Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 143с.
Мінск 1984
147. X. Петруліно (былы маёнтак Чэрыкаўскага п.). Прыгонная мануфактура, узнікла да 1850 г. У 1859 г. называлася фабрыкай, належала памешчыку Мечыславу Кастравіцкаму, дзейнічала 1 печ, працавала 32 рабочы.х, у тым ліку 11 вольнанаёмных, выраблена 750 скрынь ліставога шкла.— Болбас М. Ф. Развптне промышленностп в Белоруссіш, с. 240; Романовскнй Н. Т. Развнтне мануфактурной промышленностн в Белорусснн..., с. 310. У 1861 г. належала Мячыславу Кастравіцкаму, працавала 32 рабочыя, выраблена 800 скрынь ліставога шкла на 10 тыс. руб.— ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 1, спр. 476, с. 145; Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі..„ т. 2. с. 113, 138, 149.
148. В. Рудня Бялыніцкага р-на. Прыгонная мануфактура, на якой выраблялі жалеза і шкло. Час заснавання не вызначан. У 1814 г. належала палкоўніку Бернарду Пенчкоўскаму. У 1832 г. выраблена 211 тыс. бутэлек.— Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі..., т. 1, с. 90; Болбас М. Ф. Развнтпе промышленностп в Белорусснн, с. 240.
149. В. Свіслач Асіповіцкага р-на. Шклозавод «Ялізава», заснаваны купцом М. I. Мерлісам 12.9.1912 г., выраблялі ліставое шкло, выкарыстоўвалі соду, сульфат. Закрыты ў 1924 г. На яго базе новы шклозавод пабудаваны ў р. п. Ялізава.— ЦДГА БССР, ф. 311, воп. 1, спр. 175, л. 1.
150. Селішчы (раней фальварак Клімавіцкага п„ цяпер невядома). Шклозавод, заснаваны ў 1881 г. У 1884 г. належаў шляхціцу Льву Іванавічу Сабанскаму, працавала 36 рабочых, выраблена 1500 скрынь ліставога шкла на 24 тыс. руб. — Указатель фабрнк н заводов Европейской Росснн..., СПб„ 1887, пзд. 2, с. 314.
151. В. Семукачы Магілёўскага р-на (раней вёска Быхаўскага п-та). Шклозавод, заснаваны ў 1860 г. У 1881 г. працавала 16 рабочых, выраблена ліставога шкла на 5 тыс. руб.— Болбас М. Ф. Промышленность Белорусснн, с. 290.
152. В. Ушакі Чэрыкаўскага р-на. Прыгонная мануфактура князя Р. А. Пацёмкіна, дзейнічала з 1780 г. Р. А. Пацёмкін у 1785 г. аб’яднаў дзве мануфактуры (перавёў сюды шкляную мануфактуру з Крычава) і здаў у арэнду англійскаму гандлёваму таварыству «Магідсон—Расія».— Майер А. Опнсанне Крнчевского графства...—Мо-
гплевская старнна.Могнлев, 1901, вып. 2, с. 114, 115. Першапачаткова было 2 плавільныя печы і працавала 19 прыгонных рабочых, пазней іх замянілі «абучаныя з Крычава мяшчане». Выраблялі крышталёвыя вырабы «рознай дабраты і ўзораў, цэсарскае, аканічнае і зольнае» на 10—12 тыс. руб. у год.— Романовскнй Н. Т. Развнтне мануфактурной промышленностн в Белорусснн..., с. 290.
153. В. Чарабамір Кіраўскага р-на. Гута, упамінаецца ў 1814 г„ належала князю Сапегу, арандаваў Арый Фундамінскі.— Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі..., т. 1, с. 5, 90. У 1846—1847 гг. называлася «Гута чарабамірская», належала Ігнату Булгаку, выраблялі кварты, бутэлькі і аконнае шкло. У 1847 г. выраблена шкла на 558 руб. Працаваў майстрам іншаземец Карл Пап.— Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі, т. 2, с. 8, 12.
154. В. Язвы Быхаўскага р-на. Шклозавод, заснаваны ў 1874 г. У 1895 г. працаваў 61 рабочы, выраблена шкла на 23 тыс. руб.— Болбас М. Ф. Промышленность Белорусснн, с. 307.
155. Р. п. Ялізава Асіповіцкага р-на (да 1955 г. чыг. ст. Свіслач). Шклозавод «Ялізава», заснаваны ў 1912 г. пры м. Свіслач; у 1914 г. належаў купцу М. I. Мерлісу і К°; выраблялі ліставое шкло халяўным метадам і выдзіманы сталовы посуд.— ЦДГА БССР, ф. 311, воп. 1, спр. 175, л. 1, 3, 22 аб, 29.
156. Ялізавеціна (раней маёнтак Клімавіцкага п., цяпер невядома). Прыгонная мануфактура, заснавана ў 1724 г. У 1844 г. належала В. М. Галынскаму, працавала 38 вольнанаёмных 1 19 прыгонных рабочых. У 1856 г. працавала 16 вольнанаёмных і 16 прыгонных майстроў, а таксама 20 вучняў з прыгонных, выраблялі аконнае шкло. У 1861 г. працавала 57 рабочых, належала В. М. Галынскаму.— Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі..., т. 2, с. 96; Романовскнй Н. Т. К вопросу о возннкновенпн н развнтнн мануфактурной промышленностн в Белорусснн,-— Труды географ. фак-та БГУ. Мн., 1958, вып. 2, с. 46; Болбас М. Ф. Развптне промышленностн в Белоруссіш, с. 240; Жаврпд М. Ф. Бслорусское стекло, с. 46; Болбас М. Ф. Промышленность Белорусспн, с. 238.
157. В. Гута ў Гарадзецкім с/с Быхаўскага р-на.
.58. В. Гута да 1969 г. у Глухаўскім с/с Быхаўскага р-на.
159. В. Гута ў Лебядзянкаўскім с/с Бялыніцкага р-на.
160. П. Гута ў Цяхнінскім с/с Бялыніцкага р-на.
161. В. Гута ў Баранавіцкім с/с Кіраў■скага р-на.
162. В. Гута ў Любоніцкім с/с Кіраўскага о-на.
163. В. Гута ў Лабжанскім с/с Клімавіцкага р-на.
164. В. Гутка ў Мокраўскім с/с Касцюковіцкага р-на.
165. В. Гутка да 1971 г. ва Ушакоўскім с/с Чэрыкаўскага р-на.
166. В. Раманецкая Гута ў Ямненскім cfc Быхаўскага р-на.
Мінская вобласць
167. В. Анаполле Чэрвеньскага р-на. Прыгонная мануфактура, час заснавання не высветлены. Закрыта пасля 1812 г.— Закалннская Е. П. Вотчннные хозяйства..., «. 161.
168. Г. Барысаў. Шклозавод, заснаваны ў 1885 г. В. А. Краеўскім. Шклозавод «Гутта», які належаў Эпштэйну, упамінаецца 1 лістапада 1905 г. у сувязі з наяўнасцю на ім прапагандысцкіх гурткоў.— Документы н матерналы..., т. 3, с. 474; Жаврнд М. Ф. Белорусское стекло, с. 53; Болбас М. Ф. Промышленность Белорусснн, с. 314.
169. Нова-Барысаў (цяпер г. Барысаў). 20.1.1898 г. будаддзелам Мінскага губернскага праўлення зацверджан праект купца Б. А. Кабакова на будаўніцтва шклозавода ў пасадзе Нова-Барысаў Барысаўскага п. (цяпер у межах г. Барысава). На гэтым жа месцы знаходзіцца сучасны шклозавод. У 1898 г. загадчыкам завода ў ітасадзе Нова-Барысаў быў В. А. Краеўскі. 3 1899 г. кіраваў заводам У. В. Панкевіч, пазней стаў саўладальнікам В. А. Краеўскага.— ЦДГА БССР, ф. 299, воп. 1, спр. 869, л. 9. У жніўні 1899 г. пачаў працаваць шліфавальны цэх, у 1902 г.— газавая печ.— ЦДГА БССР, ф. 311, воп. 1, спр. 204, л. 11. У маі 1900 г. называўся «Шкляны завод Краеўскага і К°», у канцы года — крышталёвы завод «Барысаў», працавала 170 ра•бочых, у тым ліку немцы, чэхі, аўстрыйцы, ■сербы, мадзьяры, выраблена крышталёвага посуду і лямпавага шкла на 78 тыс. руб.— Документы іі матерналы..., т. 3, с. 32. У 1904 г. працавала 195 рабочых, у тым ліку малалетніх 31.— 3 рапартаў У. В. Панкевіча старшаму фабрычнаму інспектару Мінскай губерні (па матэрыялах заводскага музея). У 1910 г. належаў нашчадкам В. А. Краеўскага, працавала 255 рабочых, выраблена крышталёвага посуду на
175 452 руб. У гэтым жа годзе крыштал^выя вырабы завода на міжнароднай выстаўцы шкла ў Парыжы адзначаны Залатым медалём. У 1913 г. называўся «Крышталёвая фабрыка «Барысаў» таварыства браты Краеўскія ў Нова-Барысаве».— ЦДГА БССР, ф. 311, воп. 1, спр. 204, л. 50. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі шклозавод нацыяналізаваны.— Документы н матерналы..., т. 3, с. 61; Борнсовскнй стекольный: І4сторня фабрнк н заводов.— Мн., 1974, с. 9.
170. Бродні (раней засценак Барысаўскага п.). Шклозавод памешчыкаў Вікенція і Станіслава Тышкевічаў, упамінаецца ў 1800 г.— Белоруссня в эпоху феодалнзма, т. 3, с. 111.
171. В. Гарэлец Пухавіцкага р-на (раней маёнтак Ігуменскага п.). Шклозавод, у 1896 г. належаў I. Б. Калецкаму.— ЦДГЛ БССР, ф. 311, воп. 1, л. 7, 216.
172. В. Жабічы Лагойскага р-на (раней маёнтак Жабічы). Прыгонная мануфактура, заснавана ў 1806 г. У 1810 г. належала Анэлі Петразолінай, дзейнічала 3 печы, працавала 15 прыгонных і 2 вольнанаёмныя майстры, выраблена 2880 шт. посуду.— Романовскнй Н. Т. Развптне мануфактурной промышленностн в Белорусснн..., с. 293. У 1812 г. дзейнічала 4 печы, працавала 23 прыгонныя, выраблена крышталёвага і шклянога посуду на 3 850 руб.— Орлов П. А. н Будагов С. Г. Указатель..., с. 157— 169. У 1833 г. належала Пятролінавай.— ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 1, спр. 476, л. 112. У 1896 г. працавала 62 рабочыя, у тым ліку 12 жанчын, выраблена бутэлек і лямпавага шкла на 30,5 тыс. руб.— Перечень фабрпк н заводов, с. 410; Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі..., т. 1, с. 189. У 1900 г. называецца шклозавод
«Жабічы», належаў А. Чаховічу, працавала 109 рабочых, выраблена бутэлек і лямпавага шкла на 38 900 руб.— Документы н матерпалы..., т. 3, с. 32.
173. В. Залессе (раней маёнтак) Вілейскага п. Прыгонная мануфактура, заснавана ў 1802 г. У 1898 г. працавала 180 рабочых, выраблялі сталовы і аптэкарскі посуд.— Болбас М. Ф. Промышленность Белорусспн, с. 240.
174. В. Залессе ў Хаценчыцкім с/с Вілейскага р-на (да 1897 г. сядзіба). Шклозавод, заснаваны ў маёнтку Васнеўскага. У 1855 г. належаў купцу Мееру Самсонавічу Левіну, дзейнічала 1 печ, працавала 100 рабочых, выраблена рознага шкла і посуду на 18 тыс. руб. У 1896 г. працавала 110 рабочых, выраблена шкла на 30,1 тыс. руб.— Орлов П. А. н Будагов С. Г. Указатель..., с. 347; Псречень фабрнк п заводов.— СПб., 1897, с. 410. У 1900—1903 гг. належаў М. Левіну, закрыты ў час крызісу 1900— 1903 гг., калі на ім працавала 110 рабочых.— Жаврнд М. Ф. Белорусское стекло, с. 55.
175. В. Ілья Вілейскага р-на. Прыгонная мануфактура, заснавана графам Салагубам у 1769 г. У 1794 г. Кацярына II падаравала мануфактуру ў складзе зямель Салагуба графу М. Салтыкову. У 1800 г. выраблена графінаў гладкіх круглых у дне, квартаў гладкіх і аздобленых шліфоўкай 11 тыс. шт„ кілішкаў шліфаваных, гравіраваных і гладкіх 3,1 тыс., шклянак шліфаваных і гравіраваных 2 тыс., бутэлек 1 тыс., 1,76 тыс. шт. рознага посуду і 3 скрыні ліставога шкла.— Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі..., т. 1, с. 5. У 1806 г. мануфактуру купіў Валадковіч. У 1814 г. дзейнічала 5 печаў, працавала 26 прыгонных. У 1815 г. яе закрылі, абсталяванне I людзей гтеравялі ў засценак Стражыслаў. У 1828 г. па спадчыне належала Радзішэўскаму.— Журнал мануфактур н торговлн, 1931, № 9, с. 79 , 88; Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі.... т. 1. с. XII і 188. У 1897 г. працавала 120 рабочых, выраблена шкла на 40 тыс. руб.— Болбас М. Ф. Промышленность Белорусснн, с. 243.
176. В. Краснае Мінскага р-на (раней урочьшіча Мінскага п.). Шклозавод, заснаваны ў 1880 г., у 1890 г. на ім працаваў 91 рабочы, выпаблена іпкла на 38 тыс. руб.— Болбас М. Ф. Промышленность Белоруссіш, с. 250.
177. В. Краснае сяло Слуцкага р-на (раней маёнтак Валадковічаў). Шклозавод, заснаваны ў 1884 г. памешчыкам В. I. Валадковічам (вёў справы М. Эндзільберг), дзейнічала 6 печаў.— ЦДГА БССР, ф. 299, воп. 4, спр. 758, л. 3; воп. 5, спр. 758.