• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст

    Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 143с.
    Мінск 1984
    52.25 МБ
    Характэрная асаблівасць урэцканалібоцкага шкла XIX ст. у аздабленні бакалаў і шклянак наіўнымі і простымі па зместу надпісамі, прысвечанымі дню імянін, сяброўству (рыс. 10), Канстытуцыі 3 мая 1791 г., падзеям нацыянальна-вызваленчых паўстанняў 1831 і 1863 гг. (рыс. 42, 43), а таксама лаканічнымі надпісамі «Wiwat» ці «Wiwat-Wiwat» і рознымі сатырычнымі вершамі і памфлетамі (рыс. 8). Апошнія, напрыклад, упамінаюцца ў інвентарах Урэцкай мануфактуры за 1809— 1810 гг. Большасць надпісаў выконвалася па заказах пакупнікоў. На
    22 ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 2, спр. 4282, с. 2. Рэестр праданых за 1823 г. шкляных вырабаў у мястэчку Ляхавічы.
    Рыс. 15. Бакалы. Урэчча—Налібокі. 1-я пал. XIX ст. Кракаў, НМ, ^s XIII/2394, вышьшя 18,5 см, дыяметр вусця 6,2 см, стапы — 7,3 см; № XIII/2381, вышыня 15.6 см, дыяметр вусця 6,7 см, стапы—7,5 см. Публікуецца ўпершыню
    бакале (выяўлены ў Кракаўскім Нацыянальным музеі, № ХІІІ/2011) з выявай зграі дваровых сабак і буйнога дужага пародзістага сабакі, які ў імклівым руху кідаецца на іх, выгравіраваны радкі: SKOMLO WYZLETA BRYTAN NIE
    UWAZA SPANALY JEZYK POD-
    LYCH NIE URAZA (Высакародных і дужых [маецца на ўвазе людзей] нікчэмныя выказванні ніколі не абражаюць). Бакал з аналагічнай гравіраванай кампазіцыяй і блізкім па зместу надпісам: SKUMLQCYCH WYZLQT BRYTAN MALO CO UWA­ZA WSPANIALYCH PODLY JEZYK
    Рыс. 16. Кілішак. Урэчча — Налібокі. 1-я чвэрць XIX ст. Кракаў, НМ, № IV-Sz-lOOO
    NIGDY NIEURAZA, але большай вышыні (20,5 см) выяўлены намі ў МЭіМП АН УССР (№ 13445). Гравіраваныя надпісы часта спалучаліся з сюжэтнымі кампазіцыямі, якія мелі алегарычны, метафарычны ці сімвалічны сэнс. Зрэдку выконваліся і асобныя сюжэтныя гравіроўкі.
    Сюжэтныя гравіраваныя кампазіцыі, якія наносіліся на шкляныя вырабы, прызначаныя для заможнага пакупніка, таксама падвергліся зменам. У канцы XVIII і пачатку
    XIX ст. яны стужкай апаясвалі чашу келіха, бакала ці кілішка, нібы сцвярджаючы развіццё дзеяння ў прасторы (рыс. 8). У 30—50-я гады гравіраваныя кампазіцыі пераважна размяшчаліся ў авальнай ці прамавугольнай рамцы, чым падкрэсліваўся іх адасоблены сімвалічны сэнс. Гравіраваныя кампазіцыі ў асноўным мелі «фасадны характар», г. зн. размяшчаліся з аднаго боку чашы (рыс. 11, 12), але зрэдку і двух (рыс. 17).
    Формы посуду для піцця (бакалаў, кілішкаў, флетаў), якія вызначаюцца формамі іх чаш, у 1-й чвэрці XIX ст. значна не змяніліся ў параўнанні з XVIII ст. Памянялася архітэктанічная будова гэтага посуду і як вынік змянілася яго мастацкае аблічча. Посуд набыў манументальнасць за кошт скарачэння ножак, павышэння чаш бакалаў, кілішкаў, флетаў, якія размяшчаліся на плоскіх квадратных подыумах (рыс. 7, 8). Змяніўся і сам характар шкляных вырабаў беларускіх прадпрыемстваў адносна вырабаў XVIII ст. Зніклі манументальныя келіхі, вышыня якіх была 30—50 см, знізілася вышыня бакалаў з 30 да 15—20 см, а кілішкаў — з 20 да 7—■ 8 см. Мастацкае аблічча вырабаў стала прасцейшым (рыс. 6, 10—12,. 18, 19). Усё гэта сведчыць аб змяненні адрасата, якому яны прызначаліся. У XVIII ст. іх рабілі галоўным чынам для князя, шляхціца, памешчыка, заможнага гараджаніна і рамесніка.
    Формы і дэкоры шклянак у XIX ст. адметна не змяніліся. Агульны выгляд стаў іншым за кошт новых дэкаратыўных кампазіцый, якія адпавядалі дэкорам кілішкаў, бакалаў,. графінаў. Тыя ж гірлянды са шліфа-
    ваных ззяючых авалаў, перахвачаных двума перавязанымі шнурамі з масіўнымі кутасамі на канцах, што «падтрымліваюцца» вакол вусця арнаментальнымі шлячкамі «з оўсікаў». Донцы на адну трэць шлі'фаваліся высокімі гранямі, якія асацыіруюцца з пялёсткамі (рыс. 2, 5, 40), або вострымі зубцамі. Адметная прыкмета шклянак XIX ст.— выдзіманне ў форму і адпаведна адсутнасць следу ад понціі.
    У XIX ст., напрыклад, формы чаш кілішкаў выдзімаліся наступныя: эліпсападобныя, канічныя (лейкападобныя), цыліндрычныя (з плоскім і авальным дном) і паўсферычныя. Стопы кілішкаў былі квадратныя (дзвюхступеньчатыя і аднаступеньчатыя), а таксама круглыя (плоскія і выпуклыя). Сярод ножак часцей сустракаліся кароткія (шліфаваныя ў 4, 6, 8 граней і «ў ромбы», а таксама гладкія), цэльнацягнутыя з чашай і адвольна фармаваныя. Донцы чаш дэкарыраваліся то шырокімі закругленымі ўверсе гранямі-пялёсткамі, то шліфоўкай «у ромбы», то заставаліся гладкімі (рыс. 9, 10, 12, 15).
    У дэкорах урэцка-налібоцкіх бакалаў, фужэраў, кілішкаў 1 флетаў XIX ст. намецілася пэўная аднастайнасць, таму што прызначаліся яны ўжо для масавага пакупніка і вытворчасць была арганізавана паточная.
    Найбольшым зменам падвергліся дэкоры вусцяў і донцаў чаш, ножак і стоп. Калі ў канцы XVIII ст. грані наносіліся ў выглядзе ромбаў, пяці-, шасцівугольнікаў (рыс. 9—11), «у зоркі», «у кулькі», то ў пачатку XIX ст. пераважала шліфоўка «ў брыльянт» і «ў сценкі» (рыс. 22—26, 31, 33). Значны ўплыў на архітэкто-
    ніку посуду аказвалі дэкаратыўныя фрызы, якія падкрэслівалі форму, надаючы ёй лёгкасць. Дэкаратыўныя фрызы па вусцю чаш звычайна шліфаваліся і гравіраваліся. Найбольш характэрнымі былі шліфаваныя фрызы з арнаментамі «ў кругі», якія чаргаваліся з васьміканцовымі гравіраванымі зорачкамі, «у зубцы», «у трохвугольнікі», «у ромбы». Гравіраваныя арнаменты фрызаў былі карункавыя, гірляндныя, з матавых кругоў, у цэнтры якіх блішчэлі шлі-
    Рыс. 17. Кілішак. Урэчча — Налібокі. Канец XVIII — пачатак XIX ст. Кракаў, НМ, № IV-Sz-801, вышыня 14.4 см. Публікуецца ўпершыню
    Рыс. 18. Бакал. Урэчча—Налібокі. 1-я пал. XIX ст. Кракаў, НМ, № XI11/2398, вышыня 15,2 см. Публікуецца ўпершыню
    фаваныя пацеркі, з матавых эліпсаў, што чаргаваліся з чатырохпялёсткавымі кветкамі і чатырма трохлістнікамі23, «оўсікавыя».
    Шліфаваныя дэкоры па тулаве чаш сустракаюцца ў выглядзе вертыкальных палос і гарызантальных шлячкоў, васьміканцовых зорачак, падтрымліваючых гірлянды «з оўсікаў» і гравіраваных шасціканцовых зорачак.
    23 Buczkowski КDawne szkla..., s. 99.
    Гравіраваныя дэкоры па тулаве чаш часцей сустракаліся з выявамі гірлянд «з ламбрэкена», «з оўсікаў», з вертыкальна пастаўленых авалаў ці «жамчужын», перахвачаных шнурамі з кутасамі на канцах; медальёнаў з манаграмай,увенчанай бантам, і кветкавымі галінкамі па баках або з манаграмай пад каронай, абапал якіх размяшчаліся пальмавыя галінкі, перавязаныя стужкамі; макаграм, ламбрэкенаў, амураў і кошыкаў з кветкамі на фоне паркавай архітэктуры малых форм (рыс. 4).
    У выяўленчых гравіраваных дэкорах пераважалі матывы вінаграднай лазы з гронкамі і лісцямі, калосся жыта з кветкамі, рога дастатку, якія падаваліся ў выглядзе арнаментальных шлячкоў, гірлянд. Часцей пачалі ўжывацца раслінныя матывы, у якіх адлюстравалася мясцовая флора (рыс. 14, 30, 35, 36). У сярэдзіне веку вяртаюцца дэкаратыўныя элементы класіцызму 80—90-х гадоў XVIII ст,-—лаўровыя і дубовыя галінкі, выявы амураў — і адначасова наглядаецца зварот майстроў да імклівых завіткоў ракако, ракавінак і кветак. Яны размяшчаюцца на чашах класіцыстычных аб’ёмаў чоткіх геаметрычных форм (цыліндрычных, канічных, паўсферычных), устаноўленых на кароткіх ножках з масіўнымі квадратнымі ці круглымі стопамі, якія асацыіруюцца з архітэктурнымі подыумамі ці пастаментамі. Таму ў звычайных утылітарных сасудах адчувалася прэтэнцыёзнасць манументальных скульптурных пабудоў (рыс. 17, 32, 33).
    Увогуле ў 1-й палавіне XIX ст. мастацкі вобраз шкляных вырабаў паранейшаму знаходзіўся пад уплывам стыляў і напрамкаў, уласцівых пра-
    фесійнай архітэктуры. Шкляны посуд гэтага перыяду сведчыць, што яго формы і дэкоры распрацоўваліся, як і ў XVIII ст., архітэктарамі, якія працавалі пры двары Радзівілаў.
    У сярэдзіне XIX ст. пераважае каляровы посуд, сціпла дэкарыраваны гравіроўкай ці роспісам золатам. Для прыкладу разгледзім бакал з сіняга шкла (рыс. 15). Па вусцю застаўся шліфаваны шлячок з рытмічна паўтораных прамавугольнікаў, шліфаванае «ў ромбы» дно чашы плаўна пераходзіць у ножку. 3 «фасаднага боку» размешчана толькі манаграма.
    Даследуючы запазычаныя ў Заходняй Еўропе формы ўрэцка-налібоцкіх вырабаў XVIII ст., можна заўважыць, што многія з іх, прайшоўшы пэўную эвалюцыю, арганічна ўвайшлі ў XIX ст. ужо як формы мясцовыя. Прыкладам можа служыць бакал з высокай крыху расшыранай чашай (рыс. 10), якая пераходзіць у масіўную ножку на круглай стапе. Са змяненнем стыляў у мастацтве XIX ст. вырабы толькі інакш дэкарыраваліся, а форма заставалася ранейшай.
    Калі ў XVIII ст. наглядаецца разнастайнасць форм сярод манументальных келіхаў, то ў XIX ст. гэта характэрна для кілішкаў і бакалаў. Шырока бытуюць кілішкі з эліпсападобнай формай чашы (рыс. 16, 33), якія мы сустракалі і ў XVIII ст. Але іх мастацкі вобраз стаў зусім іншы. Напрыклад, маленькую чашу кілішка (рыс. 33) упрыгожылі гарызантальнымі палоскамі з гладкім граненнем. Яны апаясваюць вусце і сярэднюю частку чашы, край накрыўкі. Акрамя таго, кілішак членіцца яшчэ вертыкаль-
    Рыс. 19. Кілішак. Урэчча—Налібокі. 1-я пал. XIX ст. Кракаў, НМ, № IV-Sz-1285, вышыня 13,8 см, дыяметр вусця 4,5 см, стапы — 5,4 см. Публікуецца ўпершыню
    нымі гранямі. Кароткая ножка аздоблена шліфаванымі гранямі, якія паступова пераходзяць на круглую масіўную стапу, размешчаную на квадратным подыуме. Маленькі кілішак вырашаны як урна (але без ручак) антычных часоў. Ен імкнецца да манументальнасці, але яго прызначэнне і памеры знаходзяцца ў супярэчнасці з дэкаратыўным рашэннем і канструктыўнай пабудовай аб’ёмаў. Кілішкі канца XVIII — пачатку ХіХ ст. мелі яшчэ формы чаш у выглядзе ўсечанага ў верхняй частцы эліпса (рыс. 9, 11, 17). Гэта
    эліпсападобная форма эвалюцыяніравала і дала жыццё двум відам бакалаў. Адзін бакал мае рысы класіцызму (рыс. 15). Яго чаша размяшчаецца на высокай балясінападобнай ножцы і мае сціплы гравіраваны дэкор. Бакал чоткі па сілуэту, з дасканалымі прапорцыямі. Урэцканалібоцкія майстры і ў XIX ст. захавалі сваё асноўнае архітэктанічнае правіла — стапа была заўсёды большай (7,5 см) за дыяметр вусця чашы (6,7 см). Чаша бакала дэка-
    Рыс. 20. Бакал. Урэчча—Налібокі. І-я пал. XIX ст. Кракаў, НМ, № IV-Sz-1217. Вышыня 23 см. Публікуецца ўпершыню
    рыравана манаграмай, размешчанай у цэнтры вянка са стылізаваных кветак і трыліснікавых галінак, a Byc­ue — фрызам, утвораным з матавых кругоў са шліфаванай «жамчужынай» у цэнтры.