Беларуская выцінанка
Яўген Сахута
Выдавец: Беларусь
Памер: 230с.
Мінск 2008
Стылістыка работ ярка ілюструе найбольш адметныя асаблівасці маладзечанскай школы выцінанкі — гранічны лаканізм. Моцна стылізаваныя, амаль геаметрызаваныя сілуэты фігур, абазначаныя прамымі лініямі, ператвараюцца ў своеасаблівыя знакі-сімвалы. Падрабязная дэталізацыя адсутнічае, толькі дзе-нідзе радочкі зубчыкаў пазначаюць пэўныя кампаненты адзення. Тым не менш пры такім выяўленчым лаканізме адметнасць таго ці іншага рэгіянальнага ці лакальнага строю зусім не траціцца.
Апошнім часам стылістыка творчасці Наталлі Аляксандраўны прыкметна змянілася. Геаметрызаванасць саступіла месца мякка абмаляваным сілуэтам, характар трактоўкі якіх дэманструе яўную прыхільнасць майстрыхі да наіўна-рэалістычнага (інсітнага) напрамку ў народнай творчасці. Такія яе шматлікія «дрэўцы» і Дрэвы жыцця, выразаныя з абгортачнай паперы нібыта грубымі авечымі нажніцамі, такія ж і вялікія дэкаратыўныя пано «Ішлі кароўкі з дуброўкі», «Райскі сад», скампанаваныя з фігурак людзей, жывёл, птушак у акаймоўцы з разетак. Кампазіцыяй, характарам трактоўкі арнаментальных, зааморфных, антрапаморфных матываў яны чымсьці нагадваюць славутыя гродзенскія падвойныя дываны.
Ішлі кароўкі
з дуброўкі. 2005 г. (на стар. 186)
Такая трактоўка — не проста механічная, павярхоўная падробка «пад наіўнае». Выдатна дасведчаная ў розных відах традыцыйнай культуры, майстрыха тонка адчувае ўсе яе адметнасці, яе спецыфіку, дух, таму ёй няма патрэбы штосьці механічна імітаваць. Яна натуральным чынам творыць так, як тварылі і твораць народныя майстры, — але ўжо, зразумела, не інтуітыўна, а на асэнсаваным узроўні.
Узначальвае секцыю майстроў выцінанкі ў Беларускім саюзе майстроў народнай творчасці.
Дзяржаўная стыпендыятка 2005 года ў галіне выцінанкі.
Букет. 2005 г.
Парныя вазоны. 2006 г.
Два вазоны. 2006 г.
Паштоўкі. 2006 г.
Калядныя ўзоры. 2006 г.
Дрэва. 2004 г.
Дрэўца. 2005 г.
Закаханыя птушкі. 2005 г.
Спявай, дрэва! 2005 г.
Куст. 2005 г.
Свечкі. 2006 г.
Птушкі. 2005 г.
Сноп. 2006 г.
Папараць-кветка. Вянок. (3 серыі «Беларускія народныя строі»). 1996 г.
Гуканне вясны. Сонца. (3 серыі «Беларускія народныя строі»). 1996 г.
Велікодная паштоўка. 2006 г.
Паштоўкі. 2006 г.
Паштоўкі. 2006 г.
Сланечнікі. 2006 г.
Паштоўка. 2006 г.
Куст. 2005 г.
Чыё то поле зазвінела. 2006 г.
Буслы пад дрэвам. 2006 г.
Дрэўца. 2006 г.
Дрэўца. 2006 г.
Паштоўкі. 2006 г.
Буслянка. 2006 г.
Вазон. 2006 г.
Талерчык Алеся
Міжэтнічныя культурныя ўзаемасувязі і ўзаемаўплывы ярка і канкрэтна ўвасобіліся ў творчасці Алесі Талерчык — літоўкі па нацыянальнасці (дзявочае прозвішча — Трампас), якая нарадзілася і вырасла на беларускай зямлі. Усведамляючы сябе прадстаўніцай дзвюх культур, майстрыха свядома спалучае ў сваіх творах найбольш характэрныя набыткі беларускай і літоўскай выцінанкі. Гэтае ўсведамленне выявілася ў яе яшчэ ў час вучобы на мастацка-графічным факультэце Віцебскага дзяржаўнага універсітэта, увасобіўшыся ў дыпломную работу тэарэтычнага характару «Параўнальны мастацтвазнаўчы аналіз беларускай выцінанкі і літоўскай «карпіняй» на сучасным этапе развіцця».
Зрэшты, гэтыя асаблівасці ў многім вельмі блізкія: манахромнасць, графічны лаканізм, аналагічнасць сюжэтаў і матываў, сярод якіх пераважае любімае ў абодвух народаў Дрэва жыцця. На яго аснове майстрыха будуе практычна ўсе свае кампазіцыі. Дрэва ў яе ператвараецца то ў раскідзісты куст, то ў казачную папараць-кветку, то ў пышны букет, часта населеныя ўмоўнымі ці пазнавальнымі птушкамі.
Што да стылістыкі выканання, то заўважаецца прыхільнасць да манеры літоўскіх «карпіняй». У работах Алесі Талерчык не ўбачыш Дрэва жыцця з абстрактнай трохвугольнай ці квадратнай кронай насычанага сілуэта. Яе кампазіцыі разрэджаныя, паветраныя, нібыта адвольна намаляваныя тонкім пэндзлікам, калі не патрабуецца як мага больш частае змацаванне асобных элементаў. Доўгія тонкія парасткі хвалепадобна ўздымаюцца ўверх, плаўна абцякаюць сілуэты птушак, звісаюць пругкімі ажурнымі лістамі, завіткамі, мяцёлкамі.
Уласнай стылістыкай вызначаюцца аб'ёмныя птушкі майстрыхі. Калі ў Таццяны Лабуновай яны па-дызайнерску сканструяваныя, то ў Алесі Талерчык — дэкаратыўна-пышныя, адмыслова-раскошныя. Праўда, шматразова збзраць-разбіраць іх немагчыма, птушкі ўяўляюць сабой складаную аб'ёмную кампазіцыю з ажурных шматслойных кампанентаў, якія вольна звісаюць шматколерным вадаспадам.
Дзяржаўная стыпендыятка 2002 года ў галіне выцінанкі.
Дрэва жыцця. 2003 г. (на стар. 200)
Дрэва жыцця. 1999 г.
Дрэва жыцця. 1999 г.
Дрэва. 2001 г.
Дрэва жыцця. 1999 г.
Вазон. 2000 г.
Вазон. 2000 г.
Ёлка. 2001 г.
Дрэва жыцця. 2003 г.
Дрэва жыцця. 2000 г.
Каляды. 1999 г.
Сняжынкі. 2003 г.
Кампазіцыя. 2000 г.
Сурвэтка. 2003 г.
Кампазіцыя. 2000 г.
Вазон. 2003 г.
Вазон. 2000 г.
Вазон. 2000 г.
Вазон. 2002 г.
Вазон. 2001 г.
Вялікдзень. 2002 г.
Раніца. 2001 г.
Kycr. 2002 г.
Дрэва жыцця. 2003 г.
Дрэва жыцця. 2001 г.
Дрэва жыцця. 2003 г.
Дрэва жыцця. 2003 г.
Дрэва жыцця. 2002 г.
Дрэва жыцця. 2002 г.
Дрэва жыцця. 2002 г.
Харлінская Вольга
Пасля заканчэння аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Маладзечанскага музычнага вучылішча, а затым — мастацкага аддзялення Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта майстрыха вярнулася ў свае родныя мясціны на Валожыншчыне, дзе і працуе ў сярэдняй школе в. Доры. Вучыць мясцовую дзятву сакрэтам выцінанкі і сама прымае актыўны ўдзел у культурным жыцці краіны.
Выцінанкі Вольгі Харлінскай вельмі адметныя сваёй стылістыкай. На першы погляд яны ўяўляюць сабой чыстыя практыкаванні абстрактнага характару з дробнаўзорыстых арнаментальных геаметрычных нарэзак, што кампануюцца ў кругі, авалы, прамавугольнікі, нейкія загадкавыя змеепадобныя фігуры і інш. Пры больш блізкім знаёмстве аказваецца, што ўсе гэтыя загадкавыя кампазіцыі адлюстроўваюць пэўную, часам з глыбокім філасофскім падтэкстам, думку, якая звычайна падмацоўваецца ўласнымі вершамі-чатырохрадкоўямі. Вось характэрны ўзор такога суправаджэння аднаго з Дрэваў жыцця (1998), вырашанага, як і іншыя творы майстрыхі, надзвычай умоўна і сімвалічна:
Жыццё нараджаецца і памірае, Лісце зелянее, жаўцее і ападае — Такі закон быцця, Але вечным будзе Дрэва жыцця.
Стылістыка твораў майстрыхі з іх таямнічасцю і загадкавасцю вельмі сугучная касмічнай тэматыцы. Глыбіня чорнага фону, на якім ззяюць-пераліваюцца крышталічныя фігуры з промнямі-стрэламі, нагадвае бяздоннасць космасу, і не дзіва, што ў творчасці майстрыхі такі напрамак досыць папулярны.
Шаліма Алена
Па прафесіі Алена Іванаўна — радыёінжынер, пэўны час працавала ў гэтай галіне і нават сама прызнаецца, што па прыродзе — тэхнар. Але, думаецца, што па натуры яна ўсё ж — мастак. Любіць і разумее прыроду, захапляецца гісторыяй, культурай, архітэктурай, з дзяцінства малюе, выдатна фатаграфуе, распісвае кераміку і шкло. Усе гэтыя здольнасці і захапленні арганічна і натуральна спалучыліся і ўвасобіліся ў выцінанцы.
Творчыя пошукі майстрыхі досыць рознабаковыя. 3-пад яе нажніц могуць, напрыклад, «вылецець» голуб або лебедзь, якія, відаць, вабяць аўтара зграбнасцю сілуэта і ажурнасцю апярэння. Можа з'явіцца арыгінальны і вельмі пазнавальны партрэт, але не ў тыповай для яго сілуэтнай, а ў чыста выцінанкавай тэхніцы, што патрабуе немалых мастацкіх здольнасцей. Але найбольш выразна вылучаюцца дзве тэмы — архітэктура і міфалогія.
Архітэктурная тэматыка прыцягальная для многіх майстроў выцінанкі, і ў большасці выпадкаў абрысы канкрэтных помнікаў вырашаюцца лаканічна і абагульнена. Творы Алены Шалімы (збудаванні ў Нясвіжы, Слабодцы, Відзах і інш.) — нібы ажурная карункавая вязь. Нават калі помнік сам па сабе досыць лаканічных формаў, майстрыха надае яму карункавае расліннае атачэнне, падкрэслівае арганічнае спалучэнне натуральнага і рукатворнага хараства.
Удалая творчая знаходка майстрыхі — зварот да беларускай міфалогіі. Апошнім часам, дзякуючы шматлікім публікацыям і выданням беларускіх фалькларыстаў і этнографаў, усё яе багацце, разнастайнасць, паэтыка сталі даступныя шырокай грамадскасці. Майстрыха першай узялася за асваенне гэтага пласта нацыянальнай культуры. Паэтыка народнага светаўспрыняцця, разумення «характару» шматлікіх язычніцкіх бостваў, якія да нядаўняга часу «насялялі» ўвесь сялянскі побыт, аказалася вельмі сугучнай натуры майстрыхі. Яе дамавікі, лесавікі, палевікі, хлеўнікі, балотнікі і нават ваўкалакі нейкія па-хатняму мілыя, зычлівыя, «чалавечныя», нібы добрыя сялянскія заступнікі і абаронцы. Увогуле ж гэтая тэматыка вельмі плённая для далейшай распрацоўкі, тэхналагічныя магчымасці выцінанкі, як сведчаць творы Алены Шалімы, цалкам прыдатныя для яе вырашэння.
Анёл. 2003 г.
(на стар. 216)
Хлеўнік. 2003 г.
Слабодка. 2006 г.
Лебедзь. 2003 г.
Яйка. 2005 г.
Belarusian Wytsinanka
In the history of Belarusian culture there are a lot of folk arts that used to be very popular, then almost forgotten only to be later restored and get included in contemporary cultural tendencies, but on the new level. Perhaps the most vivid example of such phenomena is wytsinanka, or the art of cutting paper designs.
Once, this original kind of folk art had its heyday, though brief, but definitely prominent. At the end of the 19th century and particularly in the early 20th century papercuts could be seen in almost every house. The main factors that contributed to their wide spread are the changes in living conditions at that time, relative availability of industrially produced paper, and new tendencies in traditional folk art. From the late 19th century, archaic dwellings gave place to more spacious and clean lodgings, often having a hospitality part, or the so-called bright room. This made peoples lodgings more attractive, but created the need for decoration at the same time, as well as stimulated development and dissemination of the new ways to do folk arts. Industrial production of paper, including paper in different colors, made it cheap and available — folk artists could not but appreciate this in many ways interesting, easy to handle, and original material. Papercut designs from white, black, and color paper decorated walls, beams, jambs, windows, furniture, cupboards, and shelves, performing similar decorative function to that of coverlets, painted chests, stamped and laced linens, carpets, napkins, and valences.