Беларуская выцінанка  Яўген Сахута

Беларуская выцінанка

Яўген Сахута
Выдавец: Беларусь
Памер: 230с.
Мінск 2008
72.74 МБ
Калі не ўлічваць такой пашыранай, але ў большасці выпадкаў самадзейнай з'явы, як аздаб-
22 Станкевнч М.Е. Украінські внтмнанкм. С. 29, 93.
23 Там жа. С. 41—58.
ленне папяровымі «сняжынкамі» вокнаў пад Новы год, у сваім традыцыйным выглядзе выцінанка ўжо ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе выходзіць з народнага побыту. Даўжэй, асабліва ў заходнебеларускіх вёсках, пратрымалася традыцыя выразання фіранак. Іх узоры, адноўленыя па памяці майстрыхамі старэйшага пакалення, звяртаюць на сябе ўвагу падабенствам кампазіцыі і характарам дэкору, нават калі паходзяць з розных куткоў Беларусі. Аднак такую асаблівасць наўрад ці можна лічыць нейкай нацыянальнай адметнасцю гэтага віду беларускай выцінанкі. Хутчэй за ўсё, яна выклікана аднолькавымі тэхналагічнымі прыёмамі стварэння вырабаў з канкрэтным прызначэннем — для афармлення аконнага праёма. Таму не дзіва, што практычна такія ж фіранкі можна было бачыць і ў побыце суседніх народаў22.
Яшчэ больш праблематычна вызначыць нацыянальныя асаблівасці беларускай выцінанкі ў цэлым: для гэтага проста нестае матэрыялу. Зрэшты, нейкія агульныя нацыянальныя адметнасці наўрад ці магчыма акрэсліць і ў адносінах да гэтага віду мастацтва суседніх народаў з іх багатымі музейнымі зборамі. Так, напрыклад, украінская выцінанка дэманструе прыкметныя адрозненні ў характары і мастацкіх якасцях на Падняпроўі, Падоллі, Слабажаншчыне, Прыкарпацці23, хоць у цэлым заўважаецца яўная перавага паліхромнасці, што цалкам адпавядае характару ўкраінскага народнага мастацтва.
Прыкметнай рэгіянальнай разнастайнасцю вылучаецца польская выцінанка. Паводле тэматыкі, каларыстыкі і тэхнікі найбольшай адметнасцю вызначаюцца курпёўскія «лелуі» ў выглядзе Дрэва жыцця з птушкамі паабапал (ад «ALleLuja», паколькі найчасцей выконваліся пад Вялікдзень); ловіцкія «кодры» ўяўляюць сабой шматфігурныя паліхромныя кампазіцыі сюжэт-
на-тэматычнага характару, у якіх спалучаюцца выразанне і аплікацыя («выкляянкі»); санніцкія і гомбінскія «клапокі» нагадваюць яркія ручнікі24.
Больш выразная нацыянальная адметнасць вызначае літоўскую выцінанку («карпіняй»), Яна пераважна аднатонная, чорнага колеру на белым фоне, сваім сілуэтным характарам чымсьці нагадвае пашыраныя ў Літве ажурныя каваныя крыжы-«сонейкі», а яшчэ больш — разьбу на драўляных, прапілаваных наскрозь дошчачкахпрасніцах. Раслінныя матывы мякка абмаляваных абрысаў хвалепадобна ўздымаюцца ўверх, утвараючы досыць разрэджаную графічную кампазіцыю, асобныя элементы якой мацуюцца адзін з адным нярэдка толькі ў адной кропцы. Каб замацаваць такую выцінанку на фоне, трэба прыклейваць да яго кожны элемент кампазіцыі, іначай у вертыкальным стане яна літаральна рассыплецца.
Беларуская выцінанка ў большай ці меншай ступені спалучала многія з гэтых асаблівасцей. У большасці выпадкаў, асабліва на першым этапе, яна была аднатоннай (чорнай, белай), але, у адрозненне ад літоўскай, кампазіцыя больш шчыльная, сілуэт звычайна пераважае над фонам, элементы і матывы злучаюцца ў адзінае цэлае шматлікімі кропкамі судакранання, так што выцінанка можа вісець на сцяне на адным цвічку ці мацавацца адной кропкай клею. Раслінныя матывы моцна стылізаваныя, зведзеныя практычна да геаметрычных сімвалаў. Калі зноў
правесці аналогіі з традыцыйнай разьбой па дрэве, то нельга не адзначыць, што на беларускіх прасніцах пераважае трохгранна-выемчатая геаметрычная разьба, а фон ніколі не праразаўся наскрозь25.
Бытавала і паліхромная выцінанка, асабліва ў першай палове XX ст„ калі, з аднаго боку, стала даступнай папера розных гатункаў і колераў, з другога — народны побыт актыўна насычаецца квяцістасцю. Несумненна, адыграла сваю ролю і ажыўленне міжэтнічных кантактаў. Напрыклад, пашыраныя на Браслаўшчыне каляровыя выцінанкі (белыя на каляровым фоне ці каляровыя — на белым) называліся «польскімі»26, што цалкам зразумела: у гэтыя курортныя мясціны ў даваенныя часы прыязджалі з розных куткоў Польшчы.
На ўсходзе Беларусі, дзе не было традыцыі тынкаваць і бяліць сцены, відаць па ўсім, пашырэнне мелі толькі белыя фіранкі і гэткія ж белыя разеткі-кветкі, што наклейваліся на ваконныя шыбы. Пра такую традыцыю згадваюць у многіх раёнах усходняй часткі Беларусі.
Так выглядае агульная карціна развіцця і характару бытавання адносна маладога віду беларускага народнага мастацтва — выцінанкі. Хоць такога адметнага следу ў нацыянальнай культуры, як, скажам, народныя мастацкія тканіны, яна і не пакінула, але падрыхтавала глебу для свайго адраджэння і развіцця, якія наступілі пасля некалькіх дзесяцігоддзяў практычна поўнага яе заняпаду.
24 Frys-Pietraszkowa Е„ Kunczynska-Iracka A., Pokropek М. Sztuka ludowa w Polsce. Warszawa, 1988. S. 71.
25 Сахуга Я.М. Народнае мастацтва Беларусі. Мн., 1997. С. 66—71.
26 Коваленко В.Н., Трампас А.В., Федорнстова Н.Л. Ажурные вырезкм нз бумагм. С. 14.
СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ВЫЦІНАНКА
рыкметны рост цікавасці да забытых старонак Ha­waii мастацкай спадчыны, што адзначаецца з канца 1980-ых гадоў, і асабліва з набыццём Беларуссю незалежнасці.
вярнуў з небыцця, узняў на новы ўзровень, уключыўу сучасныя культурныя працэсы многія практычна заняпалыя віды народнай мастацкай
творчасці. Ці не найярчэйшай ілюстрацыяй можа быць выцінанка, якая сёння лічыцца адным з найбольш папулярных і пашыраных відаў сучаснага народнага мастацтва Беларусі і па гэтых паказчыках можа быць пастаўлена ўпоравень з такім нацыянальным феноменам, як мастацкае саломапляценне. I як адраджэнне, развіццё і
росквіт сучаснага саломапляцення заслужана
звязваецца з імем Веры Гаўрылюк, так і другое нараджэнне выцінанкі неадрыўнае ад дзейнасці Вячаслава Дубінкі.
У сваім родным Слуцку, дзе майстар нарадзіўся ў ваенным 1941 годзе, яму яшчэ ў раннім дзяцінстве даводзілася бачыць ажурныя папяровыя ўзоры, якімі землякі аздаблялі сціплыя інтэр'еры пасляваеннага жылля. Гэта былі ўжо апошнія і не самыя адметныя праявы калісьці папулярнага віду народнай творчасці, але і яны, відаць, трывала замацаваліся ў свядомасці, каб з канца 60-ых гадоў мінулага стагоддзя ўвасобіцца ў арыгінальныя творы, нярэдка народжаныя ў дарозе, у вандроўках па краіне ў якасці карэспандэнта рэспубліканскіх газет.
Маючы дараванне мастака, пісьменніка, журналіста, фатографа, В.Дубінка надаў традыцыйным
Выстаўка работ удзельнікаў свята-конкурсу «Ажурныя фантазіі».
Творы В.Дубінкі сталі з'яўляцца на выстаўках, дзе, дарэчы, звычайна не знаходзілі сабе месца сярод адпаведных відаў выяўленчага мастацтва і дэманстраваліся, як правіла, асобна. Было некалькі ўдалых спроб лрымянення выцінанак у якасці ілюстрацый і элементаў афармлення кніг, з'явілася некалькі яго артыкулаў у перыядычным друку. I тым не менш творчасць майстра доўгі час заставалася фактычна адзінкавай з'явай у айчыннай культуры.
3 канца 1980-ых гадоў выцінанкай стала займацца таксама Ніна Сакалова-Кубай. Выпускні-
Свята-конкурс выцінанкі «Чароўныя нажніцы». 2005 г.
папяровым узорам статус сапраўдных твораў мастацтва. Творча спалучыўшы мясцовыя традыцыі, набыткі суседніх народаў з уласным разуменнем асаблівасцей арыгінальнага віду мастацкай творчасці, ён распрацаваў стылістыку, якая вызначыла асноўны напрамак развіцця выцінанкі ў сучасных умовах. Яго выцінанкі — традыцыйна манахромныя, але гэта ўжо не фіранкі ці разеткі на вокны, а распрацаваныя дэкаратыўныя кампазіцыі з расліннымі, зааморфнымі, арнітаморфнымі матывамі, якія ўяўляюць сабой сапраўдныя творы станковага мастацтва.
У час свята-конкурсу «Ажурныя фантазіі».
Майстрыха выцінанкі Н.Шурак. 2007 г. Навагрудак Гродзенскай вобл.
Свята-конкурс выцінанкі «Чароўныя нажніцы». 2005 г.
ца Мінскага мастацкага вучылішча, яна прафесійна падышла да прынцыпаў кампазіцыйнага вырашэння твораў, абагульнення і стылізацыі традыцыйных матываў. Яе шчыльна скампанаваныя, дробнанарэзаныя кампазіцыі, пераважна з Дрэвам жыцця, паклалі пачатак прафесійнага, дызайнерскага напрамку ў сучаснай выцінанцы. Падобным характарам вызначаліся таксама невялікія, пераважна сувенірнага прызначэння, творы Алеся Лася, такі ж напрамак на першым этапе быў уласцівы і выцінанкам Таццяны Маркавец.
Пачатак 90-ых гадоў мінулага стагоддзя адзначаны шырокім ростам цікавасці да «мастацтва паперы і нажніц». Паспрыяла гэтаму, з аднаго боку, агульная зацікаўленасць у адраджэнні набыткаў традыцыйнай культуры, з другога — даступнасць матэрыялу, лёгкасць работы з ім і ў той жа час шырокія творчыя магчымасці выцінанкі. Ёю сталі займацца ў дзіцячых садках, школах, гуртках, студыях, дамах рамёстваў і нават вышэйшых навучальных установах. Разгарнулася шырокая даследчыцкая дзейнасць па выяўленні носьбітаў традыцый гэтага віду народнай творчасці, хоць спробы адшукаць старыя ўзоры выцінанкі поспеху, на жаль, не мелі.
Асабліва прыкметную ролю ў другім нараджэнні выцінанкі адыгралі майстры Маладзечна. Тут, пры музычным вучылішчы імя Агінскага, было адкрыта аддзяленне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзе выкладчыцай стала працаваць Вікторыя Чарвонцава — ужо тады добра вядомая майстрыха шырокага творчага дыяпазону, якая была не толькі добра дасведча-
Н.Хоміч. Фіранка. 1988 г. Навасёлкі Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл.
М.Шапель. Фіранка. 1988 г. Кісялі Астравецкага р-на Гродзенскай вобл.
ная ў набытках народнай мастацкай культуры, але і сама ўмела ўпраўляцца з ільном, саломай і многімі іншымі традыцыйнымі матэрыя-
М.Панкова. Аздоба люстэрка. 1989 г.
Бершты Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.
ламі. Адначасова яна працавала і ў дзіцячай мастацкай школе.
Адзін з напрамкаў яе педагагічна-творчай дзейнасці — работа з паперай — аказаўся надзвычай плённым і неўзабаве даў прыкметныя вынікі. Як ніякі іншы матэрыял, папера давала шырокія магчымасці для вырашэння асноўных мастацкіх задач — абагульнення прыродных формаў, пошукаў у галіне каларыстыкі, стылізацыі, кампазіцыі і інш. У адрозненне ад розных відаў графікі, выцінанка амаль не дае магчымасці ўносіць нейкія папраўкі ў гатовы твор, што вымагае выпрацоўкі дакладнага вакамера і гэткіх жа дакладных дзеянняў з нажніцамі. Аднак гэта зусім не абмяжоўвае творчыя магчымасці, што бліскуча пацвярджаюць творы вучаніц В.Чарвонцавай. Тэматыка іх работ надзвычай шырокая: кампазіцыі арнаментальнадэкаратыўнага характару, беларуская міфалогія, архітэктурная спадчына і нават сюжэты на тэмы космасу. Работы ў большасці выпадкаў традыцыйна манахромныя, але мастацкія задачы вырашаюць не менш паспяхова, чым жывапісныя творы.