Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 143с.
Мінск 1984
Другі бакал — у стылі ампір з цяжкай масіўнай стапой, размешчанай на подыуме (рыс. 21). Чаша мае форму антычнага кантараса, а канструктыўная будова ножкі і стапы ўскладненая. Чашу падтрымлівае шліфаванае шасціграннікамі «яблыка», размешчанае на канічным чатырохгранным пастаменце, які ў сваю чаргу ўзвышаецца над квадратным масіўным подыумам. Бакал дэкарыраваны шліфоўкай і гравіроўкай. Яго вышыня 11,2 см, дыяметр вусця — 9 см. Па сваіх прапорцыях (дыяметр вусця чашы амаль роўны вышыні) гэты выраб не адпавядае тэрміну «бакал», у якім вышыня звычайна перавышае дыяметр вусця. Ва Урэччы падобныя вырабы называліся «лямпка». У сучасным масавым шкларобстве бакалы з шырока раскрытым вусцем чашы называюцца фужэрамі, крэманкамі, у пачатку XX ст. іх называлі «шампанкамі».
У гэтым бакале своеасабліва перапляліся рысы стылю ампір з яго антычнымі формамі і бідэрмееру з характэрнай для яго масіўнасцю. На ім прыкметны ўплывы пераходнага этапа, калі ў недрах ампіру пачалі з’яўляцца рысы бідэрмееру. Дэкор бакала захоўвае матыў арнаментальных гравіраваных кампазіцый пад назвай «оўсікі», характэрных для канца XVIII—1 -й чвэрці XIX ст. Аднак размяшчэнне «оўсікаў» на плоскасці чашы ў выглядзе гірлянд («оўсікі з гірляндамі» — так называўся арнамент Урэчча ў 1817 г.)
сведчыць, што бакал зроблен у 1-й чвэрці XIX ст.
3 канца XVIII ст. у XIX ст. перайшлі формы бакалаў з конусападобнай, ці т. зв. лейкападобнай, чашай (рыс. 4, 13, 14, 20, 41). Аднак у XIX ст. іх прапорцыі рэзка змяніліся ў выніку скарачэння вышыні ножкі. Гэта стварыла ўражанне непамернай выцягнутасці чашы. Такія бакалы ў XIX ст. набылі масіўнасць і грувасткасць, бо іх чашы часта таксама размешчаны на квадратных тоўстых подыумах. Дэкаратыўныя гравіраваныя кампазіцыі і ў гэтых бакалах прыкметна спрасціліся. Па вусцю размешчан арнаментальны фрыз з «оўсікаў», якія чаргуюцца з вертыкальна пастаўленымі аваламі, а донца і ножка шліфаваны васьмю шырокімі грапямі «ў сценкі» (рыс. 41). Зрэдку арнамент з «оўсікаў» меў выгляд чатырох гірлянд, перахвачаных шнурком з кутасамі на канцах.
Побач з гэтымі формамі бакалаў і кілішкаў бытавалі кілішкі і бакалы з цыліндрычнымі (рыс. 7, 8, 15, 19) і цюльпанападобнымі чашамі (рыс. 18, 36), а таксама кілішкі канічныя, чашы якіх нібы плаўна перацякалі ў стромкія ножкі (рыс. 30, 31). Кілішкі з цыліндрычнымі чашамі і плоскімі донцамі мелі размешчаныя на квадратных подыумах масіўныя літыя ножкі.
Посуд у стылі класіцызм вылучаецца класічнай прастатой форм, сціплымі дэкорамі. Пры канструяванні форм вырабаў перавага аддавалася прамой чоткай лініі, стромкім суадносінам прапорцый, сухаватым геаметрычным формам (конусападобным і паўсферычным). Формы цыліндрычныя хоць і працягвалі існаваць, але значнай
Рыс. 21. Бакал. Урэчча. 1-я чвэрць XIX ст.
Кракаў, НМ1 № XIII/2376. Публікуецца ўпершыню
ролі ў агульнай колькасці вырабаў яны ўжо не адыгрывалі. У беларускім шкларобстве гэтага перыяду адчуваецца ўплыў антычных узораў посуду, што звязана з распаўсюджаннем стыляў класіцызму і ампіру. З’ява гэта была ўсеагульнай.
У 10—30-х гадах у дэкаратыўных тэхніках пераважала шліфоўка. Амаль уся паверхня сасуда пакрывалася рознымі па канфігурацыі гранямі. Сярод разнастайных рысункаў граней часцей прымяняліся «ў брыльянт», «у значэнні ў брыльянт», «у сценкі», «у ромбы». Паступова чоткасць форм перайшла ў чоткасць ліній арнаменту. У дэкорах перавагу атрымалі арнаментальныя раслінныя і геаметрычныя кампазіцыі і радзей выкарыстоўваліся геральдычныя і сюжэтныя.
Сярод папулярных гравіраваных геаметрычных дэкораў часцей ужываліся «гірлянды з кутасамі», «жамчужыны з гірляндамі». Такі дэкор упамінаецца ў цэнніках гравіраваных работ Урэцкай шкляной мануфактуры за 1817, 1823, 1829 гг.24 У кілішках з цыліндрычнай чашай, крыху расшыранай уверсе, авальным гранёным дном, масіўнай чатырохграннай ножкай, размешчанай на квадратным подыуме (рыс. 7, 8, 16), дэкор яшчэ захоўвае пераходныя рысы ад XVIII да XIX ст.— спалучэнне шліфоўкі і гравіроўкі, але характар дзвюх бакавых гравіраваных кампазіцый стаў іншым. Дэкор «фасаднага» боку кілішка (рыс. 17) (манаграма пад княжацкай каронай, акаймаваная з двух бакоў пальмавымі галінкамі, перавітымі ўнізе стужкай) не звязаны з гравіраванай кампазіцыяй «тыльнага» боку. Там размешчан так званы «ламбрэкенавы арнамент», які нібы звісае з шырокага матавага шлячка, аздобленага шліфаванымі бліскучымі ромбамі. Вышэй гэтага шлячка яшчэ размешчан арнамент з «оўсікаў». Безумоўна, дэкор атрымаўся рознастылявым і не гарманічным, таму што фасадная кампазіцыя з манаграмай чужародна ўклінілася ў папулярны лінейны арнамент XIX ст. і спыніла яго імклівы рух вакол вусця чашы. Магчыма, такое афармленне было зроблена па жаданню заказчыка.
На змену ясным і простым антыкізіраваным формам у стылі класіцызму прыйшлі прэтэнцыёзныя вырабы ў стылі ампір, які ўзнік у Францыі ў эпоху Напалеона і атрымаў шырокае распаўсюджанне ў еўрапейскім дэкаратыўна-прыкладным мастацтве 20—30-х гадоў XIX ст.
Гэта прэтэнцыёзнасць вынікала з самой сутнасці Напалеонаўскай імперыі, якая прэтэндавала на сусветнае панаванне 25.
Шкло стылю ампір было звычайна бясколерным, умерана дэкарыраваным і часта манціравалася з бронзай ці мела бронзавую аправу. На Урэцкай мануфактуры быў створан спецыяльны цэх, дзе вырабляліся алавяныя і бронзавыя дэкоры, а таксама канструктыўныя элементы падстаўкі (пастаменты), накладкі, коркі, накрыўкі, аплёткі, венчыкі, розныя ўпрыгожанні для сасудаў, умацаванняў люстэркаў і асвятляльных люстраў, жырандолей, кандэлябраў, насценных асвятляльнікаў («кінкетаў»). Рэч з такім прызначэннем цяпер называецца бра. У інвентарах Урэцкай і Налібоцкай мануфактур часта ўпамінаюцца, напрыклад, фляшы, аплеценыя ажурнымі металічнымі дэкорамі26.
У час панавання стылю ампір на гэтых мануфактурах узніклі новыя формы посуду: чашы келіхаў, падобныя на лодку (ладдзю), жбаны ў форме амфар, чашы бакалаў у формах кратара (рыс. 31), кантараса (рыс. 21), урны (рыс. 39), вытанчаныя ў прапорцыях «чары» (рыс. 26), высокія вузкія кілішкі, што прызначаліся для шампанскага (рыс. 41), і шырокія адкрытыя, як патэра. Сярод дэкораў паявіліся масонскія надпісы і эмблемы, аб чым сведчыць упамінанне 60 масонскіх кілішкаў у
24 Archiwum Glowny Akt Dawnych. AR, U, 1/31, Dz. XIX, p. 13.— Cenniki wyrobow huty Urzeczckiej z 1747—1829; Kamenska Z. Manufaktura szklana..., s. 98.
25 Кантор A. O стнлях.— M.. 1962, c. 38.
2r’ Buczkowski K. Dawne szkla..., s. 68, 74.
рэестры шліфаваных і гравіраваных работ Урэцкай мануфактуры за 1820 г.27 З’яўленне масонскіх эмблем на ўрэцкім шкле было невыпадковым. Буйным заказчыкам такога шкла была мінская масонская ложа «Чырвоная паходня», якая размяшчалася на тэрыторыі Верхняга горада ў Мінску (цяпер Музычны завулак, 5), Сярод шліфаваных дэкораў перавагу атрымаў англійскі від шліфоўкі «ў брыльянт» (рыс. 22, 26, 31). Увогуле ампір характарызаваўся ўмеранасцю дэкаратыўных сродкаў.
Напрамак у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве пад назвай «бідэрмеер» (асобныя даследчыкі яго лічаць самастойным стылем) 28 узнік і сфарміраваўся ў Германіі ў 20— 30-х гадах XIX ст. Бідэрмеер характарызаваўся перапрацоўкай манументальных форм ампіру на масіўна-ўстойлівыя, але камернаінтымныя па зместу і прызначэнню. Бідэрмеер стварыў своеасаблівую сістэму афармлення жылога інтэр’ера, уключаючы мэблю, шкляны посуд, люстэркі, люстры, жырандолі, фарфор, фаянс, вырабы з металу, аранжыроўку букетаў. Гэты стыль адлюстраваў павышаную зацікаўленасць да туалетных прыбораў, убранства спальні, гасцінай і г. д. Гэты напрамак (стыль) не быў разлічаны на эфект, а адпавядаў больш сціпламу адносна знаці ўзроўню жыцця і быту нямецкага гараджаніна 29.
У мастацкім шкле стыль бідэрмеер узнік у 30-я гады XIX ст. як негатыўная рэакцыя на зіхаценне і бляск шліфаванага «пад брыльянт» крышталю. У гэты час пачало знікаць захапленне гранёным англііБ скім крышталём, уплыў якога адбіў-
ся на беларускіх вырабах, шліфаваных «пад брыльянт». Крышталёвае граненне выяўляла толькі адну якасць шкла як матэрыялу — гульню святла, зіхаценне ў дробных гранях, што нагадвала ззянне брыльянтаў. Новы стыль у шкле супрацьпаставіў зіхаценню і бляску пластычныя рэльефныя дэкоры, новыя масіўныя формы, якія падкрэслівалі зусім іншыя якасці шкла: цякучасць, падатлівасць руцэ майстра, мяккасць светлавога праламлення ў глыбокіх і тонкіх слаях крышталю і шкла. Дасягнуць вылучэння гэтых якасцей шкла ў масавай вытворчасці вырабаў можна было толькі ў выніку прымянення тэхналогіі ціхага выдзімання, а таксама ліцця вырабаў у форму. Але прымяненнс толькі дэкаратыўных элементаў, атрыманых метадам ціхага выдзімання, па меркаванню майстроў 1-й палавіны XIX ст., збядняла мастацкі выгляд вырабаў, і посуд зноў пачалі дашліфоўваць і гравіраваць добра засвоенымі прыёмамі дэкарыравання, што прывяло да дэкаратыўнай перагрузкі шкляных вырабаў, да так званай «шматслоўнасці» дэкору. Сасуды сталі вельмі грувасткімі і таўстасценнымі.
У шкларобстве час бідэрмееру характарызаваўся шырокім выкарыстаннем каляровага шкла, росквітам вытворчасці новых відаў вырабаў са шкла: флаконаў, табакерак, шкатулак, чашак для чаю і кавы, талерак, бісеру.
27 Buczkowski К. Dawne szkla..., s. 124.
28 Przewodnik po dziale sztuki zdobniczej.— Warszawa, 1936; Кантор A. O стнлях,. C. 38.
29 Там жа, c. 36.
Пальма першынства ў вытворчасці мастацкага шкла ў 2-й чвэрці XIX ст. належала чэшскім прадпрыемствам. Чэшскія майстры супрацьпаставілі англійскаму свінцоваму крышталю сваё — «чэшскае» шкло, у якім дабіліся чысціні колеру і крыштальнай празрыстасці менавіта ў бясколерным шкле. У Беларусі і Расіі яго выраблялі пад назвай «бемскае» шкло. У час панавання стылю бідэрмеер чэшскія шкларобы знайшлі новае мастацкае рашэнне для шкла такой якасці дзякуючы новым тэхналагічным і тэхнічным удасканаленням (з’яўленне новых пнеўматычных станкоў і прыстасаванняў, прымяненне тэхналогіі ліцця, прасавання, маліравання, ціхага выдзімання). Таўстасценны з рэльефнымі дэкорамі посуд, які меў пераважна дэкаратыўнае прызначэнне (ужываўся як памятная рэч), выраблялі і на беларускіх шкляных мануфактурах. Менавіта з 2-й чвэрці XIX ст. на гэтых мануфактурах з’явіўся новы асартымент вырабаў: чашкі са сподкамі для чаю, флаконы парфюмерныя, табакеркі, сальніцы, шкатулкі з крышталю і каляровага шкла, у тым ліку накладнога двухслойнага.