Беларуская выцінанка
Яўген Сахута
Выдавец: Беларусь
Памер: 230с.
Мінск 2008
Увагі заслугоўвае меркаванне пра ўплыў выцінанкі, здаўна пашыранай у традыцыйным побыце яўрэяў. Так, польскія даследчыкі не выключаюць, што тэхніка выразання з паперы была запазычана ад маламестачковых яўрэяў, якія ў свае святочныя дні, асабліва на Пасху (Пейсах), аздаблялі вокны жылля мастацкімі выразкамі з белай паперы (райзэлех)14. Такую «выстаўку» выцінанкі бесперашкодна мог бачыць кожны, што нават мімаволі магло падштурхнуць да пераймання арыгінальнага віду мастацкай творчасці. Таму можна дапускаць, што ў рэгіёнах,
12 Станкевнч М.Е. Украінські вмтннанкн. С. 11; Меркене kl.P. Развнтме мотмвов орнаментнкм // Проблемы нзученмя, сохраненмя м нспользовання нскусства вырезкм. С. 22—23; Blachowski A. Polska wycinanka ludowa. Torun, 1986. S. 12.
13 Blachowski A. Polska wycinanka ludowa. S. 12.
14 Bystron J. Etnografia Polski. Poznan, 1947. S. 121; Jackowski A., Jarnuszkewiczowa J. Sztuka ludu polskiego. Warszawa, 1967. S. 13.
К.Вараб'ёў. Выразкі. 1900—1930-ыя гг. Уладзімірская губ., Расія.
(па: Г.Соколова. Резная сказка Капмтона Воробьева / Народное творчество. 2006, № 5).
населеных яўрэямі, асабліва небагатымі, звязанымі моцнымі гаспадарчымі сувязямі з вёскай, народная выцінанка была перанята з яўрэйскіх «райзэлех»15.
Такое меркаванне вельмі прывабнае ў адносінах да беларускай выцінанкі. Як вядома, на Беларусі, якая ўваходзіла ў «мяжу аседласці» яўрэйскага насельніцтва, яго працэнт у мястэчках даходзіў да 80, прычым местачковыя яўрэі здаўна падтрымлівалі вельмі цесныя эканамічныя і культурныя кантакты з мясцовым беларускім насельніцтвам. Адначасова мімаволі напрошваецца версія наконт малой пашыранасці выцінанкі ў рускім народным побыце: у цэнтральных рэгіёнах Расіі пражыванне яўрэям было забаронена.
He адмаўляючы ўсіх гэтых прычын, думаецца, не варта ўсё ж акцэнтаваць увагу на іх ролі ў развіцці і пашырэнні народнай выцінанкі. Галоўным фактарам, відаць, трэба ўсё ж лічыць асаб-
лівасці бытавання і развіцця народнага мастацтва, якія заўсёды адпавядалі гістарычным, эканамічным, сацыяльным умовам у грамадстве, Пашырэнне выцінанкі ў беларускім народным побыце перш за ўсё трэба звязваць, відаць, з такімі фактарамі, як змены ў характары народнага жылля, адносная даступнасць паперы прамысловага вырабу, новыя тэндэнцыі ў характары традыцыйнага народнага мастацтва.
Другая палова XIX ст, адзначана прыкметнымі зменамі ў характары беларускай вёскі, звязанымі з адменай прыгоннага права, развіццём капіталізму, ажыўленнем кантактаў з горадам і інш. Ужо ў канцы XIX ст. курныя хаты практычна цалкам выцясняюцца «чыстымі», нярэдка з прадстаўнічай палавінай — святліцай. Гэта надало інтэр'еру народнага жылля больш прывабны выгляд, адначасова выклікала патрэбу ў яго аздабленні, стымулявала распрацоўку і пашырэнне новых відаў народнага мастацтва. Тра-
15 Blachowski A. Polska wycinanka ludowa. S. 15.
дыцыйны, вельмі сціплы ў дэкаратыўных адносінах інтэр'ер народнага жылля пачынаюць запаўняць мастацкія тканіны, карункавыя вырабы; узбагаціліся формы і дэкор драўляных і керамічных рэчаў, традыцыйная манахромная геаметрычная вышыўка саступае месца паліхроміі.
Такія відавочныя змены ў інтэр'еры і адпаведна ў характары народнай мастацкай творчасці актывізавалі не толькі развіццё традыцыйных, але і пошук новых сродкаў аздаблення, засваенне калісьці мала даступных матэрыялаў. У прыватнасці, гэта стымулявала развіццё народнага мастацкага роспісу па дрэве, шкле, палатне, a таксама, відаць па ўсім, — і выцінанкі.
Прамысловая вытворчасць паперы, у тым ліку і каляровай, зрабіла яе адносна таннай і даступнай, і народныя майстры не маглі не ацаніць пасвойму цікавы, лёгкі ў апрацоўцы, з уласцівымі толькі яму магчымасцямі матэрыял. Карункі з белай, чорнай ці каляровай паперы аздобілі сцены, бэлькі, вушакі, вокны, мэблю, паліцы для посуду і абразоў, выконваючы тую ж дэкаратыўную ролю, што і тканыя посцілкі, маляваныя куфры, вышываныя і карункавыя ручнікі, дарожкі, сурвэткі, падузорнікі. «У добрай гаспадыні нават каля печы былі выразаныя фіранкі», — успаміналі старажылы ў некаторых вёсках Навагрудчыны.
Аднак нетрывалы матэрыял, адносная лёгкасць і хуткасць выканання выцінанак абумовілі адпаведныя адносіны да іх: папяровыя карункі не зберагалі, як, скажам, узорыстыя ручнікі, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Перад святамі, звычайна да Вялікадня, калі мылі, чысцілі, бялілі жыллё, старыя выцінанкі цалкам
замяняліся на новыя, бо за год тыя паспявалі набыць непрывабны выгляд. Захоўваць жа іх з практычнага пункту гледжання не мела сэнсу, хіба толькі часам лепшыя ўцалелыя ўзоры пераносілі ў камору, клець або іншыя гаспадарчыя памяшканні.
Як відаць, пашырэнне выцінанак у традыцыйным побыце беларусаў (як, зрэшты, і іншых суседніх народаў) у канцы XIX — першай палове XX ст. — з'ява натуральная, выкліканая аб'ектыўнымі прычынамі. Таму трэба крытычна ставіцца да сцвярджэння польскага даследчыка Ю.Грабоўскага, што беларускія і ўкраінскія выцінанкі інспірыраваны польскімі ўзорамі16, якім і сапраўды нельга не аддаць належнае за іх высокі мастацкі ўзровень і нацыянальную адметнасць. Аналагічнасць матываў і формаў польскіх і беларускіх выцінанак — не абавязкова сведчанне запазычанняў, яна можа быць выклікана аднолькавымі прыёмамі працы, матэрыялам, інструментамі, нарэшце, блізкімі ўмовамі жыцця і побыту суседніх народаў, што добра відаць, скажам, на ўзорах ткацтва, ганчарства, разьбярства. Больш правамерна называць культурныя ўзаемаўплывы, што і сапраўды заўважаецца ў мастацтве суседніх славянскіх народаў17.
Складаная справа — высвятленне бытавання тэрміна, якім абазначалі папяровыя карункі, паколькі ўспаміны інфарматараў адлюстроўваюць адносна позні пласт іх бытавання. У самых агульных рысах можна зрабіць наступныя высновы: тэрмін «выцінанка» ( ад слова «выцінаць» — тонка, ажурна выразаць) пераважаў на захадзе Беларусі (як і ў Польшчы, Украіне).
16 Grabowski J. Sztuka ludowa. Warszawa, 1977. S. 43—47; ён жа: Sztuka ludowa w Ewropie. S. 201—204. Дарэчы, даследчыкі ўкраінскага народнага мастацтва ўжо даказалі неправамернасць такіх сцвярджэнняў (гл.: Станкевнч М.Е. Украінські вятмнанкн. С. 18—19). Маючы багатыя музейныя калекцыі старых узораў украінскіх выцінанак, згадкі пра іх у літаратурных і архіўных крыніцах, зрабіць гэта ім было няцяжка. Нам жа пакуль даводзіцца даказваць на словах.
17 Ганцкая О.А. Народное нскусство Польшм. М., 1970. С. 96.
Ю.Даніляўскене. Карпіняй. 1980-ыя гг. Літва.
А.Маланін. Выцінанкі.
1904 г. Тлумацкі р-н Івана-Франкоўскай вобл., Украіна (па: Станкевнч М.Е. Украінські
внтянанкм. Кяів, 1986).
На ўсходніх, цэнтральных, паўднёвых тэрыторыях бытавалі назвы «выразанкі», «выразкі», сустракаліся яны і на Гродзеншчыне, галоўным чынам у праваслаўным асяроддзі. Спара-
Д.Малішаўскене. Крыжы. 2002 г. Літва.
дычна ў розных месцах узгадваецца тэрмін «выстрыганка».
Поруч з такімі тэрмінамі, якія абазначаюць спосаб вытворчасці, шырока бытавалі і назвы, што ўказвалі на канкрэтнае прызначэнне вырабу ці на яго знешні выгляд. Так, круглыя разеткавыя выцінанкі, якімі аздаблялі сцены, часта называліся «кветкі». Папяровыя ўзоры на вокнах — «фіранкі», трохвугольныя сурвэткі на палічкі — «вугольнікі». Несумненна, што ў кожным рэгіёне бытавалі і розныя іншыя мясцовыя назвы, якія забыліся разам з вырабамі18.
Тэхналогія стварэння выцінанак засноўваецца на асаблівасцях матэрыялу: аркуш тонкай па-
18 Гэта характэрна таксама і для выцінанкі суседзяў. Так, акрамя агуяьнапрынятага тэрміну «выцінанка», ва Украіне бытавалі рэгіянальныя назвы «стрыганцы», «зірочкі», «квіты», «хрэсцікі», «казакі» (Станкевнч М. Украінські вмтмнанкм. С. 13), у Польшчы — «строй», «цацка», «цацушка», «квятэк», «гвяздка», «тасёмка» (Ганцкая О.А. Народное нскусство Польшм. С. 95).
А.Майер. Ловіцкая кодра «Вясельная карэта». 1979 г. Польшча.
перы можна скласці ў любым напрамку і выразаць нажніцамі ці нажом узор, які будзе дакладна паўтораны столькі разоў, колькі столак утварыў складзены аркуш. Такога своеасаблівага працэсу паўтарэння аднаго матыву ці ўзору нельга дабіцца ад іншых матэрыялаў, акрамя паперы. Да таго ж яе раўнамерная інертная структура ( у адрозненне, скажам, ад слаістасці дрэва ці фактуры тканіны) не прымае ўдзелу ў стварэнні арнаменту, не дыктуе яго характар і дае поўны прастор для творчасці. Таму нават пры масавым бытаванні гэтага віду народнага мастацтва агульныя рэгіянальныя асаблівасці выцінанкі досыць выразна прасочваюцца не заўсёды, куды лепш выяўляецца ўласны почырк кожнага майстра. Праблема яшчэ і ў тым, што сёння ад пашыранага калісьці мастацтва засталіся толькі адзінкавыя ўзоры творчасці асобных майстроў ды рэдкія ўспаміны, што адносяцца да позняга перыяду бытавання некаторых відаў выцінанкі. Скласці з гэтай рознахарактарнай мазаікі цэласную карціну асаблівасцей бытавання і рэгіянальных адметнасцей беларускай выцінанкі немагчыма. Некаторыя высновы ўвогуле даводзіцца рабіць на куды больш багатым матэрыяле суседзяў, улічваючы шматвяковае развіццё ў аднолькавых гістарычных, эканамічных, геаграфічных умовах і выкліканую гэ-
тым аналагічнасць культурных і мастацкіх набыткаў.
Наяўныя ўзоры выцінанак паводле кампазіцыйных асаблівасцей, непасрэдна звязаных з тэхналогіяй выканання, можна падзяліць на тры асноўныя групы. Першую складаюць вырабы, якія ўмоўна можна назваць разеткавымі (цэнтрычнымі, замкнёнымі). Квадратны аркуш паперы складваюць у 4, 8, 16 (зрэдку — у 32) разоў такім чынам, што восі сіметрыі скрыжоўваюцца ў яго цэнтры. Складзены аркуш утварае выцягнуты трохвугольнік, па баках якога нажніцамі выразаюць нескладаныя адвольныя геаметрычныя фігуры: паўкругі, зубцы і інш. Разгорнуты выраб утварае закампанаваную ў квадрат, круг ці шматвугольнік ажурную кампазіцыю, дзе малюнак разыходзіцца веерам ад цэнтра. Такім спосабам выразалі «кветкі» на сцены, сурвэткі на мэблю, а сёння — «сняжынкі», якімі аздабляюць вокны пад Новы год.
Характэрны прыклад такіх выцінанак 1920-ых гадоў з Ваўкавыскага павета прыводзіць у сваёй кнізе Ю.Грабоўскі, здзіўляючыся пры гэтым іх надзвычайным падабенствам на польскія — падваршаўскія, владаўскія, з-пад Белавежскай пушчы і інш”. Можна дадаць, што падобныя выцінанкі бытавалі і ў Украіне, і ў Літве, і на