Беларуская выцінанка
Яўген Сахута
Выдавец: Беларусь
Памер: 230с.
Мінск 2008
Удалая знаходка маладзечанскіх майстрых — спецыяльная ўласнаручная дапрацоўка матэры-
Фрагмент выстаўкі «Папяровы сусвет». 2005 г.
Майстрыха выцінанкі М.Адзінец. 2006 г.
Закружжа Любанскага р-на Мінскай вобл.
Майстрыха выцінанкі В.Маслава. 2006 г.
Маладзечна Мінскай вобл.
ялу для работы. Звычайная газетная ці абгортачная папера, таніраваная чорным гуашам, набывае глыбокі аксамітавы колер, што надае выцінанкам характэрны, адметны каларыт.
ГІры ўсёй індывідуальнасці манер і непаўторнасці творчых почыркаў маладзечанскіх майстрых іх работы аб'ядноўвае каларыстычны лаканізм, гранічнае абагульненне формаў, калі нават прыродныя матывы пераводзяцца ў геаметрызаваныя знакі-сімвалы. У выніку можна гаварыць пра выпрацоўку характэрнай мясцо-
вай школы выцінанкі, якая для многіх маладых майстроў вызначыда сучасны прафесійны падыход да творчага пераасэнсавання традыцый, дапасавання іх да агульнага характару іншых відаў мастацтва нашага часу.
Рост цікавасці да выцінанкі, папулярызацыя яе ў сродках масавай інфармацыі, актыўнае ўключэнне ў экспазіцыі выставак сучаснай народнай творчасці, арганізацыя розных курсаў, семінараў, майстар-класаў далі надзвычай прыкметныя колькасныя і якасныя вынікі. Адроджаная
Фіранкі. 1980-ыя гг. 1. Э.Шопік. Поразава Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл.; 2. Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл.; 3. Н.Карповіч. Церабастынь Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.; 4, 5. Н.Кумко.
Магіляне Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл.; б. Г.Зайко. Сапоцкін Гродзенскага р-на; 7. Н.Хоміч.
Навасёлкі Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл.; 8. М.Няхай. Старыя Ляды Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.
Фіранкі. 1988 г. М.Шапель. Кісялі Астравецкага р-на Гродзенскай вобл.; Н.Хоміч. Навасёлкі Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл.
Фіранкі. 1989 г. Лідскі р-н Гродзенскай вобл.;
І.Валуевіч. Глушыца Астравецкага р-на Гродзенскай вобл.
М.Панкова. Фіранкі. 1988 г. Бершты Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.
фактычна з нуля, за нейкае дзесяцігоддзе выцінанка выйшла ў шэраг найбольш папулярных відаў сучаснай народнай творчасці, стала арганічным і неадрыўным кампанентам айчыннай мастацкай культуры. У Беларускім саюзе майстроў народнай творчасці была створана секцыя выцінанкі, якая на першым часе аб'ядноў-
А.Кірэеў. Лета. 2003 г. Васкрасенская Талачынскага р-на Віцебскай вобл.
вала каля двух дзесяткаў майстроў, але з кожным годам ішло яе актыўнае папаўненне.
Урэшце стала відавочным, што ўзровень выцінанкі дастатковы для таго, каб заявіць пра сябе як пра адзін з найбольш папулярных відаў сучаснага народнага мастацтва. Пераканаўчым пацвярджэннем гэтага стала першае Рэспубліканскае свята-конкурс выцінанкі «Ажурныя фантазіі», праведзенае ў 2000 годзе. Яно ставіла сваімі задачамі высвятленне становішча і перспектыў гэтага віду народнай творчасці, актывізацыю цікавасці да яго шырокай грамадскасці, выяўленне новых майстроў.
Разгарнулася шырокая падрыхтоўчая работа, якая прадугледжвала ў тым ліку правядзенне абласных аглядаў-конкурсаў. Іх здолелі правесці ў Мінскай і Віцебскай абласцях, дзе на той час ужо налічваліся дзесяткі майстроў выцінанкі.
Віцебскае свята-конкурс сабрала 25 майстроў, якія прадстаўлялі больш чым палову раёнаў вобласці. Пераважна гэта былі майстры мясцовых дамоў рамёстваў, па арганізацыі якіх Віцебшчына была ініцыятарам і па сённяшні дзень застаецца лідэрам. Конкурс ярка прадэманстраваў сітуацыю з выцінанкай, пацвердзілася яна і ў наступным. 3 майстрых старэйшага пакалення была толькі Дзіна Крупская з Ушацкага раёна, якая выразала традыцыйныя сурвэткі і фіранкі. Усе іншыя ўдзельнікі — моладзь, у тым ліку і школьнікі. Выразалі яны творы арнаментальнага і сюжэтна-тэматычнага характару з яўным разлікам на іх дэкаратыўна-мастацкае прызначэнне, галоўным чынам у якасці насценных пано. Тэматыка твораў вызначалася значнай шырынёй: разнастайныя кампазіцыі па матывах класічнага Дрэва жыцця, фальклорныя сюжэты, міфалогія, хрысціянства і інш.
Мінскае абласное свята-конкурс прайшло ў Маладзечне як «сталіцы» адметнай мастацкай
А.Кірзеў. Песня.
2002 г. Васкрасенская Талачынскага р-на Віцебскай вобл.
А.Кірэеў. Падснежнікі. 2001 г. Васкрасенская Талачынскага р-на Віцебскай вобл.
школы выцінанкі. 3 44 удзельнікаў амаль усе былі маладзечанцы, адзінкавымі майстрамі былі прадстаўлены Мінск, Слуцк, Валожын, Старыя
А.Кірзеў. Сонца ўзыходзіць. 2002 г. Васкрасенская Талачынскага р-на Віцебскай вобл.
Дарогі. Конкурсныя работы здзіўлялі разнастайнасцю творчых почыркаў, высокім прафесіяналізмам, майстэрствам вырашэння складаных тэм, нярэдка з глыбокім філасофскім падтэкстам.
На Рэспубліканскае свята-конкурс «Ажурныя фантазіі» з'ехаліся прызёры і пераможцы абласных аглядаў, а таксама па некалькі майстроў з Гродзенскай, Брэсцкай, Магілёўскай абласцей (Гомельшчына прадстаўлена не была) — усяго 40 удзельнікаў. У фае Рэспубліканскага палаца кулыуры ветэранаў, дзе праходзіў конкурс, была разгорнута прадстаўнічая выстаўка хатніх калекцый выцінанкі, што ўключалі сотні работ самай разнастайнай тэматыкі, творчых напрамкаў і падыходаў.
Сам жа конкурс ярка прадэманстраваў тагачаснае становішча ў галіне выцінанкі. Толькі адна майстрыха, шасцідзесяцігадовая Алена Макоўчык з в.Совіна Бярозаўскага раёна, пераняла майстэрства традыцыйна, «ад маці». Яе работы падкуплялі натуральным наіўным рэалізмам, у іх не было высокага тэхнічнага і мастацкага майстэрства, затое адчувалася непасрэдная сувязь з традыцыямі народнай мастацкай культуры, іх арганічная пераемнасць і прадаўжэнне.
А.Кірэеў. Буслы прыляцелі. 2000 г. Васкрасенская Талачынскага р-на Віцебскай вобл.
А.Снапок. Сурвэткі. 2000 г. Маладзечна Мінскай вобл.
Усе ж іншыя ўдзельнікі — пераважна моладзь з адносна невялікім творчым стажам у галіне выцінанкі. У большасці з іх за плячыма — мастацкая адукацыя, адсюль — добрае валоданне малюнкам, кампазіцыяй, стылізацыяй, добрае пачуццё рытму, сіметрыі, колеру. Майстры, як правіла, авалодалі мастацтвам выцінанкі свядома: хто — самастойна, з літаратуры, хто — на розных курсах, хто — у навучальнай установе, аднак пры гэтым усе дэманстравалі разу-
менне спецыфікі, мастацкіх і тэхналагічных асаблівасцей гэтага арыгінальнага віду народнай мастацкай творчасці.
На заключэнне свята быў наладжаны імправізаваны конкурс сярод усіх жадаючых. Асаблівую цікавасць ён выклікаў у дзяцей, якія з захапленнем узяліся за нажніцы і паперу, хоць большасць з іх рабіла гэта (і ўвогуле пазнаёмілася з выцінанкай) упершыню. Зычлівым ажыў-
леннем прысутных суправаджалася выніковая дэманстрацыя работ юных канкурсантаў, якія здзіўлялі нечаканымі падыходамі, вобразнасцю, творчай фантазіяй. Гэты імправізаваны конкурс лішні раз пацвердзіў шырокую цікавасць да выцінанкі, перспектыўнасць яе развіцця.
3 таго часу разнастайныя акцыі, накіраваныя на развіццё і папулярызацыю выцінанкі, становяцца рэгулярнымі. Наладжваюцца персанальныя, групавыя, тэматычныя выстаўкі, у тым ліку Рэспубліканская выстаўка «Папяровы сусвет» (2005). У 2006 годзе, зноў у Маладзечне, было праведзена рэгіянальнае свята-конкурс «Папяровыя карункі», у якім прынялі ўдзел 38 майстроў, прычым на гэты раз яны прадстаўлялі не толькі «сталіцу» выцінанкі, але і многія раёны Мінскай вобласці. Па самых розных намінацыях быў вызначаны шэраг лаўрэатаў: Вольга Харлінская з в.Доры Валожынскага раёна (за зберажэнне і развіццё традыцый выцінанкі і лепшую калекцыю хатніх работ), Алеся Клемантовіч з Маладзечанскага музычнага вучылішча (за лаканізм і выразнасць мастацкай мовы твораў), Юлія Верамей з Маладзечанскага дома рамёстваў (за творчае развіццё традыцый выцінанкі), Алеся Карповіч з музычнага вучылішча (за высокае прафесійнае майстэрства і мастацкі густ), Вольга Маслава з Маладзечанскага Палаца культуры (за лепшую паштоўку ў галіне выцінанкі), Ганна Ігнаценка з дзіцячай мастацкай школы г.Маладзечна (за лепшую выцінанку арнаментальна-дэкаратыўнага характару), Марыя Ганчарык з музычнага вучылішча (за лепшую выцінанку сюжэтна-тэматычнага характару). Многія ўдзельнікі былі школьнага ўзросту, але ўзровень дэманстравалі не горшы, чым ужо вядомыя выцінаншчыцы.
Досыць прадстаўнічым атрымалася свята-конкурс «Чароўныя нажніцы», наладжанае ў 2005 годзе Беларускім саюзам майстроў народнай творчасці ў Музеі старадаўніх рамёстваў, про-
мыслаў і тэхналогій «Дудуткі» (Пухавіцкі раён Мінскай вобласці). Удзельнікаў было адносна няшмат (22), але гэта былі лепшыя, добра вядомыя майстры з Мінска, Гродна, Віцебска, Маладзечна. Лаўрэатам стала Любоў Вайцяшонак з Маладзечна, выцінанка якой скарыла журы майстэрствам выканання, дасканалай кампазіцыяй сюжэтна-тэматычнага характару, глыбокім філасофскім падтэкстам. Прызёрамі сталі вядомыя майстрыхі Вольга Бабурына, Вольга Дзенісевіч (Мінск), Алеся Талерчык, Таццяна Лабунова (Віцебск), Людміла Юша (Маладзечна).
Сведчаннем прызнання раўнапраўнага месца выцінанкі ў шэрагу іншых відаў мастацтва з'яўляецца прызначэнне лепшым майстрам гадавых дзяржаўных стыпендый, накіраваных на стымуляванне іх творчай актыўнасці, падтрымку ў выкананні цэлых серый і калекцый мастацкіх работ выставачнага і музейнага значэння. Дзяржаўнымі стыпендыятамі ў гэтай галіне мастацтва былі Ніна Сакалова-Кубай (1995), Наталля Чарвонцава, Алеся Талерчык (2002), Людміла Казачонак (2004), Наталля Сухая (2005), Вольга Бабурына (2006), Людміла Юша (2007). Няцяжка заўважыць, што апошнім часам майстры выцінанкі сталі трапляць у лік стыпендыятаў рэгулярна, штогод.
Разам з тым усе гэтыя святы-конкурсы, выстаўкі і розныя іншыя акцыі ў справе адраджэння, развіцця і папулярызацыі яшчэ нядаўна практычна заняпалага віду народнай мастацкай творчасці засведчылі не толькі прыкметнае і раўнапраўнае месца выцінанкі ў сучасных мастацкіх працэсах, але і відавочныя змены ў яе характары, стылістыцы, прызначэнні. Сучасная выцінанка — складаная, неадназначная, шматгранная мастацкая з'ява, усе разнастайныя праявы якой цяжка акрэсліць нейкімі агульнымі паняццямі і характарыстыкамі.
Перш за ўсё — прыкметна змянілася сфера прымянення і прызначэнне выцінанкі. Адышоў
Д.Сіповіч. Сурвэткі. 2000 г. Маладзечна Мінскай вобл.
у мінулае традыцыйны дэкор народнага жылля, у якім выцінанка выконвала ролю белых фіранак на вокнах, разетак-кветак на шыбах, сурвэтак на мэблі, аздобы паліц, рамак, абразоў, a чорныя ці паліхромныя ўзоры наклейваліся непасрэдна на пабеленыя сцены. Папяровы дэкор арганічна ўключаўся ў гарманічную сістэму аздаблення інтэр'ера народнага жылля, яго стылістыка і характар адпавядалі іншым, глыбока традыцыйным відам народнай мастацкай твор-