• Часопісы
  • Беларускае свята ў школе 3 вопыту работы Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната

    Беларускае свята ў школе

    3 вопыту работы Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 149с.
    Мінск 2002
    55.67 МБ
    Ой, люблю Каську — гэй, нам, нам!
    Што ў русай касіцы — гэй, нам, нам!
    У залатой прасніцы — гэй, нам, нам!
    У шаўковым паяску — гэй, нам, нам!
    У руцвяным вяночку — гэй, нам, нам!
    Названая ў песні дзяўчына падыходзіць да хлопца і аддае што-небудзь са сваіх рэчаў. Хлопец устае з лавы, дае месца другому. Усё паўтараецца, пакуль усе прысутныя не выберуць сабе пару. Затым першы Яшчар садзіцца каля сцяны. Дзяўчаты становяцца ў рад каля другой сцяны і, узяўшыся за рукі, падыходзяць да хлопца з песняй:
    — Ой, Яшчару, паночку,
    Прашу аддаць вяночку
    Краснай Марысьцы, Што ў русай касіцы...
    Пасля заканчэння песні хлопец вяртае дзяўчыне яе рэч і саступае месца другому.
    ЯШЧАР
    Моладзь бярэцца за рукі і, стварыўшы круг, пачынае кружыцца з выкананнем песні:
    Сядзіць, сядзіць Яшчар, Гэй, нам, гэй!* На залатым крэсле, Арэшачкі лушчыць Да ў каробачку сыпле. Каробачка няпоўна, Паедзем да Коўна.
    3 Коўна да Бяліцы, Купім чамярыцы Яшчара паіці.
    Яшчар сядзіць на стуле ў сярэдзіне круга і пільна глядзіць, каб ніхто не засмяяўся, не ўпаў і не спатыкнуўся. Калі хто парушыць гэтае правіла, той павінен аддаць Яшчару фант: пярсцёнак, хустку і інш. Пасля разыгрываюцца фанты. Яшчар дастае фант і загадвае ўладальніку фанта што-небудзь праспяваць, расказаць, патанцаваць і г. д.
    ІВАНЬКА I МАРЫЛЬКА
    3 гурта выбіраюцца Іванька і Марылька. Удзельнікі ўтвараюць вялікі круг, у цэнтры якога знаходзяцца Іванька і Марылька з завязанымі вачыма. Па камандзе Іванька павінен злавіць Марыльку, увесь час пытаючыся: «Марылька, дзе ты?» А Марылька адказвае: «Тут я, Іванька, тут». Калі Іванька зловіць Марыльку, выбіраецца новая пара, і гульня паўтараецца**.
    * Паўтараецца пасля кожнага радка.
    ** Гульня запісана ад дзяцей в. Зенькавічы Уздзенскага раёна.
    ЗАКЛЮЧЭННЕ
    Цывілізаванасць народа вызначаецца не толькі ўзроўнем развіцця эканомікі і сацыяльнага дабрабыту, але і адносінамі людзей да культурнай і гістарычнай спадчыны продкаў. Без ведання сваіх вытокаў чалавек не можа рэальна ацаніць тое, што ён мае. Веданне традыцый, фальклору, абрадаў, звычаяў свайго народа ўзнімае яго на новую ступеньку духоўнага развіцця.
    Школа прызвана стаць захавальніцай этнаграфічнай спадчыны, паколькі займаецца выхаваннем грамадзяніна, патрыёта — чалавека з пачуццём уласнай і нацыянальнай годнасці. Каб выканаць гэтую высакародную місію, яна павінна абапірацца на лепшыя дасягненні і набыткі народнай педагогікі.
    Нарматыўныя дакументы ставяць задачу фарміравання творчай асобы, здольнай арганічна ўпісацца ў сусветную культуру і цывілізацыю. Выхаванне такой асобы магчыма толькі на этнакультурнай глебе, бо ўсе каштоўнасці, створаныя чалавекам, — гэта і ёсць адлюстраванне своеасаблівага бачання свету творчай асобай праз прызму нацыянальнага характару.
    Вусная народная творчасць, традыцыі і звычаі з’яўляюцца багатай крыніцай маральна-этычных поглядаў народа, увасабленнем норм і паводзін чалавека, адлюстраваннем лепшых рыс беларускага характару. Гэты багаты матэрыял у плане выхавання, развіцця, пазнання павінен шырока і сістэмна выкарыстоўвацца ў сучаснай школе.
    ЛІТАРАТУРА
    Анікеева В.А. Ехала Каляда ў чырвоным вазочку //Пачатковая школа. 1992. № 10.
    Анталогія беларускай народнай песні /Склад. Г.І. Цітовіч. Мн., 1974. Барзілоўская Т.С. Запрашаем на вячоркі //Пачатковая школа. 1992. № 10.
    Беларусазнаўства: Зборнікі 1—4/Лозка А.Ю. і інш. Мн., 1992—1994.
    Беларускі дзіцячы фальклор /Склад. А.М. Аляхновіч, М.В. Рахчэеў, А.С. Фядосік, У.Д. Каструлёў. Мн., 1994.
    Беларускі народны каляндар /Склад. А. Лозка. Мн., 1993.
    Беларускі фальклор у сучасных запісах /Уклад. В.Д. Ліцвінка, Г.Р. Кутырова Мн„ 1995.
    Беларускія народныя абрады /Склад., навук. рэд. і прадм. Л.П. Касцюкавец. Мн„ 1994.
    Беларускія народныя песні: У 4 т. /Зап. Р. Шырмы. Мн., 1959—1976.
    Беларускія народныя танцы, карагоды, гульні/Склад. В.С. Семянкоў. Мн., 1989.
    Беларускія традыцыйныя абрады і святкаванні. Метадычныя рэкамендацыі для сярэдніх спецыяльных устаноў/Склад. Д.І. Каханава, Т.І. Бондар. Мн., 1991.
    Васілевіч У. Беларускі народны каляндар. Мн„ 1993.
    I рымаць А.А., Варанецкая Л.М., Пашкевіч У.В. Народная педагогіка беларусаў. Мн„ 1999.
    Дзіцячы фальклор/Склад. Г.А. Барташэвіч. Мн„ 1972.
    Зімовыя песні: калядкі і шчадроўкі /Склад. А.І. Гурскі. Мн., 1975.
    Івашчанка Г., Мельнікава 3. Родная літаратура: Падручнік-хрэстаматыя для 5 кл.
    Казкі для сцэны. Вып. 2 /Склад. С. Лаўшук. Мн., 1994.
    Канус М.І. Гучы, роднае слова. Мн., 1994.
    Крыванос К.А., Маглыш М.А., Панцялей Э.М. Як адзначаць з дзецьмі народныя святы. Мн., 1993.
    Кухаронак Т.І. Радзінныя звычаі і абрады беларусаў: канец XIX—XX ст. Мн 1993.
    Ліс А.С. Валачобныя песні. Мн., 1989.
    Ліцьвінка В.Д. Святы і абрады беларусаў. Мн., 1997.
    Лозка А. Беларуская батлейка. Каляндарныя і абрадавыя гульні: Дапам. для настаўнікаў, выхавальнікаў, кіраўнікоў гурткоў. Мн., 1997.
    Макаранка Л.В., Саўчанка Я.А. Дакрануцца сэрцам... Мазыр, 1994.
    Народныя казкі, байкі, апавяданні і мудраслоўі /Пад рэд. Н.С. Гілевіча Мн 1983.
    Песні народных свят і абрадаў /Склад. Н.С. Гілевіч. Мн„ 1974.
    Свяці, свяці, сонейка: Творы беларускага фальклору /Уклад. І.К. Цішчанка. Мн.,
    ЗМЕСТ
    Уступ 	 3
    СЦЭНАРЫІ СВЯТАЎ HA АСНОВЕ КАЛЯНДАРНА-АБРАДАВАГА МАТЭРЫЯЛУ	 5
    «ІшлаКаляда, калядуючы...»	 5
    «У нас сягоння Масленіца!..» 	 14
    «Свята Вялічка з красным яечкам...» 	23
    Піліпаўскімі вечарамі	 35
    СЦЭНАРЫІ СВЯТАЎ HA АСНОВЕ ТРАДЫЦЫЙНЫХ СЯМЕЙНЫХ АБРАДАЎ	 45
    Радзіны	45
    «А вяселейка, а вяселейка едзе з песняй да сяла»	57
    ПАЗНАВАЛЬНА-ЗАБАЎЛЯЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ	 66
    На кірмашы	 66
    У нас уваходзіны	 76
    Запрашаем на вячоркі	 84
    «Кошык весялосці на вясковым падвор’і»	 91
    «Няма смачней вадзіцы, як з роднай крыніцы»	 101
    ДАДАТАК	 111
    Беларускія народныя песні 	 111
    Апрацоўкі беларускіх народных песень	 126
    Аўтарскія песні	 129
    Беларускія народныя гульні	 145
    Заключэнне	 147
    Літаратура	 148
    Беларускае свята ў школе. 3 вопыту работы УзБ 43 дзенскай санаторнай школы-інтэрната: Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў / Аўт.-уклад. Л .В. Пармон, Л.П. Сахарэвіч, Н.П. Трыгубовіч. — Мн.: Беларусь, 2002. — 149 с.
    ISBN 985-01-0437-6.
    У кнізе сістэматызаваны вопыт работы педагогаў Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната па праблеме маральна-этычнага выхавання школьнікаў праз пазакласную работу.
    Дапаможнік змяшчае сцэнарыі каляндарнаі сямейнаабрадавых свят, гульнёвых праграм, якія распрацаваны адпаведна запатрабаванням часу і з разлікам на сучаснага вучня.
    Выданне адрасуецца настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, класным кіраўнікам, арганізатарам пазакласнай pa60™, кіраўнікам гурткоў, выхавальнікам, усім, хто неабыякавы да духоўнай спадчыны свайго народа.
    УДК 373.138.1:3983(=1613)(072)
    ББК 74.200.58
    Вучэбнае выданне
    Пармон Любоў Віктараўна Сахарэвіч Людміла Паўлаўна Трыгубовіч Наталля Пятроўна
    БЕЛАРУСКАЕ СВЯТА Ў ШКОЛЕ
    Дапаможнік для настаўнікаў і выхавальнікаў
    Рэдактар Л.Б. Шынкевіч
    Мастакі Г.В. Нікіціна, А.В. Грабянко
    Мастацкі рэдактар А.А. Жданоўская Тэхнічнае рэдагаванне і камп’ютэрная вёрстка Ж.М. Голікавай
    Карэктар Р.П. Іваненка
    Аператары I. Л. Жукоўская, Л. Е. Капусцінская
    Падпісана да друку з арыгінала-макета 14.08.2002. Фармат 60x90 '/1й.
    Папера газетная. Гарнітура Таймс. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 9,5. Ул.-выд. арк. 9,89. Тыраж 4000 экз. Зак. 2225.
    Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларусь»
    Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Бсларусь. Лінэнзія ЛВ № 2 ад 17.01.2001. 220004, Мінск. праспект Машэрава, 11.
    Рэспубліканскас унітарнае прадпрыемства «Баранавіцкая ўзбуйненая друкарня». 225320, Баранавічы, Савецкая, 80.
    Мінск «БЕЛАРУСЬ»
    ISBN 985-01-0437-6