Беларускае мастацкае шкло: XIX — пачатак XX ст
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 143с.
Мінск 1984
65. В. Барсукіно Чачэрскага р-на. Дробная прыгонная мануфактура. Час засна-
1915 г., вырабляў аконнае шкло, загадваў заводам С. Г. Фрыдлендар.— ЦДГА БССР, ф. 311, воп. 1, спр. 216, л. 59.
56. В. Уладзіміраўка Полацкага р-на. Гута, час узнікнення не высветлены. У 1861 —1863 гг. належала Ул. Даненштэрну.— У 1864 г. працавала 28 рабочых, выраблена шкла на 13 тыс. руб.—Болбас М. Ф. Промышленность Белорусснн, с. 224.
57. Усвяты (раней маёнтак Суражскага п., цяпер не існуе). Шклозавод князя Р. А. Пацёмкіна, узнік у 1780 г., у 1859 г. працавала 15 вольнанаёмных рабочых, завод працаваў на фабрычнай шчолачнай сыравіне. 3 1860 г. належаў памешчыку Аляксандру Міхайлавічу Пацёмкіну. У 1861 — 1863 гг. працавала 8 прускіх майстроў і 7 мясцовых, выраблялі аконнае шкло і бутэлькі.— Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі..., т. 2, с. 196; Жаврнд М. Ф. Белорусское стекло, с. 46. У 1879 г. належаў іншаземцу Дзісону Армдсцеаду, дзейнічала 1 печ на 6 гаршкоў, працавала 15 рабочых, выраблена 300 тыс. бутэлек, 250 скрынь ліставога шкла на 11,3 тыс. руб.— Указатель фабрнк н заводов..., с. 333.
58. В. Цілеўцы Браслаўскага р-на (да 1850 г. в. Цілеўская Гута). Гута, час заснавання не высветлены. У 1850 г. належала памешчыку Мікалаю Цярэцкаму (арандаваў купец Борух Вакеман). Дзейнічала 1 печ, працавала 16 рабочых, выраблена аптэчнага посуду і посуду для піцця на 2 тыс. руб.— Орлов П. А. н Будагов С. Г. Указатель..., с. 348.
59. В. Гута ў Варапаеўскім п/с Пастаўскага р-на.
60. В. Гута да 1971 г. у Азінскім с/с Полацкага р-на.
61. В. Гута ў Слаўнаўскім с/с Талачынскага р-на.
62. В. Гута ў Жарскім с/с Ушацкага р-на.
63. В. Гуцішча ў Мосарскім с/с Ушацкага р-на, спалена ням. фашыстамі, не адноўлена.
вобласць
вання і закрыцця не высветлены. Упамінаецца ў 1859 і 1861 гг., належала памешчыцы Цеафіле Францаўне Хайніцкай. У 1859 г. дзейнічала 1 печ, працавала 15 рабочых, у тым ліку 2 вольнанаёмныя майстры, выраблена 40 тыс. шт. посуду.— Романовскнй Н. Т. Развнтне мануфактурной промышленностн в Белорусснн..., с. 305—306; Матэ-
рыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі..., т. 2, с. 82, 144.
66. Р. п. Беліцк Рагачоўскага р-на (paHeft в. Беліца Быхаўскага п.). Мануфактура, упамінаецца з 1734 г. У 1805 г.— крышталёвы завод графа М. П. Румянцава.— Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі..., т. 2, с. XIII; Жаврнд М. Ф. Белорусское стекло, с. 42. У 1812 г. працавала 32 іншаземцы, 14 вольнанаёмных майстроў і 53 прыгонныя, выраблена 85 041 шт. посуду.—Ведомость о мануфактурах Росснн за 1812 г,— СПб., 1814, с. 157—169.
67. В. Валосавічы Рагачоўскага р-на. Гута, упамінаецца ў 1814 г., належала графіні Ганне Радзівонаўне Чарнышовай.— Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі..., т. 1, с. 90.
68. Г. Гомель. Прыгонная мануфактура, заснавана да 1809 г. У 1812 г. працавала 67 прыгонных.— Болбас М. Ф. Развнтне промышленностп в Белорусснн..., с. 240. У 1814 г. называлася «Крышталёвая фабрыка дзяржаўнага канцлера графа М. П. Румянцава», дзейнічала 16 печаў, працавала 25 прыгонных, 8 вольнанаёмных майстроў. Акрамя крышталёвых рэчаў, выраблялі бутэлькі, кварты, паўкварты, бутлі, слоікі, ліставое шкло.— Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі..., т. 1, с. 88, 89, 141. У 1825 г. увесь посуд быў адпраўлены суднамі на продаж у Крамянчуг,Романовскпй Н. Т. Развнтне мануфактурной промышленностн в Белорусспп..., с. 299.
69. В. Грамыкі Лоеўскага р-на. Прыгонная мануфактура купца Скарнякова. Упамінаецца ў 1810, 1818 гг., працавала 17 рабочых.— Болбас М. Ф. Развнтне промышленностп в Белоруссші, с. 240. Да 1819 г. увесь лес вакол вёскі быў спалены і мануфактуру перамясцілі ў в. Свяцілавічы.— Романовскпй Н. Т. Разр.нтне мануфактурной промышленностн в Белорусснн..., с. 303; у 1819 г. яшчэ выраблялі кварты, бутэлькі, аптэчны посуд.— Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі..., т. 1, с. 130, 139, 141.
70. В. Гута, падпарадкаваная Нараўлянскаму г/с Нараўлянскага р-на (раней в. Нараўлянская Гута ў Рэчыцкім п.). Шклозавод сапраўднага стацкага саветніка Я. Е. Сівеса, упамінаецца ў 1800 г.— Белоруссня в эпоху феодалнзма, т. 3, с. 110.
71. В. Дзяніскавічы Калінкавіцкага р-на. Гута, час узнікнення не высветлены. У 1806 г. належала памешчыку Пружаноў-
скаму, дзейнічала 2 печы, працавала 15 прыгонных, выраблена 1615 шт. посуду і 2 скрыні аконнага шкла.—Романовскнй Н. Т. Развнтне мануфактурной промышленностн в Белорусснн..., с. 293.
72. П. Краснагор’е да 1972 г. у Веткаўскім р-не. Гута, заснавана да 1812 г. Вырабляла посуд.— Болбас М. Ф. Развнтне промышленностн в Белорусснн..., с. 161.
73. В. Нікалаева (раней Чачэрскага п., цяпер не існуе). Прыгонная мануфактура, упамінаецца ў 1796 г.; у 1854 г. упамінаецца пад назвай «Нікалаеўская шкляная фабрыка Шарлоты Осіпаўны Круглікавай, жонкі генерал-ад’ютанта».— Болбас М. Ф. Развнтне промышленностн в Белорусснн..., с. 240. У 1856, 1859, 1860, 1870 гг. упамінаецца як «Мікалаеўская шкляная фабрыка памешчыцы Ш. О. Мартынавай». У 1856 г. працавала 16 вольнанаёмных майстроў, 16 прыгонных 1 20 вучняў з прыгонных, выраблялі аконнае шкло.— Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі..., т. 2, с. 75, 87, 96, 143.
74. Мазырскі павет (вёска не названа). Шклофабрыка, заснавана ў 1809 г.— Белоруссня в эпоху феодалнзма, с. 153.
75. В. Наспа Буда-Кашалёўскага р-на. Шклозавод, заснаваны ў 1897 г. Курындзіным. У 1900 г. працавала 45 рабочых, выраблена ліставога шкла на 19 тыс. руб. У 1910 г. працавала 122 рабочыя, выраблена ліставога шкла на 99 242 руб.— Документы н матерналы, с. 61. У 1924 г. вырабілі 2270 скрынь ліставога шкла. Закрыты ў 1924 г.— Жаврпд М. Ф. Белорусское стекло, с. 75, 114; Болбас М. Ф. Промышленность Белорусснн, с. 268.
76. П. Пясочная Буда да 1924 г. у Чачэрскім р-не. Гута, упамінаецца ў 1760 г. У 1780 г.— шкляная мануфактура П. А. Румянцава-Задунайскага, з 1796 г. належала яго сыну М. П. Румянцаву. У 1797 г. працавала 50 рабочых, выраблялі ліставое шкло і бутэлькі, упамінаецца яшчэ і ў 1812 г.— Болбас М. Ф. Развптне промышленностн в Белорусснн..., с. 161, 240; Закалннская Е. П. Вотчннные хозяйства Могнлевской губерннн во второй половнне XVIII в — Могнлев. 1958, с. 56, 76.
77. Г. Рагачоу. Прыгонная мануфактура, упамінаецца ў 1778 г. У XIX ст. упамінаецца «гута рагачоўская» ці «гута Марыі Віле», вырабляла шкло люстэркавае і шкло гравіраванае.— Довнар-Запольскнй М., Ярошевнч А. Весь юго-западный край.— Кпев, 1913, с. 28.
78. В. Свяцілавічы Веткаўскага р-на. Мануфактура купца Скарнякова, упамінаецца ў 1818-1830 гг. У 1830 г. працавала 19 рабочых.— Болбас М. Ф. Развнтне промышленностн в Белорусснн, с. 240; Романовскнй Н. Т. Развптне мануфактурной промышленностн в Белорусснн..., с. 303. У 1840 г. упамінаецца як «гута Скарнякова».— ЦДГА БССР, ф. 295, воп. 1, спр. 476, с. 41.
79. В. Старая Елча Брагінскага р-на. Шклозавод, заснаваны ў 1865 г., у 1884 г. працавала 10 рабочых, у 1895 г. пачала дзейнічаць паравая машына.— Болбас М. Ф. Промышленность Белорусснн, с. 243.
80. В. Студзёная Гута (Студзянец) Кармянскага р-на. Гута, упамінаецца ў 1736 г,— Мелешко В. II. Очеркн аграрной нсторпп восточной Белоруссші (XVII — XVIII вв.).— Мн., 1975, с. 173. У апошняй чвэрці XVIII ст. рэканструявана ў шклозавод. Належала графу П. А. Румянцаву-Задунайскаму, які атрымаў ад Кацярыны II беларускія землі пасля I падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. У канцы XVIII — пачатку XIX ст. на заводзе вырабляўся самы шырокі асартымент шкляных вырабаў — 50 відаў. Завод складаўся з 2 частак: «стары шкляны шацёр» і «новы шкляны шацёр» з 4 печамі для плаўкі шкла і 2 печамі для разагрэву доўгіх цыліндраў, з якіх рабілі ліставое шкло; 4 печамі для сушкі дроў і 2 для закальвання гатовых вырабаў. Усе печы знаходзіліся ў вялікім аднапавярховым драўляным будынку. Да яго прымыкала паташня. Калісьці ў гэтым будынку была шкляная рамесная майстэрня, у якой дваровыя (вотчынныя) рамеснікі (гутнікі, скляры) выраблялі шкляны посуд і аконнае шкло для патрэб уладальніка. М. П. Румянцаў — сын П. А. Румянцава-Задунайскага расшырыў гэту майстэрню I адначасова пабудаваў у 1803 г. новы двухпавярховы драўляны будынак з 8 печамі (4 плавільных, 2 для закальвання вырабаў, 1 для разагрэву, 1 для сушкі дроў) і «новы шкляны шацёр», устанавіў 12 шліфавальных станкоў і 17 гравіравальных для аздобы крышталёвых вырабаў. Адначасова выдзімалі шкло ў 20 выдзімальных трубак. Акрамя сталовага посуду і ліставога шкла, выраблялі шмат аптэчнага посуду. Частку вырабаў, асабліва аптэкарскі посуд, вывозілі на Украіну.—• Романовскнй Н. Т. Развнтне мануфактурной промышленностн в Белорусснн..., с. 294—296. У 1825 г. працавала 45 прыгонных, 1 вольны майстар, вы-
раблена 14 703 шт. рознага крышталёвага посуду (кварт, пясочных гадзіннікаў, збаноў, лампад, чарнільніц, бутэлек, слоікаў, ліставога і бемскага шкла каля 16 тыс. скрынь.—Белоруссня в эпоху феодалнзма, т. 3, с. 344, 345.
81. В. Хізаў Кармянскага р-на. Мануфактура, упамінаецца з 1760 да 1797 г.— Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі..., т. 2, с. 142; У 1814 г. на ёй выраблялася 917 тыс. шт. рознага посуду.— Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі..., т. 1, с. 90. У 1819 г. працавала 28 рабочых.— Болбас М. Ф. Развнтне промышленностп в Белорусснн..., с. 240. У 1830 г. вырабляўся посуд для дзяржаўных аптэк.— Закалннская Е. П. Вотчннные хозяйства Могнлевской губерннн..., с. 54.
82. В. Хізы Веткаўскага р-на. Мануфактура, у 1802 г. належала купцу Астаф’еву.— Жаврнд М. Ф. Белорусское стекло, с. 42. У 1809 г. дзейнічала 4 печы, працавала 10 вольнанаёмных рабочых, выраблена 63 тыс. шт. рознага посуду.— Романовскнй Н. Т. Развнтпе мануфактурной промышленностіі в Белорусснн..., с. 293. У 1818 г. выраблялі ліставое шкло і посуд.— Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі..., т. 1, с. 138, 141, 146.
83. Г. Чачэрск. Прыгонная мануфактура, заснавана каля 1780 г. У 1789 г. належала графу Захару Чарнышову, працавала 22 іншаземныя майстры.— Болбас М. Ф. Развнтне промышленностн в Белорусснн, с. 142, 240. У 1847 г. працавала 63 прыгонныя майстры, выраблена шкла на 40 362 руб.— Белоруссня в эпоху феодалнзма, т. 3, с. 368. У 1859 г. належала графу ЧарнышовуКруглікаву, працавала 7 ігрыгонных і 22 вольнанаёмныя майстры (іншаземцы), дзейнічала 2 печы, выраблена 1500 скрынь ліставога содавага (бемскага) шкла. Завод прыняў удзел ва Усерасійскай прамысловай выстаўцы 1859 г., дзе яго ліставое шкло было прызнана самым лепшым у Расіі.— Романовскнй Н. Т. Развнтне мануфактурной промышленностн в Белорусснн..., с. 312; Жаврнд М. Ф. Белорусское стекло, с. 45, 46; 3 1860 г. называўся заводам, вырабляў содавае аконнае шкло і посуд.—Закалннская Е. П. Вотчннные хозяйства Могплевской губерннн..., с. 54. У 1879 г. арандаваў купец Шульман, дзейнічала 2 печы, працавала 65 рабочых, выраблена ліставога шкла 2 тыс. скрынь на 36 тыс. руб.— Указатель фабрпк н заводов..., с. 333. Па-