• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст

    Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 143с.
    Мінск 1984
    52.25 МБ
    Пашырэнне вытворчасці шкла «ляснымі» гутамі адбілася на геаграфічных назвах хутароў і вёсак (Гута, Буда, Паташня), якія ўзніклі вакол месц, дзе выраблялі шкло або сыравіну для шкла — вугаль, попел і паташ. Спецыялізаваных прадпры-
    31 Белоруссня в эпоху фсодалнзма, т. 3, с. 105.
    32 Обзор Могнлевской губерннн за 1902 год.— Могнлев, 1903 (ведомость № 11).
    33 Хозяйственное положенне н промыслы сельского населення Внтебской губерннн.— Внтебск, 1910, с. 40—43.
    34 Обзор Внтебской губерннн за 1895 год (ведомость кустарных промыслов).
    35 Документы н матерналы..., т. 3, с. 128, 132.
    36 Там жа, с. 132.
    37 На Парэцкім шклозаводзе ў 1899 г.— ЦДГА БССР, ф. 311, воп. 1, спр. 216, л. 25.
    емстваў па вырабу паташу было мала, таму што большасць буд займалася вырабам як попелу, так і паташу. Апошні выкарыстоўваўся для варкі добра асветленага шкла.
    Буда 38 і паташня 39— драўляныя будынкі з печчу, у якой палілі драўніну з мэтай атрымання вугалю і попелу, а таксама варкі паташу з попелу. Паселішчы вакол буд і патапшяў узнікалі пераважна пасля адмены прыгоннага ладу. Да адмены прыгонніцтва ўладальнікам шкляных гут, мануфактур і заводаў не было неабходнасці ствараць спецыялізаваную вытворчасць вугалю, попелу і паташу. Неабходную іх колькасць павінны былі здаць на мануфактуру як паншчыну прыгонныя сяляне, якія палілі драўніну ў невялікіх памерах (на патрэбы аднаго прадпрыемства) у месцах вырубак памешчыцкага лесу. Гэты метад здабычы ўсіх відаў мясцовай сыравіны апісваецца ў архіўных дакументах40 Урэцкай шкло-люстэркавай мануфактуры, якая спыніла сваю дзейнасць у 1866 г., менавіта пасля адмены прыгоннага ладу.
    Між тым з XV ст. на Беларусі ўжо існавалі асобныя рамесныя прадпрыемствы пад назвай «Буда», якія збывалі сваю прадукцыю мясцовым шкларобам, ганчарам, мылаварам і іншым рамеснікам, а таксама прадавалі попел і паташ за межы Вялікага княства Літоўскага — у Польшчу і Расію 4І.
    Да нашага часу на тэрыторыі Беларусі захаваліся вёскі, хутары і пасёлкі з назвамі «Гута» і вытворнымі ад яе (55, дадатак), «Буда» (143), «Паташня» (14), штосведчыць аб пашырэнні на Беларусі шкларобства і размяшчэнні калісьці тут лясных гут, буд і паташань.
    Аб значным развіцці шкларобства на тэрыторыі Беларусі ў 1-йпалавіне XIX ст. сведчыць і распаўсюджанне шкляных вырабаў сярод сельскага насельніцтва. У гэты час узнік попыт на шыбы аконныя і шкляны посуд нават у сялян. Так, Б. Цалінскі, які ў 40-я гады XIX ст. падарожнічаў па Беларусі, адзначаў, што «ў вокнах многіх сялянскіх дамоў Віцебскай і Магілёўскай губерняў можна бачыць устаўленае шкло» 42.
    У 1827 г. прыгонныя «хлопы» набылі ўрэцкага посуду на 4,6% ад. агульнага вырабу43. У гэтым жа годзе шкляны посуд, напрыклад, Урэцкай мануфактуры меў попыт на сельскіх кірмашах у былых мястэчках Пагосце, Парычах і інш., а ўтаргаваныя за год на кірмашы грошы ад продажу шклянога посуду раўняліся суме, на якую ў гэты ж год набылі шкла магнаты 44.
    Такія кірмашы 2—3 разы ў год праводзіліся ў мястэчках Усвяты і
    38 Назва паходзіць, відаць, ад слова «будынак» ці «будан», ужываецца і на Украіне.
    3:1 Назва прадпрыемства ўтварылася ад назвы прадукцыі, якую атры.млівалі ў выніку яго дзейнасці. У іншых краях гэту сыравіну называюць салетрай. Назва «паташня» характэрна толькі для Беларусі.
    4CKamenska Z. Manufaktura szklana..., s. 150, 158.
    41 Мелешко B. Н. Очеркн аг рнн восточной Белорусснп вв.).—Мн„ 1975, с. 172, 173.
    42 Целннскнй Б. Агрономнческне путешествня по Росснн.— Журнал мнннстерства государственных нмуіцеств, 1848, ч. XXVI, № 1—6, с. 46.
    43 Kamenska Z. Manufaktura szklana..., s. 201.
    44 Там жа, с. 203—204.
    non нсто(XVII—XVIII
    Янавічы (1833), Друя (1837), Дрысенскім павеце (1833) Віцебскай губ.; Радашковічы і Нясвіж (1837)
    Мінскай губ.; Свіслач (1829) і Зэльва (1830) Гродзенскай губ.45 і інш.
    Факт шырокага бытавання мясцовага шклянога посуду ў побыце сялян знайшоў адлюстраванне і ў беларускіх валачобных песнях, у якіх часта ўпамінаецца, напрыклад, традыцыйны шкляны посуд для моцных напіткаў — кварта:
    Ай, нясі, нясі кварту гарэлкі,
    Кварту гарэлкі, сыр на талеркі...
    Або:
    Нам, валачобным, мала трэба:
    Кварта гарэлкі дзеля пасядзелкі...
    Часта ў песнях упамінаюцца чаркі:
    Гэта пе госці — валачойнічкі,
    Яны ж у нас часта пе бываюць, У гадок разок ды перапытаюць. Палажыце кладку ды завіце ў хатку. Чарку гарэлкі, сыр па талеркі.46
    * * *
    ...ІІерад ім стаяць чатыры кубкі, Малявапенькіх, наліваненькіх.47
    Як бачым, у песнях указваецца нават на прызначэнне пэўных відаў посуду, якім карысталася сельскае насельніцтва: чашы (чары)і кубкі для зялёнага віна, пшоннага гква, салодкага мёду. Трэба адзначыць, што фарфоравы і фаянсавы посуд быў значна даражэйшы і таму менш даступны простаму люду.
    Мануфактурнае шкларобства ў XIX ст. было развіта ва ўсіх губернях Беларусі. У 1859 г. у Магілёўскай—выпускалася ў год шкляных вырабаў на 211 тыс. руб., у Мінскай — на 125 тыс., у Віцебскай — на 102 тыс., у Смаленскай — на 239 тыс. руб.48 У гэты час у Магілёўскай губерні выраблялася больш шкляных вырабаў, чым на ўсіх прадпрыемствах Украіны49. Між тым выраб крышталёвага посуду ў губер-
    Есць песня, дзе ўпамінаецца «чаша надзіманая», што сведчыць аб веданні сялянамі тэхналогіі шкляных вырабаў спосабам выдзімання:
    Стаўляе чаіпы падзіманыя,
    Налівае чашы чорнага піва, Чорнага піва, зялёнага віна, Зялёнага віпа, салодкага мёду.
    Упамінаюцца ў валачобных песнях і «кубкі пісаныя», г. зн. распісаныя эмалямі:
    Засцілае сталы ўсё кітайкамі,
    Усё кітайкамі, усё зялёнымі, Ды стаўляе кубкі, ды ўсё пісаныя, Усё пісаныя, маляваныя.
    45	Белорусспя в эпоху феодалпзма, т. 3, с. 436—440, 452, 451, 455, 430, 432.
    46	Валачобныя песні.— Мн., 1980, с. 52, 53, 73.
    47	Там жа, с. 67, 69.
    48	На 239 тыс. руб. шкляных вырабаў Смаленскай губерні, большая частка тэрыторыі якой размяшчалася ў той час на тэрыторыі сучаснай Беларусі, прыпадала 100 тыс. руб. шкляных вырабаў Мальцаўскіх заводаў, што размяшчаліся вакол вёскі Шчоткін Рослаўскага п. (цяпер тэрыторыя РСФСР). Такім чынам, на долю сучаснай беларускай тэрыторыі былой Смаленскай губерні прыходзіўся яшчэ значны аб’ём вытворчасці — на 139 тыс руб. (Россня.— СПб., 1905, т. 9, с. 297).
    49	Романовскнй Н. Т. Развнтне мануфактурной промышленноств в Белоруссші..., с. 312.
    ні к сярэдзіне XIX ст. рэзка скараціўся. Большасць заводаў перайшла на выраб ліставога шкла50. Гэта было абумоўлена значным пашырэннем попыту на ліставое шкло, якое выкарыстоўвалі не толькі для шклення акон цэркваў, касцёлаў, палацаў, фабрык, крам, жылых дамоў, але і для атрымаўшых пашырэнне ў памешчыцкіх маёнтках аранжарэй, цяпліц, карцінных галерэй. У 1815 г. у Беларусі было выраблена 5 тыс. лістоў высакаякаснага «бемскага шкла», што складала 96% ад агульнарасійскага «бемскага шкла» 5І.
    У 1815—1817 гг. на долю Беларусі прыходзілася звыш палавіны ўсяго аптэкарскага посуду, які вырабляўся ў Расіі, 2/3 графінаў і кілішкаў, 1/3 бутэлек, больш 10% шклянак52.
    У пачатку XIX ст. значна ўзрос выраб бутэлек. Галоўным стымулам іх вытворчасці было пашырэнне вінакурэння і бровараў. Бровар ці вінакурню меў амаль кожны памешчык у сваёй сядзібе. Піва і віно разлівалася і захоўвалася пераваж-
    на ў бутэльках. Акрамя таго, на працягу XIX ст. узнікла 12 буйных піўзаводаў, што карысталіся паравымі рухавікамі53. Такі ж уплыў на пашырэнне вырабу бутэлек мела і вінная вытворчасць. У 1860 г. у Беларусі працавала 53 вінакурныя заводы з паравымі рухавікамі, не ўлічваючы безлічы дробных, якія яшчэ не механізавалі ручныя працэсы. У 1881 г. механізаваных вінакурных заводаў было ўжо 186 54. У сярэдзіне XIX ст. больш палавіны сваёй прадукцыі прамыслоўцы пастаўлялі гандлярам у шкляной тары 55.
    50 Романовскнй Н. Т. Развптпе мануфактурной промышленностн в Белорусснн..., с. 305—306.
    51 Там жа, с. 298.
    52 Там жа.
    53 Болбас М. Ф. Промышленность Белорусснн. с. 78.
    54 Там жа.
    55 Романовскнй Н. Т. Развлтне мануфактурной промышленностн в Белорусснн..., с. 289.
    БЕЛАРУСКАЕ МАСТАЦКАЕ ШКЛО I—III ЧВЭРЦІ XIX ст. РАЗВІВАЛАСЯ
    У ЦЕСНАЙ СУВЯЗІ
    3 АГУЛЬНЫМ РАЗВІЦЦЕМ ЗАХОДНЕЕУРАПЕЙСКАГА
    I РУСКАГА МАСТАЦКАГА ШКЛА.
    У ЯГО ФОРМАХ I ДЭКОРАХ ЗНАЙШЛІ АДЛЮСТРАВАННЕ СТЫЛІСТЫЧНЫЯ ПЛЫНІ У ДЭКАРАТЫУНА-ПРЫКЛАДНЫМ МАСТАЦТВЕ XIX ст.— КЛАСІЦЫЗМ, АМПІР,
    БІДЭРМЕЕР
    ЯГУ. 1ЫІЯЯ ХЯРЯКТЯРЫСТЫКЯ
    СТЯНУ ІПКЛЯРОБСТВЯ I ШКЛЯНЫХ ВЫРЯБЯЎ
    Калі ў Заходняй Еўропе ў сярэдзіне XIX ст. драўнянае паліва за.мянілі вугалем, а драўняны паташ — содай, то ў Беларусі ў гэты час толькі некалькі шклозаводаў выкарыстоўвалі соду замест паташу (памешчыкаў A. М. Пацёмкіна ў вв. Усвяты, Ушакі, Славінскага ў вв. Пасмуркі і Талачыно і графа ЧарнышоваКруглікава ў г. Чачэрску) \ a драўнянае паліва часткова замянілі торфам і газагенератарамі толькі ў канцы XIX ст.
    Многія шкляныя прадпрыемствы 1-й палавіны XIX ст. выраблялі адначасова некалькі відаў шкляных вырабаў: посуд сталовы, хімічны, аптэчны; шклатару (бутэлькі, бутлі, слоікі); люстраное шкло і люстры; лямпавае, аконнае і ліставое шкло. Апошняе прызначалася для мэблі і карэт. Крышталёвыя (гравіраваныя і шліфаваныя) вырабы рабілі на прыгонных мануфактурах князёў Радзівілаў у в. Налібокі і м. Урэчча, графа П. Салтыкова (пазней Валадковіча) у м. Ілья, графа М. П. Румянцава ў г. Гомелі, вв. Беліца і Студзёная Гута, былых мануфактурах князя Р. Пацёмкіна (потым A. М. Пацёмкіна) у в. Ушакі і г. Крычаве (у XIX ст. належалі таварыству
    Магідсон—Расія). Пры гэтым завод. М. П. Румянцава ў 1811 г. па колькасці печаў (16) пераўзыходзіў нават Урэцкую (14) і Налібоцкую (8) мануфактуры. А па колькасці прыгонных рабочых (па 105—120 чалавек на кожнай), у тым ліку гравіравальшчыкаў і шліфоўшчыкаў (па 33), колькасці вырабаў посуду яго пераўзыходзілі радзівілаўскія мануфактуры2. Люстраное шкло і люстэркі, жырандолі і люстры асвятляльныя выраблялі толькі на Урэцкай і Налібоцкай мануфактурах.
    Неабходна адзначыць, што ў XIX ст. усё ж адбыліся значныя зрухі ў абсталяванні шкляных прадпрыемстваў новымі прыстасаваннямі, a таксама станкамі, якія механізавалі асобныя ручныя працэсы (выдзіманне і гравіраванне), што прывяло да змены тэхналогіі вырабу рэчаў укаранення прасавання і гільяшыравання — і паўплывала на мастацкае аблічча шкляных вырабаў.