• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст

    Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 143с.
    Мінск 1984
    52.25 МБ
    47 ЦДГА БССР, ф 694, воп. 2, спр. 1161, с. 19.
    флет таксама можа быць залічан да ўрэцка-налібоцкіх вырабаў XIX ст.
    На мануфактурах Урэчча і Налібок у канцы XVIII ст. выраблялі бакалы для шампанскага, якія мелі цыліндрычную форму чашы. 1х вытворчасць працягвалася і ў XIX ст. У фондах Кракаўскага Нацыянальнага музея (дакладней, у адным з яго філіялаў—музеі Чартарыйскіх) сустрэты бакал цыліндрычнай формы № XII1/2378, які лічыцца ўрэцка-налібоцкім пад пытаннем. Вышыня яго 24,2 см, дыяметр вусця 4,4 см, квадратная стапа 5,7X5,7 см.
    Дакладна атрыбутаваны ўрэцкі бакал гэтай жа формы № IV-Sz-871, датаваны XVIII ст., мае вышыню 30 см, дыяметр вусця 7,5 см, стапа 9X9 см (захоўваецца таксама ў Кракаўскім Нацыянальным музеі). Калі ў памерах данага бакала і вышэй названага маюцца значныя разыходжанні, то форма чашы, дэкор, канструкцыя ножкі ў выглядзе шліфаванага «яблыка», размешчанага паміж дзвюма «денежкамн», і агульная архітэктанічная пабудова аб’ёмаў ідэнтычныя. Мяркуем, што бакал з музея Чартарыйскіх з’яўляецца вырабам ХіХ ст. і гэта розніца ў памерах і дэкаратыўным афармленні чашы абумоўлена змяненнем стылю ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве пачатку XIX ст.
    Чаша атрыбутаванага намі бакала XIX ст. сціпла дэкарыравана па вусцю не традыцыйным шліфаваным, а залатым шлячком. Адхіленні ў памерах таксама былі вынікам агульнай тэндэнцыі посуду XIX ст. да зменшаных памераў, што наглядаецца і ў кілішках, кубках, квартах, «карафінах».
    У Музеі этнаграфіі і мастацкага промыслу АН УССР захоўваецца
    Рыс. 30. Флеты. Урэчча — Налібокі. 1-я пал. XIX ст. Львоў, МЭіМП АН УССР, № 13408, вышыня 20 см, дыяметр вусця 6,3 см; Кракаў, НМ, № IV-Sz-1594, вышыня 21,2 см
    шклянка цыліндрычнай формы (№ 14157), дэкарыраваная «шашачным» арнаментам («у сухарыкі») з распісанымі золатам зорачкамі на паверхні бліскучых ромбаў (рыс. 32). Вышыня 8,7 см, дыяметр вусця 6,5, донца — 6,2 см, што амаль адпавядае памерам атрыбутаванай урэцка-налібоцкай шклянкі № 170512 з Варшаўскага Нацыянальнага музея, якая мае вышыню 9,2 см, дыяметр вусця 6,5, дна — 6,2 см. Вусце атрыбутаванай шклянкі апаясвае матавы шлячок, на якім вертыкальна размешчаны бліскучыя шліфаваныя авалы. Такі ж дэкаратыўны шлячок агінае вусце і львоўскай шклянкі. Прыведзеныя аргументы дазваляюць атрыбута-
    ваць львоўскую шклянку як урэцканалібоцкі выраб XIX ст.
    Вырабам XIX ст. неабходна лічыць бакал № ХШ/2378 (рыс. 31) з Кракаўскага музея (захоўваецца ў фондах яго філіяла — музеі Чартарыйскіх), які там атрыбутаваны як «Урэчча, XVIII ст.» У неабходнасці перагляду даціроўкі нас пераконвае масіўная форма подыума і канічнай ножкі, ампірная форма чашы, вельмі блізкая да форм рускага фарфору і шкла XIX ст. Вусце бакала гравіравана рытмічна паў торанымі букецікамі кветак, што нібы вырастаюць з рога дастатку. Падобны дэкаратыўны матыў ха-
    Рыс. 31. У рэцка-налібоцкія вырабы. 1-я пал. XIX ст.: флет, Львоў, МЭіМП АН УССР, ^s 13439, вышыня 27 см, дыяметр вусця 7,3 см; бакал, Кракаў, НМ, № ХШ/2378, вышыня 24,2 см, дыяметр вусця 4,4 см. Публікуецца ўпершыню
    Рыс. 32. Урэцка-налібоцкія вырабы. 1-я пал. XIX ст. Львоў, МЭіМП АН УССР: шклянка № 14157, вышыня 8,7 см; кілішак № 13355, вышыня 13 см. Публікуецца ўпершыню
    рактэрны для ўрэцка-налібоцкіх флетаў і кілішкаў XIX ст., якія разглядаліся вышэй. Трэцяй вызначачальнай прыкметай гэтага бакала з’яўляецца шырокі шліфаваны «пад брыльянт» шлячок, размешчаны ў ў ніжняй частцы чашы, а таксама шліфаванае шырокімі авальнымі гранямі дно.
    У Кракаўскім Нацыянальным музеі захоўваецца масіўны бакал з накрыўкай (№ IV-Sz-1696, рыс. 39), які мае цыліндрычную чашу з авальным дном, на шырокім гранёным дыску, устаноўленым на квадратнай стапе. Дно чашы, як у большасці ўрэцка-налібоцкіх бакалаў і кілішкаў, шліфавана шырокімі аваламі ў выглядзе пялёсткаў. Між лункамі авалаў «вырастаюць флеурэткі». Нягледзячы на масіўнасць, якую ствараюць тоўстыя сценкі, бакал прапарцыянальны і зграбны. Вусце чашы ўпрыгожана характэрным для ўрэцка-налібоцкіх вырабаў гравіраваным арнаментальным шлячком з ромбікаў. На
    Рыс. 33. Кухаль і кілішак. Урэчча. Канец XVII! — пачатак XIX ст. Варшава. НМ, кухаль, № 19791, вышыня 17,2 см; кілішак № 30034, вышыня 11,8 см
    фасадным баку размешчана стылізаваная выява герба графа Плятара 48 пад графскай каронай. Герб і карону фланкіруюць раслінныя галінкі «з флеурэткамі», абапал якіх выгравіраваны лацінскія літары — J і Р уверсе, Н і J унізе. Падобная стылізаваная выява кароны ўжо сустракалася на трохгранным навершы кандэлябра, атрыбутаванага польскімі даследчыкамі «Урэчча, сярэдзіна XIX ст.» (рыс. 29). Гэты бакал па вобразнай пабудове вельмі падобны да атрыбутаваных масіўных урэцка-налібоцкіх бакалаў і кілішкаў першай палавіны XIX ст. (рыс. 7, 8, 17). ён з’яўляецца дарам У. Русецкага і датуецца ў музеі вельмі прыблізна: «Польшча, 1780 г.» Пералічаныя вышэй аргументы дазваляюць аднесці гэты бакал да ўрэцка-налібоцкай вытворчасці XIX ст.
    Па манеры гравіроўкі, яе глыбі-
    48 Плятары — вядомы на Беларусі графскі род, які меў значныя зямельныя ўладанні на тэрыторыі сучаснай Віцсбскай вобл
    ні, шырыні калейкі, выразнасці лінейных контураў і якасці шкла да гэтага бакала далучаецца шклянка № IV-Sz-1692, якая захоўваецца ў Кракаўскім Нацыянальным музеі і атрыбутавана «Польшча, XVIII ст.» (рыс. 40). Аднак яна аздоблена стылістычнымі дэкаратыўнымі элементамі, якія выкарыстоўваліся не толькі ў канцы XVIII, але і ў пачатку XIX ст. Герб «Астоя» размешчан свабодна на паверхні шклянкі, а не на геральдычным шчыце, як гэ:а было характэрна для дэкору XVIII ст., абапал фланкіраван стылізаванымі расліннымі галінкамі «з флеурэткамі», перавязанымі ў цэнтры стужкай. У XVIII ст. падобныя галінкі «з флеурэткамі» трактаваліся больш рэалістычна, кожны лісцік імкнуліся выгравіраваць так, каб ён нагадваў натуральны лісток на галінцы. А ў XIX ст. гэтыя ж раслінныя галінкі пачалі гравіраваць стылізавана. Гравёры ўжо не імкнуліся да рэальнага падабенства лісця. Да таго ж ініцыялы ўладальніка выгравіраваны не ў выглядзе вензеля ў медальёне, а ў ніжняй частцы гравіраванай кампазіцыі. Дно шклянкі шліфавана шырокімі аваламі, што збліжае яе з іншымі ўрэцка налібоцкімі шклянкамі XIX ст. Вышыня шклянкі — 9,5 см і дыяметр вусця — 7,6 см адпавядаюць памерам урэцка-налібоцкіх шклянак цыліндрычнай формы, напрыклад пад № 1705/2, якая мае вышыню 9,2 см, дыяметр вусця 6,2 см. Шклянка, якую мы атрыбутуем, паступіла ў музей як дар У. Русецкага.
    Сярод новага асартыменту Урэцкай мануфактуры ў інвентарах за 1817, 1823 і 1824 гг. называюцца талеркі4Э. Але няма ніякіх звестак аб
    Рыс. 34. Бакалы. Урэчча — Налібокі. XIX ст.	Прыватная калекцыя. Вышыня
    10,1 см. Публікуецца ўпершыню
    тым, як выглядалі гэтыя вырабы. У фондах Кракаўскага Нацыянальнага музея знойдзены дзве талеркі (№ IV-Sz-1654 і № lV-Sz-1655), атрыбутаваныя «Польшча, XIX ст.», дэкаратыўныя элементы якіх указваюць на іх блізкасць да ўрэцканалібоцкага посуду. На адной талерцы — шліфаваны дэкор у выглядзе трох васьміканцовых зорачак, якія чаргуюцца з трыма радамі авальных граней. Наклон граней шліфоўкі на талерцы такі ж, як і на кухлі і кілішку, апублікаваных С. Каменскай (рыс. 33). Аб паходжанні талеркі, кухля і кілішка з аднаго цэнтра сведчыць і адценне бясколернага ледзь задымленага на выгляд шкла, што вызначалася якасцю мясцовага дрэнна ачышчанага пяску. Асабліва прыкметны гэты адценак на вырабах масавага прызначэння.
    Другая талерка аздоблеяа па краю двума арнаментальнымі шляч-
    49 Buczkowski К. Dawne szkla,.., с. 174; AGAD, Dz. XIX, U, l/III, p. 13; Kamenska Z. Manufaktura szklana..., s. 108.
    51
    камі: адзін у выглядзе вянка са стылізаваных гравіраваных галінак (у цэнніку Урэцкай мануфактуры за 1817 г. дэкор называўся «шлячок з хвойкамі»)50, размешчаны бліжэй да краю талеркі, другі складаецца з вертыкальна пастаўленых «флеурэтак». Шкло бясколернае з ледзь ружовым адценнем, якое было вельмі характэрна для ўрэцка-налібоцкіх вырабаў. Паступілі талеркі ў музей з калекцыі У. Русецкага. Ідэнтычнасць адценняў колеру шкламасы, арнаментаў і характару шліфавання («у значэнні ў брыльянт») дазваляе ставіць пытанне аб магчымасці вырабу гэтых талерак на Урэцкай мануфактуры ў 1-й палавіне XIX ст.
    Як урэцка-налібоцкі выраб XIX ст. у Варшаўскім Нацыянальным музеі захоўваецца кухаль з накрыўкай, апублікаваны С. Камевскай51 (рыс. 33). Форму мае цыліндрычную, дэкор — шліфаваныя алмазнай гранню «ў значэнні ў брыльянт» шлячкі вакол вусця і донца, шліфаваныя «ў авалы» сценкі донца і вертыкальная шліфоўка гранямі «ў сценкі» ўсёй паверхні кухля па перыметру да перасячэння з гарызантальна размешчанымі шлячкамі.
    Вобразнае рашэнне дэкору кухля асацыіруецца са звычайным бандарным посудам, складзеным з вертыкальна пастаўленых дошчачак і апаясаным металічнымі абручамі. I асацыяцыя гэта невыпадковая. У інвентарах Урэчча за 1801— 1802 гг. упамінаюцца шкляныя вырабы, назвы якіх паходзяць ад бандарнага посуду — «цабэрак» ці ад керамічнага — «барыльца» 52. У дэкоры гэтага кухля шліфоўка спалучаецца з алмазнай гранню. На ім
    трохвугольныя грані значна ўзбуйненыя і ўяўляюць сабой пераходны від шліфоўкі і гранення ад шлячкоў «у ромбы» да дэкораў пад назвай «у брыльянт», якія мы бачылі на разгледжаных вышэй шклянках, бутэльках (графінах, «карафінах»), місках, флаконах, бакалах. Відавочна, гэты від дэкору меўся на ўвазе, калі пісалі ў справаздачах Налібок «у значэнні ў брыльянт». Розныя віды шліфоўкі «ў брыльянт» добра відаць на адной з бутэлек (рыс. 24).
    На падставе аналізу мастацкіх асаблівасцей урэцка-налібоцкага посуду XIX ст., атрыбутаванага польскімі даследчыкамі, мы знайшлі ў музеях Варшавы і Кракава яшчэ шэраг вырабаў, якія па сваіх мастацкіх асаблівасцях (формах, арнаментальных дэкорах і матывах) могуць быць аднесены да вытворчасці Урэцкай і Налібоцкай мануфактур XIX ст.
    Увагу прыцягнуў кілішак (№ IVSz-1628, вышыня 18 см), чаша якога мае характэрную для ўрэцка-налібоцкага шкла цюльпанападобную форму. Чаша гравіравана характэрным раслінным арнаментам з буйных лісцяў і выгнутых сцяблінак з кветкамі (рыс. 36). Ножка і стапа шліфаваны характэрным для гэтых мануфактур відам грані «ў сценкі», вусце распісана залатым шлячком. Выдзьмуты кілішак з бясколернага шкла з ледзь зеленкаватым адценнем. Форма, дэкор, тэхніка аздаблення і адценне шкла да-