Беларускае свята ў школе
3 вопыту работы Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната
Выдавец: Беларусь
Памер: 149с.
Мінск 2002
Насця. За тое, што вы так добра ўмееце скакаць, трэба вам усім падарункі даць. (Раздае падарункі.)
Ганна. У мяне ёсць такі тавар, што ўсім таварам тавар.
Насця. Цікава, а што ж гэта такое?
Ганна. А гэта такі тавар, за яго нават валютаю плацянь. А аірымае яго самы смелы хлопец.
Насця. А ці ёсць такія?
Выбіраецца хлапчук і некалькі памочнікаў, якія расцягваюць доўгія паясы, трымаючы на ўзроўні прыкладна 60 см.
Ганна. Каб атрымаць цудоўны тавар, трэба прайсці вось праз гэтыя перашкоды з закрытымі вачыма, не дакрануўшыся да паясоў. (Да хлапчука.) На ўсякі выпадак пачакай, а то ў цябс можа не атрымацца, пакуль я не пашапчу.
Сем зім зімавала, мінавала,
Справіліся на дзеле.
Шыпцы-хлопцы, шанавалы-кашавалы, Цыдзікі-гуляшкі.
Адкаснісь — адкалупнісь
Ад звычайнай часці, ад хрыбетнай косці.
Дунь, плюнь, устань, мой хадога, Чорны чалавеча.
Усё, можаш ісці.
Калі хлапчук пачынае ісці, палючнікі апускаюць паясы на зямліо / тазькі калі ёп пройдзе ўнесь шлях, зноў падымаюць. аб чым ён не здагаОваецца. Гулыія-жарт «ПерашкоОы».
Насця (да Гчнны). Ну, дзе ж твой тавар, што ўсім таварам тавар?
Ганна (звяртаецца да ўдзельнікаў гульні). А вось вам і наш цудоўны глячок. Калі ласка, трымайце і квасок папівайце. (Да прысутных.) Ну што, мой тавар лспшы?
Насця. He, я так болей спрачацца не магу. Лепш музыкантаў найму і музыку паслухаю.
Ганна. А я таксама най.му.
Насця. Выйдзіце да мяне, хто ўмее іграць на музычных інструментах.
Ганна. А да мяне — хто зусім не ўмее іграць.
Падыходзячымраздаюцца розныя музычныя і шумавыя інструменты чыгункі, патзльні, пральная дошка і г.д.
Насця. Вось на гэтых інструментах зараз і будзем ііраць чароўную мелодыю. Але іграць будзем незвычайна. На каго я пакажу рукой, той павінен некалькі музычных фраз прайграць на сваім інструменце. Потым зноў іграем усе разам. Але сваё майстэрства павінен прадэманстраваць кожны па чарзе, на каго я пакажу. А каму не хапіла інструмента, той будзе называць сваё імя. Зразумела? Увага! Пачалі!
Іграюць
Ганна. Як добра ігралі! Ну, Насця, добры ў цябе тавар, але ж мой лепшы.
Насця. Ой, Ганна, можа, ужо хопіць сварыцца, можа, раскажам усім усю праўду?
Ганна. A то праўда, бо дадому ўжо пара.
Насця. Людцы добрыя, гэта ж мы разыгралі вас троху. Гэта ж мая кума Ганна.
Ганна. А гэта мая кума Насця.
Насця. А разыгралі вас таму, каб трошачкі павесяліць ды прадаць свой тавар. Ну, нам пара дадому.
Скамарохі.
— Сюды! Сюды! Прадстаўленне пачынаецца! Усе запрашаюцца!
— Спыніся, падзівіся, да цудаў звярніся!
— I грошай не трэба — у апладысментах патрэба!
— А хто да гумару гожы, той не пашкадуе і грошай.
3-за шырмы з розных бакоў выходзяць хлопец, пераапрануты ў дзяўчыну і дзяўчына — ухлопца. «Хлопец» прыхарошваецца, завівае на палец чупрыну, чысціць аб штаны чаравікі. «Дзяўчына» глядзіцца ў люстэрка, папраўляе спадніцу. Потым бачаць адзін аднаго і сыходзяцца разам, спяваюць прыпеўкі.
«Дзяўчына». He дай Божа з такім лёсам —
Любіць хлопца з доўгім носам. Каб яго пацалаваць, Трэба нос адпілаваць.
«Хлопец». Мая мілка недалёка —
За канаваю жыве.
Захацела пакатацца,
Села ў рэшата — плыве.
«Дзяўчыпа». А на уздзенскі.м базары
Прадаюць мужчын вазамі.
Адна баба ўсіх любіла —
За капейку сем купіла.
«Хлопец». Запрагу я кошку ў дрожкі, Кацянят у тарантас.
Павязу сваю сяброўку
Усім суседзям напаказ.
«Дзяўчына». Чаму, мілы, не прыйшоў?
Ці штаны ты не знайшоў?
Хоць бы дзедавы надзеў, Дзед на печы б пасядзеў.
1-ы зазывала. А цяпер — хто хоча грошай зарабіць?
2-і зазывала. А для гэтага трэба ўмець хутка гаварыць.
Выклікаюць чатырох чалавек, якія гавораць скорагаворкі.
1-ы зазывала. Я гуляў адзін ля горкі
I збіраў скорагаворкі.
Ці не лепшая першая?
1-ы вучань. Прыляцелі госці, селі на памосце, Сталі шчабятаці, просяць есці даці. Вазьму ў сенцах сіта, вынесу ім жыта.
Скамарох. Неблагая, следам бяжыць другая.
2-і вучань. Мама-мышка сушыла шышкі, А мышка-малышка мыла лыжкі.
Скамарох. Як да рэчкі дайшоў —
Раптам трэцюю знайшоў.
3-і вучаіп». Вось пацеха, дык пацеха!
Лось заходзіцца ад смеху:
Паглядзіце — для казы
Лапці воўк пляце з лазы.
Скамарох. Вось табе, Рыгорка, чацвёртая скорагаворка.
4-ы вучань. Скрып-скрып, скрып-скрып!
Снег ад холаду ахрып, I ў яго, напэўна, грып.
Уваходзіць Несцерка.
Несцерка. Добры дзень, сябры-браточкі! Эге-ге! Колькі вас тут набралася, не раўнуючы, як дроў у лесе. Ой, перапрашаю, можа, каго абразіў, як кветачак у лесе. Як туг красна! Як тут ясна! Скажы, галубок, куды гэта я трапіў?
Ганна. Што ты, Несцерка, на нашым кірмашы жадаеш сабе купіць?
Несцерка. А вунь таго бычка, што бабка прадае (падыходзіць да яе).
Добры дзень, бабулечка!
Насця. Дзень добры, чалавеча. А чаго ж ты хочаш?
Несцерка. Вельмі спадабаўся мне твой бычок, вунь той, зграбненькі. Але ж прыгожанькі. Можа, прадасі?
Насця. А што ты з ім будзеш рабіць?
Несцерка. Як гэта што? Выгадую, падкармлю, а потым... (Паказвае жэстам, што зарэжа.)
Насця. Што-о? Ану, прэч адсюль! Бач, які знайшоўся? Рэзаць будзе. (Замахваецца на яго.)
Несцерка. Прабач мне! Я яго чыстаю вадзіцай буду паіць ды свежан траўкай карміць.
Насця. Свежай, кажаш, без нітратаў?
Несцерка. Ну, вядома ж! Прадай, га?
Насця. Усё роўна не прадам!
Несцерка. Ну чаму?
Насця. А таму! (Паварочваецца спінаю.)
Несцерка. Дзяўчаткі, каханенькія, родненькія! Дапамажыце, калі ласка, угаварыць бабку прадаць бычка.
Інсцэніруецца песня «Прадай, бабанька, бычка».
— Ой, да прадай, бабанька, бычка!
Ой, да прадай, бабанька, бычка!
Вось бычка, бычка, бычка.
Прадай, бабанька, бычка.
— Ну якога?
— Лысага.
— Ён у мяне лысы-лысы,
Ён памые лыжкі, місы.
Ён у мяне не благі, Ён у мяне дарагі, Яго не прадам.
— Ой, да прадай, бабанька, бычка! Ой, да прадай, бабанька, бычка!
— А якога?
— Шэрага.
— Ён у мяне шэры-шэры, Ён зачыніць вокны, дзверы, Ён у мяне лысы-лысы, Ён памые лыжкі, місы, Ён у мяне не благі, Ён у мяне дарагі, Яго не прадам.
— Ой, да прадай, бабанька, бычка! Ой, да прадай, бабанька, бычка! Вось бычка, бычка, бычка.
Прадай, бабанька, бычка.
— Ну якога?
— Рабога.
— Ён у мяне рабы-рабы, Ён мне робіць вілы, граблі, Ён у мяне шэры-шэры, Ён зачыніць вокны, дзверы, Ён у мяне лысы-лысы, Ён памые лыжкі, місы, Ён у мяне дарагі, Яго не прадам.
— Ой, да прадай, бабанька, бычка! Ой, да прадай, бабанька, бычка! — Ну якога?
— Бурага.
— Ён у мяне буры-буры, Ён загоніць свінні, куры. Ён у мяне шэры-шэры, Ён зачыніць вокны, дзверы, Ён у мяне лысы-лысы, Ён памые лыжкі, місы, Ён у мяне не благі, Ён у мяне дарагі, Вось які ў мяне бычок — Пазалочаны бачок, Яго не прадам.
1-ы скамарох. Назбіралася гасцей на свята
3 усіх валасцей багата.
Усе мы іх шчыра вітаем
I плёну на сцэне жадаем.
2-і скамарох.
Завітала свята ў горад, Усіх вас песнямі адорыць. Песні сыплюцца, нібы зоры, Сэрцу хочацца прасторы.
Выходзіць група людзей з Аўцюкоў. Расказваюць анекдоты.
Працавітая
— Чаго ты ўсё ляжыш і ляжыш на печы, узяўся б за якую работу, гультай ты! — кажа Наталля на свайго мужа.
— А што ж табе шкодзіць, што я ляжу?
— Шкодзіць не шкодзіць, але ж калі ты нічога не робіш, дык і мне ападаюць рукі і рабіць не хочацца.
Бацькавы штаны кароткія
— Чаму ты не арэш?
— Бо малы.
— А чаму штаны кароткія?
— Бо бацькавы.
Разгаварыліся
• Стары Клім быў глухаваты і чуў толькі тады, калі яму хто крычаў над самым вухам. Аднойчы капаў ён гліну. Падышоў да яго сусед і вітае:
— Дзень добры, Кліму.
Клім адказаў:
— Але, але, капаю гліну.
Сусед запытаў:
— Што ты, Клім, ужо аглух?
Клім:
— Сам капаю, а не ўдвух.
Сусед пытае:
— Ці даўно ты стаў недачуваць?
Клім:
— Пайду дадому начаваць.
I зноў сусед пытае:
— Ці не бачыў ты мае казы?
Клім:
— Накапаў ужо тры вазы.
Сусед пытае:
— Ці даўно ты стаў не чуць?
Клім:
— Бывай, сусед, здароў будзь.
Дзяцей няма...
— Сведка, як ваша імя і прозвішча?
— Мікола Касаты.
— Колькі гадоў?
— Восемдзесят два.
— Дзеці ёсць?
— Нямашака.
— Сакратар, запішыце, што дзяцей няма. Ну, расказвайце, Касаты, што вам вядома ў гэтай справе.
— Іду я, значыцца, са сваім сынам Гаўрылам...
— Пачакайце, вы ж казалі, што ў вас дзяцей няма.
— Але, няма.
— Ну, кажыце далей.
-— Іду я з сынам Гаўрылам праз поле...
— 3 сынам Гаўрылам? Вы ж кажаце, што ў вас дзяцей няма.
— Ну, няма.
— А Гаўрыла?
— Якое ж гэта дзіця? Яму ўжо пяцьдзесят гадоў стукнула.
Разумны хлопец
— Чаго плачаш, Янук?
— Капейку згубіў.
— Вось табе дзве, толькі не плач.
Янук узяў дзве капейкі, схаваў ды зноў плача.
— Ды чаго ж ты плачаш?
— Як жа мне не плакаць? Калі б не згубіў той капейкі, дык меў бы ўжо тры.
Пад старасць адгукнецца
Пачула маці, што Антон яе плача. Хлопчык быў ужо сямігодка, крамяненькі. Выскачыла на задвор’е і пытае:
— Чаго ты, сынок?
— Певень на нагу наступіў.
— To што ж за бяда, певень не конь, нагі табе не скалечыў.
— Ага, не скалечыў, а як пад старасць, то і гэта адгукнецца.
Пашкадавалі
Бацька і дарослы сын былі вялікімі гультаямі. Неяк ляжаць яны і назіраюць, як маці носіць мяшкі з бульбай. Бацька і кажа:
—He бяры, Алеся, многа, на плечы не закінеш.
А сын падбадзёрвае:
— Нічога, мама, бяры, я паддам.
Разумныя сыны
Адзін бацька хваліўся сваімі сынамі:
— Разумсеце, ну і сыны ў мяне! Такія разумныя’ Калі адзін з іх скажа, што будзе дождж, а другі — добрае надвор’е, то абавязкова што-небудзь ды будзе.
Суцешыў
У аўтобусе маладая жанчына дакарала падлетка, які не ўступіў месца старому.
— Нічога, не лайце хлапчука, — суцешыў дзядуля, — стане ён старым, таксама настаіцца.
Цікавая
— Мамка, ці людзі ў зямлі родзяцца?
— Чаму так пытасшся, дзіцятка?
— Бо ўчора дзядзька Нупрэй пытаўся аб табе ў таты: «А дзс ж ты выкапаў такую бабу?»
У школе
Вясковы настаўнік пытаецца ў малога вучня, як ён завецца. Той не ведае, як адказаць.
— Ну, як маці кліча твайго бацьку на вячэру? — спрабуе высветліць настаўнік.
— Сідару, хадзі есці!
— А як бацька матку?
— Марыля, крупнік давай.
— Ну, а як жа цябе?
-—Мяне не трэба клікаць есці, я заўсёды першы пры місцы.
Мужчына (з аўцюкоўцаў). Людзечкі, калі мы ехалі да вас, каб вы ведалі, каго мы падабралі? Нашых суседзяў з Галасістай воласці. Яны столькі песень везлі да вас на кірмаш, што аж воз зламаўся. Сустракайце іх!