• Часопісы
  • Беларускае свята ў школе 3 вопыту работы Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната

    Беларускае свята ў школе

    3 вопыту работы Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 149с.
    Мінск 2002
    55.67 МБ
    Стук у дзверы.
    Калядоўшчыкі. Ці дома гаспадар? Гаспадар. Дома, з печы каўбасу дастаю. Калядоўшчыкі. Ці дома гаспадыня?
    I аспадыня. Дома, дома, сталы прыбіраю.
    Калядоўшчыкі ўваходзяць у хату, наперадзе — «павадыр» з «казой».
    Калядоўшчыкі (па чарзе).
    — Добры вечар таму, хто ў гэтым даму!
    — Ці ты спіш, ці ты так ляжыш?
    Ці ты так ляжыш, ці лісты пішаш?
    Мы ж твайго двара не мінём!
    Гаспадары. Дзякуем! Дзякуем!
    1-ьі калядоўшчык. 3 Калядамі велічаем!
    2-і калядоўшчык. На тваім двары ўсе агні гараць.
    1-ьі калядоўшчык. Усе агні гараць, усе сталы стаяць.
    3-і калядоўшчык. Усе сталы стаяць пазасціланыя.
    2-і калядоўшчык. Усе хлябы ляжаць павыпяканыя.
    Калядоўшчыкі праходзяць па хаце і звяртаюцца да ўсіх з песняй.
    Святочна, прыўзнята J 66
    Добры вечар табе, пане гаспадару! Радуйся, ой, радуйся, зямля, — Сын Божый нарадзіўся!
    Засцілайце сталы, усе, колькі масм, Ды кладзіце калачы, святую пшаніцу.
    Ды прыйшлі к нам жэ да тры святы ў госці: А першае свята — Хрыстова нараджэнне, А другое свята — святое Васілле, А трэцяе свята — святое Вадохрышчэ.
    Усе калядоўшчыкі. Добры вечар вам, ці рады вы нам?
    Гаспадары. Мы-то рады. Ды хто ж вы такія?
    Калядоўшчыкі. Мы людзі не простыя, з далёкага краю!
    Гаспадыня. Куды ідзяце?
    1-ы калядоўшчык. Ідзём мы да пана Года, што носіць бараду шыроку, як лапата, сіву ды калмату!
    2-і калядоўшчык. Мы к лету ідзём, казу вядзём ды шчасце нясём!
    3-і калядоўшчык. Ці шырокія сцены, каб нам пагасцяваць? Ці добрая гаспадыня, каб нас пачаставаць?
    Гаспадыня. Гаспадыня-то добрая, але за што вас частаваць? 3 чым вы прыйшлі. калядоўшчыкі?
    Калядоўшчыкі. 3 казою шэраю, вясёлаю.
    Каза (рассыпаючы жыта).
    Святкуем Калядкі — Лавіце зярняткі!
    Лавіце рукой,
    Каб добры быў настрой!
    Каб моцна грэла сонца —
    Кіну ў аконца.
    Майце ўсяго даволі, А бяды ніколі.
    Нікога не хвалюйце, А ўсім святло даруйце.
    Гаспадар. Дык няхай яна паскача!
    Калядоўшчыкі. А ну, каза, павярніся, гасцям добрым пакланіся!
    Гучыць песня «Гз-го-го, каза». «Каза» скача, брыкаецца. валіцца на падлогу.
    Даволі хуіка J = 112
    дзе рож кі дзе ла?
    — На соль пра е ла.
    — Го-го-го, каза,
    Го-го-го, каза,
    Го-го-го, шэра.
    Го-го-го, шэра,
    Дзе рожкі дзела?
    Лезь, каза, на пол
    — На соль праела.
    Пакажы хахол.
    — Го-го-го, каза,
    Го-го-го, каза,
    Го-го-го, шэра,
    Го-го-го, шэра,
    Лезь, каза, на печ,
    Дзе каза рогам,
    Пакажы чапец.
    Там жыта стогам.
    Го-го-го, каза,
    Го-го-го, каза,
    Го-го-го, шэра.
    Го-го-го, шэра,
    Дзе каза ходзіць,
    Дзе каза нагой,
    Там жыта родзіць.
    Там жыта капой.
    Го-го-го, каза,
    Го-го-го, каза,
    Го-го-го, шэра,
    Го-го-го, шэра,
    Лезь, каза, на кут.
    Дзе каза хвастом,
    Пакажы хамут.
    Там жыта кустом.
    Калядоўшчыкі (па чарзё).
    — Каб каза ўстала, трэба даць ёй кусок сала!
    — А на кожны ражок павесіць піражок!
    — А вунь гаспадар ідзе, каўбасу нясе, тры кускі сала, каб каза ўстала, мерку аўса, каб каза пайшла, мерку жыта, каб каза была сыта!
    Гаспадар вешае на рогі сала. каўбасу, «каза» ўспше.
    Калядоўшчыкі (па чарзе).
    — Мы хадзілі, гулялі, калядавалі, прыйшлі, прыгулялі да гаспадарова стала.
    — Гаспадар наш, бацюшка! Пачастуй гасцей з клеці — рэшатам, з псчы — пірагом.
    — Падай каўбасу, у зубах панясу.
    Гаспадыня. Дык за што вас частаваць, спачатку трэба паспяваць.
    Гучыць песня «А ў гаспадара пасярод двара».
    А ў гас-па да ра па-ся род два ра, Каля-да!
    А ў гаспадара пасярод двара, Каляда! Стаіць вішанька зеляненькая, Каляда! На тэй вішаньцы гарыць свечачка, Каляда!
    3 тае свечачкі ўпала іскарка, Каляда!
    3 тае іскаркі стала возера, Каляда!
    А ў тым возеры сам Бог купаўся, Каляда! Просім Божаньку на вячэраньку, Каляда! На вячэраньку, на куцічаньку, Каляда! He столькі з’ясі, колькі нам дасі, Каляда! He столькі сап’еш, нам болей нальеш, Каляда!
    Дзеці (падбягаюць да гаспадыні, цягнуць яе за руку, за фартух і кажуць па чарзе).
    — Я ў цябе, цётухна, пакалядую!
    — Я ў цябе, цётухна, каўбасу чую!
    — Дай, цётка, каўбасу, бо я хату разнясу!
    — Дай, цётка, пірог, я пайду за парог!
    — Вазьмі нажа вострага, адрэж сала тоўстага!
    Гаспадыня. He, не дам! Малавата спявалі, мала скакалі!
    Музыка. Можна і яшчэ паскакаць.
    Дзеці. Ну-ка, рэзні, гарманіст, залатыя пальчыкі,
    Каб у скок пусціліся дзевачкі і мальчыкі!
    Танец « Бульба-полька». Адны выконваюць танец, другія спяваюць.
    Жвава
    Гарні, гарні бульбу з печы У торбачку ды на плечы, У торбачку ды нясі, — Скажаш дзякуй, як з’ясі.
    Прыпеў: Трам-там-там, та-ра-та-та-та-та-там, Скажаш дзякуй, як з’ясі.
    Трам-там-там, та-ра-та-та-та-та-там, Трам-там, ці-рам, та-ра-ра-рам.
    Бульбу пякуць, бульбу вараць, Бульбу ядуць, бульбу хваляць, 3 бульбы клёцкі, з бульбы каша — Вось такая доля наша.
    Прыпеў.
    I да кожнае да стравы Годна бульба да прыправы. Пакаштуеш шмат разоў Ды захочаш бульбы зноў.
    Прыпеў.
    Гаспадар. Вось дык танцоры, вось малайцы! Пасядзіце ў нас, пачастуйцеся! Усё ў нас ёсць — і квас, і каўбаскі!
    Калядоўшчыкі частуюцца, гаспадыня кладзе пачастунаку мех, з сабой. Стук у дзверы. ? ’яўляецца «цыган» з «цыганкаю». «Цыган» аядзе «кабылу».
    Цыган. Добры вечар вам!
    Цыганка. Дай нам, добры чалавек, капу яек на паўміскі, белым сырам намазаўшы, каўбасою абкруціўшы!
    Гаспадар. А чым вы нас парадуеце?
    Цыган. Я — цыган багаты! У мяне ў кармане — вош на аркане! А ў другім — блыха на цапе!
    Цыганка. Цыц, чорт стары! Пайду людзям добрым шчасця нагадаю. Ідзе да гасцей, гадае.
    Цыган. Купі, гаспадар, у мяне кабылу, другой такой не знойдзеш. Прадаю дарма, усяго за тысячу!
    Гаспадар. За такую кабылу і грошык шкада аддаваць!
    Цыган. Многа ты разумсеш! Вось глядзі, якая яна ў мяне ласкавая. (Гладзіць «кабылу», яна брыкае.) Паглядзі, якая ў яе паходка. Плыве, як ў моры лодка! (Цягне «кабылу», але яна стаіць як укапаная. Штурхае яе ў зад, «кабыла» хістаецца.) Паглядзі! Мая сівая як бяжыць, дык зямля дрыжыць.^ш? «кабыле» пад зад, яна падае.) А няхай жа цябе ліха, гаспадар! Загубіў мне кабылу! За гэтку чэсць давай карбаванцаў шэсць ды тры кускі сала, каб кабыла ўстала!
    Гаспадар (смяецца, выцірае слёзы). Убрыкні цябе камар! Бяры ўжо! (Частуе яго.) Пасядзіце ў нас, добрыя людзі!
    Госці частуюцца. Потым, пад'еўшы і выпіўшы квасу, «цыган» з «цыганкаю» скачуць «Цыганачку». Затым на сярэдзіну круга ныходзіць «важак» з «мяОзчедзем».
    Важак. Кланяемся нізка ўсім, і Мішка кланяецца. («Мядзведзь» ківае галавой.)
    Ну-ка, Міша, пакажы, як бабы хлеб месяць. («Мядзведзь» паказвае.) Ну-ка, Міша, пакажы чэснай публіцы, як мужык Янка п’яны з кірмашу дамоў вяртаецца. («Мядзведзь» паказвае, перавальваючыся з нагі на нагу.) Так, так, Міхаіл, весялей. Весялей — мужык Янка добрых дзве кварты выпіў. I таму ног пад сабой не чуе. («Мядзведзь» паказвае, якходзіць зусім п ’яны чалавек.)
    Пакажы, Міша, яшчэ, як дзеўкі на танцы збіраюцца («Мядзведзь» паказвае.)
    Ну, Міша, за старанне трымай мядовы пернік. Пернікі любіш? (Дае пернік «мядзведзю», той раскланьваецца.)
    Мужчына. А ну барджэй, не баў гасцей:
    Механошу — капу грошай, Падхватнічкам — па цукерачцы, Па цукерачцы, кілбасу на талерачцы. Пачынальніку — чырвоны злоты, Ад кошачкі — сала трошачкі, Ад кароўкі — чвэрць галоўкі, Ад коніка — бочка солі, Ад авечкі — рэшата грэчкі, Ад свінкі — шрот саланінкі.
    Калядоўшчыкі (дзякуюць за пачастункі). — Які гэты піражок — каб гэтакі каласок. — А з таго каласочка — жыта бочка!
    А за гэты кусок сала — каб свіння дзвсры выстаўляла.
    Пакідаючы хату, усе спяваюць віншавальную песню «Паляцеў каршун, Каляда!».
    Паляцеў каршун, Каляда!
    Каля тога саду, Каляда!
    I Іашоў жа ён, Каляда!
    Курэй стаду, Каляда!
    Стаў ён выбіраці, Каляда!
    Катораю ўзяці, Каляда!
    Што белыя скрылцы, Каляда!
    Тая — лягушчая, Каляда!
    Што жоўтыя ножкі, Каляда!
    Тая — нясушчая, Каляда!
    А што ў чубочку, Каляда!
    Тая — каршуночку, Каляда!
    «У нас сягоння Масленіца!..»
    Методыка падрыхтоўкі
    Свята адзначаецца на восьмым тыдні перад Вялікаднем. На працягу тыдня праводзяцца гутаркі з дзецьмі аб тым, як раней святкавалася Масленіца (Масленічны тыдзень), тлумачыцца сі.мволіка асобных момантаў: бліны, спальванне «Зімы», катанне на конях вакол вёскі, гушканне на арэлях і інш.	.	. „
    Свята праходзіць на вуліцы з удзелам вучняў і іх бацькоў, работнікау школы. Жанчыны ў прыгожых квяцістых хустках. На пляцоўцы перад школай расстаўлены сталы, на сталах — самавары з чаем, бліны, выпсчка.
    Гучаць беларускія народныя песні.
    Методыка правядзення
    1-ы зазывала. Гэй, весялей ты збірайся, народ!
    Крочыць вясна па планеце ўжо, Крочыць і радасцю сэрца займае, Вось гэта свята вясны нас чакае.
    2-і зазывала. Мы клічам сюды ўсіх, хто любіць вяселле, пссні і смех.
    3-і зазывала. Мы адзначаем свята провадаў Зімы.
    4-ы зазывала. Зіму праводзіць будзем, а Вясну сустракаць.
    2-і зазывала. Вас чакаюць гульні, жарты — быць пахмурным тут не варта.
    3-і зазывала. У нашай школе свята — праводзіны Зімы.
    Усе людзі весяляцца, і весялімся мы.
    Частка дзяцей з колам — сонцам, ідучы на сярэдзіну пляцоўкі, спяваюць.
    Весела J = 104
    А мы Mac лен ку да-жы да лі,
    лю-лі, ссм ня-дзс лск,	аж-но Mac лсн-ка
    сем дзя-нёч каў,	лю-лі, семдзя-нёч каў.
    А мы Масленку дажыдалі, Люлі, дажыдалі.
    Ўсго нядзельку паглядалі, Люлі, паглядалі.
    Другая частка дзяцей з пудзілам, ідучы насустрач, адказвае. Мы думалі, Масленка сем нядзелек, Люлі, сем нядзелек, Ажно Масленка — сем дзянёчкаў, Люлі, сем дзянёчкаў.
    Усе разам. А ў нас сёння Масленіца, Масленіца, Вылецела з куста ластавіца, ластавіца. Села-пала на калу, на калу, Кідала масла па каму, па каму, Хто ўхопіць, дык таму, дык таму.
    Дзеці з пудзілам падыходзяць да гаспадыні.
    Дзеці. Ці дома гаспадыня, чаго нам не кажацца?
    Гаспадыня. Дома, дома, не гуляю, бліночкі пяку, Масленку сустракаю. Дзеці. Дзень добры, гаспадынечка,
    У нас ёсць да цябе навіначка:
    Прыляцела ластавіца, прынесла вам Масленіцу, Села на жэрдачку, шчабятала вестачку.
    Палятала, лакружыла, вам вясну апавясціла.
    Гучыць песня «А сёння ў нас Масленка».
    Урачысга, энергічна о~80
    А сён-няў нас Mac лен-ка, Мас-лен-ка,
    ой, ля-лю,ра на, Mac лен-ка, Мас-лсн-ка!
    А сёння ў нас Масленка, Масленка, Ой, лялю, рана, Масленка, Масленка!
    А з-пад куста ластаўка, ластаўка, Ой, лялю, рана, ластаўка, ластаўка. Сядзіць яна высока-высока, Ой, лялю, рана, высока-высока. Бачыць яна далёка-далёка, Ой, лялю, рана, далёка-далёка. Што ў школе дзеецца, дзеецца, Ой, лялю, рана, дзеецца, дзеецца.