Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 143с.
Мінск 1984
1 Романовскпй Н. Т. Развптне мануфактурной промышленнсстн в Белорусснн..., с 290, 312.
2 Там жа, с. 292.
Спосаб фармавання шкляных вырабаў пры дапамозе ручнога прэса вядомы з найстаражытнейпіых часоў. Але першыя звесткі аб фармаванні гэтым спосабам бытавога посуду адносяцца да XVIII ст. У гэтай тэхніцы выраблялі посуд з каляровага шкла ў 1764 г. у Паўночнай Амерыцы. Першы механічны прэс для фармавання адначасова аздобленага посуду быў вынайдзен у ЗША ў 1820 г. і выкарыстан у Заходняй Еўропе ў 1830—1840 гг. Але ліставое шкло і бутэлькі выраблялі метадам ручнога выдзімання да канца XIX ст.3 Пры прасаванні расплаўленае шкло ўлівалі ў металічную форму, знешнія абрысы якой паўтаралі форму і аздобу той шкляной рэчы, якая атрымлівалася пасля прасавання. Да формы быў прымацаван штэмпель (матрыца), ідэнтычны ўнутранай форме посуду. Штэмпель ручным рычагом уціскалі ўнутр формы. Такім спосабам адзін іірасаўшчык нават невысокай кваліфікацыі мог надаць форму і дэкор вялікай колькасці аднолькавых вырабаў. Спачатку прэс выкарыстоўвалі толькі для прасавання адкрытага посуду (талерак, місак, кружак) ці літых вырабаў (ручак да дзвярэй, дробнай пластыкі). Пазней прасаванне прымянілі да вырабу рэчаў з досыць складанымі формамі (масленіцы з накрыўкамі, крушонніцы з ручкамі і накрыўкамі, рыс. 71, 86). Часта ў вырабе прасаваныя дэталі спалучалі з выдзіманымі (прасаваныя ножкі і стопы з выдзіманымі чашамі ў кілішках). У Беларусі ручныя прэсавыя станкі пачалі пашырацца ў 2-й палавіне XIX ст.
3 Polak A. Szklo і jego historia, s. 263.
У Заходняй Еўропе механічныя прэсы пачалі прыводзіць у рух парам з 1864 г. У Беларусі толькі адзін: Чачэрскі шклозавод з 1862 г. пачаў выкарыстоўваць паравую машыну,. але спачатку для прывядзення ў рух шліфавальных і паліравальных станкоў, а пазней і механічных прэсаў. Большасць беларускіх шклозаводаў, якія выраблялі шкляны посуд метадам прасавання, пачалі прымяняцьпаравыя машыны для гэтай мэты з 90-х гадоў: з 1890 г. у в. Ноўка, з 1895 г.— у вв. Чарняны і Парэчча, з 1897 г.— у в. Ельна, з 1898 г.— у в. Астраўно, з 1899 г.— у в. Целяханы, з 1902 г.— у в. Глуша (дадатак). У канцы XIX ст. амаль кожны шкляны выраб выконваўся ручным ці пнеўматычным прасаваннем, у тэхніцы ціхага выдзімання, маліравання ці ліцця шкляных вырабаў пры дапамозе прасцейшых прыстасаванняў. Колькасць шкляных рэчаў, што вырабляліся на кожным прадпрыемстве, узрасла, і яны сталі болып таннымі і больш даступнымі для шырокіх слаёў насельніцтва. Дэкоры пры такой тэхналогіі імкнуліся закласці ўжо ў самой форме. Алестрацілася тая непаўторнасць, якая дасягалася віртуозной рукатворнасцю, што была так характэрна для гравіраваных сюжэтнымі кампазіцыямі вырабаў XVIII ст., калі кожньг выраб з'яўляўся своеасаблівым творам прыкладнога мастацтва нават пры паўторным выкананні яго адным і тым жа майстрам.
Трэба адзначыць, што ў XIX ст. мастацкае шкло набыло касмапалітычны характар. Гэтаму спрыялі выданні заводскіх і мануфактурных каталогаў шкляных вырабаў, масавая міграцыя шкларобаў і гравіроўіпчыкаў з краіны ў краіну і канку-
Рыс. 1. Вырабы Урэцкай мануфактуры. 1-я пал. XIX ст.
3 публікацыі А. Ельскага
рэнцыя прамыслоўцаў, якія імкнуліся не адставаць адзін ад другога ў тэхналогіі, вынаходніцтве форм і дэкораў. Адначасова прамыслоўцы мадыфікавалі формы і арнаменты, наследаваныя ў іншых цэнтрах. Нівеліроўцы мастацкага аблічча шкляных вырабаў спрыяў і масавы характар вырабаў, аб’ём вытворчасці якіх павялічыўся ва ўсім свеце. У 1-й чвэрці стагоддзя яшчэ адчуваўся значны ўплыў англійскіх цэнтраў шкларобства. 3 30—40-х гадоў павялічыўся мастацкі ўплыў чэшскіх майстроў шкла. Яны распрацавалі новыя формы і экспартавалі свае вырабы па ўсёй Еўропе 4. Паступова
4 Polak A. Szklo і jego historia, s. 313, 314.
ўзрос уплыў французскіх і бельгійскіх шкляных цэнтраў.
Беларускае мастацкае шкларобства развівалася ў агульным рэчышчы з заходнееўрапейскім. Нягледзячы па тое што з XIX ст. Беларусь ужо цалкам знаходзілася ў складзе Расіі, цесныя мастацкія, тэхнічныя і тэхналагічныя сувязі шкляной вытворчасці з заходнееўрапейскім мастацтвам і шкляной прамысловасцю, што склаліся тут на працягу XIV— XVIII стст., захаваліся і ў першай чвэрці XIX ст. На шкляных прадпрыемствах Беларусі працавала шмат рамеснікаў і спецыялістаў Чэхіі, Германіі, Польшчы, Бельгіі.
Дзейнасць Налібоцкай і Урэцкай шкляных мануфактур найбольш вы-
Рыс. 2. Фрагмент сервіза. Урэчча. 1-я пал.
XIX ст. 3 публікацыі А. Ельскага вучана, што дазваляе прааналізаваць мастацкія своеасаблівасці іх вырабаў.
Рысункі і фатаграфіі ўрэцка-налібоцкіх вырабаў XIX ст., апублікаваныя А. Ельскім і КБучкоўскім, у спалучэнні з архіўнымі крыніцамі дазволілі больш поўна ўзнавіць выгляд гэтых вырабаў, а потым адшукаць іх сярод музейных калекцый шкла ў Львове, Маскве, Мінску, Ленінградзе, Варшаве, Кракаве. Аўтар даследавала ў музеях Варшавы і Кракава шэраг вырабаў, атрыбутаваных супрацоўнікамі гэтых музеяў як вырабы ўрэцка-налібоцкія канца XVIII — пачатку XIX ст., а таксама XIX ст., але не апублікаваных. 3 ліку 129 атрыбутаваных аўтарам урэцка-налібоцкіх вырабаў XVIII — XIX стст. 16 датуюцца польскімі спецыялістамі XIX ст. (рыс. 22, 23, 25, 27, 29, 30, 31, 33, 37, 38,41). У атрыбутаваных А. Ельскім і К. Бучкоўскім шкляных вырабах Урэцкай і Налібоцкай мануфактур канца
XVIII — першай палавіны XIX ст. (рыс. 1—8, 12) выразна прасочваюцца рысы мастацкіх стыляў класіцызму і ампіру.
Пэўны кансерватызм і інерцыя традыцый прывялі да таго, што асартымент вырабаў і многія дэкоры захоўваліся побач з новым асартыментам на працягу амаль 50 гадоў, у прыватнасці з 1780 па 1830 г. Так, у 1-й чвэрці XIX ст. яшчэ выраблялі «дубельцікі», (бакалы, у якіх дзве чашы аб’ядноўваліся донцамі, пры гэтым адна чаша выконвала функцыю пастамента), флеты, бакалы на ножцы, кілішкі, келіхі, шклянкі, кварты, графіны, фляшы, чашкі для чаю і сподкі, цуксрніцы, чарнільніцы, масленіцы, рукамыі пад назвай «налеўка», чары для садавіны і варэння. Да 1825 г. выраблялі люстэркі і люстры, падсвечнікі5. Між тым асартымент посуду памяняўся. Менш пачалі вырабляць келіхаў, пераважаў выраб кілішкаў і бакалаў. Пашырэнне атрымалі талеркі, чашкі для кавы і чаю і сподкі, сальніцы, шклянкі, бутэлькі, салатнікі, графіны, сподкі для варэння. Кіраўнікі мануфактур імкнуліся прапанаваць пакупніку цэлыя шкляныя сервізы, якія ўключалі ўвесь вырабляемы асартымент посуду. Пры гэтым рэчы аднаго сервіза стылістычна аб’ядноўваліся адпаведнэй формай і аднолькавым дэкорам (рыс. 2, 25, 32, 33, 38, 41).
Сярод новых вырабаў Урэцкай мануфактуры ў 1781 г. з’явіўся посуд пад назвай «стаканы», упамінаюцца яны і ў 1810 г., аздабляліся шліфаванымі аваламі, кружочкамі, стуж-
5 Buczkowski К. Dawne szkla..., s. 99, 148, 172, 174.
Рыс. 3. Вырабы Урэцкай мануфактуры. 1-я
пал. XIX ст. 3 публікацыі А. Ельскага
камі. КБучкоўскі апублікаваў такі від посуду, які ён тлумачыііь «як келіх з тоўстым дном». Тоўстым дном К. Бучкоўскі называе шкляны прамавугольны пастамент, у якім умацавана ножка бакала 6. У 40-х raAax паявіліся флаконы, табакеркі, шкатулкі, вазы дэкаратыўныя і для кветак.
Ш ліфаваныя дэкоры ўзялі на сябе асноўную дэкаратыўную нагрузку. Найбольш распаўсюджанымі элементамі шліфаванага дэкору з’яўляюцца арнаментаваныя фрызы з трохвугольнікаў, авалаў, ромбікаў, кругоў, «жамчужынак», ламбрэкенаў, размешчаныя па вусцях, «рамбічная сетка» на донцах і ножках (рыс. 9—12, 15, 17, 24). Часта шліфаваныя і паліраваныя дэкоры размяшчаліся на фоне матавых вузкіх палосачак, каб падкрэсліць розныя якасці шкла і асабліва выдзеліць яго бляск, святланоснасць, прамяністасць.
Першынство ў вытворчасці мастацкага шліфаванага шкла ў 1-й чвэрці XIX ст., як і ў канцы XVI11 ст., належала англійскім майстрам шліфоўкі, уплывы якіх назіраюцца і на ўрэцка-налібоцкіх вырабах.
Цэннік Урэцкай мануфактуры на шліфаваны посуд за 1817 г. сведчыць, што ў гэты час тут прымянялі 4 віды шліфавання: «у брыльянт», «у карпавую луску», «у паскі» і «шліф гладкі» 7. Шліфоўка «ў брыльянт» была засвоена беларускімі шліфоўшчыкамі яшчэ ў XVIII ст.8 Гэта шліфоўка складаецца з рытмічна паўтораных чатырох трохвугольнікаў, злучаных катэтамі і вяршынямі, што прыводзіць да ўтварэння мноства пірамідак, якія ўкрываюць сценкі
6 Buczkowski К. Dawne szkla..., s. 99, 100.
7 Kameriska Z. Manufaktyra szklana..., s. 108.
8 Там жа.
Рыс. 4. Кубкі і бакал Урэцкай мануфактуры. 1-я пал. XIX ст. 3 публікацыі А. Ель-
скага
посуду ці падсвечнікаў. Такую шліфоўку рабілі на таўстасценных вырабах. Гэты від шліфоўкі ў нямецкім мастацтвазнаўстве атрымаў назву «Schpiecschteinschlif»9, у рускім — шліфоўка «вастраверхая» 10.
У 1810 г. англійскія майстры ўдасканалілі свой від шліфоўкі крышталю. Навізна была ў тым, што маштаб утвораных пірамідак стаў значна драбнейшы. Пазней замест пірамідак на сценках посуду пачалі шліфаваць высокія прызмы. Адзін з відаў такога шліфавання ў канцы XIX ст. атрымаў назву «рускі камень». Святло, якое праламлялася ў шматлікіх гранях, выпраменьвала вясёлкавае зіхаценне (рыс. 22).
9 Pazaurek G. Glaser der Empire und Biedermeierzeit.— Leipzig, 1923, s. 23.
10 Лазаревскпй H. Заметкп o русском цветном хрустале н стекле.— Средн коллекцнонеров, нзд. 2-е. Петербург, 1917, с. 192.
Шліфоўка «ў карпавую луску» ўяўляла сабой мноства шліфаваных кругоў, якія цалкам пакрывалі посуд, і тым самым стваралася ўражанне карпавай лускі. Гэты від шліфоўкі быў распаўсюджан у XVIII ст. на Урэцкай мануфактуры, але, як сведчаць архівы, ужываўся яшчэ і ў першай чвэрці XIX ст.
Шліфоўка «ў паскі» ўяўляла сабой вузкія шлячкі, утвораныя з вастраверхага гранення, якія апаясвалі бутэлькі, шклянкі, кілішкі, чашы бакалаў і келіхаў, графіны сервізныя і інш. (рыс. 4, 33).
«Шліф гладкі» засвоены беларускімі майстрамі таксама з XVIII ст., але тады шліфоўка ножак келіхаў, кілішкаў, донцаў шкляніц, шклянак, графінаў плоскімі шырокімі вертыкальнымі гранямі ў форме прамаву-
Рыс. 5. Шклянка. Урэчча. 1-я пал. XIX ст. 3 публікацыі А. Ельскага
гольніка называлася ў інвентарах шліфоўкай «у сценкі». Гэтай шліфоўкай пачалі аздабляць не толькі ножкі бакалаў, але і донцы чаш, зрэдку стопы і вельмі часта донцы шклянак, бутэлек-графінаў (рыс. 16, 17, 19, 23).