Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 143с.
Мінск 1984
Есць яшчэ некалькі вырабаў, не памянёных у публікацыях, але а'трыбутаваных са знакам пытання супрацоўнікамі Кракаўскага Нацыянальнага музея як вырабы
37 Buczkowski К. Downe szkla..., s. 141.
38 Там жа, с. 174.
39 AGAD, Dz. XIX, U, 1/Ш, R., р. 13.
40 Журнал мануфактур н торговлн, 1831, № 9, с. 86.
Рыс. 26. Чара для садавіны. Урэчча. 1800— 1810 гг. Кракаў, НМ, № lV-Sz-1737. Вышыня 11 см. Публікуецца ўпершыню
Урэцкай мануфактуры. Гэта сферычнай формы чара са шкла ружовага адцення з вельмі лаканічным дэкорам, № IV-Sz-1741 (рыс. 27). 3 «фасаднага» боку размешчан класіцыстычнай формы шчыт з выявай герба Радзівілаў «Трубы», a над ім узвышаецца царская карона, якую польскія даследчыкі атрыбутуюць як княжацкую мітру. Але пры параўнанні стылізаваных выяў царскіх карон на фарфоры імператарскага завода ў Пецярбургу з выявай княжацкай мітры відаць, што гэта карона адлюстроўвала дзяржаўную падуладнасць роду Радзівілаў ужо рускаму цару. Карона адначасова з’яўляецца і даціруючым элементам, таму што падобная дэкаратыўная кампазіцыя магла ўзнікнуць толькі пасля далучэння ўсёй тэрыторыі Беларусі да Расіі, г. зн. пасля 1795 г. (трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай). 3 1829 г. мануфактурамі валодаў Л. Вітгеннітэйн 41 — былы ад’ютант рускага цара Аляксандра I. Таму з’яўленне царскай кароны на ўрэцкіх вырабах было заканамерным. Вышыня чары 13 см, дыяметр тулава 17,5, а вусця — 11,2 см. Паступіла яна ў музей з калекцыі У. Русецкага, публі-
куецца ўпершыню. Вусце яе шліфавана паўкругамі, якія нібы паўтараюць форму самой чары.
Са шкла такой якасці і колеру выраблена яшчэ адна чара той жа формы і памераў, але з іншым гравіраваным дэкорам (рыс. 27). На геральдычным шчыце мудрагеліста выгнутай формы размешчан герб «Ліс», увенчаны такой жа царскай каронай. Акрамя таго, абапал геральдычнай кампазіцыі размешчаны дзве стылізаваныя галінкі. Дэкор вусця гэтай чары таксама крыху адрозніваецца: форма шліфаваных паўкругоў падкрэсліваецца хвалістай лініяй, з паглыбленняў якой звісаюць «флеурэткі» (так іх называлі майстры).
Да вытворчасці гэтай жа мануфактуры адносіцца і невысокад міска (рыс. 27) са шкла такога ж ружовага колеру, дэкарыраваная ўверсе такімі ж шліфаванымі паўкругамі, а па перыметру яе сценак выгравіраван матавы шлячок, які з «фасаднага» боку пераходзіць у ме-
41 Россня.— М., 1905, т. IX, с. 527, 528; Powiat Oszmianski.— Petersburg, 1900,
Cz. 4, s. 19. Пасля смерці ў 1813 г. апошняга наследніка нясвіжскага роду Радзівілаў па мужчынскай лініі Дамініка адзіная яго дачка Стэфанія Радзівіл выйшла замуж у 1829 г. за былога ад’ютанта рускага цара Аляксандра I Льва Вітгенштэйна, які пасля яе смерці ў 1832 г. стаў адзіным уладальнікам дзвюх буйнейшых шкляных мануфактур Беларусі. Пазней мануфактуры перайшлі да яго сыноў Пятра ад жонкі Стэфаніі Радзівіл, а потым да Багуслава ад жонкі княгіні Баратынскай, у сярэдзіне XIX ст.—дачцэ Марыі, па мужу Гогэнлоэ. Такім чынам, апошнімі ўладальнікамі мануфактур былі баварскія князі Гогэнлоэ. На працягу XVIII і XIX стст. усе ўладальнікі аддавалі мануфактуры ў арэнду розным прадпрымальнікам.
Рыс. 27. Чары і міска. Урэчча. 1820—1830 гг. Кракаў, НМ, № lV-Sz-1741, № IV-Sz-1743, № IV-Sz-1740. Публікуецца ўпершыню
дальён. На матавым фоне шлячка выдзяляюцца шліфаваныя бліскучыя авалы, якія былі папулярным дэкаратыўным элементам урэцканалібоцкіх шліфоўшчыкаў XVIII— XIX стст. і называліся «ў ямкі». Гэты дэкор на вырабе XIX ст. свайго роду даніна традыцыям XVIII ст. У цэнтры ж медальёна размешчан герб «Равіч» (выява жанчыны, якая сядзіць на ідучым мядзведзі, рукі падняты ўверх і павернуты далонямі да гледача). Вышыня міскі 14,5 см, дыяметр вусця 16 см, дна— 5,5 см. Дно міскі ўпрыгожвае шліфаваная разетка.
Да гэтай жа групы вырабаў з ружовага шкла адносіцца трохграннае наверша (№ IV-Sz-1736) ад кандэлябра (рыс. 29, публікуецца ўпершыню). Такія навершы таксама вырабляліся на гэтых мануфактурах у XVIII—XIX стст.42 Уверсе і ўнізе наверша шліфавана гарызантальнымі палоскамі, якія гравірававы касымі лініямі. На адным баку размешчан гравіраваны медальён з гербам «Равіч» і графскай каронай над ім. Вянчаюць зубцы кароны ззяючыя шліфаваныя кругі. У
XVIII ст. на месцы гэтых кругоў у княжацкіх каронах гравіраваліся стылізаваныя выявы трыліснікаў. Вышыня наверша 19,4 см. Усэ гэтыя вырабы таксама паступілі ў музей як дар У. Русецкага.
Ідэнтычнасць формы ішліфаваных дэкораў (арнаментальны шлячок з «оўсікаў») дна, ножкі і стапы ўрэцкага эліпсападобнага кілішка № 30034 MNW (вышыня 11,8 см, дыяметр вусця 7 см), датаванага XVIII—XIX стст., з Варшаўскага Нацыянальнага музея і кілішка № 18780 MNW (вышыня 14 см, рыс. 25), паходжанне якога ў музеі не вызначана, дазваляе і гэты кілішак залічыць да варшаўскайі калекцыі ўрэцка-налібоцкіх вырабаў.
Вытворчасць вядомых на Беларусі з XIV—XV стст. «флетаў» асаблівага росквіту дасягнула ў XVIII ст. на Урзцкай і Налібоцкай мануфактурах43. КБучкоўскі не
42 ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 2, спр. 9021, с. 9.
43 Яніцкая М. М. Беларускае мастацкае шкло (XVI—XVIII стст.).— Мн., 1977, рыс. 73—78.
Рыс. 28. Флакон. Урэчча. 1800—1810 гг. Кракаў, НМ, № IV-Sz-1622, вышыня 17,5 см, донца 7\7 см. Публікуецца ўпершыню
апублікаваў ні аднаго флета XIX ст., А. Ельскі апублікаваў рысункі трох флетаў (рыс. 4, 6)44, якія па дэкаратыўных рашэннях блізкія да вырабаў XIX ст. Чашы іх цэльналітыя з ножкай. У цэлым формы чаш флетаў не падвергліся зменам. Памянялася тэхналогія іх вырабу ў выніку яе развіцця ва ўсім свеце. Калі раней чаша флета выдзімалася асобна, ножка злучалася ўручную з чашай і адначасова фармавалася шчыпцамі ў гарачым станг, пасля чаго да яе далучалі стапу,
44 Jelski A. Wiadomosc historyczna..., рыс 14, 30.
зробленую асобна, то цяпер працэс вырабу спрасціўся: чашу і ножку выдзімалі адначасова ў форму і потым далучалі да ножкі толькі стапу, вырабленую ўручную. Гэта прывяло да змянення архітэктонікі формы. Зніклі прафіляваныя ножкі, якія былі ўласцівы гэтым сасудам у XVIII ст.: балясінападобныя, а таксама складзеныя з балясіны і «яблыка»; з аднаго «яблыка»; «яблыка» і «денежкн». Працэс змянення ножак у флетаў, бакалаў і кілішкаў пачаўся яшчэ ў канцы XVIII ст. Па сутнасці, ножка ў флетаў XIX ст. як такая адсутнічае. Яна стала звужаным працягам чашы. Бывае какароткая і крыху даўжэйшая. Часам яе абхватваюць шліфаваныя грані ў месцах пераходу ножкі ў дно чашы (рыс. 30).
Да атрыбутаваных А. Ельскім флетаў XIX ст. неабходна далучыць флет з Кракаўскага Нацыянальнаіа музея, № IV-Sz-1691, які сведчыць, што формы стоп флетаў таксама падвергліся стылістычным уплывам XIX ст. Стапа гэтага флета квадратная, як і ў большасці кілішкаў і бакалаў гэтага часу, і прафілявана на два аб’ёмы (болыц шырокі — ніжні, вузейшы — верхні). Ножка пераходзіць у чашу паступова, штр збліжае гэты флет з двума папярэднімі (рыс. 6). Яна шліфавана вузкімі вертыкальна пастаўленымі аваламі, а ў месцы пераходу ножкі ў дно авалы гравіраваны дзвюма гарызантальнымі лініямі. Гравіраваны фрыз чашы ўяўляе сабой гірлянду з ромбікаў з шасціканцовай зорачкай у цэнтры. Вышыня флета 20,4 см, дыяметр вусця 5,1 см.
Разгледжаныя намі формы і дэкоры ўрэцка-налібоцкіх флетаў. дазваляюць зрабіць вывад, што іх ча-
шы былі лейкападобнымі і канічнымі, ножкі — цэльнапрадуўнымі з чашай, стопы — круглымі і квадратнымі. У якасці дэкораў выкарыстоўвалі граненне ножак пры пераходзе да чашы, а таксама арнаментальныя гравіраваныя кампазіцыі па вусцях чаш. Сярод арнаментальных матываў сустракаюцца шлячкі «з оўсікаў», гірлянды «з сухарыкаў». Вышыня флетаў вагалася ад 20 да 25 см, дыяметры вусцяў — ад 5 да 8 см.
Па блізкасці арнаментальных кампазіцый вышэй пералічаных флетаў да некалькіх флетаў з фондаў Музея этнаграфіі і мастацкага промыслу All УССР (г. Львоў) можна вызначыць прыналежнасць апошніх да ўрэцка-налібоцкіх вырабаў.
Флет № 13408 (рыс. 30) мае агульнасць з вышэй названымі ў прапорцыях: вышыня 20 см, дыяметр вусця 6,3 см, квадратная стапа 5,5X5,5 см. Вусце дэкарыравана раслінным арнаментам са стылізаваных галінак, нібы вырастаючых з мудрагеліста выгнутага рога дастатку. Падобны матыў сустракаўся на ўрэцка-налібоцкіх вырабах XVIII ст.45 Ножка і донца флета шліфаваны «ў сценкі», авальна завершаныя ўверсе, што было вельмі характэрна для вырабаў гэтых мануфактур у канцы XVIII — пачатку XIX ст. Улічваючы, што памеры флета, колер і якасць шкла, дэкор і форма супадаюць з урэцка-налібоцкімі вырабамі XIX ст., лічым магчымым атрыбутаваць яго як выраб гэтых мануфактур XIX ст.
У Музеі этнаграфіі і мастацкага промыслу АН УССР звярнуў на сябе ўвагу яшчэ адзін флет №13439, які мае ідэнтычныя з урэц-
Рыс. 29. Наверша кандэлябра. Урэчча. 1820—1830 гг. Кракаў, НМ, № lV-Sz-1736. Публікуецца ўпершыню
ка-налібоцкімі флетамі форму і дэкор «у сухарыкі» (рыс. 31, публікуецца ўпершыню). Лейкападобная чаша паступова пераходзіць у шасцігранную ножку, апошняя ў сваю чаргу пераходзіць у круглую стапу, размешчаную на квадратным подыуме. Вусце чашы апаясвае шырокі арнаментальны шлячок з шліфаваных бліскучых авалаў («кулькі»), a сценкі гравіраваны «сухарыкамі», якія ўпамінаюцца ў інвентарах Урэчча за 1820 г.46 Але ёсць у яго
45 Яніцкая М. М. Беларускае мастацкае шкло..., рыс. 17, 47.
46 Buczkowski К. Dawne szkla..., s. 130.
дэкоры і адрозненні ад пералічаных вышэй урэцка-налібоцкіх флетаў. Акрамя гравіроўкі, шліфоўкі і гранення прыменен роспіс золатам. Ім напісаны шасціканцовыя зорачкі, размешчаныя на бліскучых плоскасцях ромбаў — «сухарыкаў», абведзены контуры граней па донцу, ножцы і стапе, зроблены шлячок па вусцю і напісаны чатыры сямілістковыя галінкі па вуглах квадратнага подыума. Урэцкія інвентары з 1.06.1801 г. па 1.06.1802 г. даюць звесткі, што там карысталіся золатам для роспісу шкляных вырабаў47. Значыць, роспіс золатам у XIX ст. быў уласцівы ўрэцкім вырабам. Прапорцыі данага флета (вмшыня 27 см, дыяметр вусця 7,3 см, стапа 7,5X7,5 см) адпавядаюць прапорцыям урэцка-налібоцкіх флетаў. Такім чынам, ёсць падставы лічыць гэты флет вырабам урэцкай мануфактуры 1-й чвэрці XIX ст.
Флет такіх жа прапорцый знаходзіцца ў Кракаўскім Нацыянальным музеі пад № IV-Sz-1594. Вышыня яго 20,4 см, дыяметр вусця 5,1 см (рыс. 30, публікуецца ўпершыню). Яго вобразная стылістыкі таксама адпавядае ўрэцка-налібоцкім вырабам: лейкападобная чаша плаўна пераходзіць у ножку, шліфаваную «ў сценкі», авальна завершаныя ўверсе; стапа квадратная, прафіляваная на два аб’ёмы. Гравіраваны дэкор вусця чашы — мудрагеліста выгнутыя ўвысь раслінныя лісткі, якія чаргуюцца са стылізаванымі кветкавымі галінкамі. Флет паступіў у музей як дар У. Русецкага. Па ўсіх даных гэты