Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст

Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 143с.
Мінск 1984
52.25 МБ
64 Buczkowski К. Dawne szkla..., s. 174.
65 Художественные сокровшца Росслл.— СПб., 1902, № 6, с. 120.
68 Счеркл лсторлл лсторнческой наукл в СССР.— М., 1955, т. 1; БелСЭ, т. 9, с 182.
Рыс. 51. Фрагмент сервіза. Урэчча — Налібокі. 1830—1840 гг. Ленінград, ДРМ. Публікуецца ўпершыню
рэння Румянцаўскага музея ў Маскве.
Маюцца звесткі, што ў ДГМ трапіла і частка калекцыі мастацкіх каштоўнасцей Беларусі, якія былі сабраны ў Віленскім музеі старажытнасцей 67. Яна была вывезена па загаду М. М. Мураўёва (генералгубернатара Паўночна Заходняга краю) у 1865 г. пасля закрыцця Віленскаіі археаграфічнай камісіі і здадзена ў Румянцаўскі музей68. А з Румянцаўскага музея ўвайшла ў калецыю сучаснага ДГМ, які ўзнік галоўным чынам на базе Румянцаўскага музея 69.
Некалькі шкляных вырабаў беларускіх мануфактур выяўлена ў музеях Ленінграда. У Дзяржаўным
Рускім музеі знойдзены набор посуду, аздоблены авальнай формы шліфаванымі кабюшонамі (рыс. 51, 52), аналогіі якому маюцца сярод
б; Каталог предметов музея древностей, состояіцего прн Внленской публнчной бнблнотеке.— Впльна, 1885; Внленскнй музей древностей.— Внльна, 1892. Музей створан беларускім графам Я. П. Тышкевічам, ураджэнцам г. Лагойска (Мінская вобл.) на аснове яго ўласнай калекцыі сусветных і беларускіх старажытнасцей (зброі, слуцкіх паясоў, шкла, жывапісу, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, археалагічных находак з Беларусі, старажытных рукапісаў і г. д).
68 Бекетов П. Т. Русскне бары,— Старые годы, 1908, с. 112.
69 Государственный нсторнческнй музей: Путеводнтель.— М., 1964.
Рыс. 52. Фрагмент
сервіза. Урэчча—Налібокі. 1830—1840 гг. Публікуецца ўпершыню
Ленінград, ДРМ.
беларускага шкла з калекцыі Дзяржаўнага музея БССР (рыс. 50).
У Дзяржаўным Эрмітажы захоўваюцца кілішкі № 1263 Э/рс і № 1258 Э/рс і бакал № 1260 Э/рс, па форме і дэкаратыўнаму рашэнню вельмі блізкія да ўрэцка-налібоцкіх вырабаў XIX ст. Формы чаш кілішкаў лейкападобныя, а бакала — цыліндрычная. Ножкі масіўныя, кароткія, шліфаваныя чатырма гранямі. Стопы квадратныя, прафіляваныя на два аб’ёмы. Донцы чаш шліфаваны веріыкальнымі аваламі, якія, нібы пялёсткі, абхватваюць чашу. Вакол вусця ідуць шырокі і вузкі шлячкі. Шырокі — аздоблены дыяганальна пастаўленымі аваламі, унутры якіх размешчаны зорач-
кі і раслінныя галінкі. К. Бучкоўскі лічыць гэты арнамент характэрным для польскіх шкляных вырабаў, галоўным чынам урэцка-налібоцкіх, у 1780—1820 гг.70 Пад шырокім шлячком размешчан вузейшы, на якім чаргуюцца невялікія авалы і шасціканечныя зорачкі. Донцы чаш шліфаваны вузкімі гранямі. Гравіраваны дэкор верхняй часткі кілішкаў аддзелен глыбокай гравіраванай лініяй ад дэкору шліфаванага. Вышыня кілішкаў 15,8 см і 12 см, бакала — 17,5 см, дыяметры вусцяў кілішкаў 9,2, бакала — 5,6 см, што адпавядае памерам урэцка-налібоц-
7П Buczkowski К. Dawne szkla..., s. 139.
кіх вырабаў падобнага асартыменту.
Мастацкае аблічча і архітэктоніка гэтых кілішкаў блізкія да ўрэцка-налібоцкага кілішка № XII1/2400 (Кракаўскі музей), які мае вышыню 15,2 см, дыяметр вусця 9,2 см. Дэкаратыўнае афармленне дна чаш, формы ножак і стоп, гравіраваныя кампазіцыі вакол вусцяў кілішкаў і бакала паўтараюць формы, а таксама дэкаратыўныя элементы і многіх іншых урэцка-налібоцкіх вырабаў, што дае падставу залічыць іх да вытворчасці гэтых мануфактур XIX ст.
Існуе некалькі шляхоў пранікнення ўрэцка-налібоцкіх вырабаў у Пецярбург. У 1825 г. майстры Урэчча выканалі па загаду Аляксандра I заказ на вырабы для імператарскага палаца, за што імператар узнагародзіў іх 50 рублямі71.
Акрамя таго, неабходна ўлічваць і факт пражывання самога ўладальніка Вітгенштэйна, яго сям'і і нашчадкаў у Пецярбургу на працягу 1-й палавіны XIX ст. Натуральна, яны імкнуліся выкарыстаць такі вялікі рынак збыту для шкляных вырабаў, якім быў Пецярбург у XIX ст.
Даследчык рускага мастацкага шкла I. Лазарэўскі адзначаў вялікі ўплыў польскага шкларобства пры Аляксандры 1 на формы рускага крышталю (1801 —1825 гг.) «Шмат польскага крышталю разам з іншымі рэчамі раскошы было прывезена v Расію і паслужыла ўзорам для рускіх майстроў, — пісаў ён. Адкуль як не з ІІольшчы прыйшло захапленне флаконамі, у корках якіх мудрагеліста былі выраблены маленькія флаконы? Адкуль як не з польскіх замкаў прыйшлі да нас
двайныя келіхі — адзін на адным, разлапістыя флягі, «рэпчатыя» флаконы і многае іншае мілае па формах і чароўнае па арнаментацыі» 72-
Фактычна I. Лазарэўскі аналізаваў не столькі працэс уплыву «польскага шкла» на формы і дэкоры рускага шкла і крышталю, колькі само паступленне ўрэцка-налібоцкіх вырабаў як у гандлёвыя рады Санкт-Пецярбурга, так і для ўжытку ў імператарскім палацы і палацах прыдворных вяльмож. Па звестках С. Каменскай 73, Урэцкая мануфактура спыніла сваю дзейнасць у 1846 г., а па звестках М. Болбаса, нешырокі асартымент вырабаў — галоўным чынам кілішкі і шклянкі — на ёй выраблялі і ў 1866 г.7Ф Таму гэтых «мілых па формах і чароўных па арнаментацыі» вырабаў 1. Лазарэўскі ўжо і не наглядаў у калекцыях рускага шкла і крышталю пасля закрыцця мануфактур.
Вяліся пошукі ўрэцка-налібоцкага шкла і ў музеях БССР. Але беларускія музеі былі разрабаваны ў час Вялікай Айчыннай вайны, і ў іх выяўлена вельмі мала вырабаў гэтых мануфактур. Да таго ж калекцыі шкла ўвогуле вельмі маленькія і скамплектаваны пасля Вялікай Айчыннай вайны з той нязначнай колькасці музейных рэчаў, якія былі вернуты ў Беларусь. Некалькі вырабаў XIX ст. урэцка-налібоцкіх мануфактур выяўлены ў Дзяржаўным музеі БССР.
71 Jelski A. Wiadomosc historyczna..., s. 232.
72 Лазаревскнй П. Заметкн о русском цветном хрустале н стекле.— Средн коллекцнонеров. Пб., 1917, нзд. 2, с. 215.
73 Kamenska Z. Manufaktura szklana w Urzeczu (1737—1846).— Warszawa, 1964.
74 Болбас M. Ф. Развнтне промышленностн в Белорусснн, с. 157.
Да ўрэцка-налібоцкіх вырабаў XIX ст. новага асартыменту неабходна далучыць флакон (№ 17257, рыс. 48) з бясколернага шкла з ледзь дымчатым адценнем, дакладна такім, як у адной талеркі, кухля і кілішка, разгледжаных вышэй. Флакон мае цыліндрычную форму, пакатыя акруглыя «плечыкі», прыцёрты корак. Вышыня яго без корка 35,5 см, з коркам — 38 см, дыяметр дна 11 см, верх корка мае дыяметр 6 см, унутраны дыяметр горлачка 4,5 см, вонкавы — 6,5 см. Выраблен метадам свабоднага выдзімання. Понція зашліфавана гладка ў форме круглай «аптычнай ямкі». Уся цыліндрычная паверхня флакона членіцца на тры гарызантальныя паясы, дэкарыраваныя шырокімі двайнымі гранямі «ў сценкі», што чаргуюцца ў шахматным парадку з прамавугольнымі плоскасцямі, шліфаванымі «пад буйны брыльянт». Верхні рад двайных гладкіх «сценак» сутыкаецца ў ніжнім радзе з вастраверхім шліфаваннем «у значэнні ў брыльянт». Плечыкі флакона па перыметру дэкарыраваны шліфаванымі плоскімі кругамі, якія рытмічна паўтараюцца. Шырокія плоскія прамавугольныя грані «ў сценкі» падкрэсліваюць чысціню і празрыстасць шкла, а шліфаванне «пад буйны брыльянт» — яго ззянне.
Горлачка ў флакона цыліндрычнае, вышыня 3,5 см. 3 фасаднага боку флакона ў цэнтры шліфаванага вертыкальнымі аваламі прамавугольніка размешчан медальён з гравіраванай манаграмай з лацінскіх літар К і Р, што ўказвае на імя ўладальніка гэтага флакона. Знойдзен флакон выпадкова ў час земляных работ у г. п. Хойнікі Го-
мельскай вобл. У ім знаходзілася пісьмо К. Празароўскага, адрасаванае маці. Празароўскія—памешчыкі Беларусі, якія мелі ўладанні ў Віцебскай і Гомельскай абласцях. Прыватныя архівы роду Празароўскіх захоўваюцца ў Варшаўскім архіве старажытных актаў.
Блізкасць мастацка-дэкаратыўных шліфаваных элементаў флакона да такіх жа дэкораў кухля і кілішка, апублікаваных С. Каменскай, ідэнтычнасць адцення бясколернага шкла дазваляюць лічыць гэты флакон вырабам Урэцкай мануфактуры XIX ст.
Акрамя таго, у ДМ БССР захоўваецца бутэлька і графін (рыс. 49) з шарападобнымі тулавамі і доўгімі горлачкамі. У гэтых вырабаў формы традыцыйных урэцканалібоцкіх бутлікаў XVIII ст.75 У адрозненне ад сваіх прататыпаў яны аздоблены тэхнікай кракле, якая стала папулярнай у XIX ст. Падобнай формы бутлікі надрукаваў А. Ельскі (рыс. 1). На гэтай падставе бутэлька і графін атрыбутуюцца як вырабы ўрэцка-налібоцкія сярэдзіны XIX ст.
Там жа выяўлены крыштальны графін (з коркам), зроблены ў тэхніцы ціхага выдзімання. Яго сценкі аздоблены буйнымі медальёнамі і кабюшонамі (рыс. 50). Вернуты ў БССР пасля Вялікай Айчыннай вайны як беларускі музейны экспанат, вывезены фашыстамі ў 1941 1944 гг. Гэтыя пластычныя дэкаратыўныя элементы характэрны для вырабаў сярэдзіны XIX ст. і адлюстроўваюць уплывы стылю бідэрме-
75 Яніцкая М. М. Беларускае мастацкае шкло..., рыс. 58—62.
ер. Посуд з такім дэкорам сустракаецца на палотнах беларускіх жывапісцаў XIX ст., што сведчыць аб яго шырокім распаўсюджанні ў побыце беларускай шляхты. Створан падобны посуд пад уплывам чэшскіх майстроў шкла. Цэлыя сервізы з такім дэкорам (шклянкі, кілішкі, чашы, вазы для садавіны і дэсерту і г. д., рыс. 51, 52) выяўлены ў Дзяржаўным Эрмітажы і атрыбутаваны як вырабы ўрэцка-налібоцкія сярэдзіны XIX ст.
Нягледзячы на тое што на вырабах Налібоцкай і Урэцкай шкляных мануфактур прыкметны ўплывы англійскіх, чэшскіх і нямецкааўстрыйскіх цэнтраў шкла ў выніку распаўсюджання мастацкіх стыляў у шкларобстве ўсіх краін, мастацкі ўзровень вырабаў вызначалі мясцо-
выя майстры. Амаль стапяцідзесяцігадовы час дзеяння гэтых мануфактур ва ўмовах розных дзяржаў дазваляе разглядаць урэцка-налібоцкае шкло як з’яву нацыянальную, абавязаную сваім развіццём мастацкай культуры беларускага народа. Беларускія майстры змаглі надаць урэцка-налібоцкаму шклу самабытныя рысы.
Мастацкі ўзровень шкляных вырабаў буйных крышталёвых мануфактур графа Салагуба (пазней ГІ. Салтыкова) у в. Ілья, графа М. П. Румянцава ў г. п. Беліцк, графа 3. Чарнышова ў г. Чачэрску, князя Р. А. Пацёмкіна ў вв. Ушакі, Усвяты і г. Крычаве, якія ўзніклі ў XVIII ст. і дзейнічалі на працягу 1-й палавіны XIX ст., яшчэ чакаюць сваіх даследчыкаў.
ЯПОШНЯІ ЧВ9РЦІXIX ПЯЧЯТКУ XX ст.
У КАНЦЫ XIX I ПАЧАТКУ XX ст. МАСТАЦКАЕ ШКЛО БЕЛАРУСІ ЗНАХОДЗІЛАСЯ У АГУЛЬНЫМ РЭЧЫШЧЫ ПОШУКАУ
НОВЫХ СРОДКАУ ВЫРАЗНАСЦІ, ЯКІЯ Б АДПАВЯДАЛІ ЗМЕНЛІВЫМ УМОВАМ ЖЫЦЦЯ ГЭТАГА ЧАСУ.