Беларуская выцінанка
Яўген Сахута
Выдавец: Беларусь
Памер: 230с.
Мінск 2008
1 Петрнченко А.М., Петрнченко А.А. Кятайскме художественные вырезкн. М., 2005. С. 12.
Хлопчык з карпам. Статуя льва каля варотаў палаца. Певень з кветкаю петуній. Сучасная кітайская выцінанка.
Швейцарская выцінанка. 1856 г. (па: Grabowski J. Sztuka ludowa w Europie. Warszawa, 1978).
захоўвалі традыцыйную стылістыку i характар. Але зусім пазбегнуць новых павеваў гэты від творчасці, вядома, не мог, яго таксама закранулі аб'ектыўныя тэндэнцыі і асаблівасці, характэрныя для народнага мастацтва ці не ўсяго свету: сціранне рэгіянальных адметнасцей, зніжэнне утылітарных функцый ( у гарадскім жыллі на вокны іх ужо даўно не наклейваюць), выхад на першы план мастацка-дэкаратыўных задач, арыентацыя на сувенірнасць і інш. Пры ўсім гэтым кітайскія выразкі з паперы і сёння не страцілі галоўнага — нацыянальнай адметнасці, якая лёгка вызначаецца з першага погляду на гэтыя арыгінальныя, глыбока традыцыйныя ўзоры мастацтва кітайскіх майстроў.
Па меры таго як тэхналогія вырабу паперы станавілася вядомай і ў іншых народаў, развівалася і мастацтва выразання ажурных прыкрасаў. Папяровыя выразкі арганічна ўключыліся ў побыт народаў Японіі, Карэі, Інданезіі, прычым японская папера, больш тонкая і трывалая, чым кітайская, давала майстрам шырэйшыя творчыя магчымасці. У XV ст. праз Персію і Турцыю ажурныя папяровыя ўзоры трапілі на Еўрапейскі кантынент — спачатку ў Італію, a неўзабаве сталі вядомыя і па ўсёй Заходняй і Цэнтральнай Еўропег. Тут яны набылі іншы характар, пераважна сюжэтна-апавядальны, і нагадвалі графічныя творы з мноствам фігур, пабудоў, раслін і інш3.
2 Grabowski J. Wycinanka ludowa. Warszawa, 1955. S. 73, 152, 154, 184, 248, 273.
3 Grabowski J. Sztuka ludowa w Europie. Warszawa, 1978. II. 312, 370.
Адметны напрамак выразання з паперы стаў папулярным у Францыі XVIII ст. Гэта так званыя «сілуэты» — ад імя французскага фінансіста Эцьена Сілуэта, майстра пастаяннага перакройвання і ўразання дзяржаўнага бюджэту. 3 яго імем і сталі звязваць пашырэнне сілуэтаў — партрэтных адлюстраванняў або сюжэтных кампазіцый, выразаных пераважна з чорнай паперы. Суцэльнае контурнае адлюстраванне ўтварала выразную кантрастную пляму на белым фоне, нібы цені ад фігур на светлай сцяне. Дарэчы, сілуэты-партрэты часта так і выразалі: абводзілі цень ад профілю на паперы і атрымлівалі контурны партрэт у натуральную велічыню. Яго выразалі з папяровага аркуша, падпраўлялі пэўныя дэталі і таніравалі ў чорны колер.
Калі такі «намаляваны» ценем сілуэт, у прынцыпе, мог выразаць і аматар, то мастакі-прафесіяналы віртуозна выконвалі сілуэтныя партрэты, гледзячы на профіль партрэтуемага. I ўжо цалкам дзякуючы мастакоўскаму ўяўленню ствараліся шматфігурныя кампазіцыі сюжэтна-тэматычнага характару, для чаго «ценявы» спосаб, зразумела, не падыходзіць.
Мода на мініяцюрныя сілуэтныя партрэты і кампазіцыі набыла шырокую папулярнасць, яны аздаблялі інтэр'еры, былі прадметам збіральніцтва, лічыліся арыгінальным падарункам.
He абышла гэтая мода і Расію, асабліва калі ўлічыць захапленне рускага дваранства французскай культурай. Захаваліся нават дакладныя звесткі пра першыя творы ў жанры сілуэта на расійскіх землях: француз Ф.Г.Сідо, што прыбыў у Пецярбург, выразаў партрэт імператрыцы Кацярыны II з подпісам «Прыемнейшы цень Каця-
рыны II, самадзержыцы Усерасійскай», датаваны 1782 годам4. 3 яго лёгкай рукі мастацтва сілуэта стала надзвычай папулярным у асяроддзі рускага дваранства, асабліва ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. Ім захапляліся як аматары, так і прафесійныя мастакі. Асаблівай вядомасцю карыстаецца творчасць MacTaxa Ф.Талстога, які дасягнуў надзвычайнага майстэрства ў мастацтве сілуэта. Ён лічыцца непераўзыдзенным майстрам шматфігурных кампазіцый і жанравых сцэнак з батальнымі сюжэтамі, марскімі пейзажамі, адлюстраваннямі дваранскага і сялянскага побыту, эпізодамі палявання і інш5.
3 сярэдзіны XIX ст. папулярнасць сілуэта прыкметна зніжаецца: моцную канкурэнцыю склала вынаходніцтва фатаграфіі. Але з канца XIX ст. цікавасць да яго адраджаецца, перш за ўсё дзякуючы дзейнасці мастакоў аб'яднання «Ммр нскусства», якія актыўна скарысталі сілуэт у кніжнай графіцы і афармленні кніг, дасягнуўшы надзвычайнай выразнасці ў галіне кніжнага мастацтва. Выдатным майстрам сілуэта зарэкамендаваў сябе Г.Нарбут, які аформіў кнігу баек І.Крылова, а таксама стварыў арыгінальную серыю партрэтаў сучаснікаў6. Мастацтвам сілуэта захапляліся І.Рэпін, М.Дабужынскі, Д.Мітрохін, А.Лебедзева і іншыя мастакі.
Трэба думаць, што захапленне сілуэтам не абышло і Беларусь. Сілуэтныя партрэты і сюжэтныя кампазіцыі аздаблялі інтэр'еры палацаў, шляхецкія сядзібы, жыллё гараджан, дамскія альбомы. Аднак канкрэтных дакументальных звестак адносна беларускіх земляў пакуль не выяўлена.
Затое ёсць звесткі пра бытаванне на землях Вялікага княства Літоўскага, а пазней — Рэчы
4 Полунмна Н.М. йз псторпп русского сплуэта: портретная сюмта Георгяя йвановнча Нарбута (1886—1920) // Проблемы мзученмя, сохраненмя м мспользованмя мскусства вырезкм. Матермалы международного сммпознума. М., 2006. С. 65.
5 Кузнецова Э.В. Федор Петровмч Толстой. М„ 1977. С. 335.
6 Полуннна Н.М. йз мсторнм русского смлуэта. С. 66—69.
Г.Нарбут. Сілуэт. 1910-ыя гг.
(па: Белецкнй П.А. Георгмй Нвановнч Нарбут. Л., 1985).
Г.Нарбут.
Аўтапартрэт. 1915 г. (па: Белецкнй П.А. Георгнй Нвановяч Нарбут. Л., 1985).
Паспалітай (куды ўваходзілі Беларусь, Польшча, Украіна, Літва) арыгінальных папяровых выразак для аховы васковых і сургучных пячатак — кустодзій (ад kustodia — ахова). Іх папярэднікамі былі скураныя ці металічныя падкладкі з дэкарыраванымі краямі, якія падвешваліся на шнурках да грамат, кантрактаў, тэстаментаў, судовых актаў, цэхавых статутаў і іншых дакументаў і служылі асновай для віслых пячатак. 3 канца XVI ст„ са з'яўленнем ва ўжытку высакаякаснай паперы мясцовай вытворчасці, скураныя і металічныя кустодзіі саступілі месца папяровым, якія мацаваліся непасрэдна на дакуменце пад тэкстам. Як адзначае даследчык польскай выцінанкі Т.Севярын, фігурная кустодзія візуальна павялічвала маленькую пячатку, падкрэслівала значнасць дакумента ў вачах малапісьменнага насельніцтва7.
Папяровымі кустодзіямі аздоблены дакументы з многіх гарадоў Беларусі: Гародні (1767), Мінска (1705, 1766), Полацка (1691), Пінска (1653), Бярэсця (1642), Віцебска (1684), Нясвіжа (1602)8. Багата і разнастайна прадстаўлены яны і на дакументах суседніх краін9.
Кустодзіі мелі форму ромба або разеткі. Невялічкі аркушык паперы складвалі звычайна ў чатыры разы і фігурна наразалі краі, пакідаючы нечапанай сярэдзіну, дзе мацавалася васковая або сургучная пячатка. Ёсць кустодзіі вельмі сціплых абрысаў (магчыма, ранейшыя па часе выканання), трапляюцца і вельмі адмысловага малюнку, які наводзіць на думку пра барочныя ўплывы (напрыклад, кустодзіі з Гродна і Мінска). На дакументах пачатку XIX ст. кустодзіі трапляюцца рэдка, a неўзабаве наогул выходзяць з ужытку.
Недзе з другой паловы XIX ст. папяровыя прыкрасы з'яўляюцца ў інтэр'еры традыцыйнага жылля славянскіх народаў. Першыя звесткі пра іх у жыллі ўкраінцаў адносяцца да першай паловы XIX ст„ а пашырэнне заўважаецца з сярэдзіны XIX ст.10. У Польшчы выразаныя папяровыя фіранкі на вокнах сялянскіх хат з'явіліся ў першай палове XIX ст„ а росквіт гэтага віду народнай творчасці прыпадае на 1870—1890-ыя гады11. У беларусаў гэтыя працэсы адбываліся,
7 Seweryn Т. Polskie wycinanki papierowe XVII—XVIII w. // Polska sztuka ludowa. 1956, rok 10, N 2. S. 67.
8 Rimsa E. Lietuvos Didziosios Kunigaikstystes miestu antspaudai. Vilnius, 1999. Lent. 96, 99, 100.
’ Станкевнч M.E. Украінські вмтмнанкм. Кйів, 1986. C. 11; Seweryn T Polskie wycinanki papierowe XVII—XVIII w. S. 67—105.
10 Станкевлч M.E. Украінські внтянанкм. C. 11, 13.
11 Olendzka H. Z badan nad wycinanka kurpiowska // Polska sztuka ludowa. 1964, N. 2. S. 164; Grabowski J. Wycinanka ludowa.
Warszawa, 1955.
хутчэй за ўсё, крыху пазней, хоць канкрэтных звестак на гэты конт пакуль не выяўлена. На ўсіх гэтых тэрыторыях папяровыя аздобы мелі аналагічны арнаментальна-дэкаратыўны характар і аднолькавае прызначэнне — для аздаблення інтэр'ера традыцыйнага народнага жылля: вакон, сцен, мэблі, абразоў і інш. Такія аздобы, што выразаліся са складзенага ў некалькі столак папяровага аркуша, у пераважнай большасці мелі і аднолькавую назву — выцінанкі.
Даследчыкі гэтага арыгінальнага віду народнай творчасці звычайна не абыходзяць праблему паходжання выцінанкі. Яно і зразумела: у адрозненне ад іншых глыбока традыцыйных відаў народнага мастацтва, якія маюць старажытныя карані і суправаджаюць народны побыт з першабытных часоў, выцінанка перажыла этапы развіцця, росквіту і амаль поўнага заняпаду на працягу вельмі кароткага гістарычнага перыяду. Калі ўлічыць, што традыцыйны народны побыт, народная мастацкая культура заўсёды развіваліся па ўласных законах, але ў адпаведнасці з пэўнымі гістарычнымі і сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі, значыць, уключэнне выцінанкі ў гэтую сістэму таксама павінна тлумачыцца адпаведнымі ўмовамі і прычынамі.
Якіх-небудзь аналогій паміж сілуэтамі і выцінанкамі практычна не выяўляецца: занадта відавочная розніца ў прызначэнні, асаблівасцях выканання, мастацкім вырашэнні. Аб'ядноўвае іх толькі матэрыял (папера) і інструменты (нажніцы), але паміж сілуэтамі і выцінанкамі такая ж розніца, як паміж карцінамі прафесійных мастакоў і маляванымі дыванамі народных майстроў-малявальшчыкаў.
Больш аналогій выяўляецца ў выцінанак з кустодзіямі, на што звяртаюць увагу многія даследчыкі12. Сапраўды, тэхніка выканання адна і тая ж — складванне аркуша ў 2—4 столкі і наразанне краёў фігурнымі ўзорамі. У выніку атрымліваюцца аналагічныя дэкаратыўныя кампазіцыі ў выглядзе ромба, зоркі, разеткі, характэрныя для кустодзій і папулярныя ў народнай выцінанцы. Відавочна, што сяляне былі знаёмыя з канцылярскімі папяровымі кустодзіямі, якія маглі бачыць на розных дакументах з пячаткамі. Як слушна заўважае А.Блахоўскі, двухсотгадовае бытаванне папяровых кустодзій не магло быць невядомым народу і не адыграць інспірацыйнай ролі, хоць бы ў адносінах тэхнікі выразання13. Аднак нават польскія даследчыкі праводзяць такія аналогіі вельмі асцярожна, хоць па часе польская выцінанка можа лічыцца непасрэднай пераемніцай канцылярскіх выразак. На Беларусі ж заўважаецца пэўны часавы адрыў: кустодзіі выйшлі з ужытку ў пачатку XIX ст., выцінанка набыла пашырэнне ў народным побыце недзе з канца XIX ст.