Беларуская выцінанка  Яўген Сахута

Беларуская выцінанка

Яўген Сахута
Выдавец: Беларусь
Памер: 230с.
Мінск 2008
72.74 МБ
Сонца многа, чысты дух. 1998 г. (на стар. 106)
роспісе, ствараецца ўражанне вылепленасці з нейкага пластычнага матэрыялу.
Пры ўсёй разнастайнасці кампазіцый і сюжэтаў усё ж заўважаецца: куды б ні заносілі аўтара творчыя памкненні, ён зноў і зноў вяртаецца да вядомага, апрабаванага часам класічнага Дрэва жыцця. У некаторых творах адчуваюцца аналогіі з курпёўскімі «лелуямі», якія, відаць, на першым часе былі пэўным стымулам у творчасці майстра, сталі асноваю для ўласных пошукаў. Старажытны сімвалічны матыў у творах Вячаслава Дубінкі можа ператварацца і ў дэкаратыўную кветку, і ў пышны вазон, і ў казачны букет, але заўсёды каля яго і на ім сядзяць птушкі. Самыя розныя — ад рэальных пеўняў ці жаўрукоў да загадкавых райскіх птахаў. A то і ўвогуле цяжка разабраць: птушкі ператвараюцца ў лісце, лісце нагадвае птушак. Усё сплятаецца ў дзівосную ажурную кампазіцыю, якая радуе вока не столькі канкрэтнымі матывамі, колькі мудрагелістай адвольнай гульнёю сілуэтаў, ліній, арнаментыкі. Ствараецца адчуванне яркай дэкаратыўнасці, жыццярадаснай шматфарбнасці, хоць каларыстычная гама — усяго толькі чорная (часам — з дадаткам чырвонага) на белым фоне. Зрэдку замест чырвонай ці разам з ёю ўжываецца блакітная, жоўтая ці якая іншая папера або выцінанка мацуецца на каляровы фон. Асноўны мастацкі эфект дасягаецца не паліхромнасцю або аб'ёмамі ці ракурсамі, а сілуэтнай арнаментальнасцю.
Усё гэта майстар свядома ці несвядома вельмі тонка адчувае, як, напрыклад, добра адчувае магію слова. I не толькі ў сваіх журналісцкіх матэрыялах, што суправаджаюцца высокамастацкімі фотаздымкамі. Ён — аўтар некалькіх аповесцяў, якія не засталіся незаўважанымі за характэрны народны каларыт, добрае веданне традыцыйнага побыту і жыццёвых рэалій. Гэтае веданне, пэўна, і актывізавала цікавасць да забытага віду народнага мастацтва, дало магчымасць удыхнуць у яго новае жыццё.
У 2000 годзе майстар падрыхтаваў камплект рэпрадукцый выцінанак, у які ўвайшлі 20 яго найбольш характэрных твораў. Гэты камплект стаў настольным дапаможнікам для многіх майстроў выцінанкі, гурткоў, студый, дамоў рамёстваў — усіх, хто хоча, хоць бы для пачатку, мець стартавую кропку на шляху авалодання мастацтвам выцінанкі.
Арганічнае спалучэнне розных напрамкаў мастацкай творчасці наглядна пацвярджаецца членствам Вячаслава Дубінкі ў чатырох творчых саюзах: мастакоў, пісьменнікаў, журналістаў, майстроў народнай творчасці.
Дамавічок-хатнічак. 2007 г.
Вокладка часопіса. 1971 г.
Лясная рапсодыя. 1983 г.
Пеўні ловяць сэрцам дух прыгожы. 1989 г.
Асцюкі. 1994 г.
Узор для прасніцы. 2001 г.
Жыгучка-крапіва. 2000 г.
Ягаднік. 2000 г.
Туманны ранак. 2001 г.
Вокладка кнігі (фрагмент). 1962 г.
Кветкі на поплаве. 1999 г.
Кветка. 2001 г.
Без назвы. 1985 г.
Ялінка крочыць па сцяжынцы. 1989 г.


Сярод пеўняў лад пануе. 2005 г.
Брыгіцкі касцёл у Гародні. Паднікольская царква ў Магілёве. Мінская ратуша. (3 цыкла «Помнікі архітэктуры»). 1986 г.
Цішыня. 2000 г.
Карункавыя дзівосы. 2003 г.
Хай не вяргіня, але прыгожа. 2001 г.
Чырвоны малюнак нажніцамі. 1975 г.
У паўзмроку. 2000 г.
Багата птушак у кветніку. 1983 г.
Чароўны букет. 1999 г.
Яліна ў калядную ночку. 2005 г.
Ілюстрацыя да кнігі В.Іпатавай «Казка пра паўліна». 1983 г.
Размалёўка бабулінага куфра. 1999 г.
Згадка пра матулін агарод. 2001 г.
Птушкі. 1999 г.
Цішыня ў садзе. 2001 г.
Казачонак Людміла
Калі верыць словам майстрыхі, выцінанкай яна занялася выпадкова. Працавала ў Лепельскім доме рамёстваў, вучыла дзяцей саломапляценню і фларыстыцы, а потым звярнула сваю ўвагу на выцінанку і вырашыла паспрабаваць свае здольнасці ў гэтай цікавай, новай для яе галіне народнай творчасці.
Відаць, адпаведныя здольнасці ў майстрыхі былі закладзены даўно, іначай не здолела б яна так хутка, упэўнена і адметна заявіць пра сябе. Стылістыка яе твораў лёгка пазнавальная: невялікія, моцна стылізаваныя Дрэвы жыцця, дрэўцы, кветкі, букеты ўяўляюць сабой досыць умоўныя, абагульненыя вобразы-сімвалы, вырашаныя арнаментальна-дэкаратыўнымі, дробнымі нарэзкамі філіграннага малюнка. Вялікіх чорных плоскасцей майстрыха яўна не любіць, уся плошча сабранага ў кампактную кампазіцыю сілуэта густа насычаецца рознымі праменьчыкамі, зубчыкамі, разеткамі, нагадваючы ювелірна выплецены карункавы ўзор.
Нельга не заўважыць, што на майстрыху яўна паўплывала творчасць Ніны Сакаловай-Кубай: падобная кампазіцыя, аналагічная стылістыка, нават такія ж фіялетавыя падкладачкі ў пэўных месцах, што элегантна адцяняюць строгае манахромнае вырашэнне. Але гэта не механічнае перайманне, майстрыха здолела выпрацаваць уласныя нюансы і асаблівасці сваёй творчай манеры. У сваю чаргу, яе работы з'яўляюцца ўзорамі для сына Віктара — таксама ўжо вядомага майстра выцінанкі, які, праўда, пакуль што цалкам паўтарае стылістыку сваёй настаўніцы.
Дзяржаўная стыпендыятка 2004 года ў галіне выцінанкі.
Дрэва. 2006 г.
Дрэва жыцця. 2004 г.
Дрэва. 2005 г.
Дрэва жыцця. 2004 г.
Дрэва. 2004 г.
Дрэва жыцця. 2006 г.
Дрэва. 2006 г.
Дрэва жыцця. 2005 г.
1
Дрэва. 2006 r.
Птушкі. 2005 r.
Дрэва жыцця. 2006 г.
Дрэва жыцця. 2007 г.
Лабунова Таццяна
Творчасць Таццяны Лабуновай складае адметны кампанент у досыць рознахарактарнай карціне сучаснай выцінанкі Віцебшчыны. Ёй падуладны ўсе віды папяровых выразак, па сілах любая тэматыка — ад арнаментальнадэкаратыўных фіранак і сурвэтак да складаных кампазіцый сюжэтна-тэматычнага характару з расліннымі, архітэктурнымі, зааморфнымі, антрапаморфнымі матывамі ў іх разнастайным спалучэнні.
Усю гэтую шырыню і разнастайнасць тэматыкі аб'ядноўвае і вылучае адметная творчая стылістыка майстрыхі. Кампазіцыі шчыльныя, насычаныя, створаныя густым перапляценнем сакавітых завіткоў, штрыхоў, ліній, нібыта нанесеных плакатным пяром. Вельмі дарэчы такая манера аказалася ў трыпціху «Каваныя карункі Віцебска», дзе шырокі раўнамерны штрых і сапраўды нагадвае элементы ажурнага металічнага ўбранства старых пабудоў горада.
Мастацкае вырашэнне трыпціха «Ад Калядаў да Масленіцы» нагадвае народны лубок. На аснове традыцыйнай сіметрычнай кампазіцыі вырашаюцца жывыя сцэнкі з народнага побыту, якія маглі б нагадваць графічныя ілюстрацыі, калі б не шматлікія парэзкі, якія надаюць творам арнаментальна-дэкаратыўны характар.
Адметная творчая стылістыка майстрыхі як нельга лепш адпавядае духоўнай тэматыцы, што апошнім часам пераважае ў яе работах. Манерай і характарам вырашэння яны чымсьці нагадваюць старажытныя дрэварыты з іх сакавітым разьбяным штрыхом. Добра адчуваючы гэта, майстрыха мацуе ажурныя выявы на таніраваны ў далікатныя охрыстыя адценні фон — нібы старажытная кніжная гравюра на пажаўцелай ад часу паперы.
Найбольш яркае ўвасабленне такі прыём атрымаў у серыі «2000 гадоў хрысціянства» з сямі работ: «Хрыстос Уседзяржыцель», «Укрыжаванне», «Маленне», «Святая Тройца», «Маці Божая Знаменне», «Архангел», «Юрый Пераможац». Арнаментальныя дэталі тут ужыты досыць ашчадна, уся ўвага скіравана на вырашэнне вобразнасці кананічных сюжэтаў, што, тым не менш, не стварае ўражання яўнай ілюстрацыйнасці.
Барбара Радзівіл. 2005 г.
(на стар. 126)
Удалыя спробы майстрыхі спалучыць графічныя дасягненні з арыгінальнымі дызайнерскімі вырашэннямі. Яе складныя віншавальныя паштоўкі фігурнага сілуэта пры разгортванні ўтвараюць адмысловыя прасторавыя кампазіцыі. Яна распрацавала канструктыўную стылістыку і мастацкі характар дэкаратыўных падвясных птахаў, якія ўжо «разляцеліся» далёка за межы Віцебшчыны. Важна адзначыць, што пры ўсёй пышнасці, дэкаратыўнасці, ажурнасці гэтых адмысловых твораў іх канструкцыя настолькі па-дызайнерску прадуманая, што дазваляе без праблем шматразова іх складваць-раскладваць.
Гуканне вясны. 1999 г.
Афармленне батлеечнага спектакля «Спадарыня Мяцеліца». 2007 г.
Калядная зорка. 1995 г.
Анёл. 2005 г.
Птушка. 1994 г.
Паштоўка. 1995 г.
Серыя «2000 год ад Раства Хрыстова». 2000 г.
Серыя «2000 год ад Раства Хрыстова». 2000 г.
Званы Раства. 2006 г.
Да Вялікадня. 2003 г.
Міфічныя істоты. Дыптых. 2005 г.
Калядныя маскі. 2000 г.
Міфічныя істоты. Дыптых. 2005 г.
Сурвэтка «Кветка». 2000 г.
Каваныя карункі Віцебска. Трыпціх. 2000 г.
Калядныя забавы. 2007 г.
Вячоркі. 2000 г.
Дрэва жыцця. 2002 г.
Ад Калядаў да Масленіцы. Трыпціх. 2000 г.
Конікі. 2007 г.
Малышэўскі Юрый
У агульнай карціне сучаснай беларускай выцінанкі творчасць Юрыя Малышэўскага займае ўласнае і вельмі прыкметнае месца. Яго работы вылучае адметны творчы почырк, іх аўтарства лёгка пазнавальнае нават з першага погляду.
Працуе майстар у розных відах творчасці: жывапісе, графіцы, рэстаўрацыі, захапляецца гісторыяй сваіх Ружанаў, дзе жыве з дзяцінства, хоць нарадзіўся ў далёкай Сібіры. Цікавасць да мастацтва прывяла яго ў Маскоўскі завочны народны універсітэт мастацтваў імя Н.Крупскай, які і скончыў у 1986 годзе. Шмат гадоў вядзе клас народнай творчасці пры мясцовым аддзеле культуры, дзе вучыць дзетвару ўсяму, што ўмее сам.
А ўмее ён перш за ўсё выразаць арыгінальныя выцінанкі, якімі заняўся адным з першых у Беларусі — яшчэ ў 1980-ыя гады. Творчым імпульсам паслужыла захапленне мясцовага ксяндза Міхася Варанецкага, які займаўся выразаннем ажурных папяровых узораў традыцыйнага арнаментальнага характару. Малады мастак-аматар не мог не звярнуць сваю ўвагу на гэты арыгінальны від мастацкай творчасці. Пазней, пабываўшы са сваім настаўнікам у Літве, ён убачыў, што выцінанка — гэта не толькі арнаментальныя разеткавыя ўзоры, але і сапраўдныя творы станковага характару, нярэдка з досыць складаным сюжэтам. Гэта і вызначыла далейшы характар творчасці Малышэўскага.
Багатая мастацкая спадчына майстра дэманструе яго прыхільнасць да некалькіх асноўных тэм. Першая — жыццё лесу і яго насельнікаў, што цалкам зразумела: паблізу — Ружанская, Шарашоўская, Белавежская пушчы, Выцінанкі на гэтую тэму нярэдка дэманструюць шматпланавы сюжэт: унізе — два алені, зубры, ласі, вышэй — лясны гушчар, над ім — фігуркі паляўнічых з сабакамі, чародкі птушак, буслянка і інш. Усё сплятаецца ў адмысловы карункавы ажур, стварае маляўнічае ўражанне, хоць майстар працуе толькі з чорным колерам.
Натхняе майстра і багатая гісторыя старажытнага мястэчка, велічныя руіны палаца Сапегаў, дзе ў свой час віравала жыццё, адбываліся цікавыя падзеі. Выцінанкі нагадваюць то падгледжаныя эпізоды з княжацкага побыту, то сцэнкі шляхецкіх забаваў, то дзейства на сцэне палацавага тэат-