Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст

Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 143с.
Мінск 1984
52.25 МБ
ныя ў працэсе ціхага выдзімання, і наступная дапрацоўка іх шліфоўкай і гравіроўкай. Улічваючы ідэнтычнасць гравіраваных кампазіцый на фасадным баку чашы, што выдае руку аднаго майстра, і паступленне з адной калекцыі, гэты бакал, як і папярэдні, можна атрыбутаваць вырабам Урэцкай або Налібоцкай мануфактуры.
У ціхавыдзіманым дэкоры трэцяга вырабу з ДГМ — кухлі № 88915/2830 (рыс. 44) рытмічна паўтараюцца элементы сігмападобнага рэльефу папярэдняга бакала, што збліжае гэтыя сасуды і сведчыць аб вырабе іх у адным цэнтры. У кухлі таксама выкарастаны тыя ж тры тэхнікі дэкарыравання. Уся
Рыс. 46. Бакал. Урэчча. Канец XVIII — пачатак XIX ст. Масква, ДГМ, № 52980/ 1883 ст, вышыня 19 см. Публікуецца ўпершыню
Рыс. 47. Кілішак. Урэчча — Налібокі. 1-я пал. XIX ст. Масква, ДГМ, № 62101/1838 ст, вышыня 15 см. Публікуецца упершыню
Рыс. 48. Флакон. Урэчча. XIX ст. Мінск, ДМ БССР, № 17257, вышыня 35,5 см
гравіраваная кампазіцыя чотка акрэслена шырокімі і глыбокімі гранямі: гарызантальнымі ўздоўж вусця і па перыметру дна, вертыкальнымі — абапал ручкі. Увесь гравіраваны дэкор нібы заключаны ў прамавугольную рамку. Верхні і ніжні пояс дэкаратыўнай кампазіцыі складаецца з «сеткавага» гранення, якое нагадвае «вастраверхае», але тут яно больш дробнае. Мяккія, плаўна-акруглыя лініі пяці сігмападобных рэльефаў, якія чаргуюцца з гравіраваным калоссем, размешчаны па дыяганалі паміж паясамі сеткавага гранення.
Ужо ішла гаворка аб размяшчэнні па дыяганалі на ўрэцка-налібоц-
кіх кілішках і флетах XIX ст. розных варыянтаў кветкавых кампазіцый, нібы «вырастаючых» з рога дастатку (рыс. 30). Граненне ў выглядзе дробнай сетачкі («кратэсак») у атрыбутаваных урэцка-налібоцкіх вырабах таксама сустракаецца, але ў выглядзе фрыза вакол чаш кубкаў і бакалаў XVIII— XIX стст. На стапе разглядаемага кухля маецца шматпялёсткавая разетка, атрыманая ў выніку ціхага выдзімання ў адпаведную нерухомую форму. Усе лініі плаўныя, акруглыя. Агульны мастацкі вобраз, тэхніка дэкарыравання, вар’іраванне адных і тых жа элементаў у дэкоры дазваляюць аднесці гэты кухаль да вытворчасці таго ж прадпрыемства, што і вышэй разгледжаныя бакалы.
Па колеру шкла і характару дэкору, атрыманага ў выніку ціхага выдзімання, да папярэдніх вырабаў далучаецца вялікі кухаль у форме пашыранага ўверсе цыліндра (№ 88219 іц/606 ст, рыс. 45). Паступіў у музей з калекцыі П. I. Шчукіна. Вышыня амаль такая ж, як і ў бакала № 1214ш,/451ст, — 13 см, дыяметр вусця 9,5 см, стапы —■ 7,8 см. Паверхня чашы кухля раздзелена на тры часткі. На цэнтральнай размешчан медальён, які рэльефна ўзвышаецца над сценкамі. На двух бакавых — сігмападобныя рэльефы, што змыкаюцца ўверсе і раз’ядноўваюцца ўнізе. Месца далучэння ручкі акрэслена, як і ў папярэднім кухлі, глыбокімі гранёнымі плоскасцямі. На медальёне змешчана гравіраваная кампазіцыя — лацінскія літары TDV, якія нібьг падтрымліваюцца дубовай і лаўровай галінкамі, звязанымі стужкай. Уверсе кампазіцыю вянчае карона.
Тэхнікай шліфоўкі выкананы шырокія грані вакол вусця кухля, па ручцы, у месцах яе злучэння з чашай. Пяцігранныя шліфаваныя пальмэткі запаўняюць паверхню між плаўных рэльефных ліній медальёна і сігмападобных рэльефаў. Паддон кухля шліфаваны глыбокімі жалабкамі, што ўтвараюць шматпялёсткавую разетку. У тэхніцы шліфоўкі выкананы таксама выявы дзвюх шышак між сігмападобнымі рэльефамі. Кухаль атрыбутаваны ў музеі як «Польшча, XIX ст.»
Гэты кухаль, як і вышэй разгледжаныя рэчы, выкананыя ў тэхніцы ціхага выдзімання, можна аднесці да ўрэцка-налібоцкіх вырабаў XIX ст. Дарэчы, з інвентароў Урэцкай і Налібоцкай мануфактур XIX ст. вынікае, што там выраблялі ў вялікай колькасці і піўныя кухліб0.
Да гэтага часу быў вядомы ўсяго адзін атрыбутаваны кухаль гэтых
Рыс. 49. «Бутлікі». Урэчча. Сярэдзіна XIX ст. Мінск, ДМ БССР
Рыс. 50. Графін і кілішак. Урэчча — Налібокі. 1830—1840 гг. Мінск, ДМ БССР
мануфактур, датаваны XVIII— XIX стст. (рыс. 33).
Агульная мастацкая стылістыка разгледжаных вырабаў — таўстасценнасць сасудаў, плаўныя лініі сігмападобных рэльефаў, спалучэнне ў дэкоры трох розных тэхнік (гранення, шліфоўкі, гравіроўкі) і ціхага выдзімання, акрэсленыя рамачныя або медальённыя кампазіцыі, масіўнасць ножак і стоп — сведчыць, што вырабы былі зроблены ў 60-я гады XIX ст. Менавіта гэтымі рысамі адзначан у шкларобстве стыль бідэрмеер. Атрыбутаваныя намі рэчы вельмі падобны да чэшскіх сувенірных вырабаў, пад уплывам якіх яны зроблены, але адрозніваюцца
60 ЦДГА БССР, ф. 694, воп 2, спр. 9028, с.
12, 15, 36.
ад сваіх першаўзораў. Іх прапорцыі нрысадзістыя, больш масіўныя сценкі, донцы і стопы, ножкі занадта ўкарочаны. Замест шліфаванага яблыка пад чашай меншага беларускага бакала размешчана «денежка», замест разетападобнай формы стапы зроблена 8-гранная. У большага бакала пераход ад чашы да стапы аформлены круглай, a не шліфаванай кароткай ножкай, у той час як у чэшскіх—чаша непасрэдна пераходзіць у стапу за кошт перахвату ў дне. Варта напомніць, што ўладальнікам мануфактур у гэты час быў баварскі князь Гогэнлоэ, які ажаніўся на дачцэ Л. Вітгенштэйна Марыі і атрымаў за жонкай пасаг — шкляныя мануфактуры. Такім чынам, сувязі з Германіяй, а значыць, і Чэхіяй і іх уплывы былі самыя непасрэдныя. Па запрашэнню гаспадарсў у налібоцкі маёнтак Радзівілаў наведаўся нават прускі кайзер Вільгельм I, які любіў паляваць у Налібоцкай пушчы.
Пры вывучэнні шкляной калекцыі вырабаў Дзяржаўнага Гістарычнага музея было выяўлена яшчэ некалькі пасудзін беларускіх цэнтраў. Напрыклад, бакал № 52980/ 1883 ст, зроблены з накладнога чырвонага (рубінавага) шкла па бясколернаму, чаша якога аздоблена выявай вінаграднай лазы з гронкамі (рыс. 46). Трактоўка дэкору рэалістычная. У тэхніцы матавай гравіроўкі выкананы галінкі і лісце, у тэхніцы шліфоўкі — гронкі вінаграду. Кантрастнае супрацьпастаўленне матавых і бліскучых плоскасцей шкла было ўлюбёным дэкаратыўным прыёмам урэцка-налібоцкіх майстроў усіх пакаленняў, г. зн. на працягу ўсяго XVIII і XIX стст. Форма чашы цюльпанападобная,
дно плоскае, што было характэрна для пэўнага віду кілішкаў гэтых мануфактур у XVIII—XIX стст.61 Ножка высокая, канструюецца з двух балясін. Стапа круглая, прафіляваная на два аб’ёмы. Па яе перыметру ўецца шлячок таксама з вінаграднай лазы. Гэты дэкаратыўны прыём аздобы стапы (у выглядзе вянка вакол ножкі) ужываўся на працягу XVIII ст.62 На ніжняй кромцы чашы выгравіраван надпіс: «На PamiQtku Koch a Н emu ojcu i Sig mnie rzychiemy od S. A i М». Зробленая ў тэксце памылка (замест лацінскай літары N выгравіравалі кірыліцай Н) сведчыць, што надпіс гравіраваў майстар, які прывык пісаць кірыліцай. Інвентары Налібок у гэты час часцей пісаліся на рускай мове, чым на польскай. Падобны надпіс безумоўна быў зроблен па просьбе заказчыка.
У інвентарах Урэчча пачынаючы з 1780 г. рэгулярна сустракаюцца звесткі аб гравіраваных дэкорах з вінаграднымі лісцямі і гронкамі63. У 1802—1803 гг. гэтым дэкорам упрыгожвалі бакалы з накрыўкамі пад нямецкай назвай «deckelpokal» (у інвентарах іх называлі «дэкінгляс»), шклянкі, бутэлькі, флеты і кілішкі. У 1823 г. гэтым дэкорам упрыгожвалі толькі шклянкі, бутэлькі, карафкі і кілішкі. На рыс. 4 мы бачым бакал-«дэкінгляс», апублікаваны А. Ельскім. Прапорцыі данага бакала (вышыня 19 см, дыяметр вусця 11 см, стапы — 12,5 см)
61 Яніцкая М. М. Беларускае мастацкае шкло..., с. 64.
62 Там жа, рыс. 9—12, 34—38, 40, 43, 44— 48.
63 Buczkowski К. Dawne szkla..., s. 129; ЦДГА БССР, ф. 694; воп. 2, спр. 9028, с. 7, 10, 11; спр. 4272, с. 2.
адпавядаюць прапорцыям урэцканалібоцкіх бакалаў XIX ст. Аднак ножка падобнага профілю пакуль што не сустракалася.
3 інвентару налібоцкай мануфактуры ад 23 мая 1799 г.64 відаць, што там выраблялі бакалы з чырвонага, фіялетавага, сіняга і зялёнага шкла з выкарыстаннем гравіроўкі і шліфоўкі. Такім чынам, гэты бакал можа паходзіць з названых мануфактур.
Вельмі нагадвае формай і дэкорам урэцка-налібоцкія вырабы XIX ст. кілішак № 62101/1838 ст з Дзяржаўнага Гістарычнага музея, датаваны канцом XVIII ст. (рыс. 47). Паходжанне кілішка ў музеі пакуль не вызначана. Форма чашы эліпсападобная, ножка цэльнафармаваная з чашай. Дно чашы і ножка шліфаваны «ў ромбы», стапа круглая. Понція не зашліфавана, значыць, кілішак вырабляўся свабодным выдзіманнем. Вакол вусця шлячок «з оўсікаў». Гравіраваная кампазіцыя мае фасаднае рашэнне: манаграма з лацінскіх літар J і S пад княжацкай каронай размешчана між дзвюх стылізаваных пальмавых галінак, лісці якіх чаргуюцца з дробнымі трыліснікавымі галінкамі. Унізе галінкі перавязаны стужкай, завязанай бантам. Спосаб завязвання банта сведчыць аб стылістычных прыкметах XIX ст. Ледзь фіялкавае адценне шкла і не зашліфаваная понція таксама збліжаюць гэты кілішак з урэцка-налібоцкімі вырабамі канца XVIII — пачатку XIX ст. Гравіраваная кампазіцыя, шліфаваныя «ў ромбы» ножка і дно цалкам адпавядаюць мастацкаму абліччу вырабаў гэтых мануфактур. Памеры кілішка (вышыня 15 см, дыяметр
вусця 5,7, стапы — 7,2 см) паўтараюць прапорцыі іншых беларускіх кілішкаў. Прыведзеныя вышэй аргументы даюць падставу залічыць яго да калекцыі ўрэцка-налібоцкіх вырабаў XVIII—XIX стст.
Можа ўзнікнуць пытанне: як трапілі ў Ді'М вырабы беларускіх шкляных мануфактур? Існуе некалькі шляхоў і магчымасцей для паступлення ўрэцка-налібоцкіх вырабаў у ДГМ.
Адразу агаворымся, што вырабы беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у тым ліку і мастацкага шкла, розных стагоддзяў папалі ў ДГМ з калекцыі П. I. Шчукіна, аб чым ёсць звесткі ў салідным дарэвалюцыйным выданні «Художественные сокровпіца Россіш»65. Вядома, што П. 1. Шчукін меў багатую калекцыю беларускіх твораў розных галін мастацтва і перадаваў яе ў ДГМ, куды трапіла таксама калекцыя Румянцаўскага музея ў Маскве. М. II. Румянцаў быў актыўным збіральнікам усіх відаў помнікаў культуры і мастацтва Беларусі, з 1814 г. жыў у бацькаўскім палацы ў Гомелі, удзельнічаў у першых археаграфічных экспедыцыях па Беларусі, сабраў у Беларусі і спачатку размясціў у Гомельскім палацы значныя калекцыі нумізматыкі, этнаграфіі і беларускіх старажытных дагавораў і грамат; апошнія выдаў у 1824 г. — «Белорусскнй архнв древннх грамот» 6б. Яго гомельская калекцыя стала асновай для ства-