Беларуская выцінанка  Яўген Сахута

Беларуская выцінанка

Яўген Сахута
Выдавец: Беларусь
Памер: 230с.
Мінск 2008
72.74 МБ
Ружаны. 2005 г. (на стар. 138)
ра. Лаканічна, але дакладна і пераканаўча перадаецца побытавая атрыбутыка, адзенне, узбраенне, нават стыль эпохі.
Ружанскае наваколле было месцам актыўнай дзейнасці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, і майстар, неабыякавы да гісторыі свайго краю, не мог абысці сваёй увагай гэтую слаўную яе старонку. Улюбёны чорна-белы каларыт асабліва пасуе да вырашэння трагічных эпізодаў — з вялізнымі чорнымі груганамі, што нібы засланяюць сваімі крыламі сонца. Выцінанкі на гэтую тэму — нібы рэквіем па героях-паўстанцах.
Строга кажучы, творы Юрыя Малышэўскага — не зусім выцінанка ў яе «класічным» вырашэнні. Ад яе ўзята хіба толькі сіметрычнасць вырашэння кампазіцыі. Складанасць ракурсаў, рэалістычнасць вырашэння фігур куды больш нагадваюць стылістыку сілуэта, нездарма ж майстар карыстаецца кравецкім нажом, а не нажніцамі, якім такія кампазіцыі наўрад ці пад сілу. Але, думаецца, такое арганічнае спалучэнне выцінанкі і сілуэта якраз і надае творчасці майстра яркую адметнасць.
Альфа. 2001 г.
Разетка. 1987 г.
Птушыны рай. 2001 г.
Сапежынская харугва. 2003 г.
Буслы. 1986 г.
Разетка. 1990 г.
След Варанецкага. 1986 г.
Птушыны спеў. 2001 г.
Песенны куст. 2002 г.
Ружанскі баль. 2005 г.
Званы Вітаўта. 2001 г.
Белавежская пушча. 2004 г.
Ружанскае сапежынскае гняздо. 2001 г.
Іван Чаша ў Ружанах. 1887 г.
Паляванне. 1989 г.
Хлапчукі. 2003 г.
Сапегавы карані. 2006 г.
Птушкі. 1998 г.
Раніца. 2001 г.
Птушкі. 2000 г.
Дрэва. 2003 г.
Рута. 2007 г.
Птушкі. 2000 г.
Белавежская пушча. 1999 г.
Трубачысты. 2001 г.
Паляванне. 1987 г.
Пані і халоп. 2001 г.
3 цыкла «Птушкі». 2003 г.
Дзявочыя мары. 2002 г.
Вавёркі. 1989 г.
Народная забава. 1998 г.
Рута. 2007 г.
Маладыя ганчары. 1989 г.
Кветкі. 2001 г.
Паўстанцам. 1980 г.
Маркавец Таццяна
Выцінанкай зацікавілася яшчэ ў час навучання ў Мінскай мастацкай школе № 26, якую скончыла ў 1988 годзе. А ўжо з наступнага года — пастаянны ўдзельнік многіх мастацкіх выставак (з 1993 г. — і персанальных), на якіх і дэманструе свае выцінанкі. Увогуле цікавілася і спрабавала займацца рознымі відамі мастацкай творчасці, але выцінанка вабіла найбольш — можа, таму, што за паперу і нажніцы ў тыя часы браліся ўсяго два-тры майстры. Трапілі ў рукі дзіцячыя кніжкі, аформленыя Вячаславам Дубінкам, а потым пашчасціла па тэлевізары пабачыць, як лоўка ўпраўляецца ён з нажніцамі, як проста і даступна дэманструе сакрэты арыгінальнага мастацтва. Так з таго часу і лічыць яго сваім настаўнікам, хоць непасрэдна ўрокаў у яго не брала.
Праўда, прамых аналогій з творчасцю Вячаслава Дубінкі стылістыка работ Таццяны Маркавец не выяўляе. Некаторае падабенства заўважаецца хіба што ў шматлікіх Дрэвах жыцця, але ў майстрыхі яны больш дэталёва распрацаваныя, іх круглявыя кроны ўяўляюць сабой суцэльны дробнаўзорысты ажур, больш характэрны для твораў Ніны Сакаловай-Кубай. Але ў цэлым яе творчасць дэманструе самастойны напрамак пошукаў. Ёсць вельмі адметныя работы з кампазіцыяй станковага характару («Докшыцы», «Замілаванне», «Вечаровы краявід»), аднак майстрыха тонка адчувае мастацкую спецыфіку і тэхналагічную адметнасць выцінанкі. Спецыяльнасць мастацтвазнаўцы, набытая пасля вучобы ў Беларускай акадэміі мастацтваў (1996), трывала замацавала гэтае адчуванне.
Вечаровы краявід. 1989 г.
Белыя лебедзі. 1992 г.
Дрэва жыцця. 1990 г.
Дрэва жыцця. 1995 г.
Докшыцы. 1990 г.
Дрэва жыцця. 2004 г.
Дрэва жыцця. 2006 г.
Каля вады. 1989 г.
Букет. 1990 г.
Замілаванне. 1980 г.

Велікоднае яйка. 1990 г.
Велікодныя пальмы. 1994 г.
Яблыня ў квецені. 1990 г.
Птушкі. 1999 г.
Скрыпень. 1992 г.
Яйкі. 1992 г.
Буслы. 1990 г.
Пальмы, вербы, лілеі. 1993 г.
Пальмы. 2007 г.
Персідскі сюжэт. 1992 г.
Пальмы. 1994 г.
Пальмы. 1995 г.
Муліца Станіслаў
Творчы стаж майстра — крыху больш за дзесяць гадоў. Як быццам няшмат, але, тым не менш, ён змог выпрацаваць уласную стылістыку, якая прыкметна вылучае яго творы сярод іншых.
Асноўнае, чым звяртаюць на сябе ўвагу выцінанкі Станіслава Муліцы, — шчырасць і непасрэднасць. Прыдзірліваму воку, спешчанаму вытанчанымі творамі майстроў з прафесійнай вывучкай, крыху рыхлаватыя, разрэджаныя кампазіцыі на першы погляд могуць падацца аматарскімі практыкаваннямі: і малюнак часам наіўны, і абрысы крыху грубаватыя, і лініі не надта роўныя. Але пры больш уважлівым знаёмстве заўважаецца больш важнае: гэтыя якасці — сведчанне непасрэднай сувязі з народнымі традыцыямі, з колішняй выцінанкай, якую звычайна выстрыгалі вялікімі авечымі нажніцамі, не надта клапоцячыся пра вытанчанасць і ювелірнасць работы. Можна прасачыць пэўныя аналогіі з літоўскай выцінанкай, але казаць пра нейкае перайманне няма падстаў, а падабенства выклікана проста аднолькавым прынцыпам вырашэння народнымі майстрамі выяўленчых матываў.
Тэматыка твораў Станіслава Муліцы досыць разнастайная. Шмат у яго розных разетак і сурвэтак, звычайна квадратнай формы, арыгінальнага крыжовага малюнку. Але больш вабяць яго кампазіцыі сіметрычнага тыпу: сцэнкі з народнага побыту, архітэктурныя матывы, традыцыйнае Дрэва жыцця, часам вельмі рэалістычнае, з магутнымі каранямі, часам — нейкі незвычайны кветка-дрэвавы матыў. Звычайна паабапал стаяць дзве чалавечыя фігуркі (радзей — адна, тры ці болей), вырашаныя франтальна і вельмі ўмоўна. Такія на першы погляд падобныя кампазіцыі, тым не менш, усё ж прыкметна розняцца сваім характарам, настроем, тэматыкай, што выдаюць і назвы работ, звязаныя з традыцыйнай народнай культурай, фальклорам, святамі, абрадамі, вераваннямі: «Не хадзіце, дзеўкі, замуж», «Ваду бралі — хлопцаў спатыкалі», «А ў гаі птушкі спяваюць», «Параслі дарожкі, дзе хадзілі ножкі», «На Купалле», «Сёмуха» і інш.
Нельга не заўважыць, што па характары вырашэння кампазіцыі майстра нагадваюць народны лубок, а фігуркі людзей падобныя на колішніх драўляных «багоў» з майстэрань скульптараў-самавукаў.
Пайшоў казёл па грэблі. 2007 г. (на crap. 162)
Птушкі. 2003 г.
Фарбы лета. 2007 г.
Птушыны гоман. 2007 г.
У батлейкі вясёла навіна. 2003 г.
Запусг. 2003 г.
А ў гаі птушкі спяваюць. 2003 г.
UAAAAAA ААААААА A A АА1
Вербная нядзеля. 2005 г.
Свята. 2006 г.
Птушкі. 2005 г.
Аплатка. 2007 г.
Пушча. 2003 г.
Спатканне. 2005 г.
Вечар. 2005 г.
Майская ночка. 2006 г.
На ростанях. 2004 г.
Гаспадыня. 2001 г.
Свята. 2003 г.
Ваду бралі, ваду бралі, хлопцаў спатыкалі. 2005 г.
Аплаткі. 2007 г.
Сон коніка. 2007 г.
Забава. 2005 г.
Квітней, лужок! 2007 г.
Менора. 2007 г.
Не хадзіце, дзеўкі, замуж. 2005 г.
Вавёркі. 2006 г.
Зельніца. 2006 г.
У садзе гуляла. 2006 г.
Параслі дарожкі, дзе хадзілі ножкі. 2006 г.
Купальскае поле. 2006 г.
Агарод. 2006 г.
Варажба на Яна. 2006 г.
Вясну вітаем. 2006 г.
Зорка. 2004 г.
Аплатка. 2007 г.
Сакалова-Кубай Ніна
Творчасць Ніны Сакаловай-Кубай звязваецца з развіццём прафесійнага напрамку ў сучаснай выцінанцы. Выпускніца Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (сёння — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), яна здолела надаць выцінанцы станковы характар і высокі графічны ўзровень, прадэманстравала яе магчымасці вырашаць любую тэматыку, да гэтага падуладную хіба толькі творам жывапісу, графікі, скульптуры.
Выцінанкай майстрыха стала займацца адной з першых, яшчэ ў 1980-ыя гады, і адразу ж заявіла пра сябе адметнасцю стылістыкі. Яе кампазіцыі — суцэльны дробнаўзорысты ажур, у які майстрыха ператварае любы сілуэт — расліны, птушкі, чалавека, архітэктурнага збудавання. Выдатнае адчуванне спецыфічных асаблівасцей выцінанкі дыктуюць арнаментальнадэкаратыўнае вырашэнне любой складанай кампазіцыі, сіметрычнае разгортванне яе ад цэнтра, лаканізм сілуэтаў у профіль ці анфас, адсутнасць складаных ракурсаў. Тым не менш гэта не абмяжоўвае творчыя магчымасці майстрыхі. Так, у яе творчым актыве — серыя работ пра беларускіх асветнікаў, арнаментальна-статычнае вырашэнне якіх адначасова надае фігурам адметную ўрачыстую веліч і сімвалізм.
Любімая тэматыка майстрыхі — папулярнае Дрэва жыцця. У яго звычайна густая пышная крона, што важка звісае ледзь не да зямлі, амаль хаваючы пад сабою самавітых пеўняў. Чорна-белы лаканізм часам ажыўляецца далікатнымі фіялетавымі ўкрапленнямі, якія толькі падкрэсліваюць высокую графічную культуру твораў.
Паспяховымі былі спробы Ніны Мікалаеўны надаць (ці, дакладней, вярнуць) выцінанцы прыкладное значэнне — зразумела, на сучасным узроўні. У 1993 годзе масавым тыражом была выдадзена яе серыя віншавальных паштовак, якія сталі ўзорам для многіх майстроў выцінанкі, ініцыявалі іх на ўласнаручны выраб падобных арыгінальных твораў. У актыве майстрыхі — некалькі насценных перакідных і табель-календароў, афармленне якіх выгадна вылучаецца на фоне аднастайнай масавай прадукцыі ў гэтай галіне.
Першая дзяржаўная стыпендыятка ў галіне выцінанкі (1995).
Дрэва жыцця. 1995 г. (на стар. 174)
Вяселле каравайніцы. 1993 г.
Святое раство. 1994 г.
Вяселле. Маладыя. 1993 г.
Гуканне вясны. 1996 г.
««■
5»» >»> ■»» -»->->
»»

Гняздо было. Гняздо будзе. Дыптых «Раскіданае гняздо». 2002 г.
Беларусь — радзіма Тадэвуша Касцюшкі. 1995 г.
Ф
Святое Раство людзям прыгаство!
Прага. Вільня. 3 серыі «Францыск Скарына». 1991 г.
Родны дом Тадэвуша Касцюшкі. 1997 г.
Паштоўкі. 1992 г.
Кабвы весела жылі і здаровыя былі! ЗНовым іодам!
Свята Вялічка з чырвонылі яечкам!
Сухая Наталля
Прадстаўніца маладзечанскай школы выцінанкі, майстрыха засвоіла лепшыя яе дасягненні, а пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (па спецыяльнасці «мастацкія тканіны») творча іх развіла, выпрацавала адметную мастацкую стылістыку, якая арганічна спалучае традыцыі народнай творчасці і дасягненні прафесійнага мастацтва.
Яшчэ ў дзевятнаццацігадовым узросце, непасрэдна пасля завяршэння вучобы ў дзіцячай мастацкай школе, Наталля выканала адметную серыю з 10 работ па матывах народных святаў і абрадаў, з поспехам прадэманстраваную на Рэспубліканскай выстаўцы народнай творчасці «Вечназялёнае дрэва рамёстваў» (1996). Гэта пераважна двухфігурныя кампазіцыі сіметрычнага характару ў арачнай акаймоўцы, што нагадвае купал зорнага неба. Кожная кампазіцыя адлюстроўвае пэўнае народнае свята ці абрад («Каляды», «Гуканне вясны», «Вяселле», «Вербніца», «Папараць-кветка») і адначасова дэманструе традыцыйныя народныя строі ў іх рэгіянальнай і лакальнай адметнасці.