• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст

    Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 143с.
    Мінск 1984
    52.25 МБ
    Вытанчанасцю форм і прапорцый вылучаюцца свабодна выдзіманыя вазы на плоскіх паддонах, якія маюць вальцаваныя паверхні сценак, і цэльнацягнутыя вузкія і высокія вазы з чатырохграннымі і васьміграннымі донцамі (сл. 1). Гэтыя гутныя вазы сведчаць аб незвычайным майстэрстве нёманскіх гутнікаў.
    Дызайнерскае рашэнне форм і дэкораў наглядаецца ў аптэчным по-
    судзе і некалькіх відах сталовага посуду (рыс. 75), а таксама ў туалетных прыборах (рыс. 78, 93, сл. 3). Іх формы ясныя, устойлівыя, кампактныя, практычныя. Яны і сёння ўспрымаюцца як сучасныя вырабы.
    Сярод посуду, прызначанага для піцця, які выраблялі ў вялікай колькасці і разнастайным асартыменце, побач з формамі кілішкаў у стылі класіцызму, мадэрна (рыс. 108, а), функцыяналізму (рыс. 102) і канструктывізму (рыс. 78) нёманскія гуты выраблялі «шампанкі» (рыс. 108, б) у традыцыйных для Беларусі формах канічных шкляніц на ўстойлівых паддонах, а таксама «шампанкі», якія мелі традыцыйныя формы флетаў.
    Рыс. 108. Бакалы: a — для віна: б •— для шампанскага. Гута «Нёман». 1900—1939 гг. Рысункі з каталога
    Рыс. 109. Бакал і кілішкі. Гута «Нёман». 1930—1939 гг. Прыватная калекцыя. Публікуецца ўпершыню
    Сярод гладкасценнага бездэкорнага посуду для піцця ў 30-я гады былі створаны такія формы (рыс. 102, 107, 108), якія па-сапраўднаму ацэнены толькі праз трыццаць год, у 60-я гады.
    Каляровая палітра нёманскага шкла была пастэльных таноў. Тут варылі празрыстае шкло ружовааранжавага колеру пад мясцовымі назвамі («разалін», сл. 6), жаўтавата-бурштынавага («тапаз», сл. 5), бэзава-блакітнага («аметыст»), інтэнсіўна-сіняга («шафір», сл. 2),
    інтзнсіўна-зялёнага («смарагд», сл. 6), чырвонага («рубін», сл. 3). Каляровая гама глушонага шкла таксама ўражвае разнастайнасцю. блакітнае, ружовае, колеру слановай косці, чорнае, чырвонае, аранжавае (сл. 11). Асабліва прываблівыя таўстасценныя, дэкарыраваныя шырокімі гранямі вырабы з тапазнага і смарагдавага шкла (сл. 5, 6, 9).
    У нёманскім шкле 20—30-х гадоў адлюстроўваліся новыя плыні мастацкага шкларобства Заходняй Еўропы гэтага часу (канструкты-
    візм, кубізм, функцыяналізм) і адначасова захоўваліся традыцыі шкларобства канца XIX — пачатку XX ст., калі арганічнымі былі ўплывы ампіру і мадэрна. Увогуле для мастацкага шкла Беларусі канца XIX — пачатку XX ст. характэрна рознастылёвасць. Гэта вырабы і ў стылі ампір (рыс. 79, 86), і ў стылі мадэрн (сл. 1, 6), і канструктывісцкага напрамку (рыс. 77, 78), і функцыяналізму (рыс. 102, 108), і нават заўважаецца чыста дызайнерскае рашэнне ў мастацкай сты-
    лістыцы школы Баўхаўза (рыс. 75).
    У беларускім шкле канца XIX — пачатку XX ст. адлюстраваліся ўсе стылістычныя і мастацкія напрамкі гэтага бурнага і супярэчлівага часу, калі мастацтвам шкла пачалі займацца прафесійныя архітэктары, мастакі і скульптары, а з 20-х гадоў XX ст.— прафесійныя мастакі па шклу.
    Вывучэнне і засваенне гэтай багатай спадчыны ўзбагачае сучаснае мастацкае шкло.
    дадятж
    ПЕРАЛІК I КАРОТКІЯ ГІСТАРЫЧНЫЯ ЗВЕСТКІ АБ МАНУФАКТУРАХ, ГУТАХ, ФАБРЫКАХ I ЗАВОДАХ, ЯКІЯ ДЗЕННІЧАЛІ
    Ў РОЗНЫЯ ГАДЫ XIX I У ГІАЧАТКУ XX СТ. ПА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ. СКЛАДЗЕНЫ НА ПАДСТАВЕ АРХІЎНЫХ КРЫНІЦ I ДРУКАВАНЫХ ПРАЦ ГІСТОРЫКА-ЭКАНАМІЧНАГА ХАРАКТАРУ (УКЛЮЧАНЫ Ў АСНОЎНЫМ ПРАДПРЫЕМСТВЫ, НА ЯКІХ ПРАЦАВАЛА HE МЕНШ 16 РАБОЧЫХ).
    Брэсцкая вобласць
    1.	В. Багуслаўка Маларыцкага р-на. Шклозавод, заснаваны ў 1857 г. У 1885 г. належаў Фердзінанду Багуслававічу Радзівілу, арандаваў шляхціц Вікенцій Фаміч Вількашэўекі. Дзейнічала 2 печы, працавала 49 рабочых, выраблена посуду, лямпавага і аконнага шкла на 82 тыс. руб.— Орлов П. А. н Будагов С. Г. Указатель фабрпк н заводов Европейской Росснн.—• 3-е нзд.— СПб., 1894, с. 349. У 1896 г. належаў В. Ф. Вількашэўскаму, працаваў 31 рабочы, выраблена посуду і лямпавага шкла на 56 іыс. руб.— Перечень фабрнк н заводов.— СПб., 1897, с. 420.
    2.	Бельскі павет (вёска не названа). Шклозавод, упамінаецца ў 1847 г., выраблена шкла на 1573 руб.— Белоруссня в эпоху феодалнзма.— Мн., 1961, т. 3, с. 371.
    3.	В. Бродніца Лунінецкага р-на. Гута, узнікла ў самым пачатку XIX ст. Належала памешчыку Пружанскаму, існавала да 1809 г.— Болбас М. Ф. Развнтне промышленностн в Белорусснн (1795—1861 гг.).— Мн„ 1966, с. 164.
    4.	Г. Ганцавічы. Шклозавод, у 1899 г. належаў В. Краеўскаму і Ю. Столе, з 1921 г. перайшоў у асабістую ўласнасць Ю. Столе і называўся «Завод аконнага і люстранога шкла Акцыянернага таварыства Ю. Столе». Закрыты ў 1924—1926 гг. у час крызісу, ахапіўшага Заходнюю Беларусь.— Наркевпч С. 14. Промышленность Западной Белорусснп в періюд белопольской оккупацпн (1920—1939 гг.).— Мн„ 1965, с. 12.
    5.	В. Дамброўка Брэсцкага р-на. Гута, час узнікнення не высветлены. У 1812 г. належала Краеўскаму.— Ведомость о мануфактурах Росспп за 1812 г. (хрустальностекольные заводы).— СПб., 1814, с. 157.
    6.	В. Ельня Ганцавіцкага р-на. Шклозавод, заснаваны ў 1889 г. У 1897 г. уведзена паравая машына, у 1900 г. працавала 42 рабочыя.— Болбас М. Ф. Промышленность Белоруссіш. 1860—1900.— Мн., 1978, с. 238.
    7.	В. Заполле Пружанскага р-на. Шклозавод, час узнікнення не вызначан, упамінаецца ў 1900 г., выраблена шкла на 90,7 тыс. руб., працавала 157 рабочых.—■ Документы н матерналы по нсторнн Белоруссші (1900—1917 гг.).— Мн., 1953, т. 3, с. 32. Упамінаецца ў 1910—1914 гг.— Жаврнд М. Ф. Белорусское стекло.—Мн., 1969, с. 56.
    8.	В. Малая Плотніца Пінскага р-на. Прыгонная мануфактура, заснавана ў 1842 г. У 1898 г. на ёй працавала 80 рабочых.— Болбас М. Ф. Промышленность Белорусспн, с. 256.
    9.	В. Міхалін Пружанскага р-на (раней маёнтак). Мануфактура, заснавана ў 1824 г. Упамінаецца ў 1845 г.— Болбас М. Ф. Развптне промышленностн в Белоруссіш, с. 240; яго ж. Промышленность Белоруссіш, с. 264. У 1848 г. належала Міхаілу Аляксандравічу Аляксандраву. Дзейнічала 3 печы, працавалі 33 рабочыя, выраблена посуду і аконнага шкла на 7 тыс. руб.—Орлов П. А. п Будагов С. Г. Указатель..., с. 349. У 1879 г. належала Вандаліну Войцэхавічу Пуслоўскаму, называлася заводам, працавала 8 рабочых, выраблена дробнага посуду і ліставога шкла на 5,7 тыс. руб.— Указатель фабрпк н заводов Европейской Россміі с царством Польскнм н Велнкнм княжеством Фпнляндскпм.— СПб., 1881, с. 333. У 1896 г. належаў Чарніхову, працавала 120 рабочых.— Жаврнд М. Ф. Белорусское стекло, с. 55. У 1910 г. належаў
    Чарні.хову, Ратнеру, Граеўскаму, працавала 202 рабочыя, выраблена аптэчнага, хімічнага посуду і іншых вырабаў на 100 тыс. руб.— Документы н матерііалы..., т. 3, с. 61.
    10.	В. Нароўшчына Камянецкага р-на (раней маёнтак Нараўка). Шкло-крышталёвы завод, узнік у 80-я гады XIX, ст. У 1910 г. належаў таварыству «Нараўка», працавала 135 рабочых, выраблена крышталёвага, аптэчнага, хімічнага посуду і лямпавага шкла на 30 тыс. руб/— Документы н матерналы..., т. 3, с. 60. Закрыты ў 1929— 1933 гг.— Жаврнд М. Ф. Белорусское стекло, с. 55, 57.
    11.	В. Паняцічы Пінскага р-на. Мануфактура, час заснавання не высветлены. У 1809 г. працавала 25 майстроў. Упамінаецца ў 1857 г. Закрыта ў 1860 г.— Болбас М. Ф. Развнтне промышленностп в Белорусспн, с. 164, 240.
    12.	В. Паўлаполь (раней Кобрынскага п.), цяпер не існуе. Шклозавод, заснаваны ў 1876 г. У 1887 г. пранавала 44 рабочыя, выраблена шкла на 9 тыс. руб.— Болбас М. Ф. Промышленность Белорусснн, с. 275.
    13.	Г. Пінск. Гута, час узнікнення не высветлены. Упамінаюцца шкларобы-рамеснікі ў 1561, 1783 1 1800 гг.— ГІгнатенко А. П. Ремесленное пропзводство в городах Белорусснн в XVII—XVIII вв.— Мн., 1963, с. 10, 16. У 1910—1919 гг. дзейнічаў шклозавод «Піна», належаў Л. Туроку і Ш. Левіну, вырабляліся слоікі 9 відаў і бутэлькі 5 форм.— ЦДГА БССР, ф. 311, воп. 1, спр. 260. У 1920 г. завод набыла варшаўская фірма «Вітрум». У 1924—1926 гг. належаў сіндыкату ліставога шкла «Верполь». Закрыты ў 1929—1933 гг. Наркевнч С. 14. Промышленность Западной Белорусснн..., с. 5, 13.
    14.	В. Плотніца Столінскага р-на. Мануфактура, час заснавання не высветлены. У 1845 г. выраблена шкла на 4150 руб. Упамінаецца ў 1851 г.— Болбас М. Ф. Развнтне промышленностн в Белорусснн, с. 240. У 1879 г. належала памешчыку Завадскаму, працавала 14 рабочых, выраблена 180 коп посуду, 30 скрынь ліставога шкла і 10 тыс. бутэлек.— Указатель фабрпк н заводов..., с. 333.
    15.	Пінскі павет (вёска не названа). Шклозавод памешчыка Завадскага і кампаніі. Упамінаецца ў 1849 г., выраблена шкла на 2 тыс. руб.— Белорусспя в эпоху феодалнзма, т. 3, с. 376.
    16.	В. Старая Мыш Баранавіцкага р-на (раней маёнтак Мыш). Гута, упамінаецца з 1650 г.— Aleksandrowicz S. Kierunki produkcij rzemieslniczej i przemyslowej w miasteczkach Bialorusi i Litwy (XVI do polowy XVII w.).— Historia (Zeszyty naukowe Uniwiersitetu im. A. Mickiewicza w Poznaniti), 1964, N 6, c. 50. 3 1763 na 1809 г. вядома як мануфактура графа Міхала Масальскага, упамінаецца ў 1780 г. Згарэла ў 1808 г.— Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі..., т. 1, с. 72; Болбас М. Ф. Развнтне промышленностн в Белоруссіш, с. 159.
    17.	Г. п. Целяханы Івацзвіцкага р-на. Шклозавод, заснаваны М. К. Агінскім. Упамінаецца ў 1814 г.— Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі..., т. 1, с. 90.
    18.	Г. п. Целяханы Івацэвіцкага р-на. Шклозавод на вул. Касцельнай. заснаваны на зямлі памешчыка Ф. У. Пуслоўскага ў 1895 г. У 1896 г. устанавілі паравы рухавік у шліфавальным аддзяленні (на 6 станкоў), працавала 146 рабочых, выраблялі посуд і лямпы з крышталёвага і каляровага шкла. У 1899 г. устанавілі ванныя шклоплавільныя печы, у 1911 г. падключылі электраасвятленне. У 1900 г. працавала 300 рабочых. У 1910 г. належаў В. Ф. Пуслоўскаму, працаваў 471 рабочы, выраблена посуду на 156 тыс. руб. Арандавала завод з 1896 г. таварыства «Галоўнае праўленне шкляных і крышталёвых заводаў братоў Чарніховых». Быў узнагароджаны Камітэтам Усерасійскіх сялянска-гаспадарчых выставак Залатым медалём «За трудолюбне п ікжусство».— Жавріід М. Ф. Белорусское стекло, с. 53, 54, 56, 64; ЦДГА БССР, ф. 311, воп. 1, спр. 261. л. 1, 2, 8, 31 -62; ф. 229, воп. 5, спр. 1113. л. 3, 5, 8, 9, 32, 34 об; спр. 2049, л. 7; Документы н матерлалы..., т. 3, с. 61.
    19.	В. Чарняны Маларыцкага р-на. Шклозавод, заснаваны ў 1887 г. У 1888 г. належаў шляхціцу Мікалаю Мікалаевічу Коншыну. Дзейнічала 2 печы, працавала 56 рабочых, выраблялі аконнае шкло і піўныя бутэлькі.— Орлов П. А. н Будагов С. Г. Указатель..., с. 349. У 1892 г.— шкло-крышталёвы завод, належаў акцыянернаму таварыству шклаварных і крышталёвых заводаў «Чарняны», працавала 250 рабочых. Паравая машына ўведзена з 1895 г., лакамабіль—з 1896 г. У 1896 г. належаў Голабаву Міхалу Сямёнавічу, працаваў 71 рабочы, выраблена посуду на 72 тыс. руб. У 1900 г. завод, як і раней, належаў акцыя-