Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 143с.
Мінск 1984
50 Kamenska Z. Manufaktura szklana..., s. 98.
51 Там жа, с. 36, рыс. 35.
52 ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 2, спр. 9028, с.
35 аб і 36.
Рыс. 35. Урэчча — Налібокі. XIX ст. Прыватная калекцыя. Вышыня 14 см. Публікуецца ўпершыню
Рыс. 36. Бакал. Налібокі. 1-я пал. XIX ст. Кракаў, НМ № lV-Sz-1628, выійыня 18 см. Публікуецца ўпершыню
зваляюць атрыбутаваць кілішак як выраб урэцка-налібоцкі 1-й палавіны XIX ст.
Некалькі вырабаў урэцкай і налібоцкай мануфактур гэтага перыяду ўдалося адшукаць у дамах жыхароў Беларусі. Выклікаюць цікавасць два кілішкі (рыс. 34, публікуецца ўпершыню) з празрыстага бясколернага шкла з дробнымі паветранымі пузыркамі ў сценках. Дэкаратыўнае рашэнне сценак і донцаў такое ж, як у вядомых урэцка-налібоцкіх бакалах XVIII ст. з трайнымі выпуклымі абручамі вакол донцаў 53. Гэта даніна вынаходству менавіта беларускіх гутнікаў XVIII ст., таму што падобнай формы і дэкору бакалы і кілішкі ў вя-
домых цэнтрах Заходняй Еўропы і Расіі не вырабляліся.
Адначасова выяўлены вялікі кухаль (рыс. 35) з алавянай накрыўкай; форму мае ўсечанага конуса, шкло бясколернае; на ім выгравіраваны папулярны для беларускага шкла сюжэт — алень ля балота ў лясной пушчы. Сюжэт гэты часта ўпамінаецца ў інвентарах Урэчча і Налібок 54. Кухлі вырабляліся тут і ў XIX ст. Але спецыяльны цэх па вырабу металічных аздоб для посуду, люстраў, люстэркаў, куфэркаў
53 Яніцкая М. М. Беларускае мастацкае шкло..., рыс. 30—32.
54 Buczkowski К. Dawne szkla..., s. 172.
для кварт, кандэлябраў і жырандолей меўся толькі пры Урэцкай мануфактуры, што дае падставу лічыць гэты кухаль урэцкім.
3 інвентароў Урэчча і ГІалібок відаць, што ў XIX ст. там выраблялі чашкі і сподкі, талеркі, сальніцы, маслёнкі, чарнільніцы і г. д.55
Сярод атрыбутаваных урэцка-налібоцкіх вырабаў гэтага асартыменту ў Кракаўскім Нацыянальным музеі ёсць толькі чашка і сподак XIX ст. (рыс. 37, публікуецца ўпершыню). 3 улікам новага стылю ў мастацтве XIX ст. яны дэкарыраваны выключна шліфоўкай буйнымі рэльефнымі ромбамі («у значэнні ў брыльянт»), унутры якіх размешчана шліфаваная алмазнай гранню чатырохканцовая зорка. На паверхні чашкі і на сценках сподка размешчана па два рады такіх буйных ромбаў. Дно сподка ўпрыгожана шматпялёсткавай шліфаванай разеткай. Гэтыя віды шліфоўкі былі характэрны для Урэцкай мануфактуры 56. Вышэй упаміналіся кілішкі з падобным дэкорам.
Рыс. 37. Чашка і сподак. Урэчча — Налібокі. 1-я пал. XIX ст. Кракаў, НМ, № ХІІІ/2355, вышыня чашкі 6,3 см, дыяметр сподка 14,3 см. Публікуецца упершыню
Рыс. 38. Фрагмент сервіза. Урэчча — Налібокі. 1-я пал. XIX ст. Варшава, НМ, шклянка і кілішак
У Варшаўскім Нацыянальным музеі захоўваюцца шклянка і кілішак (рыс. 38), аздобленыя гравіраваным арнаментам «ламбрыкены» ў спалучэнні са шлячком «з оўсікаў», атрыбутаваныя як «шкло польскае», без удакладнення мануфактуры, на якой яны былі зроблены. Але яны маюць характэрны для вырабаў урэцка-налібоцкіх мануфактур гравіраваны дэкор, шліфаваныя дэкаратыўныя элементы — шлячок з вертыкальных авалаў вакол донцаў шклянкі і чашы кілішка, плоскую «денежку», якая падтрымлівае чашу на круглай прафіляванай стапе кілішка, размешчанай на плоскім квадратным пастаменце. Цыліндрычная форма шклянкі і эліпсападобная форма чашы ў кілішка адпавядаюць формам вырабаў гэтых мануфактур. Па прыве-
Е5 ЦДГА БССР, ф. 694, воп 2, спр. 9028, с. 7; AGAD, Dz. XIX, U, 1/3, р. 13.
56 Buczkowski К. Dawne szkla..., s. 56, 141.
дзеных прыкметах шклянка і кілішак аднесены намі да ўрэцка-налібоцкіх вырабаў XIX ст.
У Варшаўскім Нацыянальным музеі маюцца атрыбутаваныя ўрэцканалібоцкія бакал і кілішак № 18473, якія датуюцца канцом XVIII ст. Кілішак мае лейкападобную форму чашы, што плаўна пераходзіць у суцэльную літую ножку, і круглую стапу. Бакал жа па сваёй архітэктоніцы нагадвае ўрэцка-налібоцкія флеты, аднак ножка яго прапар-
Рыс. 39. Бакал. Урэчча—Налібокі. 1-я пал.
XIX ст. Кракаў, НМ, № IV-Sz-1696. Публікуецца ўпершыню
Рыс. 40. Шклянка. Урэчча — Налібокі. 1-я пал. XIX ст. Кракаў, НМ, № IV-Sz-1652, вышыня 9,5 см, дыяметр вусця 7,6 см. Публікуецца ўпершышо
цыянальна крыху вышэйшая, чым у флетаў. Чаша таксама лейкападобная, ножка прафіляваная на два аб’ёмы, складаецца з «яблыка» і балясіны, стапа круглая.
Па падабенству з гэтымі атрыбутаванымі бакалам і кілішкам мы лічым магчымым атрыбутаваць як урэцка-налібоцкі выраб бакал № 18416 MNW, які захоўваецца ў Варшаве (рыс. 41, публікуецца ўпершыню). Ён мае такую ж лейкападобную форму чашы, шліфаваны аваламі шлячок вакол донца і шліфаваную «ў ромбы» ножку, што было характэрна для вырабаў і XIX ст. Цалкам адпавядае гравіраваным дэкорам Урэчча і Налібок XIX ст. і арнаментальны шлячок «з оўсікаў» вакол вусця бакала і звісаючыя са шлячка гірлянды з шліфаваных бліскучых кругоў і гравіраваных шасціканцовых зорачак. Месцы «прымацавання» гірлянд да шлячка нібы перахвачаны доўгімі шнурамі з кутасікамі на канцах. Вышыня бакала 25,3 см.
Пры параўнанні. прапорцый і форм кілішка № IV-Sz-801, упрыго-
Рыс. 41. Фрагмент сервіза. Урэчча — Налібокі. 1790—1820. Варшава, НМ, бутэлькаграфін № 18780, вышыня 24,5; бакал № 18416, вышыня 24,3; кілішак № 18417, вышыня 14 см
жанага арнаментам «ламбрэкенаў» і атрыбутаванага ў Кракаўскім Нацыянальным музеі як «шкло ўрэцка-налібоцкае, XVIII ст.», з кілішкам з Варшаўскага Нацыянальнага музея № 18417 MNW (рыс. 41), паходжанне якога не высветлена, адзначаецца адпаведнасць не толькі форм і дэкораў чаш, стоп і ножак, але і памераў. Вышыня кракаўскага кілішка 14,4 см, дыяметр вусця 8,8 см, вышыня варшаўскага 14 см, дыяметр вусця 8,2 см. Адхіленні ў некалькі міліметраў пры свабодным выдзіманні чашы і заробцы вусця-— рэч натуральная нават для ідэнтычных вырабаў аднаго гутніка. У гэтых кілішках маецца розніца толькі ў гравіраваных кампазіцыях, якія маглі вар’іравацца нават на адных і тых жа формах вырабаў. На варшаўскім кілішку мы бачым шлячок «з оўсікаў» па вусцю, гірлянды з ■бліскучых шліфаваных кругоў і гра-
віраваных зорачак, арнамент «кутасоў», ужо сустракаемы на іншых вырабах. Такія форма, дэкор і прапорцыі дазваляюць лічыць і варшаўскі кілішак № 18417 урэцка-налібоцкім вырабам канца XVIII — пачатку XIX ст.
Згодна з архіўнымі данымі Урэцкай і Налібоцкай мануфактур, там у XVIII ст.57 выраблялася шмат рэчаў у якасці падарункаў і па заказах для царскага двара, калі мануфактуры былі ў складзе Рэчы Паспалітай. Яшчэ больш заказаў выраблялі для сталічных і ўвогуле расійскіх пакупнікоў у XIX ст., калі гэтыя мануфактуры развіваліся ў складзе Расіі і ўладальнікамі былі прыбліжаныя да цара князі Вітгенштэйны. Шмат рэчаў выраблялі з гербамі і манаграмамі рускіх і ўкраінскіх вяльмож, графаў, памешчыкаў, вайскоўцаў. Вырабы гэтыя можна знайсці ў музеях РСФСР і УССР. Так, у Дзяржаўным Гістарычным музеі намі выяўлен шэраг урэцка-налібоцкіх вырабаў, якія мелі агульную атрыбуцыю «Расія» або «Польшча».
Сярод іх тры крышталёвыя (два бакалы і кухаль) былі атрыбутаваны як вытворчасць Польшчы XIX ст., а два (кухаль і бакал) — як вытворчасць невядомых прадпрыемстваў. Усе вырабы аб’ядноўвае ледзь фіялетавае адценне бясколернага шкла, у іх адзінае мастацкае рашэнне ў стылі бідэрмеер, і ўсе яны паступілі з былога музея П. I. Шчукіна. Перш за ўсё ўвагу прыцягнулі на бакалах, атрыбутаваных «Польшча, XIX ст.», над-
57 Buczkowski К. Dawne szkla..., s. 61, 96, 122.
піс лацінкай і два геральдычныя шчыты з выявамі гербаў Польшчы і герба Вялікага княства Літоўскага (рыс. 42, 43, публікуецца ўпершыню). Шчыты размешчаны з аднаго боку бакалаў, адзін побач з другім. Над шчытамі замест каралеўскай кароны (а яна ў XVIII ст. размяшчалася над гербамі Польшчы і Літвы) дадзена ў промнях сонца распаўсюджаная ў рэлігійным мастацтве Беларусі (каталіцкае і уніяцкае веравызнанне) выява «ўсебачнага вока», акаймаваная трохвугольнікам 53. На бакалах выгравіраваны дэвіз і эмблема нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863 г., якое ахапіла Беларусь, Літву і Польшчу 5Э. Пад геральдыч-
Рыс. 42. Бакал. Урэчча— Налібокі. 30—60-я гады XIX ст. Масква, ДГМ, № 8529іц/475 ст, вышыня 14.5 см. Публікуецца ўпершыню
Рыс. 43. Бакал. Урэччп— Нанібокі. 30—60-я гады XIX ст. Масква, ДГМ, № 1214іцІ451 cm, вышыня 13,5 см. Публікуецца ўпершыню
нымі шчытамі размешчан якар, абапал шчыта выгравіраваны лаўровая і дубовая галінкі. Уся кампазіцыя выгравіравана на невялікім узвышаным над сценкамі чашы медальёне. Бакалы таўстасценныя, масіўныя, выраблены метадам «ціхага» выдзімання, г. зн. пластычныя дэкоры ўжо былі закладзены ў сценках нерухомай формы. Уся архітэктанічная пабудова бакала
58 Жывапіс Беларусі XII—XVIII стагоддзяў.— Мн., 1980, рыс. 87.
59 БелСЭ, т. 8, с. 351. Хтосьці з удзельнікаў паўстання мог заказаць такія бакалы на Урэцкай ці Налібоцкай мануфактурах, якія ў 1863 г. ужо належалі мясцовым купцам (Урэцкая — Г. Ляйбовічу, Налібоцкая —■ I. Асоўскаму).
Рыс. 44. Кухаль. Урэчча — Налібокі. 30— 40-я гады XIX ст. Масква, ДГМ, № 88915іц/ 2830 ст, вышыня 10 см. П ублікуецца ўпершыню
Рыс. 45. Кухаль. Урэчча — Налібокі 30— 40-я гады XIX ст.. Масква. ДГМ, № 88219 mf 606 ст, вышыня 13 см. Публікуецца ўпершыню
№ 8529іц/475ст (рыс. 42) — эліпсападобная форма чашы, донца, якое падтрымлівае гранёная «денежка», масіўная прафіляваная на два аб’ёмы стапа, але не квадратная, a шасцібаковая — збліжае яго з урэцка-налібоцкімі кілішкамі і бакаламі XIX ст. Вышыня 14,5 см, дыяметр вусця 7,3 см адпавядаюць прапорцыям урэцка-налібоцкіх бакалаў і кілішкаў XIX ст. Навізна ў тым, што бакал па вертыкалі дэкарыраван шасцю шырокімі гранямі, якія пераходзяць на «денежку», кароткую ножку і стапу.
Шырокія шліфаваныя грані былі характэрны для заходнееўрапейскага і беларускага шкларобства другой трэці XIX ст.
Другі бакал № 1214Ш,/451ст (рыс. 43) з такой жа кампазіцыяй у медальёне, але без надпісу, мае
цыліндрычную фсрму чашы і другое дэкаратыўнае рашэнне «тыльнага» боку бакала, кароткую ножку без дэкору. Стапа круглая, масіўная, шліфаваная шырокімі жалабкамі, якія дзеляць яе на восем трохвугольнікаў. Вышыня 13,5 см, дыяметр вусця 9 см, стапы — 7,5 см. На «тыльным» боку знаходзяцца выпуклы медальён з выгравіраванымі лацінскімі літарамі S і М, акаймаваны тоўстым рэльефным кальцом, і два выгнутыя сігмападобныя рэльефы абапал медальёна, якія размешчаны па дыяганалі адносна вусця. У ніжняй частцы адной і зверху другой рэльефнай «сігмы» ззяюць дзве круглыя плоскасці, дашліфава'ныя пасля выдзімання. Абодва бакалы аб’ядноўвае адзінства тэхнік выдзімання і дэкарыравання: пластычныя дэкоры, атрыма-