• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст

    Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 143с.
    Мінск 1984
    52.25 МБ
    У мастацкім шкле Беларусі бідэрмеер характарызуецца падкрэсленай масіўнасцю форм чаш і ножак бакалаў, кілішкаў, а таксама іх стоп, прымяненнем у дэкорах акруглых рэльефных плоскасцей (рыс. 42, 45). Вызначылася тэндэнцыя да падкрэслівання пластычных уласцівасцей шкла. У гэты час формы страцілі сваю класіцыстычную чоткасць і сталі «рыхлымі». Шырока выкарыстоўвалі каляровае шкло і асабліва накладное двухслойнае (рыс. 46, сл. 8) пераважна чырвонага коле-
    ру, які атрымліваўся пры афарбоўцы шкляной масы селенам. Такое шкло называлі селенавым. Ва Урэччы ў сярэдзіне XIX ст. вытворчасць вырабаў з селенавага шкла пераўзыходзіла ў 20 разоў выпуск вырабаў са шкла бясколернага 30.
    Адначасова выдзімалі посуд з марганцавага шкла, афарбаванага ў фіялетавы колер, а таксама са шкла сіняга, жоўтага, жоўта-зялёнага (салатнага) колеру.
    Беларускі посуд у стылі бідэрмеер аздабляўся медальёнамі, у якіх зрэдку размяшчаліся гравіраваныя партрэтныя выявы, краявіды, гербы заказчыкаў, часцей букеты.
    Замест накладнога каляровага шкла часта прымянялі люстраное пакрыццё чырвонага, фіялетавага, зялёнага, сіняга і жоўтага колеру. Рысункі на такіх вырабах выконваліся гравіроўкай і шліфоўкай. Сярод гравіраваных кампазіцый пераважалі сцэны палявання, краявіды, выявы вінаграднай лазы, манаграмы (рыс. 45).
    Найбольш папулярнымі сярод посуду ў стылі бідэрмеер былі дэкаратыўныя келіхі, бакалы і шклянкі, формы якіх рэзка адрозніваліся ад класіцыстычных і ампірных. У бакалах і кілішках рэзка падкрэслівалася лінія дна чашы выпуклым, шліфаваным у грані кальцом (рыс. 42). Шклянкі мелі плаўнае расшырэнне пры набліжэнні да венчыкаў і часта ўзвышаліся на масіўных паддонах, якія шліфаваліся вертыкальнымі «гладкімі» гранямі. Донцы, ножкі і стопы келіхаў, бакалаў, шклянак, графінаў, чар аздабляліся шэрагам шліфаваных кабюшонаў накшталт
    30 Kamenska Z. Manufaktura szklana..., s. 79.
    гатычных контрфорсаў у архітэктуры, якія надавалі рэчам моц, масіўнаець і ўстойлівасць (рыс. 50—52). Вырабляючы посуд сталовы, прытрымліваліся форм функцыянальных, аднак і тут лінія сілуэта была ломанай, яна парушалася выпуклымі шліфаванымі кольцамі з кабюшонамі (рыс. 51).
    Галоўнае значэнне пры аздобе посуду мела шліфоўка. Простая геаметрычная англійская шліфоўка «ў брыльянт» набыла большую глыбіню, краі граней сталі больш вострымі, што прывяло да ўзнікнення глыбокага шліфавання. Гэтай тэхнікай на выпуклых крывалінейных формах ствараліся рэльефныя пластычныя дэкоры, асноўнымі элементамі якіх былі то авальныя медальёны, то сігмападобныя завіткі з паўсферычнымі завяршэннямі, зрэдку выкарыстоўваліся стылізаваныя раслінныя матывы (рыс. 43, 44, 45). Звычайна
    глыбокай шліфоўкай дэкарыраваўся посуд і падсвечнікі з накладнога шматслойнага шкла, а таксама крышталя і добра асветленага бемскага шкла. У гэты перыяд зноў пачалі выкарыстоўваць старыя тэхнікі дэкарыравання: шліфоўку і гравіроўку паверх пластычных дэкораў, закладзеных у форму. Гэта прывяло да эклектызму ў мастацкім шкларобстве, да перагрузкі дэкорам.
    Такім чынам, у формах і дэкорах беларускага мастацкага шкла знайшлі адлюстраванне стылістычныя плыні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Заходняй Еўропы XIX ст. Але беларускія майстры па-свойму інтэрпрэтавалі агульнапрынятыя формы і дэкоры, выбіраючы тыя, што адпавядалі іх уяўленням аб прыгажосці, таму гэтыя вырабы можна вылучыць з агульных калекцый заходнееўрапейскага і рускага мастацкага шкла.
    ЯТРЫБУТЯВЛННЕ 5РЭЦКЯ-НЯЛІБОЦКЯГЯ шкля
    Праведзены аналіз форм і дэкораў урэцка-налібоцкага шкла на падставе вядомых узораў, даследаваных К. Бучкоўскім, апублікаваных А. Ельскім і А. Урбанскім, дазваляе правесці далейшае атрыбутаванне яшчэ шэрагу вырабаў у калекцыях шкла музеяў Варшавы, Кракава, Масквы, Ленінграда, Львова, Мінска і тым самым пашырыць нашы ўяўленні аб шкляных вырабах гэтых мануфактур у XIX ст.
    Інвентары Урэцкай мануфактуры ад 1802 г. і Налібоцкай ад 1823 г. сведчаць аб вырабе ў пачатку XIX ст. графінаў (карафінаў), бутэлек, фляш31. К. Бучкоўскі ў сваёй манаграфіі не дае ўяўлення аб форме гэтых вырабаў. У публікацыях А. Ельскага маюцца рысункі графінаў і бутэлек, якія называліся на беларускіх мануфактурах то «карафінкі», то «бутлікі»32 (рыс. 1, 2). Асаблівую цікавасць уяўляе бутэлька-графін, якая мае форму сучаснай бутэлькі і аздоблена шліфоўкай: горлачка і плечыкі— «у ромбы», а сценкі вакол донца — вертыкальна пастаўленымі аваламі. На тулаве бутэлькі-графіна размешчаны гравіраваныя кветкавыя гір-
    лянды і манаграма WB, акаймаваная вянком. Вянкі з манаграмамі і гірляндамі — гэта элементы дэкору, характэрнага для класіцыстычных твораў рускага дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва пачатку XIX ст. Даная манаграма магла быць на вырабах у той час, калі Урэцкай мануфактурай валодаў Багуслаў Вітгенштэйн, — пасля 30-х гадоў. Значыць, такой формы бутэлькі («карафіны», графіны) вырабляліся ва Урэччы ў 1-й трэці XIX ст.
    Па аналогіі можна атрыбутаваць як урэцкія вырабы XIX ст. яшчэ некалькі бутэлек падобнай формы з Кракаўскага Нацыянальнага музея, але з іншымі дэкорамі. Бутэлька № IV-Sz-705 паўтарае тую ж форму, але прапарцыянальна яна больш вузкая. Аб урэцкім паходжанні сведчыць і дэкаратыўнае рашэнне: шліфаваныя выцягнутымі аваламі горлачка, плечыкі і донца.
    31 ЦДГА БССР, ф. 694, воп 2, спр. 9028, с.
    8, 11, 12; спр. 4282, с. 2.
    32 Jelski A. Wiadomosc historyczna o fabryce szkel..., s. 24.
    а тулава апаясвае арнаментальны шлячок «з оўсікаў» (рыс. 23).
    Дзевятнаццатым стагоддзем можна датаваць бутэльку-графін № IVSz-ІЗЗО, блізкую па форме да апублікаванай А. Ельскім, але прапарцыянальна з больш шырокім дыяметрам тулава. У Кракаўскім музеі яна лічыцца вырабам Урэцкай мануфактуры, але датавана XVIII ст. (рыс. 24). Горлачка і донца яе шліфаваны ромбамі, а вакол тулава таксама ўецца арнаментальны шлячок «з оўсікаў». Вышыня без корка 16,2 см, дыяметр дна 6,7 см. Паступіла ў музей з калекцыі Урсына Русецкага. Вядома, што асноўная колькасць урэцка-налібоцкіх вырабаў паступіла ў Кракаўскі Нацыянальны музей у якасці дара У. Русецкага, бацька якога С. Русецкі вядомы калекцыянер шкла.
    Мяркуючы па тым, што шліфаваны дэкор тут адыгрывае галоўную ролю і пераважае над гравіраваным, гэту бутэльку можна датаваць XIX ст. Па свайму мастацкаму вобразу яна больш блізкая да вырабаў першай чвэрці XIX ст., але гэта не значыць, што яе не маглі зрабіць у апошнім дзесяцігоддзі XVIII ст. Традыцыйнасць форм і дэкораў тут існавала дзесяцігоддзямі і не было рэзкай грані пераходу ад аднаго стылю ці стагоддзя да другога.
    Да Урэцкай вытворчасці можна аднесці і бутэльку-графін з Варшаўскага Нацыянальнага музея (№ 19513 MNW), якая цалкам паўтарае форму і прапорцыі бутэлькі, апублікаванай А. Ельскім. Магчымасць урэцкага паходжання пацвярджаецца і гравіраваным дэкорам «у сухарыкі» («у шашачкі»), які неаднаразова ўпамінаецца ў ін-
    вентарах Урэцкай і Налібоцкай мануфактур да 30-х гадоў XIX ст. Графін такой формы і з такім дэкорам быў апублікаваны С. Каменскай як выраб Урэчча33. Але, мяркуючы па інвентарах Налібоцкай мануфактуры за 1823 г., арнамент «у шашачкі» гравіравалі і ў Налібоках34. Паходжанне бутэлькі-графіна з Варшаўскага музея (№ 19513) не было высветлена. Арнамент «у сухарыкі» выкарыстоўваўся таксама і на шкляной гуце ў Чуднове (УССР). Аднак урэцкая форма і характэрны для ўрэцкіх вырабаў дэкор — шліфоўка горлачка шырокімі авальнымі плоскасцямі, на наш погляд, дае падставу лічыць і гэту бутэлькуграфін урэцкім вырабам XIX ст.
    Такую ж форму і прапорцыі маюць і дзве аднолькавыя па дэкору бутэлькі з Варшаўскага музея (№ MNW 19488, рыс. 25, і № 18780, рыс. 41), атрыбутаваныя даволі шырока — «Польшча, XVIII ст.». Вышыня адной 24,5 см, дыяметр донца 8,3 см; вышыня другой 28,5 см. Абедзве паступілі ў музей таксама з калекцыі У. Русецкага, што сведчыць у карысць іх беларускага паходжання. Акрамя характэрнай для Урэчча формы, маецца агульнасць і ў дэкоры. Донцы і верх бутэлек шліфаваны выцягнутымі ў вышыню аваламі, пры гэтым уверсе шырокімі, вакол донцаў — вузейшымі.
    Урэцкі інвентар за 1802—1803 гг. таксама падкрэслівае магчымасць іх вырабу там у XIX ст., таму што
    33	Kamenska Z. Manufaktura szklana..., s. 111, фота 33.
    31 ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 2, спр. 4282, с. 2.
    Рыс. 22. Бутэлька-графін. Урэчча. 1800— 1810. Кракаў, НМ, № IV-Sz-1623. Публікуецца ўпершыню
    Рыс. 23. Бутэлька-графін. Урэчча. 1-я пал.
    XIX ст. Кракаў, НМ, № IV-Sz-705. Публікуецца ўпершыню
    ў ім пералічваюцца вырабленыя бутэлькі такой жа вышыні: 24,5 см, 28,5 см 35, акрамя таго ўпамінаюцца бутэлькі і вышынёй 16,5 см, якія мелі розны кошт без уліку дэкору, г. зн. кошт за так званае «гладдзё» 36. 3 інвентароў Урэцкай мануфактуры XIX ст. відаць, што, акрамя бутэлек такой формы з названым вышэй дэкорам, яшчэ выраблялі бутэлькі, шліфаваныя «ў брыльянт» і «ў паскі», г. зн. шліфаваныя паяскамі-шлячкамі.
    К. Бучкоўскі называе, але не публікуе шліфаваныя «ў брыльянт» вырабы, атрыбутаваныя як урэцканалібоцкія, хоць піша, што звесткі аб выкарыстанні такой шліфоўкі ў Польшчы маюцца толькі ў інвентарах Урэцкай мануфактуры: за 1779 г. — бутэлькі, шліфаваныя «ў
    35 ЦДГА БССР, ф, 694, воп. 2, спр. 9028, с
    36 Гладдзём і цяпер называецца выдзіманы іле не дэкарыраваны посуд.
    брыльянт», за 1781 г. — шклянкі, шліфаваныя «ў брыльянт», і асабліва ў вялікай колькасці выраблялі ва Урэччы вырабы з такім дэкорам у 1820 г.37 Бутэлькі — «карафінкі ў фасоне англійскім» упамінаюцца ў інвентары Урэчча за 1799 г.38
    У Кракаўскім Нацыянальным музеі захоўваюцца вырабы з падобным дэкорам, атрыбутаваныя як выраб Урэчча, але са знакам пытання — «Урэчча?» Гэта—крышталёвыя шклянка № IV-Sz-1692, якая паходзіць з калекцыі У. Русецкага, а таксама чара № IV-Sz-1737 (рыс. 26), датаваныя 1800—1810 гг. Вышыня чары 11 см, дыяметр вусця 23 см. У атрыбуцыі падкрэслена, што яе хімічны састаў шкла, які вызначаўся спектральным аналізам, тыповы для Урэчча.
    Рыс. 24. Бутэлькі-графіны. Урэчча. 1800—
    1810 гг. Кракаў, НМ, № IV-Sz-1330;
    № lV-Sz-1623. Публікуецца ўпершыню
    Рыс. 25. Фрагмент сервіза. Урэчча — Налібокі. 1790—1820 гг. Варшава, НМ, бутэлькаграфін № 19488; кілішак № 18780
    3 такім жа дэкорам (шліфоўка «ў брыльянт») у гэтым жа музеі ёсць крышталёвыя бутэлька-графін (рыс. 22) і квадратны ў плане флакон (рыс. 28), які паўтарае форму квадратных квартаў. Улічваючы, што пералічаныя вырабы маюць форму і дэкор, характэрныя для Урэцкай мануфактуры ў 1799— 1823 гг.зэ, можна атрыбутаваць іх як выраб урэцкі. Тым больш, што тут выраблялі такі крышталёвы посуд і «белае» шкло вельмі высокай якасці40.