю і тагачасны стан выцінанкі ў Беларусі, характарызаваў яе мастацкія асаблівасці і тэхналагічную спецыфіку. Прапанаваная ў артыкуле класіфікацыя выцінанкі паводле сваіх тэхналагічна-кампазіцыйных разнавіднасцей і сёння без нейкіх дапаўненняў і змяненняў выкарыстоўваецца ўсімі, хто звяртаецца да гэтага віду народнага мастацтва Беларусі.
Прыкметная патрэба ў метадычным забеспячэнні шырокай цікавасці да «мастацтва паперы і нажніц» выклікала з'яўленне некалькіх дапаможнікаў практычнага характару, што давалі магчымасць авалодаць асноўнымі прыёмамі стварэння выцінанак усім, хто хацеў асвоіць гэты тэхналагічна досыць даступны від народнай мастацкай творчасці2. У сваю чаргу, гэтыя выданні паспрыялі росту цікавасці да выцінанкі практычна ва ўсіх кутках Беларусі з ахопам шырокага дыяпазону ўзростаў, пачынаючы з выхаванцаў дзіцячых садкоў.
У выніку сёння выцінанку можна лічыць адным з найбольш папулярных відаў сучаснай народнай мастацкай творчасці, які, бадай, ідзе ўпоравень з такім нацыянальным феноменам, як саломапляценне. Выцінанка — абавязковы экспанат разнастайных выставак сучаснага народнага мастацтва, у гэтай галіне праводзяцца разнастайныя конкурсы і святы, наладжваюцца семінары-практыкумы і майстар-класы. Многія ўстановы культуры, народныя майстры, аматары мастацкай творчасці сабралі цікавыя калекцыі ўзораў сучаснай выцінанкі. Таму, думаецца, ужо наспеў час сабраць лепшыя і найбольш характэрныя творы ў гэтай галіне беларускага народнага мастацтва ў грунтоўным выданні, каб упершыню прыстойна і годна прадставіць яе шырокай грамадскасці — так, як гэта ўжо даўно зрабілі нашы суседзі.
1 Сахута Я.М. Выцінанкі // Мастацтва Беларусі. 1988. № 12. С. 60—65.
2 Жабінская М.П. Выцінанка: Метад. дапам.: Першы год навучання. Мн„ 1996; Коваленко В.Н., Трампас А.В., Федорнсгова Н.Л. Ажурные вырезкм мз бумагн: Учебное пособме. Внтебск, 2003; Соколова-Кубай Н.Н. Узоры нз бумагн. Белорусская вытмнанка. М., 2006; Коваленко В.Н. Нскусство вытннанкм: пособяе для учнтелей обіцеобразоват. учрежденмй. Мн., 2007.
МАСТАЦТВА ПАПЯРОВЫХ ВЫРАЗАК: АД КІТАЯ ДА БЕЛАРУСІ
ыцінанка мае даўнюю гісторыю, звязаную з вынаходніцтвам паперы ў старажытным Кітаі. У хуткім часе гэты арыгінальны матэрыял, акрамя свайго асноўнага прыз-
начэння — як аснова для пісьма, быў асвоены
майстрамі і для мастацкай творчасці.
Напачатку, з-за адноснай дарагавізны паперы, гэта быў занятак пераважна прыдворных, якія выразалі ажурныя папяровыя аздобы ў выглядзе кветак і матылькоў для ўпрыгожвання дамскіх прычосак. Па меры таго, як папера станавілася больш таннай і даступнай, мастацтва выразання пашыралася і ў народзе. Ажурныя папяровыя ўзоры аздобілі вокны, ліхтары, посуд, рытуальныя прадметы. Асабліва папулярнымі былі сімвалы-пажаданні на ўсе выпадкі жыцця1.
Стылістыка ажурных папяровых узораў цалкам адпавядае характару кітайскага народнага мастацтва. Геаметрычны арнамент амаль не сустракаецца, асноўнымі матывамі з'яўляюцца адлюстраванні разнастайных раслін, кветак, рэальных і фантастычных жывёл, персанажаў легенд, розных сімвалічных матываў, сэнс якіх быў добра вядомы ў народзе. Вельмі любімыя і папулярныя матывы рыбак, прычым гэта, зноў жа, не проста іх натуралістычныя адлюстраванні, a канкрэтныя сімвалы і пажаданні.
Асаблівасці стылістыкі кітайскага народнага мастацтва выклікалі распрацоўку своеасаблівай тэхналогіі, характэрных тэхнічных прыёмаў выразання. Папера не складваецца шматразова для паўтарэння аднаго і таго ж матыву, як у выцінанцы, таму рапортная, сіметрычная ці цэнтрычная кампазіцыі для кітайскіх выразак нехарактэрныя. Работа можа ісці не з адным аркушам, а з некалькімі, змацаванымі ў адзін блок, што давала ў выніку адпаведную колькасць аднолькавых твораў. Ажурны малюнак выконваўся спецыяльнымі разцамі, што давала магчымасць распрацоўваць узор адвольных, самых складаных абрысаў, дабіваючыся амаль поўнага рэалізму. Таму кітайскія выразкі захапляюць надзвычайнай ювелірнасцю і вытанчанасцю малюнка, што нагадвае адвольны малюнак пяром. Такі ж характар маюць выразкі, выкананыя і нажніцамі.
Відаць па ўсім, ажурныя выразкі, наклееныя на празрыстыя папяровыя вокны, сваім сілуэтным эфектам, асабліва лры асвятленні ўначы, падштурхнулі да ідэі ценявога тэатра. Праўда, у традыцыйным кітайскім ценявым тэатры фігуркі, дэкарацыі, прадметы выразаліся для трываласці з пергаменту, але агульнасць прынцыпу відавочная — сілуэтнасць адлюстравання на асветленым фоне.
Паколькі кітайская культура амаль не падвяргалася знешнім уплывам, народнае мастацтва, у тым ліку і выразкі з паперы, да апошняга часу