Беларускае свята ў школе
3 вопыту работы Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната
Выдавец: Беларусь
Памер: 149с.
Мінск 2002
я-ны са-мі хо дзяць.
Ой, я жыта ды не сеяла, Само яно ўсходзіць.
Ой, ды хлопцаў не любіла я, Яны самі ходзяць.
Прыпеў: He хадзіце, мае хлопчыкі, Каля майго саду.
1 не думайце, малойчыкі, Што я дам пасаду.
He хадзіце, мае хлопчыкі, Я не ваша буду.
Я й удала, я й харошая, Без вас перабуду.
He для вас яе пасеяла, Штодзень палівала, Для таго яе пасеяла, Каго я кахала.
Прыпеў.
He хадзіце, мае хлопчыкі, Каля маёй хаты.
He тапчыце вы, малойчыкі, Mae руты-мяты.
Прыпеў.
ЧАМУ Ж МНЕ HE ПЕЦЬ...
Беларуская народная песня
Апрацоўка А. Юрлова
Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець, Калі ў маёй' хатачцы Парадак ідзець?
Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець, Парсючок пад лаўкаю Бульбачку грызець.
Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець, Мушка на вакенцы У цымбалы б’ець.
Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець, Петушок на сметнічку Зярняткі дзяўбець.
Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець, Павучок на сценцы Кросенкі снуець.
Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець, Сучачка на лычку Хату сцеражэць.
Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець, Калі ў маёй хатачцы Парадак ідзець?
Аўтарскія песні
БЫВАЙЦЕ ЗДАРОВЫ
Бывайце здаровы, Жывіце багата, Ужо ж мы паедзем Дадому, дахаты. Ў зялёнай дуброве Мы начаваць будзем. Эх! Вашае ласкі Вавек не забудзем.
У нашым калгасе Шырокае поле, Няхай жа на шчасце Цвіце ваша доля! На рэчках на вашых Бурлілі бы воды, Каб плавалі з крыкам Гусей карагоды.
Каб жыта у полі Трубою вілося, Каб сала у хаце Кубламі вялося. Штодзень у капусце Каб плавала скварка, А к ёй, калі трэба, Знайшлася б і чарка!
Яшчэ вам жадаем Прыбытку у хаце, Hi мала, ні многа — Штогод па дзіцяці. He будзе вам крыўды Яшчэ і за тое, Калі пашанцуе На год і па двое.
Бывайце ж здаровы, Жывіце багата!
А мы ад’язджаем
Дадому, дахаты.
РУЧНІКІ
Словы В. Вярбы
Музыка М. Пятрэнкі
Ажыўлена
= JOS
У су-бо-ту' Ян ка
е хаў ля ра кі,
У суботу Янка ехаў ля ракі, Пад вярбой Алёна мыла ручнікі. — Пакажы, Алёна, броду земляку, Дзе тут пераехаць на кані раку?
— Адчапіся, хлопец, едзь абы-куды, He муці мне толькі чыстае вады.
У маркоце Янка галавой панік, Упусціла дзеўка беленькі ручнік.
— Янка, мой саколік, памажы хутчэй, Ой, плыве, знікае ручнічок з вачэй!
— Любая Алёнка, я вады баюсь, Пацалуй спачатку, бо я утаплюсь.
Супыніўся гнеды пад вярбой густой, Цалавала Янку Лена над вадой...
Стала ціха-ціха на усёй зямлі.
Па рацэ далёка ручнікі плылі.
ГУЛЯЦЬ ДЫК ГУЛЯЦЬ
Словы У. Някляева Музыка В. Іванова
F7 Вт
IJ Ju JI J ,h ,^
ў нас гу-лян ка, a ўчо-ра з-вя чо ра, 3 на-мі гу -
Л і । ЕІ>т7 . Вт F7 , Вт
j J J J 7 Ji j jJ J J Ji Ji .h jd J » M
-ляй, xto хо-ча, хоцьдано-чы, хто ад-гу-ляў — спа-чы-вай.
Сёння ў нашай хаце свята, Калі ласка ў нашу хату.
Гэй,рады прыняць — Гуляць дык гуляць!
Прыпеў: Сёння гудзе ад ранку Ў нас гулянка, А ўчора звячора.
3 намі гуляй, хто хоча, Хоць да ночы, Хто адгуляў — спачывай.
Ліха з горам ды бядою Скосім разам з лебядою. Гэй, кінь гараваць — Гуляць дык гуляць!
Прыпеў.
Покуль жывы ў свеце людзі, Так ці гэтак — неяк будзе.
Гэй, жыць — не ўміраць, Гуляць дык гуляць!
Прыпеў.
ПОЛЬКА БЕЛАРУСКАЯ
Словы Л. Дранько-Майсюка
Музыка /. Лучанка
Рухава, бадзёра
Толь-кі зой-дзе ў ха-ту госць — бу -дзе ўзня-та чар-ка.
, F В Е _ С7 , F
FT П П K і J i1 і fl 1 I і 1
Ёсць гар-мо-нік, бу бсн ёсць — чым нс гас-па-дар ка!
мы за-ска-чам, як ра-ней, по леч ку тра су ху.
Поль ка, по леч ка-тра су-ха, не чу-жа я
на шая, аб ды му-ха, пас-ка ку ха —
ка бе ла рус ка я!
поль-
Толькі зойдзе ў хату госць — Будзе ўзнята чарка.
Ёсць гармонік, бубен ёсць — Чым не гаспадарка!
I ад печы, ад сяней, Колькі маем духу, Мы заскачам, як раней, Полечку-трасуху.
Прыпеў: Полька, полечка-трасуха, He чужая — нашая, Абдымуха, паскакуха — Лепшае нямашака. Для цябе штаны малыя I спадніца вузкая, Паміж Польшчай і Расіяй — Полька беларуская. Між Літвой і Украінай —Полька беларуская!
Там, дзе сосны, — там і лес, Дзе парог — там ганак, Дзе Алеся — там Алесь, Дзе Васіль — там Ганна. I не трэба нас вучыць, Абуваць у лапці, Піць умеем і рабіць, Полечку скакаці.
Прыпеў.
He выкідвалі ікон, He забылі Бога, Наша хэта — пяць акон, Столя ды падлога.
Столя белая — бяла, А падлога суха, I ад печы да стала —■ Полечка-трасуха!
Прыпеў.
СЕНА МАЛАДОЕ
Словы В. Мысліўца
МузыкаЛ Чыркуна
Умерана
У па-ня-дзе-лак ра-ні цой сс на ма-ла до е
ка сіў баць ка, ка сіў я — мы ка сі лі дво е.
У аў-то-рак ра-ні цой се-на ма-ла до е
Ў панядзелак раніцой
Сена маладое
Касіў бацька, касіў я — Мы касілі двое.
У аўторак раніцой Сена маладое
Сушыў бацька, сушыў я — Мы сушылі двое.
У сярэду раніцой
Сена маладое
Бацька зносіў, я зграбаў — Працавалі двое.
Раніцою у чацвер Сена маладое
Вазіў бацька, вазіў я — Мы вазілі двое.
У пятніцу раніцой
Сена маладое
Прадаў бацька, прадаў я — Гандлявалі двое.
У суботу увесь дзень — Выхадны на тое...
Гуляў бацька, гуляў я — Мы гулялі двое!
А узімку — дзе ж ты, дзе, Сена маладое?..
Плача бацька, плачу я — Плачам мы абое.
Ў панядзелак раніцой Сена маладое Косіць бацька, я кашу — Косім мы абое.
КОЛЬКІ Ў НЕБЕ ЗОР
Словы і музыкаЛ. Шыдлоўскага
не па гас на я.
Колькі ў небе зор — цяжка палічыць, Толькі з іх адна найярчэй гарыць.
Гэта ты, мая зорка ясная, Ты, любоў мая непагасная.
У працы і ў жыцці добра нам з табой Марыць і любіць з песняй маладой.
Дзе так добра жыць, дзе такі прастор, Шчасця больш у нас, як на небе зор.
Край шырокі наш, мірны, дарагі, I бягуць удаль светлыя шляхі.
Мне з табой па іх хочацца ісці I дзяліць усё разам у жыцці.
ПРА ДОБРУЮ МЫШКУ I МУДРУЮ КОШКУ
Словы Л. Дранько-Майсюка
МузыкаЛ. Захлеўнага
не смя-та-ну, не а-лад-кі, а пша-ніч-ны я зяр-нят кі.
Е7 Am
p p W .1 i U Г 44^^
Пі-пі-пі, пі-пі-пі-пі! Мяў, мяў-мяў! He смя -
л Dm > Am > k
jpжпнрinppg
та-ну, не а-лад кі, а пша ніч ны я зяр нят кі.
Для заканчэння
Бегла мышка па дарожцы, Падарунак несла кошцы — He смятану, не аладкі, А пшанічныя зярняткі.
Кошка есці іх не ўмела, Мышку з’есці захацела, А пасля паразважала — 3 мышкай той пасябравала.
Пра ўчынак мудрай кошкі Хай падумаюць хоць трошкі I дарослыя, і дзеці Перад тым, як нешта з’есці.
ДОБРАЙ НОЧЫ
Словы Л. Пранчака
Музыка 3. Яўтуховіча
Спіць над ле-са.м аб-ла-чын-ка, за-сы-най, ма-я дзяў-
«Баю-баю, люлі-люлі» — Гэта песенька матулі.
Закрывайце, дзеткі, вочы.
Добрай ночы, добрай ночы...
Прыпеў: Спіць над лесам аблачынка. Засынай, мая дзяўчынка. Добрай ночы, добрай ночы, Засынай, мой любы хлопчык.
Дзед-баюн не спачывае, Калыханку дзеткам бае. Засынайце, калі ласка, Вам прысніцца ўночы, Вам прысніцца ўночы казка...
Прылеў.
СЦЕЖАЧКА
Словы А. Лягчылава
Музыка М. Сацуры
Cm
мі-лы вер нец на на-зад, ні
ку-ды не дзе-нец-на!
3 мілым я чаромхі цвет Разам сабірала
I на зорачку адну Шчасце загадала.
Ой, куды ж ты завяла, Сцежка палявая?
Мілай любаму была, А цяпер чужая.
Прыпеў: Сцежачка, сцежачка Пад нагамі сцелецца I чамусьці надвая Паміж намі дзеліцца.
Сцежачка, сцежачка, Толькі сэрцу верыцца: Мілы вернецца назад, Нікуды не дзенецца!
Я за ім не пабягу, Нават не заплачу. Hi яго і ні сябе He абвінавачу.
Будзе думаць пра мяне,
Плача хай другая, Бо звязала разам нас Сцежка палявая.
Прыпеў,
ДЗЕДБАРАДЗЕД
Словы А. Вольскага
МузыкаЛ. Захлеўнага
3 настроем, нетаропка
Я хаджу па белым свеце I гляджу, як вы жывеце. Калі трэба — памагу, Бо я ўсё рабіць магу.
Прыпеў: Хто я? Дзед Барадзед, Абышоў белы свет, А цяпер у ціхі час Завітаў да вас.
Вечарамі казкі баю, Я ў запасе шмат іх маю.
А як прыйдзе казка ў сне, Зноў кажыце дзякуй мне.
Прыпеў.
3 вамі побач буду ўсюды, Трэба цуды — зробім цуды, Трэба казка — раз, два, тры — Вось і казка вам, сябры!
Прыпеў.
КАЛЫХАНКА МАМЕ
Словы Н. Мацяш
Музыка /. Вінаградавай
Быць разам выпадае нам так мала...
Забудзь трывогу вечную сваю, Прыляж, мая натомленая мама, Як некалі ты мне, табе спяю.
Прыпеў: Задрэмлюць веі над вачыма карымі — He дам упасці й парушынцы я.
Сустрэнься ў сне з сабой, мая ласкавая, 3 вясной сваёю, любая мая.
Хоць кропля з абяцанага нам маем Збываецца праз золкія гады.
Прыляж, мая даверлівая мама, Спяю табе, як мне спявала ты.
Прыпеў.
Любоў нябёсы над табой трымае, Любоўю зораць дні ў тваім акне.
Прыляж, мая усмешлівая мама, Спяю табе, як ты спявала мне.
КАЛЯ РУЖАЎ НА СТАЛЕ
Словы В. Пазнякевіча
Музыка М. Сацуры
Каля ружаў на стале Дагарае, плача свечка. Незабыўны летні вечар Апаўзае па сцяне.
Вечар шчырых нашых слоў, Вечар першых спадзяванняў.
1 прызнанне у каханні, I размовы пра любоў.
Прыпеў: Ты чароўная мая, Мной абраная.
Ты адзіная мая, Ты каханая.
Ты як песня салаўя Летнім вечарам.
Ты як свечка, што гарыць Каля ружаў на стале.
Мне той вечар, нібы сон, Будзе ружай белай сніцца.
Ты як зорка-мілавіца, Што ўзышла па-над зямлёй.
I няхай ляцяць гады, Пакідаючы ўспаміны. Для мяне заўжды адзіны Позірк твой на ўсе гады.
Прыпеў.
Беларускія народныя гульні
КАЧАННЕ ЯЕК
Для качання яек ставіцца на роўным месцы пад схіл лубок або невялікая дошчачка, і кожны па чарзе пускае па ёй сваё яйка. Якога яйка дакранецца сваё, тое выйграў.
ЯЙКА ПАД ШАПКАЙ
Адзін удзельнік гульні бярэ яйка і кладзе яго пад шапку, другі — павінен адгадаць гэту тайну. Ён кладзе паверх шапкі галінку вярбы, стараючыся размясціць яе ў такім кірунку, у якім, на яго думку, пад шапкаю ляжыць яйка. Калі галінка будзе размешчана правільна, загадка, значыць, адгадана, і той, хто адгадаў, атрымлівае яйка. У адваротным выпадку ён аддае сваё.
ПЕЎНІ
Удзелыіічаюць 2 чалавекі. Скачучы на адной назе, яны штурхаюць адзін адлаго грудзьмі або плячамі, стараючыся прымусіць праціўніка стаць ла дзве нагі. Пераможа той, хто ўтрымаўся на адной назе.
ЯШЧАР
На лаву, пастаўленую пасярод хаты, садзіцца хлопец — Яшчар. Кругом яго становяцца дзяўчаты, узяўшыся за рукі. Круг ажывае: дзяўчаты кружацца і спяваюць.
Сядзі, сядзі, Яшчар — гэй, нам, гэй!
На залатым крэсле — гэй, нам, гэй!
На шчаслівым месцы — гэй, нам, гэй!
Бяры сабе пані — гэй, нам, гэй!
Каторую хочаш — гэй, нам, гэй!
Каторую любіш — гэй, нам, гэй!
За белую ручку — гэй, нам, гэй!
За русую коску — гэй, нам, гэй!
Хлопец-Яшчар спявае ў адказ, а дзяўчаты падтрымліваюць: