Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст

Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 143с.
Мінск 1984
52.25 МБ
122.	Бабруйскі павет (вёска не названа). Шклозавод, належаў памешчыкам фон Гогерам, упамінаецца ў 1849 г., выраблена шкла на 8 тыс. руб.— Белоруссня в эпоху феодалнзма, т. 3, с. 376.
123.	Бабруйскі павет (паміж вёскамі Хімы Бабруйскага р-на і Шыраеўшчына). Шклозавод, належаў памешчыку Івану Кільчэўскаму, упамінаецца ў 1800 г,-—Белоруссня в эпоху феодалпзма, т. 3, с. 110.
124.	В. Батаева Хоцімскага р-на. Шклозавод, у 1795 г. належаў В. М. Галынскаму,
выраблялі 40% шклянак, 25% крышталёвых кілішкаў, 25—27% бутэлек.— Романовскнй Н. Т. Развнтне мануфактурной промышленностп в Белорусснн..., с. 291, 293. У 1798 г. вырабляў аконнае шкло. У 1800 г. на ім працавала 11 рабочых.— Болбас М. Ф. Развптпе промышленностн в Белорусспп, с. 240. У 1802 г. зноў пачалі вырабляць посуд (кварты, бутэлькі, кілішкі, шклянкі з простага і паўкрышталёвага шкла).— Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі..., т. 1, с. 55, 56. Упамінаецца ў 1860 г.— Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі..., т. 2, с. 149.
125.	Г. Быхаў. Шклозавод, заснаваны ў маёнтку Гута князем Ф. Сапегам у канцы 50-х гадоў XVIII ст., існаваў 5 год. У 1818 г. на зямлі князя М. Сапегі было зноў заснавана шкляное прадпрыемства, называлася «Быхаўская гута», у 1830 г. працавала 17 прыгонных, выраблялі посуд і бутэлькі.— Романовскнй Н. Т. Развнтне мануфактурной промышленностн в Белорусснн..., с. 76; Матэрыялы да гісторыі
мануфактуры Беларусі..., т. 1, с. 146 157 184; т. 2, с. 240.
126.	В. Ветранка Быхаўскага р-на (раней фальварк). Шклозавод, заснаваны ў 1896 г„ працавала 77 рабочых. У 1900 г. вырабілі шкла на 41 тыс. руб,—Болбас М. Ф. Промышленность Белорусснн, с. 220.
127.	В. Віктарына (раней Бабруйскага п., цяпер невядома). Шклозавод памешчыка Міхаіла Прушаноўскага, упамінаецца ў 1800 г.— Белорусспя в эпоху феодалпзма', т. 3, с. 110.
128.	П. Глуша Бабруйскага р-на. Шклозавод, заснаваны ў 1869 г., належаў Грыцэнку. У 1900 г. працавала 32 рабочыя, у гэтым жа годзе ўстанавілі паравую машыну, выраблена шкла на 13 тыс. руб. 3 1924 г. называецца «Камінтэрн», вырабляе бутэлькі — Жавріід М. Ф. Белорусское стекло, с. 55, 77; Болбас М. Ф. Промышленность Белорусснн, с. 227.
129.	В. Гута Быхаўскага р-на. Дробная прыгонная мануфактура. Час заснавання не высветлены. У 1794 г. належала памешчыцы Наталлі Аляксееўне Ялагінай.— Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі..., т. 2, с. XII. Упамінаецца ў 1813 і 1826 гг. У 1846 г. працавала 10 рабочых.— Болбас М. Ф. Развптне промышленностп в Белорусснн, с. 240. У 1879 г. належала памешчыку Казіміру Іванавічу Банькоўскаму, дзейнічала 3 печы, працавала 13 рабочых, выраблена 250 тыс. бутэлек на 3500 руб.— Указатель фабрнк н заводов..., 1881, с. 333.
130.	В. Гута Бялыніцкага р-на (раней мясноваснь Гута Магілёўскага п.). Дробная прыгонная мануфактура, час заснавання не высветлены. У 1859 г. працавала 14 рабочых.— Болбас М. Ф. Развіітпе ппомышленностн в Белорусснн, с. 240. У 1861 г. належала Віктару Калантаю.— ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 1, спр. 476, с. 145.
131.	В. Гута Слаўгарадскага р-на (раней фальварак Гута Чэрыкаўскага п.). Поыгонная мануфактура, заснавана ў 1846 г. У 1861 г. належала Віктару Калантаю, працавала 39 рабочых, выраблена 750 скрынь аконнага шкла на 7500 руб — Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі..., т. 2, с. 149.
132.	В. Дамамерычы Клімавіцкага р-на. Мануфактура Сабанскага, упамінаецца ў 1881 г. У 1890 г. вырабляла аконнае шкло.— Болбас М. Ф. 3 гісторыі фабрык і заводаў.— Помнікі гісторыі і культуры Беларусі, 1978, № 3. У 1895 г. прапавала
142 рабочыя, выраблена шкла на 87 тыс. Руб.— Болбас М. Ф. Промышленность Белорусснн, с. 236. У 1896 г. яе арандаваў Я. М. Магідсон. — Перечень фабрнк н заводов, с. 440.
133.	В. Загоранка Чавускага р-на. Прыгонная мануфактура, час заснавання не высветлены. У 1847 г. выраблена шкла на 3840 руб. У 1850 г. выраблена аконнага шкла на 5500 руб. Упамінаецца ў 1854.— Белоруссня в эпоху феодалнзма, т. 3, с. 367; Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі..., т. 2, с. 23, 82.
134.	В. Зябень Чэрыкаўскага р-на (былы фальварак Зябна). Гута, заснавана ў 1828 г. Вырабляла ліставое шкло.— Болбас 54. Ф. Развнтне промышленностн в Бслорусснн, с. 162; яго ж. Промышленность. Белорусснн, с. 245. У 1859 г. называецца шклозаводам, належаў памешчыцы Мальвіне Солтан, працавала 39 прыгонных, выраблена 750 скрынь ліставога шкла на 7500 руб.— Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі..., т. 2, с. 23. У 1900 г. працаваў 41 рабочы, выраблена шкла на 8 тыс. руб.— Болбас М. Ф. Промышленность Белорусснн, с. 242.
135.	В. Качэрніцы (цяпер не існуе, раней вёска Бабруйскага п.). ГІрыгонная мануфактура памешчыка Ганера, узнікла да 1845 г. У 1859 г. працаваў 31 рабочы, у тым ліку 3 вольнанаёмныя. Дзейнічала 1 печ. У 1861 г. працавала 32 рабочыя, выраблена 500 тыс. скрынь ліставога шкла на 10 тыс. руб,Болбас М. Ф. Развптне промышленностп в Белоруссіш, с. 240; яго ж. Промышленность Белорусснн, с. 249; Романовскнй Н. Т. Развнтне мануфактурной промышленностн в Белорусснн..., с. 306.
136.	Г. Клімавічы. Гута, упамінаецца ў 1796—1800 гг.-—Болбас М. Ф. Развнтне ппомышленностн в Белорусснн. с. 161. Шклофабрыка ўпамінаецца за 1854 г., выраблена да 700 скрынь ліставога шкла, працавала 9 наёмных і 21 прыгонны рабочы.— Белоруссіія в эпоху феодалнзма, т. 3. с. 382.
137.	Г. Клічаў. Шклозавод, упамінаецца ў канцы XIX — пачатку XX ст„ вырабляў аптэкарскі і хімічны посуд. У 1896 г. збулаваны новы завод кіеўскім купцом А. Б. Тылесам і мінскім Л. I. Сліо’бет'ам, належаў графу A. М. Патоцкаму. У 1902 г. адбудавалі завод пасля пажару. У 1907 г. працавала 79 мужчын.— Дскументы н матерна-
Лы..„ т. 3, с. 630; ЦДГА БССР, ф. 299, воп. 5, спр. 1648, л. 3, 8, спр. 733, л. 218.
138.	Г. Крычаў. Гута, упамінаецца з 1760 г., выраблялі крышталь і бясколернае шкло. 3 1799 г. да 1785 г. упамінаецца як мануфактура князя Р. А. Пацёмкіна, якая вырабляла шкло «крышталёвае, цэсарскае і аканічнае».—■ Майер А. Опнсанііе Крпчевского графства нлн бывшего староства.— Могнлевская старпна. Могнлев, 1901, вып. 2, с. 113—115; у 1785 г. Р. А. Пацёмкін черанёс яе ў в. Ушакі Чэрыкаўскага п. і аб’яднаў з мясцовай дробнай мануфактурай, якую здаў у арэнду англійскаму гандлёваму таварыству «Магідсон—Расія».— Романовскнй Н. Т. Развптне мануфактурной промышленностч в Белорусснн..., с. 290. У 1786 г. збывалі шкляныя вырабы ў Крэмянчуг і Херсон,— Мелешко В. 14. Очеркн аграрной чсторнн восточной Белоруссчн (XVII—XVIII вв.),-Мн„ 1975, с. 172. У 1800 г. упамінаецца крышталёвы завод.— Болбас М. Ф. Развчтне промышленностн в Белоруссші, с. 240.
139.	В. Лешчанская Гута Краснапольскага р-на (раней маёнтак Ляшчынка, Ляшэнка). Прыгонная мануфактура, узнікла да 1832 г., упамінаецца ў 1859 г. як мануфактура В. М. Галынскага. Дзейнічала 3 печы, працавала 30 прыгонных, вырабляла ліставое шкло.— Болбас М. Ф. Развнтпе ггромышленностн в Белорусснч, с. 240. У 1861 г. называлася гутай і належала В. М. Галынскаму.— ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 1, спр. 476, с. 189; Романовскпй Н. Т. Развчтне мануфактурной промышленностп в Белорусснн..., с. 305—306. У 1864 г. працавала 87 рабочых, выраблена 2 тыс. скрынь ліставога шкла на 16 тыс. руб.— Болбас М. Ф. Промышленность Белоруссчч, с. 253.
140.	В. Лубянка Клімавіцкага р-на. Прыгонная мануфактура, узнікла ў 1760 г., упамінаецца за 1789 г., належала «ксёндзам канонікам». Упамінаецца ў 1814, 1832, 1860,	1870 гг. як «гута Лубяніцкая»,
У 1814 г. рэгулярным арандатарам быў дваранін Нужванта.— Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі..., т. 1, с. 90, 161. У 1830 г. яе арандаваў Антон Ігнатавіч Тамашэвіч. У 1832 г. працавала 18 рабочых — Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі..., т. 1, с. 242, 246; Романовскчй Н. Т. Развнтпе мануфактурной промышленностп в Белоруссіш..., с. 287, 291; Болбас М. Ф. Развнтне промышленностн в Белоруссчн, с. 161, 240.
141.	В. Львы Быхаўскага п. (цяпер не існуе). Шклозавод, час заснавання не высветлены. У 1898 г. працавала 45 рабочых. У 1900 г. належаў Есьману, працавала 45 рабочых. Закрыты ў 20-я гады XX ст.— Жаврчд М. Ф. Белорусское стекло, с. 55; Болбас М. Ф. Промышленность Белорусспп, с. 255.
142.	В. Людкоў Быхаўскага р-на. Гута, заснавана ў 1855 г. У 1878 г. належала Елізавеце Яраславаўне Сіпайла, працавала 30 рабочых, выраблена 680 450 шт. аптэчнага посуду на 20 тыс. руб.— Орлов П. А. н Будагов С. Г. Указатель..., с. 349. У 1884 г. належала Андрэю Усцінавічу Бабылёву).— Указатель фабрнк н заводов Европейской Росснн..., 1887, нзд. 2, с. 314. У 1890 г. працавала таксама 30 рабочых. У 1899 г. належала Есьману, упамінаецца ў сувязі з забастоўкай, якую праводзілі рабочыя 23 жніўня,—Жаврнд М. Ф. Белорусское стекло, с. 72; Болбас М. Ф. Промышленность Белорусснн, с. 256.
143.	В. Лысаўка Чэрыкаўскага р-на. Гута, упамінаецца ў 1847—1848 гг., выраблена шкла на 6500 руб., у 1859 г.— на 7 тыс. руб., якое прадавалі ў Кіеў.— Белорусспя в эпоху феодалнзма, т. 3, с. 367, 386.
144.	Магілёўскі павет (вёска невядома). Шклофабрыка, час заснавання не высветлены. У 1859 г. належала графу Аляксандру Патуліцкаму-Вайзбун; працавала 24 рабочыя, выраблялі бутэлькі, кварты, паўкварты і гарнцовыя кварты.—Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі..., т. 2, с. 130.
145.	В. Мокрае I Быхаўскага р-на (paHeft фальварак Мокры Клімавіцкага п.). Прыгонная мануфактура, заснавана ў 1855 г. У 1864 г. працавала 98 рабочых, выраблена ліставога шкла на 11 тыс. руб,— Болбас М. Ф. Промышленность Белорусснн, с. 266. У 1884 г. належала памешчыкам галынскім Станіславу і Казіміру Дзмітрыевічам, працавала 33 рабочыя, выраблена ліставога шкла на 10 тыс. руб.— Указатель фабрнк н заводов..., 1887, с. 314.
146.	В. Малінаўка Чэрыкаўскага р-на. Мануфактура, заснавана ў 1841 г. У 1859г. належала Антону Калантаю, дзейнічала 3 печы, працавала 40 рабочых, у тым ліку 10 вольнанаёмных,Болбас М. Ф. Развчтне промышленностн в Белорусспн, с. 240. У 1859—1861 гг. вырабляла ў год 750 скрынь аконнага шкла.— Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі..., т. 2, с. 138; Романовскнй Н. Т. Развятне мануфактурной промышленностн в Белорусснн..., с. 300;
Болбас М. Ф. Промышленность Белоруссіш, с. 256.