Беларуская выцінанка  Яўген Сахута

Беларуская выцінанка

Яўген Сахута
Выдавец: Беларусь
Памер: 230с.
Мінск 2008
72.74 МБ
Н.Якімец. Сурвэтка. 2000 г. Маладзечна
Мінскай вобл.
часці. Таму практычна поўны заняпад традыцыйнай выцінанкі, выкліканы карэннымі зменамі ў характары народнага жылля ў другой палове XX ст„ можна лічыць заканамернай, аб'ектыўнай з'явай.
Сучасная выцінанка — гэта ўжо не проста аздоба канкрэтных месцаў ці кампанентаў інтэр'ера, а самадастатковая мастацкая з'ява з уласнымі законамі, задачамі, стылістыкай, прызначэннем. Аформленая пад шкло, у далікатную рамку, выцінанка, як і іншы твор станковага характару, у інтэр'еры жылля ці грамадскага
Г.Зайко. Птушкі. 1982 г. Сапоцкін Гродзенскага р-на.
памяшкання можа «трымаць» цэлую сцяну. Яна можа стаць кніжнай ілюстрацыяй, віншавальнай паштоўкай, запрашальным білетам. Нярэдка выцінанка дэманструе і ўвогуле арыгінальныя творчыя знаходкі. Так, яна склала аснову мастацкага вырашэння спектакля Магілёўскага абласнога тэатра лялек «Піліпка і ведзьма» (1995, мастак Л.Мікіна). У час Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ў 2002 годзе па матывах выцінанкі была аформлена сцэна амфітэатра, і глядзелася яна надзвычай арыгінальна.
Паводле стылістыкі, мастацкіх якасцей, адносін да традыцый сучасная выцінанка дэманструе некалькі розных напрамкаў. Першы вызначаецца творчасцю народных майстроў, пераважна старэйшага пакалення, якія прадаўжаюць даўнія мясцовыя традыцыі выцінанкі, а калі больш дакладна — аднаўляюць традыцыю па просьбе
А.Лось. Дрэва жыцця.
1987 г. Мінск.
А.Лось. Пеўні. 1988 г. Мінск.
А.Лось. Дрэва жыцця. 1990 г. Мінск.
работнікаў культуры, музейшчыкаў, аматараў народнай творчасці. Асартымент іх вырабаў адлюстроўвае адносна позні, але самы пашыраны пласт работы з паперай — выразанне з белай паперы фіранак на вокны, аздобаў покуці, разеткавых сурвэтак. Пры гэтым заўважаецца прыкметная уніфікацыя твораў, вызначыць нейкія адметныя рэгіянальныя ці нават індывідуальныя асаблівасці не ўяўляецца магчымым. Так, фіранкі дэманструюць прамыя аналогіі з практычна аднолькавымі па ўсёй Беларусі тэкстыльнымі вырабамі, нярэдка гэтак жа прызбіраюцца на нітку. Па ніжнім краі ідзе шэраг зубцоў, паўкругоў, фестонаў. Апошнія часта робяцца ў выглядзе трох вялікіх хваляў або трохвугольнікаў, на якіх кампануюцца буйныя разеткі, стылізаваныя кветкі, часам — арнітаморфныя матывы. Поле запаўняецца дробнымі элементамі, якія кампануюцца паабапал вертыкальных восей сіметрыі. Такія асаблівасці аб'ядноўваюць вырабы Ніны Хоміч (Навасёлкі Асіповіцкага раёна), Настассі Адзінец (Закружжа Любанскага
Н.Сакалова-Кубай. Паштоўка. 1998 г. Мінск.
Н.Чарвонцава. Ноч. 2000 г. Маладзечна Мінскай вобл.
раёна), Ніны Кумко (Магіляне Бераставіцкага раёна), Селіцыі Дудкевіч (Браслаў), Марыі Панковай (Бершты Шчучынскага раёна), Эміліі Шопік (Поразава Свіслацкага раёна), Марыі Няхай (Старыя Ляды Чэрвеньскага раёна) і іншых майстрых, якія ў свой час традыцыйна выразалі фіранкі для аздаблення жылля.
Часам заўважаецца амаль дакладная імітацыя гардзінных тканін: прабойнікам ці нажом выразаецца сятчастая аснова, на ёй кампануюцца сілуэтныя адлюстраванні кветак, папарна размешчаных птушак (пеўні, зязюлі, галубы), жывёл і інш. Гэта дэманструюць работы Селіцыі Дудкевіч, Тамары Ундруль (Браслаў), Ніны Шурак (Навагрудак) і інш. Такія фіранкі цалкам адпавядаюць характару гафтаваных тэкстыльных вырабаў, якімі мастацкая прамысловасць
запоўніла сельскі побыт I960—1980-ых гадоў, і з'яўляюцца іх яўным перайманнем.
Рамы люстэркаў, абразоў, сямейных фотаздымкаў дэкаравалі вузкімі ажурнымі стужкамі з фігурнай нарэзкай па абодвух баках. Такая ж аздоба, часам з каляровай аплікацыяй, афармляла абразы, але звычайна толькі зверху і па баках, накшталт ручніка. Калі абраз стаяў на палічцы, яна афармлялася ажурным вугалком або з яе звісала невялікая выцінанка-фіраначка; падобная магла звісаць і са столі над абразом.
Усе гэтыя віды выцінанкі свайго выкарыстання ў сучасным побыце ўжо даўно не знаходзяць і толькі апошнім часам сталі аб'ектамі выставачных экспазіцый, музейных калекцый, збіральніц-

««««■'
м * м
4/ 4/	Ф 4/ viz Ф ф
Н.Чарвонцава. Дрэва сусвету. 2002 г.
Маладзечна Мінскай вобл.
Н.Чарвонцава. Дрэва пазнання. 2002 г. Маладзечна Мінскай вобл.
тва. Выразанне такіх твораў на святах-конкурсах прадугледжваецца асобнай намінацыяй, хоць нярэдка, пераважна з-за шаноўнага ўзросту майстрых, гэтая намінацыя бывае ўвогуле нікім не прадстаўленай.
Значна больш выразна заяўляе пра сябе напрамак, звязаны з арыентацыяй майстроў на новыя павевы ў сучаснай народнай творчасці. Звычайна гэта майстры сярэдняга пакалення, дасведчаныя і ў традыцыях айчыннай культуры, і ў набытках суседніх народаў — праз літаратуру, сродкі масавай інфармацыі, удзел у розных курсах і інш. Яны імкнуцца надаць выцінанцы ярка выяўленую дэкаратыўнасць, a то і выйсці за
межы чыстай арнаментальнасці, звярнуцца да сюжэтна-тэматычнай праблематыкі. Традыцыйныя матывы з Дрэвам жыцця ўскладняюцца, насычаюцца фігуркамі людзей, птушак, жывёл, з'яўляюцца кампазіцыі на духоўныя тэмы, бытавыя сцэнкі, архітэктурныя матывы і інш.
Вызначыць нейкую адзіную стылістыку такога напрамку творчасці наўрад ці магчыма. Творчыя падыходы тут вельмі розныя, ярка выяўляецца індывідуальнасць кожнага майстра, якая ў адных выпадках дазваляе адносіць творы да характэрных узораў народнага мастацтва, у другіх — да яўнай самадзейнасці, якая заўсёды суправаджае розныя віды народнага мастацтва на этапах іх развіцця і станаўлення.
Характэрным народным каларытам вызначаюцца выцінанкі Станіслава Муліцы (Гродна). Крыху разрэджаныя кампазіцыі сіметрычнага тыпу на бытавыя і фальклорныя тэмы, сюжэты духоўнага характару дэманструюць не столькі высокае тэхнічнае і мастацкае майстэрства, колькі своеасаблівы наіўны, тыпова народны падыход
І.Шарак. Паштоўка. 2006 г. Маладзечна Мінскай вобл.
І.Шарак. Яйка. 2006 г. Маладзечна Мінскай вобл.
да іх вырашэня. Некаторыя творы ствараюць уражанне не выразаных вострымі нажніцамі, a вышчыпаных пальцамі з рыхлага папяровага аркуша.
Н.Якімец. Дрэва росквіту. 2000 г. Маладзечна Мінскай вобл.
Л.Качалоўская. Лес. 2000 г. Залессе Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл.
Падобная стылістыка вызначае творчасць Аляксандра Кірэеева (Васкрасенская Талачынскага раёна). Яго Дрэвы жыцця то распускаюцца пышнай кветкай, то ператвараюцца ў букет, то нагадваюць сонечны знак, але заўсёды напоўнены жыццём. Жураўлі, галубы, пеўні, гусі, зайцы то сядзяць паабапал дрэва, то, нібыта спуджаныя, разлятаюцца і разбягаюцца ад яго, то, наадварот, быццам імкнуцца да сонца. Кампазіцыі досыць шчыльна запаўняюць поле, сілуэт
В.Маслава. Рушчоўка. 1998 г. Маладзечна Мінскай вобл.
і фон у працэнтных адносінах прыкладна роўныя, і ў залежнасці ад задумы майстар у адных выпадках мацуе чорнае адлюстраванне на бе-
А.Жаркевіч. Вялікдзень. Купалле. Дзяды.
(3 серыі «Святы і абрады беларусаў). 2000 г. Маладзечна Мінскай вобл.
лым фоне, у другіх — наадварот. Працуе ён нажом, і гэта надае творам характэрную непрыгладжанасць і своеасаблівую наіўную пластычнасць. Адметнае паэтычнае бачанне і адчуванне прыроды выяўляюцца і ў назвах твораў: «Сонца ўзыходзіць», «Буслы прыляцелі», «Падснежнікі» і інш.
Аналагічна трактуе свой раслінна-птушыны свет Аляксандр Аўчыннікаў (Гродна). Яго вялікія, амаль паўметровыя квадратныя ці блізкія да квадрата сурвэткі-пано цэнтрычнай кампазіцыі дэманструюць складанае, густое, арганічнае спляценне прыродных матываў, у якіх моцна стылізаваныя сілуэты птушак уяўляюцца нейкай неад'емнай часткай гэткіх жа стылізаваных, абстрагаваных раслінных формаў.
Паводле стылістыкі і характару ў пэўным сэнсе да такога напрамку можна аднесці і апошнія
Л.Валковіч-Борыс. Клецкі касцёл дамініканцаў. Касцёл аўгусцінцаў у Міхалішках. 1993 г. Маладзечна Мінскай вобл.
выцінанкі Наталлі Сухой (Мінск), але гэта ўжо прафесійна зробленая, свядомая стылізацыя ў духу народных традыцый.
Іншым характарам вызначаецца творчасць майстроў, якія арыентуюцца на сучасныя дасягненні ў галіне выцінанкі ці на ўласнае разуменне яе характару і спецыфікі. Нярэдкія праявы самадзейнасці і рознастылёвасці, як, напрыклад, у творах Алены Купрык (Гродна), што, зрэшты, можна лічыць цалкам заканамерным на пачатковым этапе творчасці. Ёсць і вельмі адметныя прыклады ўдалай інтэрпрэтацыі традыцый у адпаведнасці з сучаснымі дасягненнямі графікі, дызайну і інш., што дэманструюць лёгка пазнавальныя, стылістычна вытрыманыя, ювелірна выкананыя творы Людмілы Казачонак (Віцебск) ці крышталічна-ажурныя кампазіцыі Вольгі Дзенісевіч (Мінск).
Аднак адметнае аблічча сучаснай беларускай выцінанкі ў найбольшай ступені вызначае творчасць майстроў, што дэманструюць прафесійны напрамак яе развіцця. Паняцце прафесійнасці ў дадзеным выпадку абазначае не толькі высокі ўзровень творчасці (яно дапасуецца і да твораў многіх ужо адзначаных майстроў), але мае на ўвазе і літаральнае значэнне — прафесійную мастацкую адукацыю аўтараў, якія ўзнялі сучасную выцінанку на новы ўзровень, надалі ёй характар самакаштоўных станковых твораў графічнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Найбольш ярка прадстаўляюць гэты напрамак майстры ўжо згаданай маладзечанскай школы выцінанкі — выпускнікі мясцовай дзіцячай мастацкай школы і аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва музычнага вучылішча імя
В.Казачонак. Цецерукі. 2004 г. Віцебск.
В.Маслава. Купальская ноч. 2000 г. Маладзечна Мінскай вобл.
М.Агінскага. Сярод навучальных дысцыплін выцінанка займае тут вядучае становішча, на ёй адпрацоўваецца авалоданне асноўнымі мастацкімі прыёмамі і прынцыпамі — кампазіцыяй, стылізацыяй, каларыстыкай і інш. Таму не дзіва,
С.Трзгубовіч. Дрэва жыцця. 2004 г. Мінск.
што работы маладзечанскіх майстроў пры ўсёй разнастайнасці і індывідуальнасці творчых почыркаў кожнага з іх у цэлым вылучаюцца высокай графічнай культурай, майстэрскай стылізацыяй, дызайнерскім падыходам, каларыстычным лаканізмам, які зусім не абмяжоўвае творчыя магчымасці і пры гэтым з'яўляецца яскравым сведчаннем выдатнага разумення спецыфікі гэтага арыгінальнага віду мастацтва. Сёння маладзечанскія выпускнікі працуюць у розных кутках Беларусі, іх творы нярэдка з'яўляюцца эталоннымі для многіх маладых майстроў і ў значнай ступені вызначаюць аблічча і нацыянальную адметнасць сучаснай беларускай выцінанкі.