Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст

Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 143с.
Мінск 1984
52.25 МБ
Асноўную масу прадукцыі шклозаводаў у Барысаве і Бярозаўцы складалі прасаваныя вырабы, якія выпускаліся ў шырокім асартыменце. Формы і дэкоры лепшых прасаваных вырабаў канца XIX—пачатку XX ст. сталі асноўнымі ў мастацкім шкле Заходняй Беларусі 30-х гадоў XX ст. У гэты час на змену мадэрну пачатку веку прыйшлі новыя вельмі рацыянальныя стылістычныя плыні, якія ўзніклі ўнутры мадэрна як вынік яго эвалюцыйнага развіцця,— канструктывізм і функцыяналізм. Яны атрымалі найбольш выразнае тэарэтычнае і практычнае здзяйсненне ў дзейнасці нямецкай школы дызайна пад назвай «Баўхаўз», якая аказала значны ўплыў на развіццё дызайнерскага напрамку ў шкларобстве свету, у тым ліку і Заходняй Беларусі. Праекціроўшчыкі шкла пачалі распрацоўваць узоры масавых вырабаў. Прыгажосць рэчы раскрывалася праз чысціню выражэння ўласцівасцей матэрыялу. Форма падкрэслівала канструкцыю і рабіла функцыю рэчы яснай і чот-
34 ЦДГА БССР, ф. 311, воп. 1, спр, 261, л. 38; Цэннік «Хрустальной фабрнкн «Борнсов».— Мн., 1904.
35 ЦДГА БССР, л. 311, воп. 1, спр. 261, л.
47 а, б.
кай. Функцыяналізм абапіраўся на здзяйсненні заканамернасцей, якія ўласцівы форме, утворанай машынным спосабам. Раней аб прыгажосці меркавалі зыходзячы з антычных ідэалаў, сутнасцю якіх быў чалавек. У час фарміравання функцыяналізму асэнсавалі, што сутнасць тэхнікі, якая ў працэсе сваёй эвалюцыі адышла ад сувязі з чалавечымі адчуваннямі і формамі яго цела, грунтуецца на ўласцівасцях матэрыялаў і канструкцыйных заканамернасцях. Патрабаванні і законы тэхнікі, а таксама новыя матэрыялы (сталь, бетон) праніклі ў будаўніцтва і потым праз архітэктуру занялі вядучае становішча ў мастацкіх рамёствах. Патрабаванні механізаванай шкляной вытворчасці адлюстраваліся ў навізне форм і дэкораў, якія першымі прапанавалі архітэктары — аматары новага напрамку. Невыпадкова, што асновапаложнікам ранняга функцыяналізму быў венскі архітэктар, які праектаваў рэчы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, Ёзаф Хофман. Ен з самага пачатку XX ст. адстойваў як асноватворныя элементарныя геаметрычныя фігуры — трохвугольнік, квадрат, круг. Менавіта ён прывіў на багемскіх гутах цяжкія «вуглавыя» формы і стаў спалучаць геа-
метрычную арнаментацыю з грацыёзным рысункам венскага класіцызму. Вялікі ўклад у развіццё ідэй функцыяналізму ў чэшскім шкле пачатку XX ст. унёс Ян Катэра, які стварыў новыя формы посуду з улікам яго функцыі, спецыфікі шкла як матэрыялу, тэхналогіі, адзінства формы і дэкору. Гэтымі
рысамі адзначапы яго прыбор для пуншу, які быў выкананы ў 1904 г.36 і ўвайшоў у лік сусветнай класікі мастацкага шкла.
Водгукі творчасці Яна Катэры вельмі прыкметны ў вырабах нёманскіх заводаў 1910—1930 гг; (рыс. 77, 78). Асабліва шырока нёманцы выкарыстоўвалі шырокую грань, якой карыстаўся ЯКатэра. У пачатку другога дзесяцігоддзя XX ст. у беларускім шкле побач з рэчамі ў стылі мадэрн пачала прывівацца прастата геаметрычных форм ранняга канструктывізму і функцыяналізму, якія прапаведаў Хофман (рыс. 83).
Неабходна падкрэсліць, што працэс гэты меў дыфузны характар, таму што частка вырабаў у стылі мадэрн яшчэ была ў асартыменце заводаў амаль да 40-х гадоў. Іх выраблялі па старых вельмі трывалых металічных формах (рыс. 63, 64, сл. 1). Уладальнікі шклозаводаў улічвалі слабую цікавасць інертнай часткі насельніцтва да ўсяго новага. Але ўжо з 20-х гадоў асартымент вырабаў нёманскіх гут паступова папаўняўся новымі формамі, што сведчыла аб станоўчых адносінах шклозаводчыка Ю. Столе да новых веянняў у мастацтве шкла — канструктывізму і функцыяналізму, дызайну, які выразна сфарміраваўся як галіна мастацтва намаганнямі нямецкай школы Баўхаўз; вакол яе згрупаваліся дызайнеры многіх краін свету і асабліва Еўропы.
36 Modernes Bohmisches Glas.— Praga, 1963, s. 12.
ШКЛЯРОБСГБЯ ЗЯХОДНЯІІ БЕЛЯРУСІ
(1920-1959 ГГ)
Паколькі буйнейшы ў БССР шклозавод «Нёман», які вырабляе мастацкае шкло, да 1939 г. знаходзіўся ў складзе буржуазнай Польшчы, то мастацкі ўзровень яго прадукцыі вызначалі стылі і плыні, што складваліся ў гэты час у Заходняй Еўропе.
Важную ролю ў прапагандзе ідэй дызайна адыграла арганізаваная Інстытутам Баўхаўз у 1923 г. першая выстаўка вынікаў яго дзейнасці «Мастацтва і тэхніка, новае адзінства», на якой не толькі экспанаваліся работы, выкананыя ў яго майстэрнях, але і чыталіся даклады аб новых праблемах у архітэктуры і будаўніцтве, у мастацкім мадэліраванні, падрабязна асвятляліся прынцыпы выхавання і навучання ў Баўхаўзе. Першыя гады ў творчасці мастакоў Баўхаўза важную ролю адыгрывалі элементы экспрэсіяналізму і фармалізму. К 1925 г. ідэя функцыянальнай формы са сферы прыкладнога мастацтва перанеслася нават у сферу «свабодных мастацтваў», што спрыяла ўзнікненню сінтэзу архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва ў гарадскіх архітэктурных комплексах. Вы-
ступленні майстроў Баўхаўза ў Германіі і за яе рубяжом, распаўсюджванне кніг аб іх поглядах і праграме, выставачная дзейнасць, часопіс школы, які выходзіў з 1926 г., звярнулі ўвагу сусветнай грамадскасці на дзейнасць гэтай прагрэсіўнай школы. Паступова асновы дзейнасці Баўхаўза ўвялі Мастацкая акадэмія ў Вроцлаве, мастацка-рамесныя школы ў Гале, Штэціне, Гамбургу. Ячэйкі вакол людзей, што скончылі школу Баўхаўз, узніклі ў Венгрыі, Галандыі, Швейцарыі, Японіі.
Мастацкая і выхаваўчая дактрыны Баўхаўза атрымалі сусветнае прызнанне, што сведчыла аб распаўсюджванні перадавых ідэй у архітэктуры і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, якія адпавядалі духу і стылю жыцця XX ст. У 20-я гады ў практыцы Баўхаўза складвалася пэўнае стылістычнае адзінства менавіта архітэктуры і дэкаратыўна-прыкладных мастацтваў. Тэарэтыкі Баўхаўза імкнуліся, каб у мастацтве адбывалася ўзаемаўзбагачэнне і арганічны сінтэз усіх мастацкіх і тэхнічных сродкаў.
Сама мастацкая форма разглядалася імі як вынік сінтэзу назукова-
га пазнання, творчага бачання і здольнасці актыўнага фарміравання прадметнага асярс-ддзя. У аснове ўнутранай аднароднасці форм, дасягнутай Баўхаўзам у другой палавіне 20-х гадоў, ляжалі прынцыпы новай эстэтыкі, якая прадугледжвала адзінства функцыянальнага прызначэння і прыгажосці, узнікаючых у выніку стварэння мастаком мэтазгоднай формы Яны імкнуліся аднавіць класічны тэзіс антычнай эстэтыкі, лічыўшай прыгожай тую рэч, што ідэальна адпавядае сваёй функцыі. Класічныя прапорцыі былі галоўнымі мастацка-выразнымі сродкамі дэкаратыўнага мастацтва ранняга функцыяналізму.
Мастацкі рух за эстэтычнае асваенне машыннай тэхнікі і яе форм
пракаціўся па многіх краінах свету і рэхам адгукнуўся ў Заходняй Беларусі. Разглядаючы Каталог шкляных гут Ю. Столе «Niemen», які быў выдадзен у 1939 г., мы бачым прасаваныя шкляныя вырабы для сервіроўкі стала — кабарэты, латкі і сырніцы — чоткіх прамавугольных форм (рыс. 75, 76), новага стылістычнага рашэння прасаваныя лыжкі і відэльцы, вырабленыя ў поўнай адпаведнасці з ідэямі школы Баўхаўз. Мэтазгоднасць формы, функцыя рэчы і тэхналогія прасавання, а таксама прыхільнасць функцыяналістаў да прамалінейных геаметрычных форм вызначалі і яе мастацкае рашэнне — плоскія падоўжаныя ці кароткія формы многіх кабарэтаў-латкоў з выступаю-
Рыс. 75. Кабарэты, латкі; лыжка, відэлец і падстаўка для іх. Гута «Нёман». 1920 1939 гг. Музей шклозавода «Нёман».
Рыс. 76. Кабарэт. Гута «Нёман». 1920— 1939 гг. Музей шклозавода «Нёман». Публікуецца ўпершыню
чымі па тарцовых баках плоскімі прамавугольнымі ручкамі, за якія іх вельмі зручна браць, паднімаць і пераносіць. Праектуючы гэты посуд, мастакі карысталіся толькі простымі чоткімі лініямі ў адпаведнасці з эстэтычнай канцэпцыяй школы Баўхаўз. Латкі і кабарэты замянілі традыцыйныя блюды і талеркі і прызначаліся для розных салатаў, смажанага мяса з разнастайнымі гарнірамі. Пры гэтым на кабарэтах і латках прадугледжвалася некалькі перагародак, якія аддзялялі мяса і розныя гарніры адзін ад другога. Рытмічна размешчаныя перагародкі, як і ручкі, акрамя таго што маюць функцыянальнае прызначэнне, з’яўляюцца адначасова і дэкорам. Посуд гэты арыгінальны па канструкцыі, форме і функцыі. ён створан упершыню ў сусветнай практыцы (формы посуду былі стабільна традыцыйнымі на працягу некалькіх тысячагоддзяў) і з’яўляецца дзецішчам XX ст. У гэтых рэчах вабіць бездакорнасць прапорцый, чысціня ліній.
Да вырабаў ранняга функцыяналізму, формы і дэкоры якіх узніклі ў беларускім шкле пад уплывам творчасці чэшскага мастака Яна Катэры і венскага мастака-архітэктара Езафа Хофмана, адносяцца прасаваныя і выдзіманыя дэкарыраваныя шырокімі неарнаментаванымі гранямі бакалы (рыс. 78, а), туалетныя флаконы (рыс. 78, б), туалетныя прыборы (рыс. 93, сл. 3), лікёрныя прыборы (рыс. 78, г), судкі для спецый, вазы для кветак (рыс. 78, в). Яны вылучаюцца высокай прафесійнай культурай простых геаметрычных форм конуса, цыліндра, шара, пад* крэсленых толькі вертыкальнымі рытмамі плоскасцей шырокіх граней. Менавіта грані — адзіны дэ-
Рыс. 77. Ваза. Гута «Нёман». 1910—1939 гг. Музей шклозавода «Нёман». Публікуецца ўпершыню
Рыс. 78. Вырабы гуты «Нёман», дэкарыраваныя шырокай гранню: a — кілішак; б — парфюмерныя флаконы; в — вазы; г — прыборы для лікёру і каньяку. 1910—1939 гг. Рысункі з каталога
кор, які арганічна звязаны з формай. Суразмерныя па маштабу з сасудамі шырокія грані з’яўляюцца арыгінальным з-за сваёй класічнай прастаты і вельмі вытанчаным дэкорам.
Шырокія трохвугольныя, квадратныя і рамбічныя грані, закладзеныя ў формах, удала падкрэслівалі кубістычныя формы туалетных і аптэчных флаконаў, латкоў, пудраніц, ваз (сл. 3, 9).
Разам з тым некаторыя беларускія вырабы часоў ранняга функцыяналізму мелі вуглаватыя, прамалінейныя і грувасткія формы (рыс. 80, a—е).
У сувязі з тым што ў 1910— 1930 гг. увогуле ў дэкаратыўнапрыкладным мастацтве Заходняй Еўропы і ў прыватнасці ў мастацкім шкле пачалі праектаваць выра-
Рыс. 79. Жардзіньера. Гута «Нёман». 1930— 1939 гг. Вышыня 23 см, дыяметр вусця 25,8, паддона—17,4 см. Музей шклозавода «Нёман»
Рыс. 80. Прасаваныя вырабы гуты «Нёман»: а і б — жардзіньеры; в і г — вазы; д — цукарніца. Рысункі з каталога
Рыс. 81. Ваза. Гўта «Нёман». 1930—1939 гг. Музей шклозавода «Нёман»
бы архітэктары Е. Хофман, Ян Катэра ў Празе, Алоіз Метэлак у Жалезным Бродзе, у мастацкім шкле 20—30-х гадоў пачалі з’яўляцца рысы канструктывізму і кубізму. Формы вырабаў значна ўскладніліся, яны складаліся з некалькіх аб’ёмаў, якія прасаваліся асобна і потым манціраваліся ў адзіную рэч. Многія вырабы сталі нават шмат’яруснымі (рыс. 79, 80, а, 83, ж). Асабліва выразна рысы гэтых стылявых напрамкаў праявіліся ў твор-