• Часопісы
  • Беларускае свята ў школе 3 вопыту работы Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната

    Беларускае свята ў школе

    3 вопыту работы Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 149с.
    Мінск 2002
    55.67 МБ
    Валачобнікі. Тут сабраліся ды добры малайцы, Добры малайцы ды валачобнікі, I ішлі яны, ішлі, гуляючы, Слаўнага сяла ўсіх пытаючы, Слаўнага сяла ды багатага двара. Надары гасцей, каб ішлі часцей, Нашы дары ні вялікі, ні малы. Пару яск ды з варэннем пірагі.
    Бабуля. Хрыстос уваскрэс! Запрашаем у госці. Валачобнікі. He тамі гасцей, надары хутчэй.
    He дасі абаранак — разламаем увесь ганак. Да вынесь, вынесь, пані гаспадыня, Карабец яец. Ды й не лічоных, Мы ж тыя яечкі самі пералічым, Пані павялічым.
    Бабуля. Адару, адару, але найперш песняй пацешце.
    Гучыць песня «А на дварэ стаіць дубок». Гзспадыня адорвае валачобнікаў.
    Рухома, цвёрда, упэўнена J = 160
    А на д(ы)-ва рэ ста і-ць(і)ду бок.
    Хрыс-тос вас-крэс, СынБо-жы! А надуб ку сінь(і)га лу-бок.
    Хрыс-тос вас-крэс, Сын Бо-жы! Вый-шаў, вый шаў
    мло-ды Йва-нька, Хрыс-тос вас-крэс, Сын Бо-жы!
    А на дварэ стаіць дубок.
    Хрыстос васкрэс, Сын Божы!* А на дубку сінь галубок.
    Выйшаў, выйшаў млоды Йванька, Меціў стрэліць у галубка.
    — He бі ж мяне, не страляй мяне, А я ж табе прыгаджуся.
    А як будзеш жаніціся, Як будзеш браць за гарамі, За гарамі, за марамі, Будзеш прасіць піравознічкаў, Будзеш прасіць, ня ўпросішся.
    Я ж цябе піравязу:
    Цябе з Марынкай на хрыбточку, А радзіну на хвасточку.
    Валачобнікі. Дай вам Божа, добрая гаспадыня, Доўга жыці, вясёлымі быці!
    Хай вашы дзеткі будуць як у полі кветкі, Хай ваша ніва будзе ўрадліва.
    Дай, Божа, пані гаспадыні Жыці, быці, унукаў пажаніці, Праўнукаў дачакацца Ды нас у госці пазваць.
    Гучыць песня «Валачобная».
    * Паўтараецца пасля кожнага радка.
    3 Зак. 2225
    33
    Ba ла чоб ні кі ва-ла-чы лі ся.
    Валачобнікі валачыліся.
    Хрыстос васкрэс, Сын Божы!* Валачыліся, намачыліся.
    Зайшлі к бабцэ пасушыліся.
    Была у бабкі курка-рабушка.
    Нанесла яечак поўны запечак.
    Усім валачобнікам па яечку.
    Аднаму ж Ванечку да не выстарадась.
    — Дам табе, Ваня, стада авечак.
    Ён авечак не бярэ і дамоў няйдзе.
    — Дам табе, Ваня, пару каней.
    А ён коней не бярэ і дамоў няйдзе.
    — Дам табе, Ваня, красну дзеўку.
    А ён дзевачку ўзяў і дамоў пайшоў.
    Бабуля. Праходзьце, сядайце.
    Валачобнік. Во, цётка, у вас заўсёды ў хаце людна.
    Бабуля. А я і люблю, што да мяне заходзяць, хаты не мінаюць.
    Валачобнік. Паходзім па вашым сяле, а пасля абеду і ў Зенькавічы сходзім, а мо ў Чурылава падамося.
    Бабуля. А вой, і не лянуецеся?
    1-ы валачобнік. А чаго ленавацца, гэта ж не араць. Ногі маладыя, дык самі нясуць.
    Бабуля. Хадзі ды трохі прыглядвайся, каб дзеўку якую прыглядзець, a то і састарышся адзін. (Усе смяюцца.)
    2-і валачобнік. Ходзячы, мо што і выхадзіш.
    1-ы валачобнік. Во языкі, во прычапіліся. Сёння ж мяне не ў сваты прывялі. А што, цётка, мо пойдзеш за мяне?
    Бабуля. Мілок, мне б гадоў дваццаць скінуць.
    2-і валачобнік. Дык за мяне ідзі.
    Бабуля. А куды жонку тваю дзенем? Да мяне прывядзём ці мне да вас ісці?
    Дзеці. Бабуля, а мы на арэлях хочам ісці пагушкацца.
    Бабуля. Вось песню паспяваем, карагод паводзім ды пойдзем.
    Гучыць песня. Усе ўдзеіьнікі водзяць «Тураўскі карагод».
    * Паўтараецца пасля кожнага радка.
    
    ка ра го да быў
    сын	ва я во да.
    Ідзе, ідзе карагод, карагод.
    Дзе карагод ходзіць,
    Ўсе дзевачкі напярод, напярод.
    Там жыта родзіць.
    А хлопчыкі за намі,
    А дзе не бывае.
    Маргаючы вачамі.
    Та.м жыта вылягае.
    Прыпеў:
    Прыпеў.
    Ото ж карагод,
    Ідзе, ідзе карагод.
    Ото ж ваявод.
    Усе дзевачкі напярод, напярод.
    У нашага карагода
    А хлопчыкі за намі,
    Быў сын ваявода.
    Маргаючы вачамі.
    Піліпаўскімі вечарамі
    Методыка падрыхтоўкі
    Выбар правядзення піліпаўскіх вячорак зроблены невыпадкова. У разуменні сучаснага школьніка вячоркі — гэта вясёлае ігрышча з песнямі, танцамі, жартамі. Знаёмства з піліпаўскімі вячоркамі дазваляе пашырыць кругагляд вучняў, зразумець, што ў жыцці нашых продкаў былі моманты духоўнага і цялеснага ўстрымання (28 лістапада пачынаўся піліпаўскі пост). Яшчэ і зараз многія людзі, асабліва сельскія жыхары, ніколі не выбіраюць даты вяселля ў межах Піліпаўкі — часу воўчых вяселляў: сыдуцца маладыя — і будуць жыць, як ваўкі, г. зн. «грызціся». Такі звычай бытуе і ў нас,
    на Уздзеншчыне, аднак прытрымліваюцца яго не ўсе. Менавіта піліпаўскімі вечарамі нашымі бабулямі зроблены самыя прыгожыя, самыя разнастайныя карункі, вышыўкі і іншыя вырабы.
    Круціцца ў руках верацяно, уецца доўгая нітка жывой повязі мінулага і сучаснага.
    Методыка правядзення
    Вядучы. Добры вечар, сябры, паважаныя бацькі і дзеці! Вельмі добра, што вы завіталі сёння да нас. 3 глыбокай даўнасці прыйшоў гэты звычай — вячоркі. Як ні цяжка было жыць у тыя далёкія часы, а ўсё ж засталася ў народа любоў да песень, танцаў, гульняў, жартаў.
    Наш час таксама не вельмі лёгкі. Таму мы вырашылі; будзем вучыцца ў нашых продкаў, якія і ў горы і ў радасці не забывалі сваіх песень і танцаў. Вось таму сёння мы запрасілі вас на вячоркі «Піліпаўскімі вечарамі».
    Вясковая хата. Бліскае агеньчык. Гучыць лірычная песня «Ой, позна, позна я з вечара сяджу...». Мелодыя адвольная.
    Ой, позна, позна я з вечара сяджу, Ой, тонка, звонка белы кужаль праду. Ой, праду, праду, у ваконца гляджу. А пад вакенцам быстра рэчка цячэць, А па той рэчцы шэра вутка плывець. Ой, там не вутка, родна матулька.
    Ой, кіну, кіну я пражу пад лаўку, А сама пайду з маменькай вітацца.
    Гаспадыня. Восеньскія вяселлі адгрымелі. Вось і вёска наша як бы заціхла, замерла. Папрацуем цяпер, дочкі, з вамі, працы вялікай вас навучу.
    Дачка. Маці, мы і так ужо ведае.м, ад цябе перанялі ўсё. Вось толькі апрацоўку лёну і канапель закончылі.
    Гаспадар. 3 гары знесены і ўсталяваны кросны. Можна ўжо вячэру святочную пачынаць.
    Гаспадыня. Зараз вось вячэраць будзем, але толькі бабку-пупарэзніцу дачакаемся. Справілі вяселле, то праз пэўны час без яе ніяк не абысціся.
    Уваходзіць бабка, і ўся сям 'я сядае вячэраць.
    Бабка. Вось і піліпаўскі пост пачаўся. I будзе цягнуцца шэсць тыдняў, ажно да самых Каляд.
    Гаспадыня. Так. I асноўны занятак цяпер у нас, жанчын, — ткацтва і прадзенне.
    Дачка. У народзе кажуць: «Што ў Піліпаўку спрадзем, тое ў Вялікі пост сатчэм».
    Гаспадар. У Піліпаўку збіраецца «воўчае вяселле».
    Дочкі смяюцца, пераглядаюцца.
    Бабка. А чаго гэта вы? Бацька праўду кажа. Як Піліпаўка настала, то ваўкі ідуць гайнёю.
    Гаспадыня. А я памятаю, як мая маці даўней казала: «Як у Піліпаўку навісь на дрэве, то будзе ўраджай на хлеб».
    Гаспадар. Шкада, што сёлета Піліпаўка не такая. Бо сёння надвор’е было хмурнае і снежнае, таму, па народнай прыкмеце, травень будзс мокры.
    Бабка. Будзем спадзявацца на Бога. Можа, што і зменіцца.
    Гаспадыня. Так. Чалавек увесь час дбае аб працы.
    Гаспадар. А як жа інакш? Вось і цяпер, у піліпаўскі пост, хлопцы будуць дапамагаць маці навіць на кросны падрыхтаваную аснову, а вы, дзяўчаты, каб добра яе расчэсвалі грэбнямі.
    Гаспадыня. Так-так, кросны будуць стаяць у хаце аж да самай вясны. Многа работы для ўсіх!
    Бабка. Колькі за гэты час будзе выткана палатна для дзіцячых сарочак, прыгожых, рознакаляровых посцілак, усялякіх ручнікоў і паясоў! Нездарма ж у народзе кажуць: «Піліп дзяцей адзявае».
    Гаспадар. А ты, Надзейка, куды гэта супраць ночы збіраешся?
    Гаспадыня. А хіба ты не ведаеш, Сцяпанку, што дзяўчаты цяпер не сутыкаюцца дома? На ўсю восень і зіму яны нанялі сабе хату на попрадкі, супрадкі.
    Гаспадар. Гэта, можа, Настассі-ўдавы хату?
    Надзейка. Так,татачка. У яе. I заплацілі ў складчыну ёй бульбай, ільном, канапляным семем, крупамі. Вось лён, поўсць з сабой захвачу і пабягу.
    Бабка. Ды і я ўжо патэпаю дахаты. Позна. Бывайце.
    Гаспадар. Пара і нам, жонка, спаць. Тушы лямпу.
    Гзспадары тушаць лямпу. Чуваць голас Надзейкі: «Дзяўчаты, пачакайце мяне, разам пойдзем».
    Хата ўдавы Настассі. Яна сядзіць, вяжа і напявае.
    Каб я знала, каб я ведала Сваё горка замуж’ейко. Сваё горка замуж’ейко, Ліхое да й падруж’ейко, To б я замуж да й навек не пайшла, Я б у маткі як жыла, так была.
    Заходзяць дзяўчаты і жанчыны.
    1-ая жанчына. Добры вечар у хату,
    Шчыра вас вітаем, Добрага здароўя вам жадаем! Ці можна да вас на вячоркі?
    Настасся. Калі ласка! Калі ласка! Праходзьце, дзяўчынкі і жанчынкі, сядайце, даражэнькія. Будзем працаваць, песні спяваць, у скокі, можа, пусцімся ды маладосць сваю ўспомнім.
    2-ая жанчына. Сядзем радком, пагаворым ладком.
    3-яя жанчына. За добрай размовай і работа ідзе хутчэй.
    1-ая дзяўчына. А паглядзіце, якія прыгожыя ручнікі ў хаце! I хто ж гэта іх ткаў, вышываў?
    Настасся. Гэта ручнікі маёй маці. Сапраўдны ручнік — гэта не проста кавалак тканіны, якім выціраюць твар і рукі. На Беларусі шмат звычаяў, звязаных з выкарыстаннем ручнікоў. На ручніку падносяць хлеб-соль, калі вітаюць дарагіх гасцсй, таму што ручнік — гэта сімвал чысціні, цяпла беларускай зямлі і роднай хаты.
    2-ая жанчына. Нездарма беларусы шануюць сваё «белае золата».
    3-яя жанчына. Давайце, жанчынкі, паспяваем пра лён.
    Гучыуь беларуская народная песня «Ох, і сеяла Ульяніца лянок».
    Прыпеў: Ох, сэрца — лянок, Мая радасць ты, лянок! Ўсё бялюсснькі кужалёк!
    Ох, палола Ульяніца лянок, Ох, палола Іванаўна лянок!
    Прыпеў.
    Ох, і рвала Ульяніца лянок, Ох, і рвала Іванаўна лянок!
    Прыпеў.
    А сарваўшы, y снапочкі ставіла, А сарваўшы, у снапочкі ставіла.
    Прыпеў.
    Ох, і слала Ульяніца лянок, Ох, і слала Іванаўна лянок!
    Прыпеў.
    Ох, і прала Ульяніца лянок, Ох, і прала Іванаўна лянок!
    Прыпеў.
    Ох, і ткала Ульяніца лянок, Ох, і ткала Іванаўна лянок!
    Прыпеў.
    А саткаўшы, ды сарочак нашыла, А саткаўшы, ды бялёных нашыла!
    Прыпеў.
    1-ая дзяўчына. Слухайце, дзяўчаты, давайце пагадаем, ці пойдзе хто з нас замуж.
    2-ая дзяўчына. Як гэта, я і не ведаю.
    3-яя дзяўчына. А вось цётка Васіліна ведае. Паслухайце.
    1-ая жанчына. Каб даведацца, быць ці не быць новай сям і, гадаюць на сцяблінках высушанага льну. Трэба ўзяць дзве сцяблінкі, падпаліць ды кінуць іх угару. Калі яны пераблытаюцца між сабой — павяжуць рукі маладых вясельным ручніком, калі не — сядзець у дзеўках яшчэ год.
    Дзяўчаты гадаюць.
    2-ая жанчына. А я ведаю, як гадаюць пра тое, якой з дзяўчат будзе лепш замужам. Нясі, Настасся, свае лучыны, замочаныя ў вадзе.
    Настасся прыносіць дзве-тры лучыны.
    1-ая жанчына. Падпальвайце, дзяўчаты. Пашчасціць у жыцці той з вас, у каго лучына будзе гарэць ярчэй.