Беларускае свята ў школе
3 вопыту работы Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната
Выдавец: Беларусь
Памер: 149с.
Мінск 2002
Дзяўчына. Mae вы мужчыначкі, Навіну скажу вам: Сівая свіння На дубе гняздо звіла, Казлянятак прывяла. А мой мужык хітры быў, Сена шылам накасіў, Пад прыпечкам стог злажыў, Кошку сенам накарміў.
Хлопец. Вось знайшла навіну!
Калі я жыў у Маркавічах, Дык начаваў я у Мятлавічах. Там дзіковіна была: Курачка бычка прывяла. Парасёначак яйка знёс,
юо
На высокую палічку ўзнёс, А палічка зламалася Ды яечка разбілася.
Дзяўчына. А ў нашага суседа
Учора была бяседа: Свіння ў дуду іграла, А курыца скакала, А пятух прыпяваў I ножачкай прыбіваў.
Хлопец. А што гэта за чутка была,
Ды што курачка бычка радзіла, Парасёначак яечка знёс, А бязрукі яечка ўхапіў Ды голаму за пазуху заклаў. А бязногі іх пабег даганяць, А сляпы на старожках стаяць, А глухі стаў падслухваць, А нямы закрычаў: «Каравул!»
Чуваць галасы: «Сымон, выганяй!», «Ганна, праспала!». Кукарэкае певень, мычыць карова.
Госці.
— Во загуляліся, засядзеліся. Світаць пачынае. Кароў выганяюць.
— Дзяўчаты, а ў мяне ёсць для вас сакрэт. Дзед Ахрэм запрашае заўтра на танцы ў сваю хату. Згодны?
— Згодны! Згодны!
— Тады заўтра працягнем свае забавы.
— Бывайце!
— Бывайце!
Разыходзяцца пад песню «Колькі ў небе зор» (гл. Дадатак/
«Няма смачней вадзіцы, як з роднай крыніцы»
Прапанаваныя ў сцэнарыі матэрыялы накіраваны на развіццё творчых здолыіасцей канкрэтнай асобы. Дамінуючым у ім з’яўляецца асобасна-арыентаваны падыход.
Знітаванасць фальклору і сучаснай літаратуры і музыкі дазваляе фарміраваць у вучняў цэласнае ўяўленне пра нацыянальнае мастацтва. Такія святы варта праводзіць як з мэтай выяўлсння, падтрымкі і развіцця маладых талентаў, так і з мэтай прапаганды беларускай культуры.
Методыка правядзення
Зала ўпрыгожана беларускімі ручнікамі, гучаць гралгзапісы беларускіх народных песень. Марыля. Добры дзень, шаноўнае спадарства! Віншую ўсіх вас са святам! Бо кожная з вамі сустрэча — гэта свята.
Васіль. Але ж я нешта не бачу нашых гаспадынь, якія запрасілі нас сюды. Мабыць, яны не дагаворацца ніяк, да каго псршага ісці нам у госці. А вось і яны.
Куліна. Спачатку да мяне пойдзем. У мяне хата большая.
Агата. Затое я з самага ранку сваю печ выпаліла хораша, а ў цябе такі холад, што хоць ваўкоў ганяй.
Куліна. Ты толькі языком балбатаць умееш! Пра такіх у нас кажуць: «Параска, Параска, у языку ў цябе траска!»
Агата. Пра такіх разумных, як ты, кажуць: «Гром грыміць, зямля трасецца, Дуня з торбаю нясецца!»
Марыля. Шаноўныя гаспадыні, супакойцеся, калі ласка, ды павітайцеся з гасцямі. Аб чым гэта вы спрачаецеся?
Куліна. Добры дзень, госцейкі дарагія!
Агата. Добры дзень! Мы зусім не спрачаемся. Пойдзем, даражэнькія, пойдзем хутчэй да мяне.
Куліна. Бач ты яе! Першая яна хоча быць! Спачатку да мяне. Запрашаю, шаноўныя! Бо гэта ж балбатуха і прывітаць як след гасцей не можа, а ўсюды хоча быць першай.
Марыля. Чакайце, чакайце, даражэнькія! Зноў вы за сваё. А вось мы зараз пабачым, хто з вас самы гаваркі. Як кажуць, даведаемся, у каго язык лепш падвсшаны.
Васіль. Цётачкі! He трэба сварыцца. Свае здольнасці вы яшчэ на працягу вечара паказаць паспееце, а каб нікога не пакрыўдзіць, застанёмся мы ўсе тут ды і будзем разам весяліцца. Ці не так я кажу?
Агата. А што? Можа, і праўда? Але ж якое гэта свята без песень ды без танцаў?
Куліна. Пачакай, мая даражэнькая. Усяму свой час. Давай лепш месца сабе знойдзем ды паслухаем, што далей будзс.
Гучыць песня «Гуляць дык гуляць» (гл. Дадатак/
Марыля. Паважаныя сябры! Як добра, што наша песня падняла ваш настрой. I гэта зразумела. Што яшчэ можа быць бліжэй да сэрца, як родная песня!
Васіл ь. «Няма смачней вадзіцы, як з роднай крыніцы» — якія праўдзівыя гэтыя словы.
Марыля. Родная мова, якую засвойвае чалавек, знаёмячыся з народнымі песнямі, казкамі, гульнямі, калыханкамі, з’яўляецца тым падмуркам, на якім вырастае потым пачуццё любові да свайго краю.
Адзін з удзельнікаў чытае верш Петруся Броўкі «Калі ласка».
У любімай мове, роднай, наскай,
Ах, якія словы: «Калі ласка!..»
Як звіняць яны сардэчнаю струною,
Праз усё жыццё ідуць са мною.
Трапіць госць у будзень, а ці ў свята:
— Калі ласка, калі ласка, ў хату!
He паспелі сесці пры сустрэчы.
Як патэльня засквірчэла ў печы, Ды і чарка бліснула дарэчы. Бульба, смажаніна і каўбаска, Пакаштуйце, людцы, калі ласка! Хлопец кажа дарагой дзяўчыне: — Калі ласка! Будзеш гаспадыняй! Эх, жыццё збудуем мы прыгожа, Ўсе з табой нягоды пераможам. Гром грыміць. 3 нябёсамі размова: — Калі ласка, цёплы дождж вясновы!
I не вельмі буйны і не рэдкі — На сады, на пушчы, на палеткі, На грыбы, на ягады, на кветкі... — Калі ласка! — наш зварот бясконцы. Мы гаворым ранішняму сонцу: — Калі ласка, сонца, выйдзі з хмары, Радасцю аблашчы нашы твары, Ты ўзнімі з сабою нашы мары! Калі ласка!.. — нашай роднай мовы Шчырыя і ветлівыя словы.
Васіль. Чуеш, Марылька, дзіцятка плача. Толькі на свет нарадзілася. Як ты думаеш, з чаго для такой малечы пачынаецца Радзіма?
Марыля. Я думаю, што з калыханкі матулі, гэтага псршага зярняткі роднай мовы.
Выходзіць дзяўчынка, спявае калыханку «Добрай ночы...» (гл. Дадатак/
Дзяўчынкі малодшага школьнага ўзросту выконнаюць танец з лялькамі. 3 'яўляюцца 2 дзяўчынкі, адна пераапранута ў «мышку». Чытаюць па ролях пацешку «Мышка».
Дзяўчынка. Мышка, мышка, дзе была?
Мышка. Была ў пана караля.
Дзяўчынка. Што рабіла? Мышка. Лыжкі мыла.
Дзяўчынка. А што далі?
Мышка. Кусок сала.
Дзяўчынка. Дзе паклала? Мышка. Пад лаўкаю.
Дзяўчынка. Чым накрыла? Мышка. Халяўкаю.
Дзяўчынка. Дзе тое сала? Мышка. Кошка з’ела.
Дзяўчынка. А ці ведаеце вы, сябры, што гэта мы вам зараз прачыталі? Дзеці. Верш.
Мышка. He. Гэта не зусім верш, гэта пацешка. Успомніце, як бабуля ці матуля пацяшалі вас ці вашых маленькіх брацікаў і сястрычак.
Дзяўчынка. А я таксама ведаю забаўлянку. Хто з вас, дзеці, хоча апынуцца ў дзяцінстве? (Выходзіць на сцэну.)
Сарока-белабока Кашку варыла, Дзеткам дарыла. Г этаму дала, Гэтаму дала, Гэтаму дала, Г этаму дала.
А ты, хлопчык, — Вялікі гультайчык: Вады не насіў, Дзяжы не мясіў. Злыя каўкі прыляцелі, Тваю кашку з’елі I шух-шух — паляцелі.
Мышка. Вось бачыце, якія мы весялухі. А яшчэ мы вам і паспяваем. Гучыць песня «Пра добрую мышку і мудрую кошку» (гл. Дадатак/
Агата. Слухай, сяброўка, я ўчора свайго ўнука да лагапеда запісала.
Куліна. А што ён там рабіць будзе? Гэта што, такі від транспарту: мапеда, веласіпеда, лагапеда?
Агата. А вой, Куліначка, якая ты цёмная. Лагапед — то ж спецыяліст, які вучыць дзяцсй правілыіа вымаўляць гукі.
Куліна. А што ты думаеш, усс так добра ўмеюць іх вымаўляць?
Агата. Дзіва што ўмеюць.
Куліна. Давай заспорым на тваю квактуху чорненькую, што не. (У залу.) Ідзі сюды, галубочак.
Праводзіцца гульня ў скорагаворкі.
1. Уцякай, цецеручыха з цецеручанятамі.
2. Мы відзелі бабра, і сказаў на.м бобра, што нам будзс добра.
3. Добры госць
Есць, што ёсць.
У благога свая чэсць: Што ёсць -— не есць.
4. Цвыркун на скрыпачцы
Цвіркоча
У кутку пад печчу
Летняй ноччу.
5. Скача чапля па балоце,
Чачотачка — у чароце.
Васіль. Ці памятаеш ты, Марыся, калі ўпершыню пачула казку? Хто быў тваім першым казачнікам у жыцці?
Марыля. Як жа можна забыць, Васілёк, матуліны казкі? Дзеяшчэ можна навучыцца распазнаваць дабро і зло, праўду і крыўду, справядлівасць і жорсткасць, як не на яркіх казачных вобразах, увасобленых і ў людзях, і ў жывёлах, і ў розных пачварах, страшыдлах.
Васіль. Чалавеку патрэбна не слава,
А людская увага і ласка,
I сардэчнае шчырае слова,
I вясёлая добрая казка.
3 'яўляецца Дзед Барадзед. Ён выконвае песню «Дзед Барадзед» (гл. Дадатак/ а затым дзеці паказваюць казку «Мужык і Жонка».
Невялікая хата з бедным сялянскім начыннем.
Казачнік. Дзень добры ўсім! Вы ведаеце, хто я? Так, я Казачнік. Але на гэты раз хачу вам расказаць не казку, а сапраўдную гісторыю. Дык вось слухайце. У адной вёсцы жыў Мужык з Жонкаю. 1 быў гэты Мужык вельмі нялюдскі: заўсёды шукаў прычыну, каб пасварыцца з Жонкаю. А што было далсй — глядзіце самі.
Выходзіць. Заходзяць Мужык. потым Жонка.
Мужык (крычыць на Жонкў). Гультайка ты, я адзін усё раолю. і ару, і сею, і кашу, а ты нават палудзень лянуешся прынссці мне ў поле!
Жонка (апраўдваючысяў Вазьмі яду з сабою, бо мне няма калі насіць табе палудзень — дома многа работы.
Мужык (раздражнёна). Якая ў цябе до.ма работа? Яе гуляючы можна зрабіць. Спіш тут, мусіць, цэлымі днямі!
Жонка (спакойна). Вось і зрабі ўсё гуляючы, а я замест цябе ў поле пайду.
Мужык (узрадавана). Нарэшце! Хоць зведаеш, шго у полі працаваць гэта не гаршкі ў печы перастаўляць.
Жонка (завязваючы хустку). Ты ж глядзі, каб усю рабаіу дома зрабіў: печ напалі, цеста замясі — рашчына ў дзяжы стаіць — ды хлсб спячы... Масла збі... яшчэ глядзі, каб авечкі ў шкоду не залезлі. А яшчэ крупнік звары... ды за квактухай сачы, каб з яек не злезла, бо ахалодаюць. (Выходзіць.)
Мужык (наўздагон жонцы). Я не толькі ўсё перараблю, а яшчэ і выспацца паспею, пакуль ты вернешся! (Прывязвае да пояса бойку са смятанай і пачынае мясіць у дзяжы цестаў Вось як працаваць грэба. я буду цеста мясіць, а масла само саб’ецца. Я ж не дурны, каб кожную работу паасобку рабіць!
3 двара чуюцца крыкі дзяцей.
Дзеці. Дзядзечка, дзядзечка! Вашы авечкі ў нашым жыце пасуцца!
Мужык. Ах, каб іх ваўкі пахваталі! (Ірвануўся бегчы, спатыкнуўся аб бойкў і грымнуўся вобземлю. Вечка з бойкі выскачыла, смятана раззілася. Ускочыў на ногі, бегае разгублена па хаце. рукамі размахвае. Курыца спалохана саскочыла з яек і пабегла з хаты.) Яйкі ахалодаюць — кураняты не выведуцца. Прыйдзецца самому сесці, пакуль квактуха вернецца. (Садзіцца на рэшата.)
У хату ўваходзіць Г'айдук.
Гайдук (да Мужыка). Чаго ты на рэшата ўсеўся, ёлупень?
Мужык. Куранят выседжваю. Жонка пайшла сена касіць, а я гаспадарыць застаўся. Ды вось квактуха збегла... я сеў, каб яйкі не ахалодалі.
Гайдук (рагоча). Ах ты, баран бязглузды, ах, гультаюга! Жонку касіць заставіў, асам куранят выседжвае! (Раскручвае бізун і хвошча ім Мужыка.')
Баронячыся ад бізуна, Мужык падушыў яйкі. потым саскочыў з рэшата і схаваўся ў вялізным корабе, дзе было пер ’е.
Гайдук (чэрпае кубкам ваду і п ’е). Цьфу, абібок, нават вады свежай з калодзежа не прынёс. Цёплая, як памыі. (Кідае зневажальны позірк на Мужыка і выходзіць.)