• Часопісы
  • Беларускае свята ў школе 3 вопыту работы Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната

    Беларускае свята ў школе

    3 вопыту работы Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 149с.
    Мінск 2002
    55.67 МБ
    Васіль. 1 пакуль будзе жыць наш народ, датуль будзе заварожваць нашу душу бабульчына казка, матуліна песня, весяліць наша сэрца вясёлы танец і трапны жарт.
    Гучыць музыка «Аве Марыя». Вядучыя чытаюць вершы Я. Купалы са свечкамі ўруках.
    Васіль. Я буду маліцца і сэрцам, і думкамі,
    Распетаю буду маліцца душой, Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі Ужо больш не шалелі над роднай зямлёй.
    Марыля. Малюся я небу, зямлі і прастору,
    Магутнаму Богу — ўсясвету малюся, Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору За родны загон Беларусі.
    Дадатак
    Беларускія народныя песні
    КАСІЎ ЯСЬ КАНЮШЫНУ
    -112
    сіў Ясь ка-ню шы-ну, па-гля даў на дзяу-чы-ну.
    Ка-сіў Ясь ' ка-ню-шы-ну, ка-сіў Ясь ка-ню-шы-ну,
    Касіў Ясь канюшыну*, Паглядаў на дзяўчыну.
    А дзяўчына жыта жала Ды на Яся паглядала.
    — Ці ты, Ясь, ці ты не, Спадабаўся ты мне.
    Кінуў Яська касіць, Пайшоў мамку прасіць:
    — Люба мамка мая, Ажані ж ты мяне.
    — Бяры тую Станіславу, Каб сядзела на ўсю лаву.
    — Станіславу не хачу, Бо на лаву не ўсаджу.
    — Дык бяры ты Яніну, Працавітую дзяўчыну.
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца 3 разы.
    ЯК НА РЭЧКЕ, НА МАСЦЕ...
    4 = 120
    Як на рэч-ке, на мас-це Нас-ця пла-ток мы ла.
    Чу вер, мой чу ве р(э),чу вер, на вер вер вер вер, яш чэ чу да пср ва чу да, чу да—ро дзі-на ма я.
    Як на рэчке, на масце Насця платок мыла.
    Прыпеў: Чувер, мой чувер,
    Чувер, на-вер-вер-вер-вер, Яшчэ чуда-первачуда, Чуда — родзіна мая*.
    Яна мыла, й паласкала, Н на ваду яго пускала.
    3-пад гарушачкі крутой Шол Ванюшка маладой.
    Шол Ванюшка маладой, Нёс вуселькі пад палой.
    Нёс вуселькі пад палой
    I гітару пад рукой.
    Стал Ванюшачка іграць, Стала Насця танцаваць.
    Стала Насця танцаваць, Увідала яе маць.
    Ой, ты, маменька мая, He ругайся на меня.
    Было мяне тагда учыць, Як я маленька была.
    А цяпер я веліка, Старайцеся жаніха.
    Hi старога, ні малога — Парнішачку маладога.
    * Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    АРЭ ПРЫМАК, АРЭ ПРЫМАК...
    Арэ прымак, арэ прымак, На свет паглядае, Усе жонкі нясуць есці, А маёй немае*.
    —Я прынесла, прамачэнька, Боршча з лебядою, He хоч боршча з лебядою — Еш хлеб із вадою.
    He хоч боршча з лебядою — Еш хлеб із вадою.
    Запрагай жа сівы валы Ды язджай дадому.
    Едзе прымак, едзе прымак I ў дудачку грае, Як зачула цешча зяця, Абед налівае.
    Ды не ўспеў жа прымачэнько 3 воза ізлезці,
    Яму цешча загадала: — Нясі свінням есці!
    — Бадай свінні паздыхалі, А хата згарэла!
    Як жа мне гэта прымацкая Жызня надаела!
    * Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
    ОЙ, ХАЦЕЛА Ж МЯНЕ МАЦІ...
    ды за пср ша га ад даць.
    Ой, хацела ж мяне маць Ды за першага аддаць.
    А той первы, Первы, няверны, — Ой, не аддай мяне, маць!
    Ой, хацела ж мяне маць Ды за другога аддаць.
    А той другі Ходзіць да падругі, — Ой, не аддай мяне, маць!
    Ой, хацела ж мяне маць Ды за трэцяга аддаць. А той трэці, Як у полі вецер, — Ой, не аддай мяне, маць!
    Ой, хацела ж мяне маць За чацвёртага аддаць. Той чацвёрты — Hi жывы, ні мёртвы, — Ой, не аддай мяне, маць!
    Ой, хацела ж мяне маць Ды за пятага аддаць.
    А той пяты — П’яніца пракляты, — Ой, не аддай мяне, маць!
    Ой, хацела ж мяне маць Ды за шостага аддаць. А той шосты — Малы, недарослы, — Ой, не аддай мяне, маць!
    Ой, хацела ж мяне маць Ды за сёмага аддаць.
    А той сёмы — Прыгожы ды вясёлы... Ён не схацеў мяне ўзяць!
    Ой, ляцелі гусі з броду, Скалацілі ў рэчцы воду. Пакуль вада чыста стала, Я з Раманам пастаяла.
    — Раман, Раман, Раманіку, Пусці мяне дадоміку.
    Я не родну маці маю, Будзе біці, добра знаю.
    Будзе біці, шчэ й караці, Яшчэ й шэльмай называці. — Дзе ты, шэльма, валачылась, Што й вячэра ўжо зварылась?
    — Табе, маці, прызнаюся, Што з Раманам кахаюся.
    Ён чарнявы, я бялява — Будзе пара кучарава.
    Ён багаты, а я бедна — Будзе пара адпаведна.
    Ой, ляцелі гусі з броду, Скалацілі ў рэчцы воду.
    ОЙ, ЧЫЯ Ж TO HIBA, ЧЫЕ Ж TO ПАКОСЫ?
    Ой, чыя ж то ніва, чые ж то пакосы?
    Ой, чыя ж то ніва, чые ж то пакосы, Чыя ж то дзяўчына распусціла косы?*
    Гэта ж мая ніва, то ж мае пакосы. Гэта ж мая ніва, то ж мае пакосы, To ж мая дзяўчына распусціла косы.
    Выпраўляла маці сына ў салдаты. Выпраўляла маці сына ў салдаты, Нялюбу нявестку ў поле лёну рваці.
    — Як не вырвеш лёну, то не йдзі дадому. Як не вырвеш лёну, то не йдзі дадому, Стань у чыстым полі да й тапаліною.
    * Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
    Рвала яна, рвала, рвала недарвала. Рвала яна, рвала, рвала недарвала, Да й у чыстым полі тапалёю стала.
    Адзін год праходзіць, другі наступае. Адзін год праходзіць, другі наступае, На трэці гадочак прыходзіць сыночак.
    — Маці, мая маці, што ж то за навіна? Маці, мая маці, што ж то за навіна, Што на нашым полі расце тапаліна?
    — He пытайся, сынку, пра тую навіну. He пытайся, сынку, пра тую навіну, На, бяры сякеру, рубі тапаліну.
    Адзін раз ударыў — яна нахілілась. Адзін раз ударыў — яна нахілілась, Другі раз ударыў — яна папрасілась.
    — He рубай, казача, я твая дружына. He рубай, казача, я твая дружына, Пашукай у лісці — там твая дзяціна.
    — Маці ж, мая маці, што ты нарабіла? Маці ж, мая маці, што ты нарабіла, Што мяне з мілою навек разлучыла?
    САБІРАЙСЯ Ў ГОСЦІ, МОЙ ДЗЯДОК
    — Сабірайся ў госці, мой дзядок, Сабірайся ў госці, галубок.
    — He пайду у госці — холад на двары, А мне ломіць косці, я ж ужо стары.
    — Сабірайся ў госці, мой дзядок, Сабірайся ў госці, галубок.
    — He пайду у госці, я ж табе кажу, Лепш на цёплай печы трохі паляжу.
    — Як не пойдзеш ў госці, грошай дай: Трэба ж мне занесці каравай.
    — Бяры сабе грошы, — ці мне іх шкада? Толькі адчапіся ад мяне, бяда!
    — Дык ляжы на печы, стары дзед!
    А мяне у госці павядзе сусед.
    — Пачакай, Ганулька, не спяшай: Пойдзем разам ў госці, мяне не кідай!
    А Ў ПОЛІВЯРБА
    А ў по-лі вяр-ба	нахі-лёна-я.
    ма ла-да я дзяў-чы-нонь-ка за ру-чо на-я.
    А ў полі вярба Нахілёная, Маладая дзяўчынонька Заручоная.
    Заручоная
    I запітая.
    Тады яе запівалі, Як сад зацвітаў.
    Як сад зацвітаў, Як зара ўзышла, Маладая дзяўчыначка Па ваду ішла.
    Кася ад вады, Яся да вады: — Пастой, пастой, мая Кася, Дай каню вады.
    — Як буду твая, Напаю каня, 3 зімняе крынічэнькі, 3 поўнага вядра.
    ОЙ, АРАЛІХЛОПЦЫ НІВУ
    Ой, аралі хлопцы ніву, Паламалі ярмо*.
    Заплаці ты мне, дзяўчына, Што я хадзіў дармо.
    А я ж табе, мой міленькі, Плаціла, плаціла.
    Цалаваў маё лічэнька, Я не пярэчыла.
    To пры сонцы, то пры зорцы, To пры месячыку.
    Цалаваў ты ночкай цёмнай, Любы казачэнька.
    Бадай кветкі пазасыхалі, Што рана расцвілі.
    Бадай людзям мову адняла, Што нас разлучылі.
    Ой, аралі хлопцы ніву, Паламалі ярмо.
    Хадзіў, хадзіў да дзяўчыны, Аказалася дармо.
    * Два першыя радкі кожнай страфы паўтараюцца два разы.
    МАМАЧКА РОДНА, ПУСЦІ НА СЯЛО
    Весела
    Мамачка родна, пусці на сяло.
    Дзеўкі гуляюць, ім весяло.
    Адзін я гуляў па зялёным саду.
    Думаў, на вуліцу век не пайду*.
    А цяпер бягу я, аж пяткі гараць, Так мне, маладому, хочацца гуляць. Пайду я на вуліцу, дзеўкам падпяю Ды пагляджу на Манечку любую сваю.
    * Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца два разы.
    Мамачка, чуеш, сэрца пяе, А там, за гарою, пляска ідзе.
    Мамачка, чуеш, салавей пяе, А там, за гарою, пляска ідзе.
    Песні галасныя весела пяюць, Мне, маладому, спаць не даюць.
    Мамачка, родна, пусці пагуляць, Мне ж, маладому, не хочацца спаць.
    ДЗЕ МАЯ МАРУСЯ?
    У су-сед-ня е ся-ло я па е хаў ў сва-ты.
    Быў у мяне сівы конь
    Ды новыя скаты.
    У суседняе сяло Я паехаў ў сваты.
    Прыпеў: А я ўсё дзіўлюся, Дзе мая Маруся? А я ўсё дзіўлюся, Дзе ты, мая Маруся?
    Як прыехаў я ў сяло, Там старая хата.
    Стара баба, стары дзед Ды дзеўка гарбата.
    Прыпеў.
    Запрасілі тут за стол, Прыгадалі сесці.
    Заставілі барабулю
    3 мундзірамі есці.
    Прыпеў.
    А я тую барабулю
    Па стале качаю,
    На паліцы паляндрыцы, На іх пазіраю.
    Прыпеў.
    Прытаміліся усе Ды палеглі спаці. Я ж за тыя паляндрыцы Ды давай ўцякаці.
    Прыпеў.
    Як пабег я уцякаць Ды праз агароды.
    Заблытаўся ў гарбузах, Нарабіў я шкоды.
    Прыпеў.
    Дагнаў мяне стары дзед Ды у пералаза.
    Па спіне даў качаргой Аж чатыры раза.
    Прыпеў.
    А Я Ў ПЕЧЫ HE ПАЛІЛА
    — А я ў печы не паліла, мілы мой, міленькі, А я есці не варыла, голуб мой сівенькі.
    — Запалі, міла, навары, міла,
    Запалі, о-ха-ха, чарнабровая мая!*
    — Я цябе не буду слухаць, мілы мой, міленькі, Я цябе не буду слухаць, голуб мой сівенькі.
    — Я наб’ю, міла, я наб’ю, міла, Я наб’ю, о-ха-ха, чарнабровая мая!
    — Ой, не маю я здароўя, мілы мой, міленькі, Ой, не маю я здароўя, голуб мой сівенькі.
    — Памірай, міла, памірай, міла, Памірай, о-ха-ха, чарнабровая мая!
    — Дзе ж ты мяне пахаваеш, мілы мой, міленькі, Дзе ж ты мяне пахаваеш, голуб мой сівенькі?
    — Пад гарой, міла, пад гарой, міла, Пад гарой, о-ха-ха, чарнабровая мая!
    — А магілу чым засадзіш, мілы мой, міленькі, А магілу чым засадзіш, голуб мой сівенькі?
    — Бур’яном, міла, бур’яном, міла, Бур’яном, о-ха-ха, чарнабровая мая!
    — Ці заплачаш на магіле, мілы мой, міленькі, Ці заплачаш на магіле, голуб мой сівенькі?
    — Засмяюсь, міла, засмяюсь, міла, Засмяюсь, о-ха-ха, чарнабровая мая!
    * Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
    ОЙ, У ПОЛІТРЫ КРЫНІЧАНЬКІ
    3 пачуццём * = 66
    Лю-біў хло-пецтры дзя-ві-чань кі:	чар-ня-ву-ю,
    бя ля ву-ю, трэ-цю ры-жу ку-ча-ра-ву ю.
    Ой, у полі тры крынічанькі. Любіў хлопец тры дзявічанькі: Чарнявую, бялявую, Трэцю рыжу кучаравую.
    — Чарнявую ад душы люблю, 3 бяляваю павянчаюся, А з рыжаю кучараваю — Прыйдзе вечар — развітаюся.
    — Ці ж я табе не прыказвала, Як стаялі над крыніцаю: He едзь, мілы, у далёкі край, Бо застанеш маладзіцаю...
    — Любіў цябе дзявіцаю, Любіць буду маладзіцаю.
    Датуль цябе любіць буду, Пакуль вазьму ўдавіцаю.
    He ўсе ж тыя ды сады цвітуць, He ўсе разам асыпаюцца.
    He ўсе ж тыя да шлюбу йдуць, Што любяць ды кахаюцца.
    Палавіна тых садоў цвіце, Палавіна асыпаецца.
    Палавіна да шлюбу йдзе, Што да шлюбу і не знаецца.
    КУПАЛІНКА
    Купалінка, купалінка, Цёмная ночка, Цёмная ночка, Дзе ж твая дочка?
    Мая дочка у садочку Ружу, ружу поліць, Ружу, ружу поліць, Белы ручкі коліць.
    Кветачкі рвець, кветачкі рвець. Вяночкі звівае, Вяночкі звівае, Слёзкі пралівае.
    Апрацоўкі беларускіх народных песень
    Словы народныя
    ОЙ, Я ЖЫТА ДЫ НЕ СЕЯЛА
    МузыкаЛ Навуменкі
    Весела, хутка
    He ха-дзі-цс, ма-е хлоп-чы-кі,