Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 143с.
Мінск 1984
мінск «навука і тэхніка» 1984
ББК 85.12
Я62
УДК 748(476) (091)
Рэдактар
кандыдат мастацтвазнаўства В. Г. Гаўрылаў
Рэцэнзенты:
П. А. Карнач, М. Ф. Раманюк, кандыдаты мастацтвазнаўства, А. П. Грыцкевіч, кандыдат гістарычных навук
Яніцкая /VI. М.
Я 62 Бсларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст.— Мн.: Навука і тэхніка, 1984.—143 с., іл.
У nep.: 1 р. 60 к.
У манаграфіі даследуецца развіццё шкларобства Беларусі апошняй стадыі мануфактурнаіі вытворчасці на прыкладзе Урэцкай і Налібоцкай мануфактур і стадыі імперыялістычнага развіцця, калі дробныя гуты зліваліся ў буйныя манапалістычныя канцэрны, на прыкладзе Барысаўскага і Нёманскага шклозаводаў.
Разглядаюцца мастацкія асаблівасці шкляных вырабаў і тэхналогія іх вытворчасці.
Разлічана на мастакоў, тэхнолагаў і інжынераў шклозаводаў, студэнтаў і выкладчыкаў мастацкіх вучылішч, ВНУ.
4904000000—155
Я 136—83
M316—84
ББК 85.12
© Выдавецтва «Навука і тэхніка», 1984.
УВОДЗІНЫ
У манаграфіі даследуецца развіццё мастацкага шкларобства Беларусі ў XIX — пачатку XX ст., да Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Гісторыю развіцця мастацкага шкларобства Заходняй Беларусі ў 1920—1939 гг., калі яно было цесна звязана з развіццём шкларобства гэтага часу ў краінах Заходняй Еўропы (Германіі, Чэхаславакіі, Аўстрыі), мэтазгодна таксама разглядаць як гісторыю шкларобства Беларусі дасавецкага часу. Гэты этап развіцця беларускага шкла выдзелен у асобны раздзел— «Шкларобства Заходняй Беларусі (1920—1939 гг.)».
Мастацкае шкло Беларусі да 60-х гадоў XIX ст. аналізуецца па вырабах Налібоцкай і Урэцкай шкляных мануфактур, якія былі створаны магнатамі Радзівіламі ў іх вотчынных мястэчках: Налібоцкая — у 1717 г. (цяпер в. Налібокі Стаўбцоўскага р-на), Урэцкая — у 1737 г. (цяпер г. п. Урэчча Любанскага р-на Мінскай вобл.). Дзейнічалі мануфактуры да 60-х гадоў XIX ст. (Налібоцкая да 1862 г.1, Урэцкая да 1866 г.2).
Мастацкае шкло Беларусі канца XIX — пачатку XX ст. аналізуецца па вырабах шклозавода «Нёман», які сфарміраваўся на базе трох невялікіх гут, размешчаных у лясах вакол сучаснага г. п. Бярозаўка Лідскага р-на Гродзенскай вобл.3, Барысаўскага шкло-крышталёвага завода, які ўзнік у 1885 г.4 у г. Барыса-
ве, і шклозавода «Барысаў», які ўзнік у 1898 г. у Нова-Барысаве на месцы сучаснага шклозавода (цяпер г. Барысаў Мінскай вобл.) 5.
Мастацтвазнаўчай літаратуры па беларускаму мастацкаму шклу разглядаемага перыяду няма. Але з’яўленне данай манаграфіі стала магчымым дзякуючы папярэднім даследаванням гісторыкамі дзейнасці Урэцкай і Налібоцкай шкляных мануфактур па архіўных крыніцах. Важкі ўклад у вывучэнне гісторыі дзейнасці Урэцкай мануфактуры ўнеслі беларускія даследчыкі А. Ельскі6 і А. Урбанскі7. А. Ельскі — вядомы беларускі этнограф, гісторык, эканаміст, пісьменнік, гісторык
’ ЦДГА ЛітССР. ф. 388, воп. 1, спр. 390, л. 19; Болбас М. Ф. Развнтне промышленностн в Белорусснн (1795—1861 гг.).— Мн„ 1966, с. 164.
2 Болбас М. Ф. Развнтне промышленностн в Белорусснн, с. 157, 159.
3 Документы н матерналы по псторнн Белорусснн (1900—1917 гг.).— Мн., 1953, т. 3, с. 32.
4 Жаврнд М. Ф. Белорусское стекло.— Мн., 1969, с. 53; Болбас М. Ф. Промышленность Белорусснн. 1860—1900.— Мн., 1978, с. 214.
5 ЦДГА БССР, ф. 311, воп. 1, спр. 204, л. 5/10.
6 Jelski A. Wiadomosc historyczna o farbryce szkiel i zwierciadel ozdobnych w Urzeczu Radziwillowskim na Litwie.— Sprawozdania Komisij Historii sztuki. Wilno, 1899. t. VI.
7 Urbanski A. O. fabryce szkiel w Urzeczu Radziwillowskiem.—Poludnie. Wilno, 1932 z. III.
мастацтва, стваральнік краязнаўчага музея ў сваім маёнтку (в. Замосце Пухавіцкага р-на). Шматлікія экспанаты з яго калекцыі розных відаў беларускага мастацтва і культуры пасля 1917 г. трапілі ў музеі Варшавы і Кракава 8.
А. Ельскі звярнуў увагу на высокі мастацкі ўзровень урэцкіх шкляных вырабаў (посуд, люстэркі, люстры), якія ў канцы XIX ст. яшчэ сустракаў на Міншчыне, у дамах сваіх сяброў і знаёмых. Менавіта гэта падштурхнула яго даследаваць гісторыю дзейнасці Урэцкай шкляной мануфактуры. Значэнне працы А. Ельскага для гісторыкаў мастацтва ў тым, што ён у канцы XIX ст. першы выявіў і зарысаваў урэцкія люстэркі, шкляны посуд і іншыя рэчы XIX ст. (датыроўка якіх высветлілася пазней), надрукаваў рысункі і шэраг інвентароў мануфактуры, даў уяўленні аб тэхналогіі, абсталяванні, прыладах, тэрміналогіі шкларобаў, асартыменце вырабаў і звярнуў увагу на іх значную мастацкую каштоўнасць і неардынарны талент выканаўцаў. Недахоп працы ў тым, што надрукаваныя вырабы не былі прадатаваны. Але гэта праца вельмі зацікавіла польскіх і беларускіх краязнаўцаў, гісторыкаў, даследчыкаў мастацтва і развіцця прамысловасці і з’явілася штуршком для глыбейшага вывучэння гісторыі Урэцкай шкляной мануфактуры, пошукаў у прыватных і музейных калекцыях шкла не толькі вырабаў Урэцкай, але і іншых шкляных мануфактур і заводаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі этнічнай Польшчы і Беларусі да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай.
Вынікам пошукаў і даследаванняў была арганізаваная ў 1913 г. у Варшаве выстаўка польскай керамікі і
шкла, на якой упершыню экспанавалася сярод вырабаў іншых мануфактур вялікая колькасць урэцканалібоцкіх рэчаў. Яны паступілі на выстаўку і потым у музеі Варшавы і Кракава як дар розных калекцыянераў, што мелі дачыненне да Беларусі (яе ўраджэнцы, уладальнікі маёнткаў, краязнаўцы і г. д.). Ілюстраваны каталог выстаўкі з’яўляецца другой каштоўнай крыніцай для гісторыкаў мастацтва пры атрыбутаванні ўрэцка-налібоцкіх вырабаў XIX ст.9
Другі даследчык А. Урбанскі звярнуў увагу чытачоў Заходняй Беларусі на фальклорны характар надпісаў на ўрэцкіх вырабах і іх цесную сувязь з побытам беларускага народа.
Значны ўклад у вывучэнне гісторыі дзвюх буйнейшых шкляных мануфактур Беларусі, Налібоцкай і Урэцкай, унеслі польскія гісторыкі Б. Смаленская 10 і С. Каменская п. Б. Смаленская першая надрукавала архіўныя матэрыялы (ведамасці) аб дзейнасці Налібоцкай мануфактуры, у тым ліку за 1806, 1816, 1820, 1830, 1844, 1862 гг. С. Каменская ў сваім артыкуле даследавала абсталяванне і тэхналогію вырабаў Урэцкай шкляной мануфактуры.
8 Кісялёў Г. Пачынальнікі.— Мн., 1977, с. 327, 328; КБелСЭ, т. 5.
9 Katalog wystawy zabytkow starozytnosci.— Warszawa, 1913; Pam^tnik wystawy ceramiki i szkla polskiego.— Warszawa, 1913.
10 Smolenska B. Materialy do dziejow huty szklanej w Nalibokach z XVIII w.— Teki archiwalne. Warszawa, 1953, N 1.
11 Kamenska Z. Z dziejow techniki szklarskiej w Polsce XVIII i pierwszej polowy XIX wieku.— Kwartalnik Historij Kultury Materialnej PAN. Warszawa, 1955, r. Ill, N 4.
Выкарыстаўшы публікацыі гісторыкаў і новыя архіўныя крыніцы, польскі гісторык мастацтва К. Бучкоўскі 12 ўпершыню спалучыў архіўныя звесткі з існуючай у Кракаўскім Нацыянальным музеі калекцыяй польскага шкла і вылучыў з яе ўрэцка-налібоцкія вырабы, якія адначасова ўяўляюць старонку гісторыі і беларускага мастацкага шкла 13. К. Бучкоўскі даў агульную мастацкую характарыстыку ўрэцка-налібоцкага шкла XVIII — першай чвэрці XIX ст. Каштоўнасць яго працы ў тым, што ў манаграфіі змешчан багаты, кваліфікавана прааналізаваны ілюстрацыйны матэрыял і прыведзены поўныя звесткі аб мастацкіх своеасаблівасцях урэцка-налібоцкага шкла.
Найбольш дакладныя гістарычныя даныя аб дзейнасці Урэцкай шкляной мануфактуры на працягу XVIII і першай палавіны XIX ст. прывяла ў сваёй манаграфіі С. Каменская 14, дзе падрабязна даследаваны ўмовы ўзнікнення мануфактуры, арганізацыі працы, тэхналогія вырабу шкла, тэхнічнае абсталяванне, сыравіна, падрыхтоўка спецыялістаў, умовы і аплата працы, збыт прадукцыі, узаемаадносіны адміністрацыі і майстроў, асартымент вырабаў.
3 сучасных беларускіх гісторыкаў першымі сабралі звесткі аб дзейнасці шкляных мануфактур і шклозаводаў на тэрыторыі Беларусі ў першай палавіне XIX ст. М. Ф. Болбас 15 і Н. Т. Раманоўскі 16, якія зрабілі агляд стану ўсіх галін прамысловасці Беларусі ў дарэформенны час.
М. Ф. Жаўрыд 17 абагульніў даступныя яму архіўныя і друкаваныя гісторыка-эканамічныя даныя аб шкляных гутах, мануфактурах і заводах Беларусі, якія дзейнічалі на
працягу XVII—XX стст., уключаючы шкляную прамысловасць Савецкай Беларусі. Па сутнасці, гэта першая праца гісторыка-эканамічнага характару, у якой зроблен рэтраспектыўны агляд развіцця шкларобства на Беларусі. Аналізуючы ўзнікненне і развіццё шклозаводаў у канцы XIX — пачатку XX ст., даследчык звярнуў асноўную ўвагу на эканамічны фактар іх дзейнасці, умовы працы, крыніцы сыравіны, рынкі збыту прадукцыі, узаемаадносіны са шклозаводчыкамі Расіі.
Абапіраючыся на папярэднія даследаванні, аўтар данай манаграфіі
12 Buczkowski К. Dawne szkla artystyczne w Polsce.— Krakow, 1958.
13 Вырабы Урэцкай i Налібоцкай мануфактур, якія захоўваюцца ў музеях Польскай Народнай Рэспублікі, лічацца вырабамі польскімі на той падставе, што тэрыторыя сучаснай Беларусі на працягу двухсот год уваходзіла ў складзе Вялікага княства Літоўскага ў шматнацыянальнуюдзяржаву Рэч Паспалітую. Але вырабы тых жа беларускіх мануфактур канца XVIII ст. і XIX ст., якія захоўваюцца ў музеях РСФСР, атрыбутаваны яшчэ дарэвалюцыйнымі даследчыкамі як вырабы Расіі, таму што тэрыторыя Беларусі з канца XVIII ст. уваходзіла ў склад Расіі. Таму, каб узнавіць карціну развіцця беларускага шкларобства XVIII— XIX стст., прыходзіцца атрыбутаваць у музейных калекцыях РСФСР, УССР і ПНР вырабы канкрэтных мануфактур Беларусі.
14 Kameiiska Z. Manufaktura szklana w Urzeczu (1737—1846).— Warszawa, 1964.
15 Болбас M. Ф. Развнтне промышленностп в Белорусснн (1795—1861 гг.).— Мн., 1966; яго ж. Промышленность Белорусснн. 1860—1900. Мн„ 1978.
16 Романовскнй Н. Т. Развнтне мануфактурной промышленностп в Белоруссян (вторая половнна XVIII—первая половнна XIX в.).— Мн„ 1966.
17 Жаврнд М. Ф. Белорусское стекло.—Мн., 1969.
значна дапоўніла спіс гут і шклозаводаў Беларусі, якія дзейнічалі тут на працягу XIX і ў пачатку XX ст., на аснове архіўных крыніц мануфактур, гут і шклозаводаў, што захоўваюцца ў Цэнтральным Дзяржаўным гістарычным архіве БССР (ЦДГА БССР) і Галоўным архіве старажытных актаў у Варшаве (AGAD), атрыбутавала сярод музейных калекцый шкла ПНР і СССР вырабы Урэцкай і Налібоцкай шкляных мануфактур і ўпершыню ўводзіць іх у навуковы абарот, адначасова прасачыўшы на іх развіццё мастацкіх стыляў і плыней у першай палавіне XIX ст.