Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 143с.
Мінск 1984
Рыс. 93. Туалетны прыбор. Гута «Нёман». 1930—1939 гг. Музей шклозавода «Нёман». Публікуецца ўпершыню
Рыс. 94. Фрагмент прыбора для салаты. Гута «Нёман». 1930—1939 гг. Прыватная калекцыя. Публікуецца ўпершыню
цэнтрычныя акружнасці на «точечной» паверхні контррэльефу, раслінных — сцябло з кветкамі і лісцямі.
На новую выразную мову прасаванага шкла майстры перанеслі мясцовыя матывы гравіраваных і шліфаваных кампазіцый, заклаўшы ўсе гэтыя дэкоры ў форму. Часцей гэтыя пераасэнсаванні былі плённымі. Аднак у асобных выпадках дэкоры (у іншых тэхніках звычайна працаёмкія) спрачаліся з самой ідэяй тэхналогіі прасаванага шкла, якая патрабавала распрацоўкі ўласных дэкораў. Трэба адзначыць, што беларускія шкларобы стварылі шэраг вельмі ўдалых дэкораў, якія цалкам адпавядалі тэхналогіі прасавання шкла (рыс. 84—86, 88, 89). Падобныя дэкоры ўжо не імітавалі традыцыйнае шліфаванне і гравіроўку. Майстры разумелі, што прэс не можа даваць гладкія бліскучыя паверхні на вялікіх плошчах, і таму асноўная задача зводзілася да распрацоўкі пластычнага і фактурнага ўзбагачэння паверхні прасаваных вырабаў. Нё-
манскія вырабы, што захаваліся ў заводскім музеі і прыватных калекцыях майстроў, сведчаць, што з гэтай задачай нёманскія майстры 20—30-х гадоў добра справіліся.
Рысы кубізму ў дэкаратыўных кампазіцыях прасаваных вырабаў праяўляюцца ў чляненні іх плоска-
Рыс. 95. Блюда. Гута «Нёман». 1920—1939 гг. Прыватная калекцыя. Публікуецца ўпершыню
Рыс. 96. Прасаваныя вырабы гуты «Нёман».
1910—1939 гг. Рысункі з каталога
сцей на трохвугольнікі, ромбы, трапецыі, якія размяшчаліся спіральна або па дыяганалі, што надавала дэкору дынамічнасць, якая стрымлівалася формай.
У нацыянальных традыцыях геаметрычнага арнаменту выканана ваза для кветак, паддон якой у пла-
не меў канфігурацыю рамбічнага ступеньчатага арнаменту, а профілі сценак паўтаралі яе, і ў выніку па абрысу вусця таксама лёгка прачытваўся гэты ж арнамент (рыс. 80, в).
У тэхніцы прасавання выконвалася і дробная пластыка, якую звычайна выкарыстоўвалі ў дэкоры накрывак маслёнак і ручак сальніц. Так, на накрыўках маслёнак утульна сядзелі квактухі і лебедзі, а ў якасці ручак сальніц узвышалася фігура сядзячага мядзведзя. Усе фігуры трактаваліся натуралістычна (рыс. 71).
Неабходна падкрэсліць, што формы многіх прасаваных вырабаў былі вытанчанымі, а прапорцыі дасканалымі (рыс. 86, 89, 91, 92, 98). Дэкор размяшчалі гарманічна і прадумана на плоскасцях і аб’ёмах, заўсёды падкрэсліваючы форму вырабу. Такім чынам, майстры і мастакі, якія распрацоўвалі формы і дэкоры для прасаваных вырабаў, мелі добрую прафесійную падрыхтоўку і былі добра знаёмы са ста-
Рыс. 97. Чашка і сподак. Гута «Нёман». 1910—1939 гг. Музей шклозавода «Нёман». Публікуецца упершыню
Рыс. 98. Цукарніца. Гута «Нёман». 1910— 1939 гг. Музей шклозавода «Нёман». Публікуецца упершыню
Рыс. 99. Цукарніца. Гута «Нёман». 1900— 1939 гг. Прыватная калекцыя. Публікуецца ўпершыню
нам развіцця мастацкага шкла ў многіх краінах Еўропы і Амерыкі.
3 1920 па 1924 г. на гуце «Нёман» мастаком па роспісу шкляных вырабаў працаваў Васнеўскі, потым Міхаіл Ціткоў да 1940 г. Сам уладальнік шклозавода Ю. Столе таксама распрацоўваў узоры роспісу па шкле і рысункі гравіровак. Да гэтага часу ў музеі завода захаваліся вырабы са светлай гравіроўкай выявы вінаграднай гронкі з лісцем, якую старыя рабочыя называюць «столеўская гравіроўка». Пад такой назвай гэты дэкор праходзіў у дакументах і каталогу завода. Вырабам форм для прасаваных рэчаў займаўся з 1921 па 1934 г. чаканшчык Ганс Гергарт, які абучыў гэтаму рамяству мясцовых жыхароў Леаніда Клюкевіча і Казіміра Буяка 38.
38 Па звестках былога чаканшчыка шклозавода «Нёман» Э. Л. Тэрасаніна.
Прэсавая гаспадарка нёманскіх гут была такой дабраякаснай, што прэс-формы 20—30-х гадоў выкарыстоўвалі на шклозаводзе «Нёман» да канца 50-х гадоў (рыс. 64, 79, 81, 86, 96), пакуль на заводзе не з’явіліся ўласныя мастакі, якія пачалі распрацоўваць узоры для выдзіманых вырабаў з накладнога шкла.
Выдзіманыя рэчы вырабляліся рознымі тэхнікамі — гутным фармаваннем, выдзіманнем у рухомыя і нерухомыя формы (ціхае выдзіманне). Асартымент выдзіманых рэчаў быў таксама вельмі разнастайны: сталовы, кухонны і аптэчны посуд, вазы, лямпы, абажуры для лямп і люстраў, туалетныя прыборы і інш. Выдзіманы сталовы посуд — жбаны і жбаночкі для вяршкоў, графіны, сырніцы, масленіцы, цукерніцы, вазы для садавіны, шклянкі, кілішкі, з якіх складаліся сервізы, мелі зграбныя цыліндрычныя ці шарападобныя формы з дасканалымі прапорцыямі. Сярод рэзервуараў лямп пераважалі высокія цыліндрычныя формы, абажуры да іх вырабляліся
Рыс. 100. Блюда. Гута «Нёман». 1910—1939 гг. Прыватная калекцыя. Публікуецца ўпершыню
Рыс. 101. Сувенір. Гута «Нёман». 1900—1939 гг. Музей старажытнабеларускай культуры ІМЭФ АН БССР
паўсферычнай, крыху сплашчонай формы. Туалетныя прыборы мелі формы кроплепадобныя, шарападобныя ці прамавугольныя.
Дэкарыраваліся выдзіманыя вырабы тэхнікамі шліфоўкі, матавай гравіроўкі, вальцаваннем, тэхнікай кракле і роспісам эмалямі.
Тэхнікай шліфоўкі дэкарыраваліся жбаны, прыборы для крушону і лікёру, графіны, падносы, шклянкі, абажуры для люстраў, кілішкі, якія мелі больш сухаватыя формы (рыс. 74) і вырабляліся з бясколернага і накладнога каляровага шкла насычаных колераў (чырвонага, зялёнага, фіялетавага, сіняга, жоўтага, малочнага). Сярод рысункаў шліфовак пераважалі тыя ж, што і ў пачатку XX ст.,—«алівіер», «грант», «Нёман», «Прага» і інш. Але часцей
пачалі ўжываць шырокую грань, якая вызначала зусім новую стылістыку — канструктывісцкага напрамку.
Матавай гравіроўкай пад назвай «столеўская гравіроўка» псраважна аздаблялі сталовы посуд.
Вальцаваннем пад мясцовай назвай дэкораў «валік» і «віццю» ўпрыгожваліся кроплепадобныя і шарападобныя тулавы жбаноў, сценкі кружак, ваз.
Тэхнікай кракле аздабляліся жбанкі, графіны, вазы для кветак.
Самым распаўсюджаным відам дэкору быў роспіс эмалямі (рыс. 73, 74). Роспісам аздаблялі сувеніры і прэс-пап’е (рыс. 101), вазы (рыс. 103), графіны, жбанкі (рыс. 73, 74), шклянкі, кілішкі, бакалы і
Рыс. 102. Кілішак. Гута «Нёман». 1930— 1939 гг. Прыватная калекцыя. Публікуецца ўпершыню
асабліва шмат распісвалася настольных лямп (рыс. 104, 105), якія разам з прасаваным посудам (рыс. 79, 86, 89) экспартаваліся ў многія краіны свету і больш усяго ў Турцыю. Матывы і сюжэты роспісаў засталіся тыя ж, што былі ў канцы XIX ст. Часцей за ўсё сустракаюцца грацыёзна выгнутыя сцяблы з лісцямі, увенчаныя кветкамі буйнога цюльпана, братак, вінаградныя гронкі з лісцямі, галінкі рабіны, вішні, а таксама беларускі пейзаж з бярозкай або групай бярозак на пярэднім плане (рыс. 104, 105).
Асаблівай зграбнасцю вылучаюцца сярод распіснога посуду графіны кроплепадобных і шарападобных форм з элегантнымі лініямі ручак і разнастайнымі паддонамі. Па характару і матывах роспісы графінаў блізкія да роспісаў жбанкоў. Адрозненні назіраюцца ў маштабе роспісаў: у графінах яны больш дробныя.
Рыс. 103. Ваза. Гута «Нёман». 1930—1939 гг. Прыватная калекцыя. Публікуецца ўпершыню
Рыс. 104. Абажуры для лямп. Гута «Нёман». 1890—1939 гг. Рысункі з каталога
Рыс. 105. Рэзервуары настольных лямп. Гута Рысункі з каталога
«Нёман». 1890—1939 гг.
Па матывах роспісы на графінах падзяляюцца на кветкавыя і пейзажныя. Сярод кветкавых роспісаў сустрэты макі, рамонкі, дробныя суквецці зонцікавых раслін, галінкі з чарэшнямі, галінкі з яблыкамі і інш. Сярод пейзажных кампазіцый часцей сустракаюцца возера, над якім ляціць качка, грыбы пад бярозай, пірамідальныя таполі, драўляная хата і сцежка, што бачыцца ўдалечыні, вятрак на фоне неба, птушкі на галінках. I амаль усе пейзажы былі з нязменнай бяроз-
кай на пярэднім плане. Сам шклозавод размясціўся ў бярозавым гаі, адкуль узяў назву і рабочы пасёлак — Бярозаўка.
Яшчэ больш разнастайныя матывы роспісаў былі на шкляных абажурах для газавых лямп і на саміх рэзервуарах лямп, якія мелі формы цыліндрычныя, усечанага конуса і трапецападобныя. Усе лямпы ўзвышаліся на розных па формах і канструкцыі масіўных паддонах. Сценкі лямпавых рэзервуараў былі цалкам пакрыты роспісам, які стужкай
Рыс. 106. Ваза. Гута «Нёяан». 1900—1940 ег. Музей старажытнабеларускай культуры ІМЭФ АН БССР. Публікуецца ўпершыню
апаясваў яго, калі роспіс быў пейзажны. Фасадныя кампазіцыі прымяняліся пры кветкавых матывах дэкору, маштаб якога быў суадносна ўзбуйнены. Пісалі ірысы, хрызантэмы, макі, васількі, званочкі, галінкі бэзу, галінкі з клубніцамі.
Пейзажныя кампазіцыі на абажурах і рэзервуарах лямн часткова былі такія ж, як і на посудзе, але
былі і іншыя — хата на фоне яловага лесу; сасна на пярэднім плане і поле ўдалечыні.
Увогуле дэкор на вырабах меў прыкладны характар. Сама рэч служыла нібы «палатном» для майстроў па роспісу шкла. У роспісах адлюстраваліся сімпатыі мастакоў да асобных відаў мясцовых кветак, раслін і дрэў, любоў да роднай прыроды, яе краявідаў, да свайго краю. Характар роспісаў рэалістычны. У большасці выпадкаў ручныя свабодныя роспісы сведчаць аб не-
Рыс. 107. Крэманка. Гута «Нёман». 1930— 1939 гг. Прыватная калекцыя. Публікуецца ўпершыню
звычайным майстэрстве жывапісцаў, прафесійнай кампаноўцы рысункаў на складаных крывалінейных аб’ёмах лямп і іх абажураў. Трактоўка кампазіцый і манера пісьма нагадваюць народны лубок, што сведчыць аб уплыве народнага мастацтва ў дэкорах шкляных вырабаў нават буйных гут.
Уражвае разнастайнасць форм і дэкораў ваз для кветак, якія вырабляліся рознымі спосабамі — прасаваннем (сл. 6), ціхім выдзіманнем у нерухомую форму (рыс. 67), гутным фармаваннем (сл. 1, 4, 10), выдзіманнем у рухомыя формы (рыс. 109).
Найбольшую цікавасць выклікаюць ціхавыдзіманыя вазы з дашліфоўкай шырокіх граней. Яны маюць адточаныя абрысы шарападобных, канічных і біканічных форм, якія арганічна звязаны з лінейнымі рытмамі дэкору, што выяўляюць і падкрэсліваюць формы (рыс. 77, 78, в). Асацыяцыі з урэцка-налібоцкімі бакаламі, аздобленымі ў дне трыма рэльефнымі кольцамі, выклікаюць ціхавыдзіманыя вазы, на якіх часцей за ўсё сустракаюцца розныя па памерах кальцавыя дэкоры. Яны размяшчаліся ў асноўным у ніжняй частцы складаных па канструкцыйных аб’ёмах ваз.