Беларуская выцінанка
Яўген Сахута
Выдавец: Беларусь
Памер: 230с.
Мінск 2008
Актыўна заявілі пра сябе майстры Віцебшчыны, хоць іх творчасць у якую-небудзь цэласную стылістычную карціну пакуль не складваецца — магчыма, перш за ўсё таму, што прадстаўлена выпускнікамі розных навучальных установаў: мастацка-графічнага факультэта Віцебскага
дзяржаўнага універсітэта імя П.Машэрава (Алеся Талерчык, Алена Ходзікава, Таццяна Лабунова), Беларускага дзяржаўнага універсітэта (Людміла Гаравая), Смаленскага вучылішча мастацтваў (Ірына Собалева) і інш. Праўда, адна агульная асаблівасць усё ж заўважаецца: у параўнанні з творамі маладзечанцаў работы майстроў Віцебшчыны ў цэлым дэманструюць прыкметна меншую геаметрызацыю прыродных формаў, сілуэты і абрысы абмалёўваюцца мякчэй, бліжэй да рэальных.
Можна меркаваць, што ў хуткім часе адметная школа выцінанкі складзецца ў Брэсце. Напрамак тут вызначае Святлана Вяль — прыхільніца складаных паліхромных кампазіцый сюжэтнатэматычнага характару. Такая ж стылістыка пераважае і ў работах яе шматлікіх вучняў — выпускнікоў і навучэнцаў мясцовай дзіцячай
А.Ходзікава. Вобразы міфаў. 2003 г. Полацк Віцебскай вобл.
мастацкай школы, якой кіруе майстрыха. У той жа час графічна і каларыстычна стрыманыя творы Ніны Міхайлавай і Марыны Марчук сведчаць пра распрацоўку ўласнага напрамку.
Творчасць сучасных майстроў выцінанкі здзіўляе і ўражвае шырынёю і разнастайнасцю тэматыкі. Ад традыцыйнай выцінанкі па-ранейшаму папулярнай застаецца хіба толькі кампазіцыя з Дрэвам жыцця. Гэты любімы і папулярны матыў зусім не ўспрымаецца нейкім застылым канонам, а, наадварот, актывізуе творчую фантазію кожнага майстра незалежна ад яго творчай манеры. Гэта ярка дэманструюць мякка абмаляваныя «класічныя» кампазіцыі Вячаслава Дубінкі, Вольгі Дзенісевіч, Наталлі Гамаюнавай, дробнаўзорыстыя, ювелірна распрацаваныя — Ніны Сакаловай-Кубай, Людмілы Казачонак, наіўнашчырыя — Станіслава Муліцы, Аляксандра Кірэева, казачна-фантастычныя — Алесі Талерчык, Таццяны Лабуновай, Людмілы Гаравой, да непазнавальнасці геаметрызаваныя — Вольгі Харлін-
Л.Чарвонцава. Шчадрэц (студзень). Пярун (люты). Ярыла (май). Купалінка (ліпень). (3 серыі «12 месяцаў»). 2001 г. Маладзечна Мінскай вобл.
Л.Чарвонцава. Люмбел (кастрычнік). Чур (лістапад). (3 серыі «12 месяцаў»). 2001 г. Маладзечна Мінскай вобл.
скай, Вольгі Бабурынай, умоўна-знакавыя — Наталлі Сухой і г.д. Нярэдка дрэва ператвараецца ў букет, казачную кветку, калядную зорку, становіцца цэнтрам шматфігурнай кампазіцыі сюжэтнага характару, як у творах Святланы Вяль ці Юрыя Малышэўскага. Гэты матыў ці не найбольш ярка ілюструе шырокія магчымасці творчай інтэрпрэтацыі традыцый у адпаведнасці з сучаснасцю. Падобную сітуацыю ярка прадэманстравала, напрыклад, саломапляценне, якое за адносна кароткі час прайшло шлях ад традыцыйных умоўных сімвалічна-абрадавых конікаў і лялек з двух-трох пучкоў саломы да буйнапамерных пластычна-скульптурных твораў дэкаратыўна-мастацкага прызначэння.
У выцінанцы з яе значна шырэйшымі тэхналагічнымі і творчымі магчымасцямі такая эвалю-
цыя выяўляецца яшчэ больш выразна. Найбольш адметная асаблівасць сучаснай беларускай выцінанкі — адыход ад практычных, утылітарных функцый і адначасова набыццё ўласнай мастацкай самакаштоўнасці, ярка выяўленая станкавізацыя, імкненне і здольнасць вырашаць любую тэму, нярэдка высокага грамадзянскага гучання ці з глыбокім філасофскім падтэкстам. У гэтых адносінах сучасная выцінанка суседніх народаў падобнай тэндэнцыі, у кожным разе так выразна, як беларуская, пакуль не выяўляе.
Аднак гэта зусім не азначае карэннага адрыву сучаснай беларускай выцінанкі ад традыцый. Прама ці апасродкавана яны прасочваюцца ў творчасці практычна ўсіх майстроў выцінанкі, у якой бы стылістычнай манеры яны ні працавалі і якую б тэму ні вырашалі. Сучасныя творы з
А.Аўчыннікаў. Сурвэткі. 2005 г. Гродна.
Калектыўная работа (кіраўнік Г. Рудніцкая). 2007 г. Мінск.
традыцыйнымі родняць і колішняя тэхналогія, і арнаментальна-дэкаратыўны прынцып стылізацыі, і своеасаблівы народны характар, і непасрэдная сувязь з іншымі відамі народнай творчасці.
Апошняе, напрыклад, ярка выяўляецца ў выбары майстрамі тэм і сюжэтаў сваіх твораў. Практычна ва ўсіх майстроў — гэта перш за ўсё народны побыт, фальклор, міфалогія, традыцыйныя звычаі, вераванні, абрады і інш. Гэта могуць
быць і невялічкія бясхітрасныя «замалёўкі» з народнага жыцця, як у Станіслава Муліцы, і складаныя, дасканала распрацаваныя паліхромныя кампазіцыі на тэмы традыцыйных святаў і абрадаў, як у Святланы Вяль, і своеасаблівая дэкаратыўная графіка з адлюстраваннем творчай дзейнасці майстроў-рамеснікаў, як у Юрыя Малышэўскага (Ружаны Пружанскага раёна) ці Валянціны Атрашкевіч (Чашнікі). Але асаблівай папулярнасцю карыстаецца беларуская міфало-
М. Марчук. Трыпціх «Каляды». 2007 г. Брэст.
Н. Міхайлава. Конікі.
2007 г. Брэст.
гія, літаральна апошнім часам «адкрытая» даследчыкамі традыцыйнай культуры і тут жа засвоеная народнымі майстрамі. Дабрыню і ўтульнасць выпраменьваюць міфічныя насельнікі жылля, палёў і лясоў у творах Алены Шалімы, урачыста-велічнымі выглядаюць язычніцкія боствы ў серыі «12 месяцаў» Лізаветы Чарвонцавай.
Прыцягальная тэматыка для майстроў выцінанкі — архітэктурная спадчына. Разнастайныя збудаванні з іх пераважна сіметрычнай кампазіцыяй і лаканічнымі геаметрызаванымі формамі ідэальна адпавядаюць своеасаблівай тэхналогіі стварэння выцінанак. Сілуэтныя адлюстраванні помнікаў архітэктуры прыгожа глядзяцца самі па сабе, але часта выступаюць і як цэнтр складанай сюжэтнай ці арнаментальнай кампазіцыі (трыпціх «Каваныя карункі Віцебска» Таццяны Лабуновай).
Адраджэнне выцінанкі па часе супала з «рэабілітацыяй» духоўнасці, таму зразумелае імкненне многіх майстроў у адпаведнасці з уласным разуменнем і майстэрствам адгукнуцца на гэтую тэматыку. Трактоўка персанажаў у творах Станіслава Муліцы нагадвае драўляных «ся-
Л. Юша. 3 серыі «Калядныя дрэўцы». 2007 г. Маладзечна Мінскай вобл.
лянскіх багоў» з прыдарожных крыжоў і каплічак, сваю серыю «2000 год хрысціянства» Таццяна Лабунова вырашае ў кананічнай стылістыцы.
He абыходзяць майстры сваёй увагай нават касмічную тэму. Таямнічасць і загадкавасць незямных прастораў нейкага рэалізму не дапускаюць, затое як нельга лепш падыходзіць абстрактная арнаментальна-дэкаратыўная сімволіка, як, напрыклад, у творах Вольгі Харлінскай (Доры Валожынскага раёна).
Як відаць, сучасная беларуская выцінанка — вельмі адметная і адначасова неадназначная з'ява ў нашай культуры. Адрадзіўшыся ў апошні час фактычна з небыцця, яна за кароткі перыяд упэўнена заявіла пра сябе як адметны мастацкі феномен, адносна стылістыкі і тэматыкі
куды больш багаты і разнастайны, чым у суседніх народаў з іх даўнімі і бесперапыннымі традыцыямі ў гісторыі і эвалюцыі выцінанкі.
Сучасная беларуская выцінанка з'яўляецца яшчэ адным яркім пацвярджэннем відавочнага працэсу станкавізацыі народнага мастацтва, росту яго дэкаратыўнасці, развіцця на мяжы з самадзейнасцю і прафесійнай творчасцю. Гэтыя працэсы ўжо даўно і вельмі ярка дэманструе наш нацыянальны феномен — мастацкае саломапляценне. I як яно па-ранейшаму застаецца ў сферы народнай творчасці, так застаецца ў ёй і сучасная выцінанка, якая прама ці апасродкавана прадаўжае і развівае колішнія традыцыі і гэтага, і іншых відаў народнага мастацтва.
ВЯДУЧЫЯ МАЙСТРЫ ВЫЦІНАНКІ
♦ А ААААіАА A
Mi ЛАААаАіАаі A Mi , MM АіАЛАМііАА MM MAMA АААААІАААІАА AMiM АІАААІА ААААіАА
Бабурына Вольга
Ужо з першых работ Вольга заявіла пра сябе як пра адметную майстрыху выцінанкі. Характэрную для маладзечанцаў прыхільнасць да фальклорнай спадчыны яна ўвасобіла ў серыі работ на тэмы народных святаў і абрадаў, вырашаных адметна і паэтычна. Закампанаваныя ў авал жаночыя фігуры, вырашаныя вельмі ўмоўна, плаўнымі пявучымі абрысамі, арганічна спалучаюцца з Дрэвам жыцця, снапом, букетам; часам раслінныя і антрапаморфныя формы арганічна зліваюцца ў нейкі дзівосны сімвал-знак.
Пасля заканчэння мастацкага аддзялення Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта (2004) майстрыха прыкметна змяніла сваю творчую манеру. Лірызм і паэтыка разам з досыць пазнавальнымі формамі і матывамі саступілі месца арнаментальна-дэкаратыўным кампазіцыям досыць абстрактнага характару. Дробнаўзорыстыя нарэзкі кампануюцца ў ажурныя шлячкі, кругі-разеткі, розныя загадкавыя формы, якія заварожваюць нейкім таемным, вядомым толькі аўтару, сэнсам. Тэмаю для падобных кампазіцый можа стаць нават звычайная барана, не кажучы ўжо пра дрэвы, якія ператвараюцца ў адмысловыя ажурныя кругі на прамых ажурных ножках-ствалах.
Дзяржаўная стыпендыятка 2006 года ў галіне выцінанкі.
Авен. 1997 г.
Паштоўка. 2006 г.
Мандалы. 2003 г.
Дух калядны. 1995 г.
ЛІПІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІНІІІІІІІ'ІІПІІІІІПНІІНІ,
III/ W w W W ~ ТТ ~ ~
Брыгіцкі касцёл у Гродне. 2000 г.
Езуіцкі касцёл у Гродне. 2000 г.
Каложа. 2000 г.
Паштоўка. 2006 г.
Калядныя ўзоры. Трыпціх. 2000 г.
Попрадкі. 1994 г.
Кампазіцыі. 2003 г.
Мандалы. 2003 г.
Паштоўка. 2006 г.
Мядзведзь. 1994 г.
Ваўкалак. 2001 г.
Мандала. 2003 г.
♦ ♦♦♦♦♦♦
Бярнадская Наталля
Нягледзячы на шырокую папулярнасць выцінанкі як віду сучаснай народнай творчасці, рэгіянальна яна прадстаўлена досыць неаднародна. Так, напрыклад, Магілёўшчыну на розных выстаўках і конкурсах прадстаўляе фактычна толькі творчасць Наталлі Бярнадскай з Крычава. Зрэшты, прадстаўляе досыць годна і адметна.
Выцінанкай Наталля авалодала ў Магілёўскім вучылішчы культуры, дзе навучэнцы аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пад кіраўніцтвам выкладчыцы Святланы Адамовіч вывучалі розныя віды народнай творчасці, у тым ліку і выцінанку. Напрамак быў выбраны традыцыйны, хоць, зразумела, з улікам сучасных павеваў. Таму работы навучэнцаў, у тым ліку і з «класічным» Дрэвам жыцця, актыўна насычаюцца фігуркамі птушак, жывёл, людзей, набываюць паліхромію, нярэдка ператвараюцца ў графічныя творы станковага характару.
Творы Наталлі Бярнадскай якраз і дэманструюць такі накірунак. Яе Дрэвы жыцця — з пышнымі, магутнымі кронамі, ажурныя галінкі-каласкі сімвалізуюць жыццёвасць і ўрадлівасць, каля падножжа — пышнахвостыя галубкі. Твор навявае асацыяцыі з вечнасцю прыроды, яе плоднасцю і жыццёвай сілай. Блізкія па характары і кампазіцыі на тэмы народнага календара: «Вялікдзень», «Каляды», «Купалле», «Багач». Адначасова майстрыха спрабуе ўвасобіць у выцінанцы і не зусім тыповыя для яе сюжэты, напрыклад вобраз Ф.Скарыны. Але гэта можна лічыць хутчэй творчым эксперыментам. Відаць па ўсім, ёй больш даспадобы традыцыйны характар выцінанкі, творча пераасэнсаваны і дэкаратыўна ўзбагачаны.