• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст

    Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 143с.
    Мінск 1984
    52.25 МБ
    часці А. Метэлака, які ў 1924 г. стаў на чале першай чэшскай шклотэхнічнай школы ў Жалезным Бродзе37. Згодна з мастацкай праграмай школы, там вывучаліся і прапагандаваліся ў новых узорах тэхналагічныя і мастацка-творчыя ўласцівасці бясколернага і каляровага шкла, якое прасавалі, адлівалі, выдзімалі, шліфавалі, гравіравалі, распісвалі, дэкарыравалі траўленнем і гутным спосабам, з яго выраблялі дэкаратыўную пластыку і ювелірныя вырабы.
    Верагодна, што выхаванцы гэтай школы нейкі час працавалі на нёманскіх гутах Ю. Столе. Гэта думка ўзнікае пасля аналізу шэрагу нёманскіх вырабаў 20—30-х гадоў, якія формамі, дэкорамі, агульнай стылістыкай набліжаюцца да твораў А. Метэлака (рыс. 81, 83). Пэўную ролю ва ўзаемаўплывах
    3' Glass Review. 1977, № 8, s. 13.
    Рыс. 82. Масленіца. Гута «Нёман». 1930— 1939 гг. Прыватная калекцыя. Публікуецца ўпершыню
    Рыс. 1. Вазы «кветнікі». Гута «Нёман». 1910—1939 гг. Музей шклозавода «Нёман»
    Рыс. 2. Жардзіньера і фрагмент прыбора для лікёру. 1920—1939 гг. Музей шклозавода «Нёман»
    Рыс. 3. Туа.іетны прыбор. Гута «Нёман*. 1920—1939 гг. Музей шклозавсда «Нёман»
    Рыс. 4. Ваза. Шклозавод «Барысаў». 1900—1910 гг. ДМ БССР
    Рыс. 5. Посуд для дэсерту і салатнік. Гута «Нёман». 1920—1939 гг. Прыватная калекцыя. Публікуецца ўпершыню
    Рыс. 6. Вазы. Гута «Нёманх. 1910—1939 гг. Музей шклозавода «Нёман»
    Рыс. 7. Графін для лікёру. Шклозавод «Барысау». 1900—1917 гг. ДМ БССР
    Рыс. 8. Вырабы Гомельскай крышталёвай фабрыкі. 1800—1860 гг. Гомельскі абласны краязнаўчы музей. Публікуецца ўпершыню
    Рыс. 9. Ваза і бакал. Гута «Нёман». 1910—1939 гг. ДМ БССР. Публікуецца ўпершыніо
    Рыс. 10. Ваза. Гута «Нёман». 1910—1939 гг. ДМ БССР
    Рыс. 11. Фрагменты посуду з каляровага шкла. В. Новая Гута (хутар Маладзіна). 1894—1914 гг. Прыватная калекцыя. Публікуецца ўпершыню
    гэтага часу адыграла і міжнародная Парыжская выстаўка (1925).
    Рысы канструктывізму праяўляюцца ў складанай, можна сказаць, архітэктурнай пабудове нёманскіх ваз для кветак, што ўзвышаюцца на трохступеньчатым квадратным у плане пастаменце (рыс. 80, б), a таксама ваз-жардзіньер, якія складаюцца з розных аб’ёмаў, вырабленых асобна (прасаваных, літых ці выдзіманых) і потым зманціраваных адзін з другім (рыс. 79, 80, а, 83, ж). Складаную архітэктанічную пабудову мелі таксама жардзіньеры (сасуды для кветак з кароткімі сцяблінкамі, узніклі пад уплывам стылю бідэрмеер), якія ўстанаўліваліся звычайна на трох пілонападобных ножках (рыс. 79). Іх чашы канічныя, нізкія, шырока раскрытыя. Сустракаюцца жардзіньеры, устаноўленыя на пяці пілонападобных ножках, якія ў сваю чаргу размяшчаюцца на высокім паддоне канічнай формы. Дэкор чашы жардзіньеры будуецца нібы з канструк-
    Рыс. 83. Прасавакыя вырабы гуты «Нёман»: а і в — попельніцы; б — жардзіньера; г, д, е — вазы; ж — чаша жардзіньеры. 1930 — 1940 гг. Рысункі з каталога
    Рыс. 84. Масленіцы. Гута «Нёман». 1930—1939 гг. Музей шклозавода «Нёман». Публікуецца ўпершыню
    Рыс. 85. Фрагмент сервіза. Гута «Нёман». 1930—1939 гг. Музей шклозавода «Нёман». Публікуецца ўпершыню
    тыўных прамавугольных і трапецападобных элементаў (фактычна гэта рэльефныя размешчаныя па дыяганалі палосы, якія ствараюць зубчасты край па вусцю). Акрамя таго, з двух бакоў чаш прымацаваны арыгінальнай канструкцыі ручкі -— у выглядзе дзвюх выгнутых палосак шкла, якія звужаюцца ў месцах злучэння са сценкамі чашы.
    Складаная канструктыўная пабудова формы, кубістычнае дэкаратыўнае рашэнне сведчаць, што падобная ваза магла быць створана на стыку аджываючага свой век мадэрна (грацыёзнасць прапорцый і прэтэнцыёзнасць формы) і ўзнікаючага канструктывізму (ускладненасць канструктыўнай пабудовы рэчы) і кубізму (расчлянёнасць так характэрнай для шкла адзінай плоскасці чашы, паддона і ручак на геаметрычныя формы прамавугольніка і трапецыі, якія прыменены ў дэкоры).
    Падобныя вырабы, з аднаго боку, уражваюць велічнай манумен-
    тальнасцю, з другога — тэхнічнай дасканаласцю выканання складаных канструкцый і дэкораў, а ўвогуле падобнае рашэнне здаецца не ўласцівым шклу як матэрыялу. Геаметрызм форм, канструкцый і дэкораў надаў сухаватасць і адначасова яркую, незабыўную выразнасць гэтым творам са шкла. Жардзіньера ў такім рашэнні і выкананні ўспрымаецца як скульптура, а не ваза для кветак. Як бачым, нёманскія вырабы гэтага часу, як і чэшскія, адзначаны небывалай у сусветнай гісторыі шкларобства арыгінальнасцю і свежасцю форм і дэкораў.
    Мяркуючы і па іншых вырабах такога стылю, у творчасці іх стваральнікаў адчуваюцца тэндэнцыі надаць манументальную значнасць бытавым рэчам са шкла — вазам для пячэння, вазам для кветак, жардзіньерам, цукерачніцам. MacTaxi нібы сцвярджалі за бытавымі рэчамі права быць творамі мастацтва. Усе гэтыя вырабы ўстанаўлі-
    валіся на разнастайныя паддоны — круглыя і плоскія, высокія канічныя, плоскія рамбічныя і дванаццацігранныя, у выглядзе чатырох кранштэйнаў, у выглядзе трох круглых кароткіх ножак і г. д.
    У 20-я гады на нёманскіх гутах былі дасягнуты вялікія поспехі ў распрацоўцы дэкораў рэчаў з бясколернага і каляровага шкла, якія вырабляліся прасаваннем і ціхім выдзіманнем. Гэтыя рэчы і метады іх вырабу не страцілі актуальнасці і ў нашы дні, калі ўзнікла неабходнасць расшырэння аб’ёмаў вытворчасці мастацкіх шкляных вырабаў. Іх дэкоры і формы і сёння глядзяцца як сучасныя. Размова ідзе аб распрацоўцы і прымяненні разнастайных фактур прасаванага шкла — матавых (рыфленых, рэльефных) і бліскучых — у адным вырабе (рыс. 80, г, 83, б, е, 84, 87, 88, 94). Такія дэкоры адпавядаюць і ўласцівасцям ціхавыдзіманых вырабаў (рыс. 89, 92).
    Рыфленыя паверхні прасаваных вырабаў пакрываліся дробнымі і буйнымі пухіркамі. Звычайна рыф-
    Рыс. 86. Прыбор для крушону (фрагх.ент). Гута «Нёман». 1930—1939 гг. Музей старажытнабеларускай культуры /МЭФ All БССР. Вышыня крушонніцы з накрыўкай 39,6 см, дыяметр вусця 21,3 см
    леныя плоскасці перамяжаліся з бліскучымі вертыкальна або радыяльна размешчанымі палосамі (рыс. 84, 85, 87), кругамі і сігмападобны-
    Рыс. 87. Фрагмент прыбора для салаты. Гута «Нёман».	1930—1939 гг.
    Музей шклозавода «Нёман». Публікуецца упершыню
    Рыс. 88. Фрагмент прыбора для салаты. Гута сНёман». 1930—1939 гг. Музей шкло^ завода «Нёман». Публікуецца ўпершыню
    Рыс. 89. Фрагмент прыбора для лікёру. Гута «Нёман». 1930—1939 гг. Музей старажытнабеларускай культуры ІМЭФ АН БССР
    мі завіткамі (рыс. 94). На стыку рыфленых і гладкіх палос размяшчалі які-небудзь рэльефны элемент, напрыклад стылізаваны лісток, які аб’ядноўваў кантрастныя па фактуры і рельефу дэкоры. Неабходна падкрэсліць, што бліскучыя палоскі заўсёды выступалі ў такіх формах рэльефна на вышыню не менш 1 см, а рыфленыя матавыя палоскі заўсёды размяшчаліся контррэльефна, чым дасягалася мноства святлоценявых эфектаў (рыс. 88, 89, 95), якія надавалі рэчы выразную дэкаратыўнасць.
    Найбольш удалым прыкладам спалучэння рыфленых і гладкіх фактур у прасаваным шкле з’яўляецца прыбор для крушону, выраблены са шкла колеру «разалін» (рыс.86). Буйнамаштабная крушонніца мае форму ўсечанага конуса з высокай канічнай накрыўкай. 3 двух бакоў крушонніца дэкарыравана ўдала вырашанымі формамі ручак, якія маюць выгляд трох валютападобных завіткоў. Такія ж валютападобныя завіткі ўпрыгожваюць вострае канічнае наверша накрыўкі. Рыфленыя і бліскучыя
    Рыс. 90. Падсвечнік. Шклозавод «Барысаў» і гута «Нёман». 1890—1939 гг. Прыватная калекцыя. Публікуецца ўпершыню
    Рыс. 91. Падсвечнік. Гута «Нёман». 1920— 1939 гг. Прыватная калекцыя. Публікуецца ўпершыню
    паверхні ў гэтым вырабе размешчаны трыма ярусамі-паясамі, дзе бліскучыя паверхні ў выглядзе стылізаваных раслінных галінак выступаюць над нейтральнай рыфленай фактурай фону. Манументальных форм і памераў крушонніца, якая ўстаноўлена на масіўным дванаццацігранным паддоне-пастаменце, нагадвае скульптуру. Чашкі паўтардюць форму крушонніцы і яе дэ-
    каратыўныя элементы, але ручкі ў іх размешчаны толькі з аднаго боку. У свой час выраб такіх прасаваных рэчаў адлюстроўваў вялікія магчымасці масавай вытворчасці мастацкіх шкляных вырабаў ва ўмовах механізаванага прадпрыемства. Разглядаемыя рэчы сведчаць аб высокім узроўні тэхнічнага абсталявання нёманскіх гут высакаякаснымі металічнымі формамі і
    Рыс. 92. Флакон для парфюмерыі. Гута «Нёман». 1930—1939 гг. Музей старажытнабеларускай культуры ІМЭФ АН БССР. Публікуецца ўпершыню
    аб належнай кваліфікацыі спецыялістаў, што забяспечвала вялікае тыражыраванне вырабаў добрай якасці.
    Акрамя вышэй пералічаных строга лінейных рыфленых дэкораў, у прасаваным шкле прымяняліся і не так яўна арганізаваныя рыфленыя кампазіцыі, напрыклад дэкор пад назвай «калючка» — па ўсёй паверхні пасудзіны ў шахматным парадку размяшчаліся рэльефныя пухірочкі.
    Частка прасаваных вырабаў дэкарыравалася рознымі па форме і памеру гранямі, скампанаванымі вельмі разнастайна. Але яны ўяўлялі сабой механічнае перанясенне ў прэс ручных прыёмаў дэкарыравання вырабаў граненнем (рыс. 98, 106). Адны дэкоры прэса імітавалі трохграннае шліфаванне (рыс. 100, сл. 5), другія — двухграннае (рыс. 99). Частка вырабаў мела больш складанае дэкаратыўнае рашэнне.
    У якасці рэльефных дэкораў прасаваных вырабаў выкарыстоўвалі іншыя выяўленчыя сродкі: контррэльефныя выявы раслінных галінак; выгнутых па кругу вінаградных лоз з гронкамі, добра скампанаванымі на плоскасці; нацюрмортна пададзенай садавіны; галінак рабіны, чарэшні; стылізаваныя выявы елак (рыс. 84, 88, 95, 96).
    На плоскіх частках попельніц, падносаў, селядзечніц размяшчалі выявы сабак, кацянят, коней, пеўняў, аленяў на фоне лесу, рыб.
    Акрамя таго, было распрацавана шмат рэльефна выступаючых гладкіх дэкораў, г. зн. без узбагачэння фактуры шкла. Яны ўяўлялі сабой разнастайныя канцэнтрычныя салярныя выявы, кропкавыя кампазіцыі, пляцёнкавы арнамент, графічна прапрацаваныя; лускаватыя выявы, якія ў XVIII ст. называлі беларускія майстры «арнамент у карпавую луску»; згрупаваныя ў форме трохвугольнікаў выявы лісцяў, якія ўпрыгожвалі талеркі, жардзіньеры, сподкі, цукерніцы. Упрыгожваўся посуд і арнаментамі —геаметрычным (рыс. 95), раслінным (рыс. 96), часам яны спалучаліся. Асноўным элементам геаметрычных арнаментаў былі рэльефныя кан-