Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 143с.
Мінск 1984
8 Ланцеттп А. Г., Нсстеренко М. Л. РІзготовленне художественного стекла.— М., 1972, с. 113.
Рыс. 57. Крэманка. Беларусь. Канец XIX ст.
Прыватная калекцыя. Вышыня і 1,7 см. Публікуецца ўпершыню
нолагаў і інжынераў-механікаў. Тэхнолагі атрымалі магчымасць распрацоўваць новыя больш вязкія саставы шкламасы, якая б лягчэй падавалася прасаванню, а інжынерымеханікі павінны былі ствараць новыя станкі і прыстасаванні для іх, a таксама металічныя формы, у якіх прасавалі вырабы. Інжынеры часта станавіліся і аўтарамі форм рэчаў, якія дыктаваліся тэхналогіяй іх вырабу (прасаваннем).
У пачатку XX ст. сталі паяўляцца больш складаныя аўтаматычныя прыстасаванні для вырабу тысячнымі «тыражамі» чайных шклянак, кілішкаў, сподкаў, талерак і іншых відаў посуду, попельніц, асвятляльных прыбораў, галоўным чынам рэзервуараў лямп і абажураў для іх.
Механізацыя вытворчасці закранула не толькі формаўтварэнне вырабаў, але і тэхніку іх дэкарыравання. Гравіравальныя і шліфавальныя станкі, якія дзейнічалі здаўна, пачалі працаваць ад электрапрывадаў, што павялічыла прадукцыйнасць і аблегчыла працу шліфоўшчыкаў і
гравіроўшчыкаў. Механізацыя аказала значны ўплыў і на мастацкі ўзровень шкляных вырабаў канца XIX — пачатку XX ст., асабліва ў параўнанні з вырабамі XVIII і першай палавіны XIX ст. Пераважаў выраб прасаваных рэчаў, якія аздабляліся нізкарэльефнымі дэкаратыўнымі элементамі, што атрымліваліся пры прасаванні.
У створаных абставінах з’яўленне мастака на шклозаводзе было заўчасным, а раздзяленне працы выдзімальшчыка на прасаўшчыка і фармаўшчыка адняло ў яго дзейнасці творчы пачатак. Узоры вырабаў закупляліся на лепшых шкляных прадпрыемствах Заходняй Еўропы, а мясцовыя «кулібіны» стваралі на аснове гэтых узораў уласныя прэсформы з нязначнымі зменамі і ўдакладненнямі. Узровень дэкаратыўнай арнаментацыі прасаваных вырабаў знізіўся да набору спрошчаных трафарэтных арнаментаў (рыс. 73, 74). Формы вырабаў вызначаліся тым запасам металічных і драўляных форм, якія меліся на заводзе і былі зацверджаны ўладальнікам.
Цікавай навізной з’явілася ўкараненне на шклозаводах Беларусі пантографаў і гільяшырных станкоў, якія дазволілі наносіць рысункі з прамых і хвалістых ліній (сл. 8) адначасова на 12—24 аднолькавыя вырабы. Гільяшырныя машыны прадрапвалі іголкамі на тонкім слоі воску, нанесенага на шкляныя вырабы, контуры розных лінейных рысункаў, якія былі загадзя выгравіраваны на металічнай пліце. Пасля гільяшыравання вырабы апускалі на 5—15 хвілін у плавіковы састаў, які разбураў на невялікую глыбіню бліскучую паверхню шкла толькі па контурах прадрапанага рысунка.
Другая назва гэтага метаду дэкарыравання — «светлае траўленне».
He кожны шклозаводчык меў капіталы, каб набываць новае абсталяванне, якое ў канчатковым выніку павышала яго прыбыткі. Выстаяць у канкурэнтнай барацьбе маглі толькі буйныя прадпрыемствы, сабекошт адзінкі прадукцыі якіх зніжаўся дзякуючы ўкараненню новай тэхнікі прасавання і гільяшырнага гравіравання, пнеўматычных станкоў для выдзімання танкасценных вырабаў у рухомыя формы. Таму многія шклозаводчыкі Беларусі, як і ўсёй Расіі, пачалі аб’ядноўвацца ў акцыянерныя таварыствы.
Канцэнтрацыя шкляной прамысловасці ў руках некалькіх прамыслоўцаў прывяла да стварэння шэрагу таварыстваў і акцыянерных устаноў для пабудовы і эксплуатацыі шклозаводаў. Першае падобнае таварыства па эксплуатацыі Целяханскага шкло-крышталёвага і Міхлінскага шклянога заводаў арганізавалася ў 1896 г. У 1908 г. былі створаны акцыянернае прадпрыемства «Нараўка», якое кіравала і шклозаводам «Зубр», і таварыства ў складзе Когана, Ліберсона і Годэса, якое эксплуатавала Гальбейскі завод на станцыі Варапаева (цяпер Пастаўскі р-н); у 1910 г.— таварыства «Залессе» ў складзе Б. Ш. Цілеса, Я. Б. Ашкіназі і X. 3. Грытгаўза, якія эксплуатавалі шклозавод «Залессе» (цяпер вёска Вілейскага р-на Мінскай вобл.); у 1916 г.— таварыства ў складзе Клёцкіна, Нусінава і М. Лейсона па эксплуатацыі Старэўскага шкло-крышталёвага і лесапільнага заводаў; акцыянернае таварыства крышталёвага завода «Чарняны» (дадатак). У 1912 г. узнікла акцыянернае таварыст-
ва шкло-крышталёвых і лесапільных заводаў «Заходняя Дзвіна» па эксплуатацыі шклозавода «Ноўка» (цяпер Віцебскі р-н) і крышталёвага завода на тэрыторыі сучаснай Смаленскай вобл. У 1908 г. створана Удзельнае ведамства па эксплуатацыі шклозавода «Міхлін»; у пачатку XX ст. (дакладней невядома) — Галоўнае праўленне шкляных і крышталёвых заводаў братоў Чарніховых у складзе Турука, Розенблюма і братоў Чарніховых9.
Шклозаводчыкі Беларусі ўдзельнічалі таксама ва Усерасійскім аб’яднанні шклозаводчыкаў, якое ўзнікла ў 1906 г. і збіралася на штогадовыя з’езды. Задача гэтага аб’яднання шклозаводчыкаў Расіі заключалася ў тым, «каб перашкодзіць той неразумнай і ўбытачнай канкурэнцыі, якая прымушае зніжаць выгаднасць прадпрыемстваў» ,0. Пастаянным органам з’ездаў было бюро, якое выступала перад урадам Расіі па ўсіх пытаннях, ад рашэння якіх залежала развіццё шкляной прамысловасці ў краіне. Пры з’ездзе расійскіх шклозаводчыкаў было створана таварыства «Шкло», якое рабіла аптовыя закупкі сыравіны і абсталявання, арганізоўвала аптовы гандаль шклянымі вырабамі, трымала аптовыя склады і спрыяла выдачы ссуд шклозаводчыкам. Буйныя шклозаводчыкі Беларусі В. Краеўскі і Ю. Столе, якія валодалі шасцю шклозаводамі (Барысаўскім, трыма нёманскімі, Целяханскім і Ганцавіцкім), выкарыстоўвалі нават банкаўскія крэдыты.
У пачатку XX ст., таксама як і ў XVIII—XIX ст., мелі месца выпадкі пранікнення ў шкляную прамысловасць Беларусі іншаземнага капіта-
Рыс. 58. Графін. Беларусь. Канец XIX ст. Прыватная калекцыя. Вышыня 20,5 см. Публікуецца ўпершын:о
лу. Напрыклад, Сярковіцкі шкляны завод A. М. Мерліса, які часова спыніў сваю дзейнасць з-за крызісу 1900—1903 гг., у 1909 г. стаў уласнасцю памешчыка Н. I. Курчы і бельгійскага інжынера Л. К. дэ Бэра н.
9 Жаврнд М. Ф. Белорусское стекло, с. 54, 5', 77.
10 Стеклозаводчнк, 1912, № 3, с. 7.
11 /Каврнд М. Ф. Белорусское стекло, с. 59.
Рыс. 59. Ваза. Шклозавод «Барысаў». KaHeu XIX ст. В. Сталовічы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл., касцёл Іаана Хрысціцеля. Публікуецца ўпершыню
Шклозаводы Беларусі карысталіся мясцовымі пяскамі, якія ў асноўным мелі вялікі працэнт жалеза і былі не прыгоднымі для вырабу высакаякаснага бясколернага шкла, таму што нават пасля асвятлення пікламаса захоўвала блакітнаватае, жаўтаватае ці ружаватае адценне. Але паблізу Целяханскага, Ялізаўскага, Старэўскага, нёманскіх, Барысаўскага і Парэцкага шклозаводаў былі пяскі, якія пасля двайной прамыўкі давалі добра абясколераную шкламасу. Яна была прыгод-
най для выдзімання лямпавых вырабаў, аптэкарскага посуду, аконнага шкла. Пасля чатырохразовай. прамыўкі пяску з яго нават варылі крышталёвую масу. Тыя заводы, якія выраблялі сартавы посуд і бемскае шкло, завозілі пясок з-пад беларускіх гарадоў Ваўкавыск і Старобін. Большасць заводаў Беларусі ў XIX ст. карысталася мясцовымі мелам і вапнай, толькі з 90-х гадоў пачалі завозіць белгародскі мел (цяпер г. Белгарад, РСФСР).
На працягу XIX ст. усе шклозаводы (акрамя Чачэрскага, Талачынскага і Усвяцкага) карысталіся шчолачамі, пеабходнымі для варкі якаснага шкла, у выглядзе драўнянага і саламянага попелу і паташу, на вырабе якіх спецыялізаваліся мясцовыя прамыслоўцы ці асобныя цэхі пры шклозаводах. Толькі ў самым канцы XIX ст. шклозаводчыкі паступова перайшлі на выкарыстанне шчолачаў, вырабленых хімічнай прамысловасцю, соды і сульфату. Прыродную салетру ўсе шкло-крышталёвыя заводы атрымлівалі з Чылі. Фарбавальнікі шкла паступалі з Германіі, Аўстраліі, Англіі.
Прадукцыя беларускіх шклозаводаў адпраўлялася на Каўказ, у Крым, Туркестан, Сібір, Паволжа, закаспійскія гарады, Растоў-на-Доне, Баку, Маскву, Саратаў, у гарады Польшчы, Прыбалтыкі 12.
Мастацкі ўзровень вырабаў вызначалі самі ўладальнікі шклозаводаў, многія з якіх мелі не толькі тэхнічную і тэхналагічную падрыхтоўку, але і мастацкую. Напрыклад, Ю. Столе, да таго як стаў уладаль-
12 Жаврнд М. Ф. Белорусское стекло, с. 60, 65.
нікам гуты, быў не толькі выдзімальшчыкам, але і займаўся роспісам шкла. Ен працаваў выдзімальшчыкам на гуце на хутары УстрыньБоркі. Гута належала Ленскаму, a В. Краеўскі па найму кіраваў вытворчасцю. ІІотым яны сталі арандатарамі гуты. Саўладальнікам гэтай гуты Ю. Столе стаў пасля жаніцьбы сваіх сыноў на дочках В. Краеўскага 13. В. Краеўскі да таго, як стаў арандатарам і ўладальнікам, працаваў тэхнічным кіраўніком шкляной вытворчасці ў чэшскага шклароба Хрдлічкі І4, які ў канцы XIX ст. валодаў гутай «Maxi» ў Польшчы 15. Такія шклозаводчыкі самі рашалі, якія шкляныя вырабы неабходна заводу вырабляць, і ўлічвалі магчымасці механізацыі шкляной вытворчасці.
Блізкасць форм і дэкораў барысаўскага шклянога посуду канца XIX і пачатку XX ст., апублікаванага ў прэйскуранце «Хрустальной фабрнкн товарніцества братьев Краевскнх «Борвсов» у 1904 г., з формамі і дэкорамі заходнееўрапейскага шкла гэтага часу сведчыць, што майстры завода, якія .стваралі гэтыя формы і дэкоры, былі добра знаёмы з творчасцю французскіх мастакоў па шклу Я. Русо і Э. Гале. Значны ўплыў на ўзровень барысаўскага шкла канца XIX — пачатку XX ст. аказвалі іншаземныя майстрьт, якія працавалі ў той час на заводзе,— палякі, аўстрыйцы, чэхі, немцы, сербы і мадзьяры ,6.
Усё большая магчымасць перамяшчэння людзей у выніку з’яўлення цягніка, паяўленне мноства новых мастацкіх часопісаў, выданне ўсімі буйнымі шклозаводамі ўласных каталогаў спрыялі збліжэнню мастакоў і шклозаводчыкаў розных краін,
Рыс. 60. Кілішак. Шклозавод «Барысаў». Канец XIX ст. П рыватная калекцыя. Вышыня 8,3 см. Публікуецца ўпершыню
а таксама распаўсюджванню новых плыней і стыляў у мастацтве, у тым ліку ў галіне мастацкага шкла.
Вялікі ўплыў на развіццё беларускага мастацкага шкла аказала таксама Міжнародная мастацкая
15 Па звестках старэйшага работніка шклозавода «Нёман» эканаміста Ф. Ф. Браслаўскага.
14 3 гісторыі шклозавода «Нёман».— Матэрыялы заводскага музея.
15 Polskie szklo do polowy 19 wieku.—■ Wroclaw, Warzsawa, Krakow, Gdansk, 1974, s, 109, 111.
16 Борнсовскнй стекольный, c. 6.
Рыс. 61. Цукарніца. Гута «Нёман». Канец XIX ст. Прыватная калекцыя. Публікуецца ўпершыню