Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 143с.
Мінск 1984
стаўляў шкло ў Пецярбург.— Жаврпд М. Ф. Белорусское стекло, с. 47.
84. В. Шарсцін Веткаўскага р-на. Гута, узнікла ў 1760 г.— Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі..., т. 1, с. 142. У 1797 г. выраблена 4200 шт. посуду. Закрыта пасля 1812 г.— Закалпнская Е. П. Вотчннные хозяйства Могплевской губерннн, с. 161; Болбас М. Ф. Раззптне промышленностн в Белоруссші, с. 161, 240.
85. П. Асінаўская Гута ў Сідаравіцкім с/с Чачэрскага р-на.
86. П. Гута да 15 кастрычніка 1964 г. у Патапаўскім с/с Буда-Кашалёўскага р-на.
87. В. Гута ў Хізоўскім с/с Веткаўскага р-на.
88. В. Гута ў Журавіцкім с/с Рагачоўскага р-на.
89. В. Гутка ў Старазакружскім с/с Веткаўскага р-на.
90. П. Гуцішча да 1 снежня 1966 г. у Пірэвіцкім с/с Жлобінскага р-на.
91. П. Гуцішча ў Балатнянскім с/с Рагачоўскага р-на.
92. В. Новая Гута ў Шырокаўскім с/с Буда-Кашалёўскага р-на.
93. В. Новая Гута ў Цярухскім с/с Гомельскага р-на.
Гродзенская вобласць
94. В. Астроўна Навагрудскага р-на. Гута, год заснавання не высветлены. У 1896 г. Гродзенскі надворны саветнік А. Ф. Квіцінскі прасіў дазволу пабудаваць гуту ва ўрочышчы «Устроўня» (пазнейшая назва Астроўна).—ЦДГАЛітССР, ф. 382, воп. 4, спр. 1183, л. 4; 3 гісторыі шклозавода «Нёман».— Матэрыялы заводскага музея. У 1898 г. устаноўлена паравая машына, працавала І85 рабочых. У 1900 г. належала Каплінскаму, працавала 185 рабочых. У 1914 г. згарэла.— Жаврнд М. Ф. Белорусское стекло, с. 53, 75 Болбас М. Ф. Промышленность Белоруссші, с. 273.
95. Ашмянскі павет (вёска не названа). Шклозавод, упамінаецца ў 1860 г., працавала 39 рабочых, выраблена шкла на 837 руб.— Белорусспя в эпоху феоДалпзма, т. 3, с. 405.
96. Маёнтак Бальцэрышкі Лідскага п. (цяпер не існуе). Гута, год заснавання не высветлены. У 1861 г. належала графу Путкамеру. Жаврпд М. Ф. Белорусское стекло, с. 52.
97. В. Бушкі Карэліцкага р-на (раней маёнтак Бушкулішкі). Гута, год заснавання не высветлен. У 1814 г. працавала 8 вольнанаёмных майстроў, выраблялі кілішкі, шклянкі, ліставое шкло.— Матэрыялы па гісторыі мануфактуры Беларусі..., т. 1, с. 90, 91.
98. Г. п. Бярозаўка Лідскага р-на. Шклозавод, заснаваны мясцовымі купцамі Каплінскім, Бронэрам і Трубовічам у 1894 г„ хаця дакументы афармляліся ў 1896 г. на А. Ф. Квіцінскага — надворнага
саветніка з Гродна. План быў зацверджаны ў 1903 г. Дзейнічала 3 печы, выраблялі піўныя бутэлькі. У 1899 г. завод набылі Ю. Столе і В. Краеўскі. Пасля 1908 г. належаў Ю. Столе. У 1915—1921 гг. не працаваў. Рэканструяваны пасля 1921 г. і да 1939 г. вырабляў лямпавае шкло і лямпы, аптэкарскі і гатунковы посуд з каляровага шкла, бясколернага і каляровага крышталю. Экспартаваў 45% вырабаў у Турцыю, Англію, Аўстрыю, Канаду, Французскую Афрыку.— 3 гісторыі шклозавода «Нёман».— Матэрыялы заводскага музея. 3 верасня 1939 г. у складзе БССР. У час Вялікай Айчыннай вайны часткова разбураны, адноўлены ў 1944 г.
99. В. Гродзі Астравецкага р-на (раней маёнтак Гродзік). Гута, год заснавання не высветлены, у 1886 г. належала стацкаму саветніку Памеранскаму, дзейнічала 1 печ, працавала 22 рабочыя, выраблена бутэлек, слоікаў, ліставога шкла і посуду на 8 тыс. руб.— Орлов П. А. н Будагов С. Г. Указатель..., с. 349.
100. Г. Гродна. Гута Брауна. Час заснавання не высветлены, упамінаецца ў XIX ст.— Grodno і okolice. Jeziora Augustowskie. Suwaiszczyzna. Przewodnik turystyczny.— Grodno, 1934, c. 5. Шклозавод працуе i ў наш час, вырабляе шклошарыкі і бутэлькі.
101. Лідскі павет (вёска не названа). Шклозавод, заснаваны ў 1804 г. памешчыкам Каржанеўскім. У 1805 г. выраблена шкла на 50 руб.— Белорусспя в эпоху феодалнзма, т. 3, с. 145.
102. Люцынскі павет (вёска не названа). Шклозавод, заснаваны ў 1807 г. памешчыкам Гаражанскім.— Белоруссня в эпоху феодалмзма, т. 3, с. 147.
103. Мантвідава, маёнтак, размяшчаўся каля п. Рось Ваўкавыскага р-на. Шклозавод, заснаваны ў 1818 г. памешчыкам Іосіфам Гружэўскім. У 1828 г. працавала 50 рабочых, у тым ліку 20 вольнанаёмных і 30 прыгонных, выраблялі «карафіны» і шклянкі.— Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Ьеларусі..., т. 1, с. 196.
104. X. Новая Гута Навагрудскага р-на. «Паравы шклозавод», заснаваны ў 1894 г. Ю. Столе і В. Краеўскім на арандаванай імі зямлі памешчыцы Ганны Смальян ва ўрочышчы Маладзіна (па другіх крыніцах Магадзіна) Ганчароўскай в., у 4 км ад сучаснага х. Устрынь-Боркі, дзе ўжо была гута 3. А. Ленскага. 13.8.1896 г. уладальнікі далажылі Віленскаму ўпраўленню, што завод «устроен окончательно» і назвалі яго «Нёман-Б». Дзейнічала 1 печ на 12 гаршкоў, 130 шліфавальных станкоў, 30 пнеўматычных прэсаў, 2 паравыя машыны на 140 к. с., 5 гільяшырных станкоў, пантограф, пескаструменны апарат, паўаўтамат для шліфоўкі розных відаў граней, машына для заточкі донцаў, 8-шпіндэльныя станкі для шліфоўкі шклянак, цэх па рамонту прэс-форм. У 1897 г. устанавілі яшчэ 2 печы на 10 і 12 гаршкоў. Для свайго часу гута была добра абсталявана навейшымі машынамі 1 прыстасаваннямі, якія дазвалялі вырабляць мастацкія шкляныя і крышталёвыя вырабы нават па мадэлях, чарцяжах і эскізах заказчыкаў.— 3 гісторыі шклозавода «Нёман».— Матэрыялы заводскага музея. У 1900 г. называлася «Крышталёвая фабрыка «Нёман-Б», належала В. Краеўскаму і Ю. Столе, працавала 480 рабочых, выраблена крышталёвага посуду на 306 127 руб.— Документы п матерналы..., с. 32; Перечень фабрнк н заводов. СПб., 1807, с. 410. Пасля 1908 г. належала Ю. Столе. Згарэла ў час першай сусветнай вайны, у 1914 г., і болей не аднаўлялася.— 3 гістооыі шклозавода «Нёман»; Жаврпд М. Ф. Белорусское стекло, с. 75; ЦДГА ЛітССР, ф. 515, воп. 1. спр. 334; ф. 517, воп. 2, спр. 113; ф. 382, воп. 4, спр. 1183, л. 4.
105. У. Няўрага (цяпер не існуе, раней урочышча Машнеўскай вол. Слонімскага п.). Шклозавод, заснаваны ў 1880 г. У 1884 г. працавала 27 рабочых, выраблена ліставога шкла, бутэлек і шклянак на 7 тыс. руб.—
Болбас М. Ф. Промышленность Белорусспн, с. 268.
106. В. IIлянта Навагрудскага р-на (paHeft маёнтак Плянта-Гродзік Ваўкавыскага п.). Шклозавод, заснаваны ў 1879 г. У 1896 г. працавала 42 рабочыя, выраблена шкла аконнага, бутэлек і посуду на 28 тыс. руб.— Перечень фабрнк н заводов, с. 422.
107. Г. п. Сапоцкін Гродзенскага р-на. Шклозавод, заснаваны ў 1861 г. У 1890 г. працавала 16 рабочых, выраблена 1 тыс. скрынь ліставога шкла на 20 тыс. руб.—• Болбас М. Ф. Промышленность Белоруссші, с. 296.
108. В. Саленікі Слонімскага р-на (да 1867 г. маёнтак Салечнікі). Гута, заснавана ў 1867 г. У 1867—1879 гг. належала памешчыку Вітольду Альгердавічу Вагнеру (арандаваў прускі падданы Л. Л. Брауер). У 1879 г. працавала 34 рабочыя, выраблена 12 тыс. бутэлек, 400 скрынь ліставога шкла і дробнага посуду на 6500 руб/— Указатель фабрнк н заводов..., с. 333. У 1896 г. працавала 37 рабочых, у тым ліку 22 жанчыны, выраблена бутэлек і посуду на 140 тыс. руб.— Перечень фабрпк н заводов, с. 410.
109. Слонімскі павет (вёска не названа). У 1860 г. дзейнічаў шклозавод, выраблена шкла на 10 150 руб.— Белоруссня в эпоху феодалпзма, т. 3, с. 412.
110. В. Уладзіславова Лідскага р-на (раней маёнтак). Шклозавод, заснаваны памешчыкам Адзінцом у 1821 г., у 1828 г. працавала 11 прыгонных, выраблена бутэлек і шклянак 18 тыс. шт.— Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі..., т. 1, с. 196.
111. X. Устрынь-Боркі Навагрудскага р-на. Гута, заснавана ў 1875 г., па даных «Указателя фабрнк н заводов...». У 1885—1886 гг. належала графу Зенону Антонавічу Ленскаму. Дзейнічала 1 печ, працавала 15 рабочых, выраблена 2 тыс. скрынь аконнага шкла на 6 тыс. руб.— Орлов П. А. п Будагов С. Г. Указатель..., с. 347. У 1890 г. дзейнічала 10-гаршковая печ, 9 шліфавальных шайб, 12 станкоў для нанясення алмазнай грані на крышталь. Кіраваў гутай Іван Шыманскі. 1 мая 1891 г. 3. А. Ленскі аддаў гуту ў арэнду майстру роспісу па шкле Ю. А. Столе (былому селяніну в. Ставы Камянецкага р-на, раней Холмскага п. Люблінскай губ.) і двараніну В. А. Краеўскаму (паходзіў з Сядлецкай губ.), які з 1885 г. валодаў шклозаводам у Барысаве. Стары рабочы шклозавода «Нёман» Б. Шыманскі, былы эканаміст завода Б. Б. Брас-
лаўскі паведамілі, што да набыцця шклозаводаў у Беларусі В. Краеўскі пранаваў тэхнаруком польскага шклозавода «Чэхі», які належаў патомнаму чэшскаму шкларобу В. Хрдлічку. В. Краеўскі і Ю. Столе рэканструявалі прадпрыемства, павялічылі ёмкасць печы да 12 гаршкоў, у 1893 г. устанавілі лакамабіль і павялічылі выраб крышталёвага сталовага і аптэчнага посуду. Пасля 1894 г. называлася «Старая Гута».— ЦДГА ЛітССР, ф. 382', воп. 4, спр. 1183, л. 4; Перечень фабрнк н заводов, <. 410; 3 гісторыі шклозавода «Нёман» (матэрыялы заводскага музея). У 1900 г. называлася крышталёвая фабрыка «Нёман-А», працавала 208 рабочых. вырабілі крышталёвага посуду на 117 400 руб. У 1910 г. працавала 454 рабочыя —Документы н матерналы..., с. 32.
112. В. Яцкуны Астравецкага р-на (да 1866 г. маёптак Яшуны). Гута, час узнікнення не высветлены. У 1866 г. належала памешчыку Канстанціну Багінскаму. Дзейнічала 6 печаў, працавала 28 рабочых, выраблена дробнага посуду, бутэлек, паўбутэлек і ліставога шкла на 13 тыс. руб.— Орлов П. А. н Будагов С. Г. Указатель...,
с. 347. У 1879 г. пры тым жа ўладальніку гуту арандавала купчыха С. Пупкіна. Працавала 20 рабочых, выраблена 17 тыс. бутэлек, 100 скрынь ліставога шкла і дробнага посуду на 7200 руб.— Указатель фабрнк н заводов..., с. 333. У 1884 г. належала Канстанціну Балінскаму, пра.гі'-ала 16 рабочых, выраблена бутэлек і дробчага аосуду на 8 тыс. руб.— Указатель фабрна н заводов..., 1887, с. 308.
113. X. Гута ў Граўжышкаўскім с/с Ашмянскага р-на.
114. В. Гута ў Воранаўскім п/с Воранаўскага р-на.
115. В. Гута ў Паляцкішкаўскім с/с Воранаўскага р-на.
116. В. Гута ў Рудаяварскім с/с Дзятлаўскага р-на.
117. В. Гута ў Суботніцкім с/с Іўеўскага р-на.
118. X. Гута ў Велікашылавіцкім с/с Слонімскага р-на.
119. X. Гуціска ў Паўлаўскім с/с Слонімскага р-на.
120. В. Гуцішкі ў Геранёнскім с/с Іўеўскага р-на.
Магілёўская вобласць
121. П. Асінаўка Касцюковіцкага р-на {раней урочышча Клімавіцкага п.). Шкло.завод, час заснавання не высветлены. У 1882 г. належаў памешчыку Льву Іванавічу Сабінскаму, працавала 40 рабочых, выраблена 240 тыс. шт. ліставога і аконнага шкла на 30 тыс. руб.— Орлов П. А. н Будагов С. Г. Указатель..., с. 349. У 1900 г. належаў Магідсону, працавала 60 рабочых.— Жаврнд М. Ф. Белорусское стекло, ■с. 55. У 1895 г. працавала 142 рабочыя, выраблена шкла на 87 тыс. руб,-—Болбас М. Ф. Промышленность Белорусспн, с. 272.