Беларуская выцінанка  Яўген Сахута

Беларуская выцінанка

Яўген Сахута
Выдавец: Беларусь
Памер: 230с.
Мінск 2008
72.74 МБ
Дрэва жыцця. 2006 г.
Петрапаўлаўскі сабор у Мінску. 2006 г.
Кветкі. 2007 г.
Паштоўкі. 2005 г.
Царква ў Молчадзі Баранавіцкага раёна. 2006 г.
Вялікдзень. 2001 г.
Каляды. 2001 г.
Астра. 2008 г.
Велікоднае яйка. 1999 г.
Дрэва жыцця. 1999 г.
Зімовае сонейка. 2000 г.
Кветкі ў вазе. 2004 г.
Пейзаж. 2003 г.
Купалле. 2001 г.
Ф.Скарына. 2000 г.
Птушкі. 2006 г.
Царква. 2002 г.
Паштоўка. 2005 г.
Чаплі. 2002 г.
Вяль Святлана
Творчасць Святланы Вяль вельмі адметная, яе выцінанкі лёгка пазнавальныя. Вылучае іх перш за ўсё паліхромнасць, мала характэрная для работ іншых беларускіх майстроў выцінанкі.
Пачынала майстрыха з сілуэта, якім займалася разам з вучнямі сярэдняй школы № 10 роднага Брэста, куды вярнулася пасля заканчэння мастацкаграфічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Асвойвала са сваімі выхаванцамі таксама мастацтва вышыўкі, вязання, ткацтва, габелена. Такія рознабаковыя творчыя інтарэсы выдатна ўвасобіліся ў выцінанцы, надалі ёй яркую адметнасць.
У большасці выпадкаў творы майстрыхі — разгорнутыя сіметрычныя кампазіцыі сюжэтна-тэматычнага характару, у якіх дзеянне канцэнтруецца паабапал Дрэва жыцця, букета або іншага матыву. Гэта сцэнкі з народнага побыту, традыцыйныя святы і абрады, народны каляндар і інш. Досыць рэалістычна вырашаныя жаночыя фігуры, пададзеныя ў профіль, вельмі дакладна перадаюць асаблівасці традыцыйных народных строяў. Кампазіцыі змяшчаюцца ў адмысловыя арнаментаваныя рамы, звычайна з багата распрацаванай верхняй і ніжняй часткамі, і ў такім вырашэнні нагадваюць ні то сцэнку з тэатральнай пастаноўкі, ні то сюжэт, убачаны праз дэкарыраванае разьбянымі ліштвамі акно хаты. Кожны дакладна вырашаны вобраз, кожную ювелірна выразаную дэталь кампазіцыі хочацца ўважліва і падоўгу разглядаць.
Адметны кампанент большасці твораў майстрыхі — адмыслова вырашаная аснова, на якой разгортваецца сюжэтнае дзеянне, стаіць пышны букет або нават архітэктурная пабудова. Гэта ні то край абруса, што звісае са стала з букетам, ні то канец ручніка, перакінутага праз падаконнік, пры гэтым падабенства ўзмацняецца як характарам арнаментыкі, так і вырашэннем ніжняга краю ў выглядзе зубцоў ці фестонаў. Праўда, каларыстычнае вырашэнне нагадвае не столькі беларускія, колькі ўкраінскія (прыкарпацкія) ручнікі, але яно, трэба прызнаць, цалкам адпавядае стылістыцы твораў майстрыхі.
Зараз Святлана Віктараўна ўзначальвае дзіцячую мастацкую школу, дзе актыўна прапагандуе выцінанку з яе ўласнай адметнай стылістыкай.
Вясна прыйшла. 2001 г.
(на стар. 68)
Вясновая кампазіцыя. 2002 г.
Вакзал. (3 серыі «Архітэктурныя помнікі Брэста»). 2005 г.
Букет. 2003 г.
БРЕСТ
Касцёл. (3 серыі «Архітэктурныя помнікі Брэста»). 2005 г.
Вясновыя кветкі. 2002 г.
Вясновая мелодыя. 2006 г.
Сімяонаўская царква. (3 серыі «Архітэктурныя помнікі Брэста»). 2005 г.
У чаканні вясны. 2006 г.
Гімн жыццю. 2003 г.
Вечарком. 2003 г.
Пеўні. 2002 г.
Вялікдзень. 2005 г.
Свята. 2005 г.
Гамаюнава Наталля
Асноўнымі вызначальнымі рысамі творчасці Наталлі Гамаюнавай можна лічыць лірызм і паэтычнасць. Плаўныя адмысловыя абрысы малюнка, нібыта выведзенага тонкім пэндзлікам, пяшчотная каларыстыка надаюць яе выцінанкам характар станковага твора або ілюстрацыі да зборніка паэзіі. Асабліва ярка гэта дэманструе яе серыя «Поры года», дзе кожная пара ўвасоблена ў вобразе прыгожай дзяўчыны ў адпаведным уборы і атачэнні. Адмысловае перапляценне гнуткіх раслінных парасткаў з арганічным уключэннем зграбных сілуэтаў жораваў, чапляў, паўлінаў навявае думку пра ўплыў стылю мадэрн, які яўна імпануе аўтару, паколькі гэты стыль таксама аддаваў перавагу падобным матывам і характару іх трактоўкі.
Акрамя традыцыйнага, чорнага, майстрыха часта звяртаецца і да іншых колераў, якія, на яе думку, найлепш адпавядаюць задуме. Аднак паліхроміяй не захапляецца, звычайна абмяжоўваючы каларыстыку двума блізкімі колерамі ці іх адценнямі. Так, кампазіцыя на летнюю тэматыку можа быць у зялёна-салатавай гаме, зімовая — у сіне-блакітнай. Ды нават і чорны сілуэт на далікатным каляровым фоне набывае адпаведны характар.
Асаблівае захапленне майстрыхі — віншавальныя паштоўкі. Тыя ж вытанчанасць і віртуознасць малюнка, майстэрская стылізацыя матываў, вылучаныя і падкрэсленыя адпаведнай каларыстыкай, надаюць яе паштоўкам характар унікальных твораў сувенірна-мастацкага прызначэння, што асабліва прыкметна ў параўнанні з масавай антымастацкай друкаванай прадукцыяй, якая запаланіла рынак. Тым больш ухвальна, што сваім майстэрствам Наталля Гамаюнава шчодра дзеліцца з навучэнцамі мінскай гімназіі № 23.
Маючы добрую мастацкую школу (Мінскае мастацкае вучылішча), майстрыха, натуральна, увесь час у творчым пошуку. Зразумела, што на гэтым шляху не ўсё бывае аднолькава ўдалым і паспяховым. Часам такія пошукі выводзяць на тую мяжу, якая аддзяляе ўласна выцінанку з уласцівымі толькі ёй адметнасцямі ад графічнага станковага твора з яго шматпланавай кампазіцыяй, складанымі ракурсамі і інш. Але, думаецца, падобныя спробы застануцца ўсяго толькі дэманстрацыяй неабмежаваных магчымасцей нажніцаў і паперы, а перавага застанецца за ўласна выцінанкай, якой няма патрэбы штосьці пераймаць.
Пеўнікі. 2006 г. (на стар. 76)
Паштоўкі. 2000—2007 rr.
Вазон. 2003 г.
Птушкі. 2003 г.
Паштоўка. 2000 г.
Паштоўкі. 2000—2007 гг.
Дрэва жыцця. 2004 г.
Павы. 2006 г.
Кветкі. 2003 г.
Паштоўка. 2007 г.
Пеўнікі. 2006 г.
Дрэва жыцця. 2002 г.
Дрэва жыцця. 2003 г.
Кветка. 2001 г.
Паштоўка. 2005 г.
Паштоўка. 2000 г.
Вясна. 2004 г.
Пісанкі. 2007 г.
Матылькі. 2005 г.
Дрэва. 2004 г.
Яйкі. 2007 г.
Іней. 2005 г.
Пісанкі. 2007 г.
Вясна. (3 серыі «Поры года»). 2005 г.
Багач. 2003 г.
Паштоўкі. 2000—2007 гг.
Кветка. 2004 г.
Паштоўкі. 2000—2007 гг.
Лета. Зіма. (3 серыі «Поры года»). 2005 г.
Вялікдзень. 2003 г.
Паштоўкі. 2005—2007 гг.
Матылёк. 2003 г.
Паводка. 2003 г.
Пеўні. 2003 г.
Калядкі. 2003 г.
Вясновы матыў. 2006 г.
Паштоўка. 2007 г.
Гаравая Людміла
Жыве майстрыха ў Гарадку Віцебскай вобласці, працуе ў мясцовым Доме рамёстваў. Добра засвоіла тэхналогію і мясцовыя асаблівасці многіх відаў мастацкіх рамёстваў, асабліва вышыўкі і карункапляцення, а ў 2004 годзе атрымлівала дзяржаўную стыпендыю на выкананне калекцыі посуду ў рэдкай сёння тэхніцы спіральнага пляцення з саломы і лазы. He дзіва, што майстрыху не пакінула раўнадушным і арыгінальнае мастацтва выцінанкі, у якім яна змагла сказаць уласнае слова.
Сюжэты выцінанак майстрыхі традыцыйныя: Дрэва жыцця, букеты, папараць-кветка, народны каляндар. Аднак мастацкае вырашэнне іх досыць адметнае і лёгка пазнавальнае нават з першага погляду. Малюнак нібыта не выстрыжаны з паперы, а вывязаны з грубых нітак. Лісце папараці адвольна выгінаецца, як у вязаных карунках, а дробныя парэзкі нагадваюць вузельчыкі нітачнага пляцення. Як відаць, майстрыха творча спалучае найбольш адметныя набыткі вядомых ёй відаў народнай творчасці.
Дрэва жыцця. 2000 г.
Папараць-кветка. 2000 г.
Папараць-кветка. 2001 г.
Вобраз веры. 2001 г.
Дрэва жыцця. 2002 г.
Жніво. 1999 г.
Каляды. 2001 г.
Жніво. 2001 г.
Дзенісевіч Вольга
Як і многія іншыя майстры выцінанкі, пачынала Вольга Дзенісевіч з засваення традыцыйных набыткаў у гэтай галіне народнай творчасці. Яе любімая тэматыка — Дрэва жыцця з птушкамі паабапал, вырашанае ў характары курпёўскіх «лелуй», але ў манеры выканання адчуваецца яўная арыентацыя на творчасць Вячаслава Дубінкі, якая, відаць па ўсім, паслужыла стымулам для майстрыхі. Дрэва нагадвае раскошны букет кветак у выразнай акаймоўцы, пад ім веерам распускаюць хвасты казачныя птушкі. Ma­caw іх месца займаюць чалавечыя фігуркі, вырашаныя гэтак жа ўмоўна, сімвалічна, абагульнена. Кампазіцыі акаймоўваюцца арнаментальнай паласой, нібы змяшчаюцца ў разьбяныя рамы.
Апошнім часам майстрыха кардынальна змяніла стылістыку твораў. Яе «Сонечны шлях», «Кветкі XXI ст.» і інш. нагадваюць адмысловую ювелірную гравіроўку на крыштальнай паверхні. Дробныя зубчыкі то усцілаюць фон суцэльным дэкорам, то збягаюцца ў нейкія дзівосныя сонечныя кругі, якія ствараюць уражанне бясконцага руху. Як відаць, майстрыха — на шляху творчых пошукаў, відавочнага жадання распрацоўкі ярка індывідуальнай стылістыкі.
Сонечнае лета. 2000 г.
Спеў кахання. 2007 г.
Велікодная. 1998 г.
Паштоўкі. 2007 г.
Раніца. 1999 г.
Сустрэча сонейка. 1995 г.
Сонечнае святло. 1996 г.
Велікодныя паштоўкі. 2007 г.
Абярэг кахання. 2005 г.
Дрэва жыцця. 1998 г.
Дубінка Вячаслаў
Сярод беларускіх майстроў выцінанкі Вячаслаў Дубінка займае асаблівае месца. Яго творчасць стала і стымулам, і эталонам для многіх сучасных майстроў, якія свядома ці несвядома арыентаваліся і арыентуюцца на яго работы, стылістыку, творчую манеру.
Сваю першую выцінанку Вячаслаў Андрэевіч выразаў яшчэ ў канцы 1960-ых гадоў і з таго часу з нажніцамі не расстаецца. На той час традыцыйная выцінанка ўжо практычна выйшла з народнага побыту, таму матэрыял, на які мог абапірацца майстар, быў небагаты і выпадковы. Штосьці помнілася з дзяцінства на Случчыне, тое-сёе ўдалося выпытаць у старэйшых, нават напаткаць у побыце падчас шматлікіх журналісцкіх вандровак, хоць гэта быў позні, далёка не самы лепшы пласт цікавага, але заняпалага віду народнай творчасці. Некаторыя высновы дало знаёмства з выцінанкай суседзяў, асабліва ўкраінцаў і палякаў, якія больш рупліва паставіліся да сваёй мастацкай спадчыны. Усё гэта і дало імпульс да ўласных імправізацый і творчых фантазій Вячаслава Дубінкі. Калі арнаментальна-дэкаратыўныя ручнікі ці сюжэты з Дрэвам жыцця і птушкамі прама ці апасродкавана пераклікаліся з традыцыйнай выцінанкай, то сцэнкі на тэмы палескіх вандровак або андэрсэнаўскіх казак уяўлялі сабой ярка індывідуальныя станковыя творы ці арыгінальныя графічныя ілюстрацыі. У такой ролі яны і былі паспяхова выкарыстаны. Выцінанкамі Вячаслава Дубінкі былі аформлены кніжкі паэзіі Святланы Басуматравай, Валянціны Хамчук, Галіны Каржанеўскай. Асабліва арганічна папяровыя фантазіі глядзеліся ў кніжках для дзяцей: «Жывыя літары» Артура Вольскага (1973), «Казка пра Паўліна» Вольгі Іпатавай (1983) і інш.
Талент імправізатара і творчага інтэрпрэтатара традыцый Вячаслаў Дубінка выяўляе як у самім працэсе творчасці, так і ў характары сваіх работ. Нейкіх папярэдніх замалёвак ён не робіць, і ўвогуле складваецца ўражанне, што будучая кампазіцыя нараджаецца тады, калі ў руках апынуцца вялікія кравецкія нажніцы і аркуш паперы, што заўсёды і ўсюды суправаджаюць майстра. Складаныя шматфігурныя кампазіцыі, якія нараджаюцца літаральна на вачах, здзіўляюць суразмернасцю матываў, прапорцый, дэталяў, нават калі інтэрпрэтацыя іх досыць вольная. Стылізацыя прыродных раслінных і арнітаморфных матываў мяккая, плаўнацякучая, як у мастацкім