Беларускае свята ў школе
3 вопыту работы Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната
Выдавец: Беларусь
Памер: 149с.
Мінск 2002
Y ШКОЛЕ
3 вопыту работы Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната
Дапаможнік для настаўнікаў і выхавальнікаў
Рэкамендавана ўстановай «Навукова-метадычны цэнтр бучэбнай кнігі і сродкаў навучаніія» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Мінск «Беларусь» 2002
УДК 373.138.1:398.3(=161,3)(072)
ББК 74.200.58
Б43
Аўтары-ўкладальнікі:
Л.В. Пармон, Л.П. Сахарэвіч, Н.П. Трыгубовіч
Рэцэнзенты: кандыдат філасофскіх навук, дацэнт кафедры этналогіі і фалькларыстыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка А.Ю. Лозка;
намсснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі № 12 г. Мінска Г.Ф. Бядуліна
ISBN 985-01-0437-6
© Пармон Л.В., Сахарэвіч Л.П., Трыі убовіч Н.П., 2002
© УП «Выдавецтва «Бе.іарусь», 2002
УСТУП
Якой быць беларускай нацыянальнай школе не толькі па фор.ме, але і па змесце? Ужо няма сумненняў, што яна павінна стварацца на аснове класічных падыходаў і перадавога педагагічнага вопыту, а таксама шырока выкарыстоўваць багаты патэнцыял народнай педагогікі.
Школы, ліцэі, каледжы, гімназіі прызваны даць трывалыя веды моладзі, а ВНУ павінны стварыць інтэлектуальнуюэліту нацыі. Але не менш хвалюе педагогаў і праблема, якім будзе новае пакаленне ў духоўна-маральным плане? Мы павінны навучыць маладых зарабляць грошы і жыць дастойна, але ж, як гэта банальна ні гучыць, заставацца людзьмі ў самым шырокім сэнсе гэтага слова. У педагогіцы існуюць самыя розныя тэхналогіі і падыходы ў выхаванні. Аднак ці можа сёння кожны педагог выразна акрэсліць канчатковую мэту, да якой ён імкнецца ў сваёй выхаваўчай рабоце? На чым выхоўваць сучасных дзяней? Скажам, на агулыіачалавечых маральна-этычных каштоўнасцях. Аднак выхаваўчая работа ў нацыянальнай школе павінна грунтавацца на глыбокім веданні беларускага менталітэту. Кожны нацыянальны характар мае свае тыповыя рысы. Памяркоўнасць, гасціннасць, міласэрнасць, працавітасць, уменне пастаяць за сябе, калі вораг пяройдзе мяжу, беражлівасць— вось гэтыя і многія іншыя гуманістычныя рысы характару беяарусаў сталі высокакаштоўпай нацыянальнай адметнасцю. Нацыянальны характар — з’ява не статычная. Пад уплывам сацыяльна-гістарычных умоў асобныя рысы могуць замяшчацца іншымі. I ііаколькі школа разам з сям’ёй з’яўляецца асноўным інстытутам выхавання, яна заклікана выхоўваць у моладзі лепшыя рысы нацыянальнага характару.
Нідзе так поўна не выяўляецца душа і характар народа, як у фальклоры, традыцыях, абрадах, прыкладным мастацтве, музыцы і літаратуры. 1 разам зтым гэта унікальны матэрыял, у якім адлюстравана народная педагагічная культура. На жаль. сучасная гарадская сям’я, ды, у вялікай ступені, і асіміляваная вясковая сям’я, не з’яўляецца ні носьбітам, ні захавальніцай народнага педагагічнаіа вопыту. Менавіта школа і прызвана адрадзіць лепшыя традыцыі народнай педагогікі беларусаў.
Ва Уздзенскай санаторнай школе-інтэрнаце распрацавана аўтарская праграма «Спадчына» (1992), у рамках якой разгорнута дзейнасць гурткоў «Фалькларынка», «Каласавічок», «Вясёлкавы карагод». Школьнікі займаюцца вывучэннем дзіцячага фальклору, абрадаў і святаў беларусаў, знаёмяцца з беларускай этнаграфіяй. Своеасаблівым падагульненнем работы гурткоў і сталі прапанаваныя ў дапаможніку ўвазе педагогаў сцэнарыі беларускіх святаў. Яны распрацаваны нааснове мастанка-гістарычнай спадчыны, з улікам метадычных рэкамендацый сучасных даследчыкаў фальклору і абраднасці беларусаў, з разлікам не на абстрактнага ўдзельніка, а на сучаснага вучня. Тыя,
хто працуе з дзецьмі, ведаюць, як цяжка адарваць іх ад камп’іотэраў, шумных дыскатэк, замежнай музыкі. Дзеці не прывыклі ствараць свята сабе самі, лягчэй заняць пазіцыю сузіральніка, гледача. Сцэнарыі ж святаў, якія ўвайшлі ў дапаможаік, апрабаваны на практыцы і правераны часам, а самае галоўнае — станоўча ўспрыняты школьнікамі.
Хаця сцэнарыі прыстасаваны да запатрабаванняў часу, аднак рытуальна-абрадавая канва захавана ў кожным з іх. Перад каляндарна-абрадавым ці сямейна-абрадавым свята.м мы тлумачым сваім вучням значэнне абрадавых дзен, акцэнтуем іх увагу на пазнавалыіыя магчымасці матэрыялаў.
У дапаможніку таксама змешчаны песні з нотнымі прыкладамі, апісанні гульняў^ што значна аблегчыць работу педагогаў, асабліва сельскіх школ, якія не ў поўнай меры забяспечаны адпаведнай літаратурай.
^Мы спадзяёмся, што прапанаваны намі дапаможнік зацікавіць педагогаў-практыкаў, работнікаў культурных устаноў, усіх, хто не раўнадушны да духоўнай спадчыны народа.
СЦЭНАРЫІ СВЯТАЎ
HA АСНОВЕ КАЛЯНДАРНА-АБРАДАВАГА МАТЭРЫЯЛУ
У нашых продкаў было выразна сфарміравана ўяўленне пра цыклічнасць жыцця. I гэта яскрава выяўляецца ў каляндарна-абрадавых святах, цесна звязаных з кругаваротам сонца і земляробчай працай селяніна. Сёння мы не можам спадзявацца на адраджэнне абрадаў у сваім псршародным выглядзе: разбураны спрадвечны ўклад жыцця, страчана магічная сувязь селяніна з зямлсй, сонцам, сіламі прыроды, аднак прапанаваныя намі сцэнарыі Масленіцы, Каляд, Вялікадня і Піліпаўскіх вячорак усё ж даюць магчымасць наблізіць духоўную спадчыну продкаў да сучаснага чалавека.
Важна адзначыць, што кожнае арганізаванае намі свята праводзілася ў тэрміны, вызначаныя беларускім народным калсндаром.
Абрадавыя песні падабраны з улікам магчымасцей вучняў сярэдніх і старэйшых класаў.
Прадстаўленыя намі матэрыялы могуць быць выкарыстаны як у прапанаваным варыянце, так і ў апрацаваным, прысіасаваным да адпаведнай школы, рэгіянальных асаблівасцей.
«Ішла Каляда, калядуючы...»
Методыка падрыхтоўкі
Свята праводзіцца вечарам 13 студзеня. За некалькі дзён да яго дзеці рыхтуюць касцюмы казы, мяфзведзя, цыганкі, дэкарацыі для сцэны.
Выхавальнікі знаёмяць вучняў, як раней на Беларусі святкаваліся Каляды. Дзеці развучваюць калядныя песні, каб падчас свята быць не проста глсдачамі, а яго актыўнымі ўдзельнікамі.
Методыка правядзення
Сцэна аформлена пад беларускую хату, упрыгожана вышыванымі ручнікамі.
Гучыць песня «Калядачкі» ў выкананні ансалібля «Песняры».
Гаспадар. Ой, жонка, нешта ў хаце нашай горача!
Гаспадыня. Дык, Лявоначка, я ж тры дні ў печы паліла, пякла, варыла, смажыла, хачу, каб калядоўпічкі зайшлі, нашай хаты не міпалі. Сядай куццю спрабаваць.
Гаспадары садзяцца за стол, перахрышчваюцца, першую лыжку куцці нясуць да акна.
Гаспадары.
— Мароз, мароз, ідзі куццю есці! Што б ты не марозіў летам расады, агуркоў, гарбузоў, морквы і буракоў, і ўсяго таго, што Богсудзіць пасадзіць і пасеяць!
Гаспадар. Жонка, ці бачыш ты мяне?
Гаспадыня. He бачу!
I аспадар. Каб ты не бачыла за агуркамі, за гарбузамі, за капустай, за буракамі свету!
Гаспадыня. Ці бачыш ты мяне?
Гаспадар. He, не бачу!
Гаспадыня. Каб жа ты не бачыў за стагамі, за вазамі, за снапамі свету!
Дзеці ў час яды задаюць маці пытанні.
1-ае дзіця. Вой, мамка, чаму ў нас сёння такі багаты стол?
Маці. Сёння абрадавая калядная вячэра — куцця. Сённяшняя куцця называецца шчодрай. А тыдзень назад, вы ж памятаеце, была посная куцця.
2-ое дзіця. А з чым звязана гэта свята — Каляды?
Бацька. А гэта свята яшчэ дахрысціянскага паходжання. Абрадавыя магічныя дзеянні, якія выконваліся ў час Каляд, павінны былі спрыяць плёну ў працы селяніна, засцерагаць яго сям’ю, гаспадарку ад нягод, няшчасцяў. А з прыняццсм хрысціянства царква прымеркавала да Каляд царкоўнае свята — Ражство Хрыстова, якое адзначаецца сёмага студзеня.
1-ае дзіця. А чаму мы куццю паставілі на сена?
Маці. Бо Хрыстос на сене нарадзіўся.
2-ое дзіця. А чаму на Каляды казу водзяць?
Бацька. Бо здаўна на Беларусі казу лічылі сімвалам дабрабыту. Аднак у нскаторых месцах водзяць жорава, мядзведзя. Ну, вось і пад’елі. А зараз паварожым, ці высокі лён будзе ўлетку. А ну, дзяўчаткі, выцягвайце з-пад абруса па сцяблінцы сена (дзеці выконваюць просьбу бацькі). Во, добры будзе лён, добры. Ідзі, Марыля, паглядзі на неба, якое надвор’е.
Марыля ідзе, праз некаторы час вяртаеіріа.
Марыля. Вой, усё неба ў яркіх зорках. Будзе добры ўраджай збожжа і грыбоў у гэтым годзе. I снег пакуль не ідзе, чорныя сцежкі — будзсм гэты год з чарніцамі, ды й грэчка ўродзіць.
Бацька. Дай Бог, дай Бог, каб усе нашы прыметы спраўдзіліся.
У хату заходзяць дзяўчаты.
1-ая дзяўчына. Калядкі — добрыя святкі, але мароз пракляты.
2-ая дзяўчына. Калядкі — добрыя святкі, бліны ды аладкі.
3-яя дзяўчына. На Каляды іней — ураджай на хлеб, нсба ў зорках ураджай на гарох будзе.
1-ая дзяўчына. На Каляды — кілбасы, на Вялікадня — сыр, а ўсё чалавск сыт.
Усе разам. Добры вечар, з Калядамі вас!
Гаспадыня. Праходзьце, праходзьце, дзяўчаткі.
Дзяўчаты распранаюцца.
Адна з дзяўчат. Ці не будуць цётка з дзядзькам супраць, калі мы сёння паварожым, за каго замуж пойдзем?
Гаспадар. Вой, замуж яны сабраліся, вы ж яшчэ малыя, у рэшаце спіце!
Дзяўчаты. Якія мы малыя, дзядзечка!
Гаспадар. Вой, бяды свет, гадайце, гадайце, я ж жартам. Цешцеся, пакуль маладыя.
Дзяўчаты пачынаюць варажыііь. Чуецца, як брэша сабака f3ara4BaK>ub, хто ў які бок замуж пойдзе/ Туфлямі перамерваюць хату. Дзве дзяучыны (з іх адна гаспадыніна дачкаў выходзяць па дровы, каб паваражыць. Ты.м часнм астатнія змаулянніца паставіць паб ложак місачку з вадой, трэсачкай, каб прыеніўся суджаны. Псісля вяртсііоцца дзяўчаты з дрышімі і таксама варожаць.
Адпа з дзяўчат. Сёння нанач, як вучыла мая бабуля, трэба ўмыцца, выцерціся новым ручніком і пакласці яго пад падушку. 1 прысніцца будучы муж, які будзе несці ў руках ручнік.
Дзяўчаты (дружна). Пагадаем! Пагадаем! А цяпер трэба разыходзіцца, хутка калядоўшчыкі хадзіць будуць, на вуліцы чуваць ужо смех, песні, музыка, гоман. Бывайце здаровы!
Дзяўча'ты выходзяць з хаты і чуюць песню калядоўшчыкаў.
Едуць, едуць Калядкі, Вязуць бліны і аладкі На сівенькім канёчку, На маляваненькім вазочку.
Калядоўшчыкі падыходзяць да дома і спяваюць.
Весела, рухава ^ = 92
Ой, і-шлаКа-ля да, ка ля-ду-ю чы,
праз ся-ло, зай шла ж я на
да па на Сця па на пад вак но.
Ой, ішла Каляда, калядуючы, праз сяло, Зайшла ж яна да пана Сцяпана пад вакно: — Ой, пане Сцяпане, харошыя дочкі ў цябе, А што ж твае харошыя дочкі рабілі?
— А што ж мае харошыя дочкі рабілі? А ў стадоле ды ўсё пшанічаньку мералі, Намералі трыццаць шанкоў і чатыры. А тыя чатыры вам, каляднічкам, Каляда!