• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст

    Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 143с.
    Мінск 1984
    У гэты перыяд шліфоўкай аздабляўся амаль кожны выраб (бутэлькі, шклянкі, кілішкі, бакальчыкі, графінчыкі, флеты, келіхі і шклянкі з накрыўкамі, салатнікі, талеркі, чашкі для кавы і чаю, графіны сервізныя, сальнічкі) н. 3 гэтай мэтай была павялічана колькасць шліфоўшчыкаў. Калі ў 1750—1775 гг. на Урэцкай мануфактуры працавала толькі 2—3 шліфоўшчыкі адначасова, то ў 1811 г.— 33 шліфоўшчыкі 12. Колькасць шліфаваных вырабаў пачала скарачацца ва Урэччы толькі з 1825 г.13
    Галоўным і самым лепшым шліфоўшчыкам у 1-й чвэрці XIX ст. быў Каспар Рымашэўскі 14. Рысункі «шліфу» прымяняліся традыцыйныя для Урэчча і Налібок, якія былі распрацаваны яшчэ рысавальшчыкамішліфоўшчыкамі XVIII ст.— Хрысціянам Шэрберам, Данілам Арастовічам, Мікалаем Банцэрам, Ежы Лобачам, Казімірам Хадаровічам, a таксама рысавальшчыкамі-шліфоўшчыкамі XIX ст. Мікалаем Рымашэўскім і Міхалам Малішэўскім, якія былі абучаны не толькі майстэрству шліфоўкі, але і рысаванню 15. Трэба адзначыць, што наяўнасць «шліфэрні» пры гуце як асобнага цэха шкляной мануфактуры ■— з’ява рэдкая нават для заходнееўрапейскіх шкляных мануфактур. У Заходняй Еўропе першая «шліфэрня» пры гуце ўзнікла ў Намюры (Бельгія) толькі ў 2-й палавіне XVIII ст. Там звычайна шліфоўкай
    Рыс. 6. Флеты. Урэчча. І-я пал. XIX ст. 3 публікацыі А. Ельскага
    шкляных вырабаў займаліся ў спецыяльных майстэрнях, якія знаходзіліся ў гарадах. Шкляныя вырабы скуплялі ў гутах і аздаблялі іх гравіроўкай і шліфоўкай згодна з індывідуальнымі густамі і заказамі пакупнікоў |6.
    Хоць роля гравіраваных дэкораў у шкле XIX ст. значна паменшылася
    11 Kamenska Z. Manufaktura szklana..., s. 108.
    12 Там жа, с. 103.
    1? Романовскнй Н. Т. Развнтне мануфактурной промышленностн в Белорусснн..., с. 290, 312.
    14 Kamenska Z. Manufaktura szklana..., s. 107.
    P Там жа, c. 106, 129.
    16 Там жа, с. 109.
    Рыс. 7. Бакал. Урэчча — Налібокі. Качец XVIII— пачатак XIX ст. Кракаў, НМ, № ХПІІ2026, вышын.ч 18,6 см. Публікуецца ўперійыню
    Рыс. 8. Бакал. Урэчча — Налібокі. Канец XVIII — пачатак XIX ст. Кракаў, НМ, № ХІІІ/201 /, вышыня 16,7 см. Публікуецца ўпершыню
    ў параўнанні з аздобамі вырабаў XVIII ст., але ж яны яшчэ ўплывалі на мастацкае аблічча рэчаў. Гравіраваныя дэкоры на беларускім шкле гэтага перыяду сустрэты ў выглядзе арнаментаў, надпісаў і сюжэтных кампазіцый. Неабходна зазначыць, што гравіраванне матавых ліній на празрыстым шкле пры дапамозе невялічкага меднага калёсіка, якое рухаецца з пэўнымі абаротамі, патра-
    буе ўпэўненай і спрытнай рукі, неабходнага рысавальнага таленту і ведаў, таму што выправіць памылку ў гравіраваным рысунку на шкле ўжо немагчыма. Мэтанакіраванае навучанне «рысаванню на шкле» гравіроўшчыкаў, як і шліфоўшчыкаў, спрыяла развіццю іх мастацкіх здольнасцей. Наяўнасць 111 афортаў з узорамі аздаблення шклянога посуду на Урэцкай мануфактуры і
    336—на Налібоцкай 17 сведчыць аб устойлівай традыцыі шліфаваць і гравіраваць пэўныя ўзоры і тым самым павышаць якасць выканання, с.твараць арнаментальныя і сюжэтныя традыцыі ў гэтай галіне. Падобныя зборы афортаў з узорамі вырабаў, шліфовак і гравіровак прымяняліся і на мануфактурах Заходняй Еўропы 18.
    Уяўленні аб характары і арнаментах гравіраваных дэкораў таксама даюць інвентары. Згодна з цэннікам урэцкага гравіраванага посуду ад 1817 г., там выраблялі бутэлькі, шклянкі, кілішкі, бакалы, «карафіны», флеты, шкляніцы і келіхі з накрыўкамі («дэкінглясы»), аздобленыя гравіроўкай |9. Вельмі каштоўна, што цэннік дае пералік граві-
    Рыс. 9. Бакал. Урэчча — Налібокі. Канец XVIII — пачатак XIX ст. Кракаў, НМ, № XIII/2398. Публікуецца ўпершыню
    Рыс. 10. Бакал. Урэчча — Налібокі. Пачатак XIX ст. Кракаў, НМ, № IV-Sz-1645, вышыня 20 см, дыяметр вусця 9,2 см, стапы— 10,2 см. Публікуецца ўпершыню
    ровак. Выгляд некаторых з іх удалося высветліць. Так, рысунак «у сухарыкі» 20 мае выгляд шашачнага арнаменту з гравіраваных матавых і паліраваных квадрацікаў. У цэнтры матавых квадрацікаў размяшчалі шліфаваную бліскучую зорачку, а ў цэнтры бліскучых — матавую. Пад назвай «шашачны» гэты дэкор
    17 Kamenska L. Manufaktura szklana..., s. 109.
    Iis Polak A. Szklo i jego historia, s. 163, 164.
    19 Kamenska Z. Manufaktura szklana..., s. 98.
    20 Сам тэрмін «сухарыкі» мае архітэктурнае паходжанне, што яшчэ раз напамінае аб удзелерадзівілаўскіх архітэктараў у распрацоўцы дэкораў для шклянога посуду.
    Рыс. 11. Кілішак. Урэчча —Налібокі. KaHey XVIII — пачатак XIX ст. Кракаў, НМ, № ХІІІ/2399, вышыня 18,3 см, дыяметр вусця 8,5 см, стапы. — 10,2 см. Публікуецца ўпершыню
    упамінаюць і інвентары Налібок (рыс. 16, 32).
    «Авёс шэры» — стылізаваная выява квітнеючага аўса ў выглядзе гравіраванага матавага кружочка на сцяблінцы, размешчанага між двух лісточкаў (рыс. 21, 23—25). Аздабляў пераважна бутэлькі і шклянкі.
    «Авёс паліраваны ў кратах» — стылізаваныя паліраваныя выявы «оўсікаў», размешчаныя сярод гра-
    віраваных квадрацікаў ці ромбаў, якія, састаўленыя радамі, ствараюць уражанне крат.
    «Вінаградавы» ■— выява вінаграднай лазы з лісцямі і гронкамі, якая то свабодна абвівае пасудзіну, то размешчана ў шлячку (рыс. 46).
    «Пацеркі з гірляндамі» — круглыя паліраваныя «пацеркі», размешчаныя па лініі ўяўляемай гірлянды (рыс. 17, 21).
    «Зорачкі» — гэта тры або чатыры скрыжаваныя гравіраваныя рысачкі. Такімі «зорачкамі» маглі пакрываць усю паверхню чашы кілішка або гравіравалі толькі шлячок з іх (рыс. 12, 41).
    «Шлячкі з хвойкамі» ■— стылізаваныя выявы хвойных галінак, размешчаныя ў шлячках.
    «3 гірляндамі ў лініях» — гэты рысунак уяўляе сабой гірлянду са шлячкоў (рыс. 17, 18).
    «Зорачкі ў сухарыках» —стылізаваныя выявы зорачак, размешчаныя ў квадраціках (рыс. 31, 32).
    «Балдахінчык з паліраваным аўсом» (налібоцкая назва «ламбрэкен з оўсікамі») — стылізаваная выява задрапіраванай тканіны, якая звісае са шлячка з паліраванымі «оўсікамі» (рыс. 38).
    Акрамя таго, прымяняліся і іншыя арнаменты: «карункавы» — нагадвае карункавае пляценне, размяшчалі яго вакол вусцяў чаш; «сухарыкі з ялінкай» — у аснове выява стылізаванай яловай галінкі ўнутры гравіраванага квадраціка ці ромба; «лісце з фестонамі» ■— гірлянда з лісцяў, якая павольна абвівае шліфаваны вузкімі аваламі шлячок; «авёс шэры вензелем прарываны»— вензель размяшчалі сярод шлячка з «оўсікаў»; «шашачны з паліраванымі зорачкамі» —■ зорачкі размешча-
    ны ўнутры гравіраваных квадрацікаў.
    Часцей у якасці дэкору выкарыстоўвалі манаграмы (рыс. 11, 12, 15), «вянкі» (15), «фестоны з оўсікаў» (рыс. 21), паясочкі, стужкі, «стужкі з вензелямі», «стужкі з кратачкамі» (рыс. 13) ці «крутэскамі» (кратачкі ад слова «краты» — дробная рамбічная сетка; крутэскі — арнамент накшталт арабесак). Сярод раслінных і кветкавых дэкораў часта называюцца «вінаграднае лісце», «павілёнік» і «флеурэткі» 21— выява свабодна размешчаных кветак ці букецікаў (ад нямецкага fler). Своеасаблівы выгляд меў арнамент «балясікі» (рыс. 14). Блізкімі былі арнаменты «вузялкі з хвосцікамі» — выявы завязаных бантам вузкіх шнурочкаў і «хвосцікі са шлячкамі» — выявы банцікаў, якія звісаюць са шлячкоў (рыс. 41).
    Пералічаныя вышэй дэкоры, якія ўпамінаюцца ў інвентарах Урэцкай і Налібоцкай мануфактур, лічыліся майстрамі ўласнымі, хоць некаторыя з іх прымяняліся на мануфактурах Заходняй Еўропы і Расіі і, магчыма, былі адтуль запазычаны, але моцна стылізаваны мясцовымі гравіроўшчыкамі. Між тым з’явіліся свае, адметныя дэкоры. Мясцовыя арнаменты і сюжэтныя гравіроўкі былі вынікам развіцця вечна жывой народнай творчасці. Наяўнасць дэкору пад назвай «Налібоцкі», які гравіравалі і на Урэцкай мануфактуры, сведчыць, што рысавальшчыкі мануфактур самі стваралі рысункі гравіровак і выкарыстоўвалі пры гэтым мясцовыя матывы (стылізаваныя
    21 Buczkowski К. Dawne szkla..., s. 128—130.
    Рыс. 12. Кілішак. Урэчча—Налібокі. Канец XVIII — пачатак XIX ст. Кракаў, НМ, № IV-Sz-1147, вышыня 16,2 см, дыяметр стапы 9,2 см. Публікуецца ўпершыню
    выявы хваёвых галінак, аўса), папулярныя ў народным беларускім мастацтве сімвалы — «зорачкі» і арнаменты — «шашачны», распаўсюджаны ў ткацтве, і «карункавы» у вязанні.
    Адначасова ў інвентарах пералічваюцца і дэкоры, якія ўрэцка-налібоцкія гравёры лічылі запазычанымі ў іншых майстроў: чэшскі, расійскі, з вензелем баварскім, каралеўскі, чэшскі з папярочнымі лініямі, вар-
    Рыс. 13. Кілішак. В. Старая Мыш Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл. Шкляная мануфактура графа Міхала Масальскага. Кракаў, НМ, № lV-Sz-1641, вышыня 16,2 см.
    Публікуецца ўпершыню
    шаўскі. Пакуль не ўдалося вызначыць, як выглядаюць усе гэтыя рысункі. Шэраг дэкораў не трэба тлумачыць: «з вензелем», «з кутасамі», «з аўсом шэрым ламаным», «з аўсом паліраваным без вянкоў», «з паліраваным вензелем саксонскім».
    Самым каштоўным лічыўся посуд, гравіраваны «каралеўскім» рысункам. Калі бутэлька, гравіраваная «аўсом шэрым у сухарыках», каштавала 2 злотых, то бутэлька, гравіраваная рысункам пад назвай «каралеўскі», каштавала 4 злотых. Па
    3 злотых каштавалі бутэлькі, гравіраваныя рысункамі «вінаградны>\ «авёс паліраваны ў кратах» і «хвойкамі ў шлячках». Столькі ж каштавалі шклянкі і келіхі з накрыўкамі («дэкінглясы»), якія гравіраваліся гэтымі рысункамі.
    Сярод гравіраваных дэкораў Налібоцкай мануфактуры ўпамінаюцца рысункі «налібоцкі», «ламбрэкенавы», «вінаградны», шашачны», «варшаўскі» (магчыма, так тут
    Рыс. 14. Кілішак. Урэчча—Налібокі. Канец XV1I1 — пачатак XIX ст. Кракаў, НМ, № 75744. Публікуецца ўпершыню
    называлі рысунак «каралеўскі» 22.
    .3 рэестра праданых за 1823 г. шкляных вырабаў Налібоцкай мануфактуры ў м. Ляхавічы вынікае, што ў 1-й чвэрці XIX ст. рэзка абмяжоўваліся віды гравіраваных кампазіцый на шклянках, кілішках, бутэльках і графінах, якія прызначаліся для продажу ў беларускіх мястэчках. Сярод сціпла дэкарыраваных вырабаў 1-й чвэрці XIX ст. мы сустракаем шкляны посуд, умерана гравіраваны і шліфаваны, які прызначаўся і для заможных пакупнікоў (рыс. 2, 3, 15, 20). Увогуле гравіраваны дэкор стаў вельмі лаканічным. Прыкметна зменшылася яго значэнне ў мастацкім абліччы посуду.
    У 1-й палавіне XIX ст. для беларускіх шкляных вырабаў, прызначаных для масавага пакупніка, больш характэрны гладкія паверхні, сціпла гравіраваныя пераважна геаметрычнымі арнаментамі вакол вусцяў бакалаў і кілішкаў.