• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст

    Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 143с.
    Мінск 1984
    52.25 МБ
    НА ГЭТЫМ ЭТАПЕ УЗНІК I ЗАВАЯВАУ ВЯДУЧЫЯ ПАЗІЦЫІ СТЫЛЬ МАДЭРН, 3 ЯКОГА ПАЗНЕЙ ВЫЛУЧЫЛІСЯ СТЫЛЯВЫЯ НАПРАМКІ КАНСТРУКТЫВІЗМУ
    I ФУНКЦЫЯНАЛІЗМУ
    СТЯН РЯЗВІЦЦЯ ШКЛЯРОБСТВЯ ІЯГУЛЬНЛЯ ХЯРЯКТЯРЫСТЫКЛ ВЫРЯБЛУ
    У 60-я гады XIX ст. Урэцкая і Налібоцкая мануфактуры спынілі сваю дзейнасць. Аднак шкларобства Беларусі працягвала развівацца, нягледзячы на тое, што ў гэты час не было створана такіх значных прадпрыемстваў па вырабу мастацкіх шкляных рэчаў, якімі ў свой час славіліся вышэй разгледжаныя мануфактуры. Вырасла колькасць шклозаводаў, якія выпускалі масавыя вырабы — графіны, бутлі, бутлікі, бутэлькі, кварты, шклянкі, кілішкі, кухлі, бакалы, лямпавае і аптэчнае шкло, слоікі для саленняў і варэння і г. д. На шасці заводах вырабляліся шкляныя лямпы, таму што ў гэты час на іх быў вялікі попыт. Ліставое аконнае шкло выраблялі на сямі заводах, аптэкарскі і хімічны посуд — на сямі заводах, люстраное шкло — на двух заводах. Крышталёвы посуд выраблялі Целяханскі, усе нёманскія, Старэўскі, Ільянскі, Чарнянскі, Нова-Барысаўскі і Нараўскі шклозаводы. Пералік шклозаводаў і іх асноўны асартымент прыведзены ў дадатку.
    Разам з тым некаторыя заводы выпускалі мастацкі посуд з крышталю, каляровага і бясколернага шкла, захоўваючы ўчасткі па выра-
    бу сталовага, аптэчнага і тарнага посуду з зялёнага неасветленага шкла. Посуд з неасветленага шкла быў танны і больш даступны простаму люду.
    Да ліку такіх прадпрыемстваў адносіліся Ільянская мануфактура, шкло-крышталёвыя заводы ў гг. Чачэрску, Барысаве, г. п. Целяханы і Бярозаўка, вв. Чарняны, Залессе, Старэва, хутарах Устрынь-Боркі і Новая Гута, маёнтку Нараўка.
    Асабліва інтэнсіўны рост шклозаводаў пачаўся з 80-х гадоў, калі вінная дзяржаўная манаполія запатрабавала продажу гарэлкі і віна толькі ў шкляной тары. Узнік вялізны попыт на бутэлькі, і заводчыкам стала яшчэ больш выгадна ўкладваць капіталы ў шкляную прамысловасць.
    У апошняй чвэрці стагоддзя ў Навагрудскім павеце, куды па адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму дзялрнню раней уваходзіла і Налібоцкая мануфактура, узніклі новыя шкляныя прадпрыемствы на аснове выкарыстання паліўнай базы ўсё той жа Налібоцкай пушчы, але ўжо з другога яе боку.
    Мясцовыя памешчыкі пачалі будаваць тут гуты, на базе якіх узнік су-
    Рыс. 53. Бакалы. Беларусь. Апошняя чвэрць XIX ст. Мінск, ДМ БССР. Публікуецца ўпершыню
    часны шклозавод «Нёман». Мастацкія вырабы завода — гэта старонка гісторыі мастацкага шкла Беларусі канца XIX — пачатку XX ст. У сувязі з гэтым гісторыя ўзнікнення і фарміравання шклозавода «Нёман» уяўляе пэўную цікавасць для нашага даследавання.
    У 1875 г. ва ўрочышчы Устронь (цяпер хутар Устрынь-Боркі), у 4 км ад сучаснай чыгуначнай станцыі Бярозаўка, узнікла гута, якую пазней назвалі шклозавод «Нёман-А» (дадатак, п. 111). Па дакументах завода, у 1885 г. гута належала графу Зянону Ленскаму — уладальніку маёнтка і лясных масіваў. Між тым у ЦДГА ЛітССР ёсць звесткі, што ў лістападзе 1883 г. 3. Ленскі прасіў дазволу пабудаваць гуту ва ўрочышчы «Устроўня». Дазволу ён не атрымаў, таму што не прадставіў тэхнічнай дакументацыі. Але супрацоўнікі шклозавода «Нёман», вывучаючы яго гісторыю, прынялі гэту дату за час узнікнення гуты на хутары Устронь. Назву «Устроўня» ўспрынялі як скажоную ад «Устронь» і
    лічаць 1883 год часам заснавання шклозавода «Нёман». На наш погляд, 3. Ленскі прасіў у 1883 г. дазволу будаваць яшчэ адну гуту ва ўрочышчы Устроўня (цяпер в. Астроўна), таму што гута ва ўрочышчы Устронь дзейнічала з 1875 г., аб чым ён паведаміў у Мануфактуркалегію, паелаўшы снраваздачу аб яе дзейнасці за 1885 г. На карысць нашай думкі сведчыць і прашэнне А. Ф. Квіцінскага ад 1896 г. дазволіць пабудаваць гуту ва ўрочышчы Устроўня (дадатак, п. 94).
    3 I мая 1891 г. гуту 3. Ленскага арандавалі шляхціц В. А. Краеўскі і майстар роспісу па шкле Ю. Столе. Яны значна рэканструявалі гуту і пашырылі выраб сталовага крышталёвага посуду. Энергічныя прамыслоўцы ўлічылі попыт на мастацкае шкло і праз тры гады (у 1894 г.) заснавалі ўласны «паравы шклозавод» ва ўрочышчы Маладзіна на арандаванай імі зямлі ў памешчыцы Ганны Смальян і ў 1896 г. назвалі яго «Нёман-Б», а гуту ва ўрочышчы Устронь — «Пёман-А» як узнікшую значна раней. Для свайго часу шклозавод «Нёман-Б» быў добра абсталяваны найноўшымі машынамі і прыстасаваннямі, якія дазвалялі вырабляць мастацкія шкляныя рэчы нават па мадэлях, чарцяжах і эскізах заказчыкаў. У справаздачах завода яны называліся «прадметы раскошы». Але прамыслоўцы В. Краеўскі і Ю. Столе гэтымі прадпрыемствамі не абмежаваліся і ў 1899 г. набылі яшчэ гуту, якая была заснавана ў 1896 г. купцамі ва ўрочышчы Бярозаўка (дадатак, п. 98), і шклозавод у маёнтку Ганцавічы (дадатак, п. 4). Пасля таго як новая гута (ур. Маладзіна) згарэла ў 1914 г., асноўная вытвор-
    часць мастацкіх шкляных вырабаў была сканцэнтравана на гуце ў Бярозаўцы. Такім чынам, Столе і Краеўскі з 1899 г. валодалі 4 шклозаводамі. 3 1908 г. уладальнікам гэтых гут стаў 10. Столе. В. Краеўскі ў 1885 г. заснаваў шклозавод у Барысаве а ў 1899 г. стаў уладальнікам і шклозавода ў пасадзе Нова-Барысаў. Пасля яго смерці, у 1908 г., шклозавод у Нова-Барысаве называўся «Крышталёвая фабрыка т/д Панкевіча і Н (аследні) кі Краеўскага» (дадатак, пп. 168, 169). Такім чынам, у канцы XIX ст. самымі буйнымі шклозаводчыкамі ў Беларусі былі Ю. Столе і В. Краеўскі, якія сканцэнтравалі ў сваіх руках вытворчасць мастацкіх шкляных вырабаў.
    К 1900 г. у Беларусі налічвалася 32 буйныя шкляныя прадпрыемствы. Па аб’ёму шкляных вырабаў і колькасці рабочых шкларобства Беларусі стаяла на трэцім месцы ў Расіі2.
    Менавіта шкларобы складалі перад рэвалюцыяй значную частку
    Рыс. 54 Кілішкі. Беларусь. Апошняя чвэрць XIX ст. Мінск, ДМ БССР. Публікуецца ўпершыню
    Рыс. 55. Бакал і крэманкі. Беларусь. Апошняя чвэрць XIX ст. Публікуецца ўпершыню
    рабочага класа Беларусі. А забастоўкі ў 1905—1907 гг. на шклозаводах «Ноўка», у вв. Целяханы, Старэва, у 1908 г.— у в. Сярковіцы, у 1910 г,— у м. Смалявічы, у 1911 г.— «Нёман-Б», у 1912 г.— «Піна» ў г. Пінску, у 1913 г.— «Труды» ў м. Жэльцы Гарадокскага п., у Нова-Барысаве 3, Барысаве 4 і іншых сведчаць, што ўмовы працы на гэтых прадпрыемствах былі вельмі дрэннымі. He выпадкова пасля Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі (у 1929 г.) драматургам Рыгорам Кобецам на матэрыяле дзейнасці Мінскай гуты была напісана п’еса «Гута» і пастаўлена ў БДТ-1 у маі 1930 г.5, якая адлюстравала станоў-
    1 Жаврнд М. Ф. Белорусское стекло, с. 53; ЦДГА БССР, ф. 311, воп. 1, спр 204, л. 5/10.
    2 Документы н матерналы..., т. 3, с. 56.
    3 Революцнонное двнженне в Белорусснн 1905—1907 гг,—Мн„ 1955, с. 213; Документы п матерналы..., т. 3, с. 421, 454, 457, 676, 688, 689, 704; Борнсовскнй стекольный.— Мн., 1974, с. 8.
    4 Революцнонное двнженііе в Белорусснн.., с. 243.
    5 БелСЭ, т. 6, с. 42.
    Рыс. 56. Жбаночак для вяршкоў. Беларусь. Канец XIX ст. Прыватная калекцыя. Вышыня 14,5 см. Публікуецца ўпершыню
    чыя змены ў развіцці шкляной прамысловасці ў БССР і паляпшэнні ўмоў працы.
    У канцы XIX ст. наглядаецца прыкметнае перамяшчэнне шклозаводаў з паўднёвага ўсходу Беларусі (сучасныя Магілёўская і Гомельская вобласці) у цэнтральныя і паўночныя раёны (сучасныя Мінская, Гродзенская і Віцебская вобласці).
    Самымі буйнымі шклянымі заводамі, па даных на 1910 г., былі «Нёман-А» (454 рабочыя), «Ыёман-Б» (552), Целяханскі (471), шклозаводы «Ноўка» (285) і «Барысаў» (255), Равяціцкі (274), «Труды» (390), Чарнянскі (250 рабочых) 6 і інш., якія мелі паравыя шліфаваль-
    ні і ванныя шклоплавільныя печы, механізаваныя цэхі, дзе складвалася шыхта і механічна драбілася фрыта, з якіх варылі шкло. Паравыя рухавікі, механічныя драбілкі, шаравыя млыны, газавыя генератары пачалі ўстанаўліваць з 80-х гадоў XIX ст.7 У газагенератарных печах можна было выкарыстоўваць адыходы лясной гаспадаркі (сухастой, ламачча, гарбылі, абрэзкі), што садзейнічала стварэнню пры шкляных заводах лесапільных, як, напрыклад, у в. Старэва (цяпер Мінская вобл.).
    Пераход заводаў на новае мінеральнае паліва дазволіў размяшчаць іх не ў глухіх вёсках, што губляліся ў лясах паблізу ад рачулак, а ў гарадах. Так, у канцы апошняй чвэрці XIX ст. узніклі два шклозаводы ў Мінску і Нова-Барысаўскі шкло-крышталёвы завод, якія працавалі на каменным вугалі і нафце.
    Першая спроба механізацыі працэсу фармавання была зроблена яшчэ ў 2-й палавіне XIX ст., калі пачалі выкарыстоўваць розныя пнеўматычныя прыстасаванні, каб замяніць працэс выдзімання сілай лёгкіх гутніка. Але гэтыя прыстасаванні толькі часткова замянілі цяжкую працу шкловыдзімальшчыка, бо паўтаралі той жа ручны працэс і таму не давалі значнага павелічэння прадукцыйнасці працы. У канцы веку павелічэнне прадукцыйнасці працы пры фармаванні дасягалася часткова за кошт укаранення тэхналогіі ручнога прасавання, для чаго шклозаводчыкам прыйшлося змя-
    6 БелСЭ, т. 11, с. 332.
    7 Жаврнд М. Ф. Белорусское стекло, с. 61.
    ніць састаў шкламасы з мэтаіі павышэння вязкасці шкла ў гарачым стане. Але прадукцыйнасць ручных прэсаў была таксама невялікай. Праблема павелічэння прадукцыйнасці працы ў шкларобстве была вырашана ў пачатку XX ст. дзякуючы стварэнню аўтаматычных машын для выдзімання вырабаў са шкла пры дапамозе пары 8.
    Прасаванае шкло і крышталь у канцы XIX ст. сталі першымі ў сучасным разуменні масавымі вырабамі. Прэс у той час імітаваў не толькі ручны характар працы, але і формы і дэкоры вырабаў, якія атрымліваліся пры свабодным ручным фармаванні, шліфаванні і гравіраванні. Часта металічныя прэс-формы ствараліся без уліку магчымасцей новай тэхналогіі. Майстры імкнуліся як можна дакладней перанесці ў формы для прэса ўсе парэзкі і грані ўручную шліфаванага каштоўнага крышталю, які карыстаўся вялікім попытам (рыс. 61, 62). Але гарачая шкламаса пры сутыкненні з металам не давала такой гладкай паверхні, як пасля ручнога шліфавання і паліравання, у выніку памяншалася праламленне святла ў гранях, зніжаўся бляск, грані былі аплыўшымі. Сляды стыкоўкі раскрываемых форм і матрыц нельга было знішчыць. Аднак сабекошт прасаваных вырабаў быў ніжэйшы, а прыбыткі болыпымі. Шклозаводчыкі ўжо маглі знізіць цану на вырабы і тым самым павысіць збыт. Пашырэнне тэхнікі прасавання стымулявала творчую актыўнасць тэх-