Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 143с.
Мінск 1984
Мастацкае шкло Беларусі канца XIX — пачатку XX ст. выяўлена аўтарам у Дзяржаўным Эрмітажы, Дзяржаўным Рускім музеі ў Ленінградзе, беларускіх музейных і прыватных калекцыях. Асновай для выяўлення беларускіх вырабаў гэтага перыяду і іх атрыбутавання паслужыў Каталог шклозавода «Нёман», надрукаваны ў 1939 г., і Каталог шкляных вырабаў Барысаўскага шкло-крышталёвага завода, выдадзены ў 1904 г.
У даным даследаванні праводзіцца параўнаўчы аналіз беларускага мастацкага шкла з рускім і заходнееўрапейскім, пад уплывам якіх яно развівалася ў даследуемы перыяд, што дазваляе выявіць агульныя тэндэнцыі ў развіцці беларускага шкларобства і вылучыць мясцовыя, своеасаблівыя рысы, а таксама даследаваць асноўныя мастацкія стылі і плыні, якія фарміравалі мастацкае аблічча шкляных вырабаў Беларусі.
Аўтар выкарыстала даступную зарубежную і савецкую літаратуру
па мастацкаму шкларобству Заходняй Еўропы і Расіі XIX — пачатку XX ст. Выкарыстоўвалася таксама спецыяльная перыёдыка.
У манаграфіі выкарыстаны публікацыі аб шматлікіх мастацкіх выстаўках, дзе дэманстраваліся шкляныя вырабы, і спецыяльных выстаўках шкла. Для плённага развіцця беларускага мастацкага шкла, як і сусветнага, станоўчае значэнне мелі сусветныя выстаўкі 1884, 1890 і 1925 гг. у Парыжы. Яны сталі своеасаблівымі салонамі, дзе вызначаліся адносіны шырокіх слаёў насельніцтва і спецыялістаў да новых твораў са шкла.
Шкляныя вырабы беларускіх заводаў канца XIX — пачатку XX ст. адзначаліся міжнароднымі ўзнагародамі: Grand-Prix у 1908 г. і Залатым медалём у 1910 г.
Вывучэнне мастацкага шкла гэтага часу мае значную навуковую і практычную каштоўнасць, таму што ў пачатку XX ст. ствараліся ўмовы для фарміравання і развіцця мастацкага шкларобства Савецкай Беларусі. Вытокі мастацкага шкларобства нашай рэспублікі караняцца ў традыцыях шкларобства менавіта тых часоў.
Выяўленне і вывучэнне не толькі мастацкіх, але і тэхналагічных традыцый у фармаванні і дэкарыраванні шкляных вырабаў пачатку XX ст. могуць аказаць дзейсную практычную дапамогу сучасным мастакам, майстрам і тэхнолагам беларускіх шклозаводаў ва ўзбагачэнні сучаснага мастацкага шкла серыйнай і масавай вытворчасці з улікам творчага выкарыстання папярэдніх традыцый.
ХАРАКТАРЫСТЫКА ВІДАЎ ШКЛАРОБСТВА
Далучэнне Беларусі да Расіі плённа адбілася на росце мануфактурнай вытворчасці ва ўсіх галінах прамысловасці, расшырэнні гандлю. Вырабам шкляных рэчаў займаліся ў першую чаргу шклозаводы, гуты і мануфактуры, а таксама рамесныя шкларобы ў гарадах і вёсках, якія мелі свае дробныя гуты. Гуты сельскіх шкларобаў называліся «ляснымі», таму што будавалі іх у лясах. Акрамя таго, існаваў шкляны (гутны) промысел. Ім займаліся шкловыдзімалывчыкі, якія выдзімалі рэчы з паўторна расплаўленай фрыты, закупленай у гутах.
У першым дзесяцігоддзі XIX ст. дзейнічала не менш 47 шкляных мануфактур і заводаў, а не 13, як адзначыў М. Ф. Жаўрыд 18 (дадатак).
У пачатку другога дзесяцігоддзя XIX ст. шкляной прамысловасці Беларусі нанесла значныя страты нашэсце войск Напалеона ў 1812 г. Аднак да канца дзесяцігоддзя яна амаль ужо была адноўлена, і к канцу XIX ст. колькасць шклозаводаў узрасла да 116.
На працягу XIX ст. дзейнічала да 203 шкляных прадпрыемстваў (з улікам гут, ад якіх засталіся толькі назвы вёсак). У іх ліку працягвалі дзейнасць 23 буйныя шкляныя прадпрыемствы, створаныя ў XVIII ст. На працягу XIX ст. узнік 101 шклозавод (дадатак).
Акрамя таго, на працягу XIX — пачатку XX ст. шкларобствам займалася яшчэ і шмат гарадскіх рамеснікаў. Існавалі памешчыцкія і рамесніцкія майстэрні на 7—12 работнікаў 19, дзе выраблялі ліставое шкло і посуд. Ад некаторых ману-
фактур іх адрознівала толькі колькасць рабочых.
Прастата будаўніцтва драўляных гутных памяшканняў, нескладанасць абсталявання, наяўнасць рамесных традыцый у вырабе шкла, танная і даступная кожнаму рамесніку і памешчыку мясцовая сыравіна (пясок, драўняны і раслінны попел і паташ, мел, вапна, гліна) і неабходная гутам вада, таннае драўнянае паліва спрыялі развіццю ўсіх відаў шкларобства —■ мануфактурназаводскага, рамеснага і сельскага шклянога промыслу. Спаліўшы лес у адным месцы, гуту ці майстэрню пераносілі хутка ў другое лясістае месца, бліжэй да паліва.
Побач з вырабам аконнага шкла, бутэлек і штодзённага посуду на дробных гутах рамеснікаў у гарадах шкляныя рэчы і аконнае «лясное» шкло (не асветленае, натуральнага зялёнага колеру) вырабляліся на шматлікіх лясных гутах, якія ўзводзіліся сярод лесу вандроўнымі гутнікамі на землях памешчыкаў на правах арэнды. Гэта традыцыя — узводзіць гуты пры дапамозе вандроўных гутнікаў — захавалася на Беларусі, як і ў Заходняй Еўропе, яшчэ з часоў позняга жалезнага веку20 і ранняга сярэдневякоўя21.
18 Жаврнд М. Ф. Белорусское стекло, с. 41—42.
19 Да мануфактурна-заводскай вытворчасці шкла з 1882 г. аднесены прадпрыемствы з колькасцю працуючых не менш 16 чалавек.— Документы н матерналы..., т. 3, с. 921 (2).
20 Maly slownik kultury dawnych slowian.— Warszawa, 1972, s. 373.
21 Яніцкая M. M. Вытокі шкларобства Бсларусі.— Мн., 1980, с. 92, 93.
Лясныя гуты задавальнялі патрэбы ў шкле мясцовага сялянскага, дробнашляхецкага і местачковага люду. Ад гарадскіх гут рамеснікаў «лясныя» адрозніваліся тым, што іх рабочыя працавалі і жылі на тэрыторыі гуты, утвараючы своеасаблівыя працоўна-бытавыя супольнасці. Уладальнікі гут спецыяльна будавалі для жылля асобныя дамы, у якіх сялілі запрошаных на працу шкларобаў. Традыцыя гэта захоўвалася на Беларусі да канца XIX — пачатку XX ст. Аб гэтым сведчаць планы лясных гут, размешчаных ва ўрочышчах каля вв. Парэцкая Пушча, Краснае Сяло і іншых Мінскай губерні22. Рост вытворчасці на лясных гутах патрабаваў павелічэння колькасці рабочых. Яны сяліліся вакол гуты, пасяленні раслі, што спрыяла ўтварэнню вёсак.
У гарадах існавалі дробныя рамесныя майстэрні, у якіх працавалі шкларобы. Архіўныя крыніцы даюць звесткі аб 4 рамесніках-шкларобах у м. Дрыса (цяпер г. Верхнядзвінск, 1855) 23, 4 рамесніках у Полацку (1852), 179 рамесніках-майстрах па Віцебскай губерні (1900), 404 па Гродзенскай (1905) 24 і г. д. У справаздачах уладальнікі майстэрняў звычайна паказвалі толькі колькасць гутных майстроў без уліку ўсяго складу спецыялістаў. На чале рамеснай майстэрні стаяў гутны майстар, які ведаў рэцэптурны састаў шкла, тэхналогію яго вытапу, умеў выдзімаць і аздабляць шкло, быў кіраўніком вытворчасці25. Акрамя яго ў майстэрні працавалі выдзімальшчык, падавалыпчык (баначнік), які набіраў шкло «на баначку» з донніцы, дзе яно варылася, і падаваў «баначку» выдзімальшчыку, аздобнік (нано-
сіў пячаткі, прылепы, ніці на выдзьмутую форму), аддзельшчык (адбіваў рэчы ад понціі, зарабляў вусце посуду), апальшчык (паліў псч дровамі), ганчар (рабіў з гліны донніцы), сталяр (рабіў з дрэва формы, у якія выдзімалі шкло пры фармаванні), каваль (вырабляў інструменты і жалезныя формы для выдзімання ў іх шкляных вырабаў). Па Гродзенскай губерні ў 1860 г. працаваў 191 рамесны шклароб, у тым ліку ў гарадах — 52, у вёсках —■ 139 2е, у 1896 г.— 404, у тым ліку вучняў 40 27; у 1905 г. колькасць шкларобаў павялічылася да 487, у тым ліку майстроў — да 404 (па гарадах і вёсках), 29 рабочых і 54 вучні28. Па Віцебскай губерні ў 1895 г. працавала 188 шкларобаў, у тым ліку рабочых — 18, вучняў — 4 29; у 1900 г. працаваў 191 шклароб, у тым ліку майстроў— 179, рабочых — 3 і вучняў — 9; у 1914 г. колькасць шкларобаў павялічылася да 267 чалавек, у тым ліку майстроў — да 211, рабочых — да 48, вучняў — 8 3°.
22 ЦДГА БССР, ф. 299, воп. 2, спр. 1110; воп. 5, спр. 758.
23 Белоруссня в эпоху феодалпзма.— Аін., 1961, т. 3, с. 409, 539, 544.
24 Документы н матерналы..., т. 3, с. 120, 123.
25 Polak A. Szklo і jego historia.— Warszawa, 1981, s. 22, 23.
26 Белоруссня в эпоху феодалнзма, т. 3, с. 409.
27 Обзор Гродненской губерннн за 1896 год.— Гродно, 1897, с. 25.
28 Документы н матерналы..., т. 3, с.123.
29 Обзор Внтебской губерннн за 1895 год,Внтебск, 1896 (ведомость ремесленннков).
30 Документы н матерналы..., т. 3, с. 120, 127.'
Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што ў лік рамеснікаў-шкларобаў не ўваходзілі «аканішнікі», прафесія якіх у архіўных дакументах падавалася асобна. Так, па Мінскай губерні ў 1800 г. працавала 48 цэхавых майстроў-аканішнікаў ЗІ. У 1902 г. аканішнікі паказваліся ў справаздачах аб рамеснай вытворчасці ў графе «шкляныя работы»—4 у Магілёўскай губерні32, у 1909 г. у Віцебскай губерні — 43 майстры 33.
Акрамя таго, існаваў шкляны (гутны) промысел, які па сутнасці ўяўляў хатняе рамяство. Промысел гэты развіваўся і ў гарадах, і ў вёсках. Шклароб-прамысловік выдзімаў і ляпіў шкляную рэч у хатніх умовах з паўторна расплаўленай у тыглі фрыты, шкляных трубак ці стрыжняў, якія награваліся ў полымі нафтакнотавай лямпы, якая паддувалася кавальскім мехам, ці паяльнай. Фрыту, трубкі і стрыжні закуплялі ў гутах. Атрыманы такім спосабам шкляны танкасценны сталовы, аптэчны і хімічны посуд, ёлачныя цацкі, пацеркі, дробная пластыка са пікладроту называліся «выдутымі», а майстры — «шкладувамі», а не шкловыдзімальшчыкамі, якія працавалі пры гутнай печы.
Шкляным промыслам па Віцебскай губерні ў 1895 г. займалася 225 шкларобаў 34; у 1901 г.— 276 сельскіх шкларобаў, у тым ліку 15 жанчын; у 1914 г. колькасць такіх шкларобаў па губерні павялічылася да 1197 чалавек35.
Шкляным промыслам займаліся таксама вандроўныя шкларобы, якія звычайна ставілі «лясныя гуты» на кароткі час. Выканаўшы заказы ў бліжэйшай акрузе, яны пераязджалі ў другое месца. Калектыў вандроўных шкларобаў-прамысловікаў часта
быў сямейным, дзе гаспадар быў гутным майстрам, а жонка і дзеці выконвалі абавязкі выдзімальшчыка, баначніка, аздобніка, апальшчыка і г. д. Увогуле шкларобы вандравалі групай і так падбіралі яе склад, што хутка маглі наладзіць вытворчасць шкла на новым месцы. Добра падабраны вандроўны калектыў прамысловікаў на чале з таленавітым гутным майстрам меў магчымасць зарабляць больш, чым фабрычназаводскі калектыў. Напрыклад, 1197 шкларобаў, якія займаліся шкляным промыслам у Віцебскай губерні ў 1914 г., мелі гадавы заработак 307 040 руб., г. зн. кожны 257 руб.36, у той час як сярэдні заработак фабрычна-заводскага шклароба ў год складаў 145 руб.37 Відавочна, заработак павышаўся за кошт вырабу больш працаёмкіх мастацкіх шкляных рэчаў, якія каштавалі даражэй, чым заводскія.