Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 143с.
Мінск 1984
Кілішкі ў залежнасці ад форм і дэкаратыўных элементаў называліся «адэскія», «з ямкай», «двайныя», «карчмовыя», «дэсертныя», «для каньяку» і інш.
«Адэскія» мелі дзесяцігранную чашу, якая ўзвышалася на чатырохгранным подыуме. Кілішкі «з ямкай» мелі дзесяціграннае вусце і паўсферычнае донца чашы, якая дэкарыравалася «ў ямкі», г. зн. авальнымі па форме плоскасцямі. У «двайных» кілішках была біканічная чаша, аздобленая дванаццаціграннымі плоскасцямі, якія «стыкаваліся» на самай шырокай частцы тулава (рыс. 50). «Карчмовыя» мелі дзесяцігранную канічную чашу, устаноўленую на круглым пастаменце (рыс. 68). «Дэсертныя» вылучаліся вузкай цы-
ліндрычнай формай чашы, якая дэкарыравалася ў стылі ампір і ўзвышалася на разеткападобным у плане пастаменце.
Формы двух відаў бакалаў паўтаралі формы кілішкаў, толькі бакалы былі большых памераў. Формы і дэкоры гэтых кілішкаў і бакалаў адпавядалі тэхналогіі вырабу прасаванага шкла, таму што яны не былі падробкамі пад вырабы разнога і шліфаванага крышталю.
Сярод прасаваных вырабаў некаторыя вылучаюцца асабліва ўдала знойдзенымі формамі і дэкорамі: некалькі відаў кілішкаў (рыс. 60), масленіц (рыс. 71), ваз для садавіны, цукерак і пячэння (рыс. 66), якія ў каталогу называюцца «карзінамі», сальніц, сухарніц, талерак, усе віды кружак, адзін від падноса.
У 90-я гады шкляныя прадпрыемствы засвоілі агнявую паліроўку, якая здымала матаванасць са сценак прасаваных вырабаў. Іх эстэтычная годнасць залежала ад праекціроўшчыка вырабу, а тэхнічная дасканаласць — ад чаканшчыка металічнай формы, у якой выраб прасаваўся. Чысціня паверхні прэсформ дазваляла прасаваць вырабы са складанымі рысункамі паверхні (рыс. 61, 62, 69, 70). Пры гэтым якасць граней практычна не ўступала сучасным прасаваным вырабам, якія пасля прасавання дашліфоўваюцца ўручную. Увогуле для прасаваных вырабаў таго часу характэрны высокі тэхналагічны і мастацкі ўзровень. Акрамя таго, гэта быў асноўны від шкла, які маглі купляць бяднейшыя слаі грамадства, таму што прасаваныя вырабы былі вельмі таннымі і цана вызначалася за 100 шт., у той час як на рэчы «гладкія» вызначалася за штуку.
Аўтары праектаў прасаваных вырабаў не толькі беларускіх шклозаводаў, але і вядомых заходнееўрапейскіх, такіх, як «Бакара», гута ў т. Валь-Сант-Ламбер30, невядомы. Часта шклозаводчык купляў рэч, якая яму падабалася, і перадаваў яе свайму чаканшчыку. Калі ўзору не было, каб па ім зрабіць форму, то карысталіся ілюстрацыямі з ілюстраваных цэннікаў, якія выдаваліся з 1820 г. (першы быў выдадзены гутай «Бакара»). Акрамя таго, гатовыя формы для прасавання вырабаў купляліся адной гутай у друтой 31.
Акрамя «форменных» прасаваных вырабаў з нізкарэльефнымі дэкорамі на сценках, вырабляліся выдзіманыя ў формы гладкасценныя вырабы, асартымент якіх быў вельмі разнастайны. Шклянкі рабілі 18 відаў, у тым ліку 3 віды шклянак карманных (мелі плоскую форму); графіны 14 відаў для розных він і каньякоў, вады, пуншу, шампанскага пад назвамі «бакара», «сербскія», «нацыяналь», «адэскія», «з трайнымі абручамі», «з 4 абручамі», «з шарам», «з жылкай», у тым ліку 6 відаў начных графінаў (рыс. 74); туалетныя прыборы 20 відаў (рыс. 93, сл. 3); вазы для садавіны (карзіны) 3 відаў (рыс. 65); вазы для кветак 30 відаў (рыс. 59, 63, 64, 67, сл. 1, 4, 10); лікёрныя прыборы 36 відаў (рыс. 78, сл. 7); судкі для хрэну 5 відаў; чайніцы 2 відаў (сл. 8); некалькі відаў судкоў для перцу, гарчыцы і воцату, сальніцы, масленіцы 16 відаў; ампулкі (літургічны посуд) 2 відаў; чашкі для
30 Polak A. Szklo і jego historia, s. 297.
31 Там жа, c. 298.
чаю ca сподкамі 3 відаў; шклянкі са сподкамі 2 відаў; каўпакі для сыру 17 відаў; попельніцы 2 відаў; кілішкі «стэмпкаўскія», «бакара», «бачонкам» — 34 размераў для віна, каньяку, інампанскага і крэму (рыс. 53, 57, 60), шампанкі розных відаў (рыс. 53, 55, 108, б), кружкі піўныя 2 відаў, бакалы і шклянкі піўныя 18 відаў; чарнільніцы, арміраваныя металам, 6 відаў; талеркі на 3 ножках 6 размераў, прыборы для крушону 19 відаў, жбаны 3 відаў, паласкацельніцы для пальцаў 5 відаў, міскі для малака 13 відаў; падносы для лікёрных набораў (рыс. 72) і г. д.
На аснове адной формы пэўнага асартыменту (графіна, бакала, кілішка, жбана і г. д.) выдзіманага ў формы гладкасценнага посуду стваралася адзінаццаць відаў сервізаў, што прызначаліся галоўным чынам для сервіроўкі стала. Разнастайнасць дасягалася за кошт розных відаў уручную выкананых сціплых дэкораў. Выдзіманы посуд дэкарыраваўся гравіроўкай, шліфоўкай, гільяшырнай тэхнікай, траўленнем, пескаструйкай, роспісам эмалямі.
Дэкор пад назвай «лентачны» ўяўляў сабой дзве гравіраваныя паралельныя лініі, выкананыя на гільяшырным станку. Дэкор «лента з зярном» — дзве гравіраваныя лініі, між якімі размяшчаўся рад шліфаваных авальных лінз. Дэкор «грань» уяўляў сабой шліфаваную шырокую вертыкальную грань, якой дэкарыраваліся ўсе рэчы сервіза (рыс. 60, 77, 78). '
У дэкоры «алівіер стары фасон» галоўным рытмічным элементам з’яўляліся вертыкальна пастаўленыя авальныя лінзы, якія памерам
і формай нагадваюць «алівы». Звычайна гэтыя алівы апаясвалі рэч па перыметру (рыс. 56—58, 65).
У гравіраваных дэкорах выкарыстоўваліся розныя раслінныя маты-
вы, а таксама геаметрычныя арнаменты («зорачкі», «пірамід» і «зоркі прарэз»), Пры ўпрыгожанні посуду «зорачкамі» шасціканцовыя гравіраваныя зорачкі, больш буйныя, чым у 1-й палавіне XIX ст., размяшчаліся на посудзе то свабодна, то ў шахматным парадку. Дэкор «пірамід» уяўляў сабой чаргаванне вузкіх і больш шырокіх вертыкальных ліній, утвараючых сілуэт пірамідкі. Шэраг такіх пірамідак размяшчалі ў выглядзе шлячка вакол посуду. Дэкор «зоркі прарэз» атрымліваўся пры чаргаванні гравіраваных шматвугольных зорачак са шліфаванымі вертыкальна пастаўленымі вузкімі аваламі, што напаміналі вузкія прарэзы.
Пералічанымі дэкорамі аздаблялі сервізы на Барысаўскім, Целяханскім, Нёманскім, Старэўскім шклозаводах. Сервізы атрымлівалі назвы, адпаведныя назвам дэкораў.
Частка сервізаў і асобных выдзіманых вырабаў аздаблялася золатам, у тэхніцы дэколі, люстрам,ручным роспісам эмалямі32. У сервіз «Алівіер стары фасон» уваходзілі графін з ручкай (рыс. 58), графін без ручкі, шклянкі «роўныя» і шклянкі «падцёс», кілішкі (фужэры), бакалы для шампанскага, кілішкі для крэму (рыс. 57), шампанкі, гіаўшампанкі, кілішкі для каньяку, сподкі, талеркі на трох нож-
52 ЦДГА БССР, ф. 311, воп. 1. спр. 261, л.
37 аб, 38; ф 311, воп. 1, спр. 204, л. 5—7.
ках, ваза для садавіны («карзіна»)г масленіца, малочнік (рыс. 56), жбан, кілішак для лімона. Паступова колькасць рэчаў, якія ўваходзілі ў склад сервізаў, скарачалася. Так, у сервіз «Алівіер новы фасон» ужо не ўключалі шклянкі, шампанкі, сподкі, талеркі, масленіцу, малочнік, жбан.
Самыя складаныя і прывабныя формы і дэкоры мелі вырабы, што выдзімаліся ў нерухомыя формы. У гэтых вырабах прыкладнога мастацтва яшчэ спалучаліся такія розныя ў сучасным асэнсаванні паняцці, як масавае і індывідуальнае, таму іпто кожная рэч, якая выконвалася нават не свабодным выдзі-
маннем, а ў нерухомую форму, мела адхіленні, хоць і нязначныя, у сілуэце, рысунку рэльефа, таўшчыні слою шкла. Гэтыя рэчы сёння ўспрымаюцца як індывідуальныя, непаўторныя.
У канцы XIX ст. шліфаванае шкло зноў набыло папулярнасць. Гэта былі вырабы пераважна з цяжкага свінцовага крышталю, таўстасценныя, уся паверхня якіх шліфавалася «ў брыльянт», а таксама глыбокімі двух-, трохі чатырохграннымі паліраванымі гранямі' (рыс. 59). 3 граней утвараліся розныя геаметрычныя рысункі — «зоркі», «кусты», «розы», «разеты», «рускі камень». Выкарыстоўвалася і плоскае шліфаванне «алівіер», з якога асабліва вылучаўся дэкор «алівіер маскоўскі», а таксама выемчатае шліфаванне пад назвай «Прага», «грант» і інш. Адзін від шліфаваных дэкораў называўся «Нёман» (рыс. 68).
Рытмічнае ііаўтарэнне пэўных элементаў дэкораў на крывалінейных сценках сасудаў давала вельмі
Рыс. 74. Прыборы для вады. Шклозавод «Барысаў» і гута «Нёман». 1890—1939 гг. Рысункі з каталогаў
эфектныя вынікі. Дробныя шліфаваныя грані зіхацелі на сасудах нібы брыльянтавыя россыпы. Гэта фаза ў развіцці шкла атрымала ў Амерыцы назву «брыльянтавы стыль» 33, у Расіі — «мальцаўскі стыль».
У тэхніцы шліфоўкі выконвалі шырокую грань і авальныя лінзы,
33 Polak A. Szklo і jego historia, s. 298.
якія таксама, як i ва Урэччы, называліся «ў ямкі» і «стары алівіер».
Акрамя крышталю шліфаваннем дэкарыраваліся і выдзіманыя вырабы з добра асветленага высокай якасці і чысціні колеру шкла без якіх-небудзь адценняў, так званае бемскае шкло (рыс. 56—58, 60, 65, 66). Шліфаванае шкло трактавалася як цякучая маса, што імгненна застыла і стала моцнай, як камень, які можна рэзаць, шліфа-
ваць, паліраваць. Сціплыя ўзоры шліфавання, напрыклад «алівіер», наносіліся на найбольш выпуклую частку сасуда, астатняя паверхня заставалася гладкай і ззяючай, падкрэсліваючы прыгажосць шкла як матэрыялу. У такіх вырабах дэкор тактоўна падкрэсліваў форму. Яны сёння ўспрымаюцца як сучасныя.
Шматслойнае каляровае шкло выдзімалася і дэкарыравалася па метаду чэшскіх майстроў і метаду Э. Гале. Асноўнае мастацкае значэнне мелі ў першым — працэс шліфоўкі верхняга слою і выяўленне ніжніх слаёў шкла, у другім — працэс вытраўлівання на знешнім накладзе пераважна раслінных і сюжэтных рысункаў (рыс. 63).
Пад уплывам амерыканскага мастака па шклу Луі Камфара Ціфані (1848—1933) на шкло-крышталёвых заводах «Барысаў», Старэўскім, Целяханскім і на нёманскіх выраблялі разнастайныя рэчы з пакрыццем серабрыстай плёнкай (бакалы, кілішкі, вазы для кветак, цукарніцы, падсвечнікі, садовыя шары) 34. Адзін такі падсвечнік захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным музеі БССР.
У разглядаемы перыяд замест гравіравання і разьбы па шклу шырока прымянялася траўленне кіслотамі. 3 30-х гадоў XIX ст. рысункі наносілі іголкай па тонкім слоі воску, якім пакрывалі посуд перад пагружэннем яго ў ванну з кіслатой. Гэты працэс у 80-я гады ўжо крыху спрасцілі —■ узоры пачалі наносіць на воск пры дапамозе шаблонаў з тонкай бляхі. У 90-я гады
геаметрычныя ўзоры сілі пры дапамозе станка і рысуючага
на воск наногільяшырнага аўтамата, які
замяніў разьбу карундавым калёсікам. Сярод рысункаў тэхнікі гільяшыравання больш усяго сустракаліся арнаменты «кляймёны», які ўяўляў сабой выявы стылізаваных манаграм, і «косы грант»35. Апошні складаўся з дыяганальна размешчаных гравіраваных ліній, што апаясвалі выраб уверсе, у самым шырокім месцы (сл. 8) ці пасярэдзіне.