Беларускае свята ў школе
3 вопыту работы Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната
Выдавец: Беларусь
Памер: 149с.
Мінск 2002
Ганна (недаверліва). Сам?
Сцяпан (прызнаецца). Суседачкі дапамаглі.
Ганна (раўніва). Суседачкі? (Адвярнулася, каб схаваць крыўду. У гэты момант Сцяпан хуценька надзявае ёй вяночак на галаву.) Ой, што гэта? (Падбягае да люстэрка.)
Сцяпан. Гэта табе, Ганначка.
Ганна (расчуленаў Дзякуй, Сцёпачка!
Сцяпан і Ганна ідуць да гасцей. Ганна вітаецца са сваімі суседкамі, сяброўкамі. Уваходзіць сусед.
Сусед. Добры вечар! Зайшоў да вас, дзядзька, тытуню пазычыць...
Ганна. Ой, даражэнькі! Ды сёння ж свята вялікае! Хіба ў такі дзень хто пазычае? Тады ж увесь год будзеш пазычаць! Зайграй нам лепей што, а мы са Сцяпанам паспяваем.
Сусед грае, а гаспадар з гаспадыняй спяваюць.
Сядзіць голуб на галіне, Салавей на ветцы.
3 адной дзевачкай гуляю, Другая на прыкметцы.
Як на рэчцы, на руч’ю
Цалаваў — не знаю ч’ю.
Думаў, у сукенцы новай, Ажно гэта пень хваёвы.
Мой мілёнак не цялёнак, He карова, не бычок.
А надзене шэру шапку — Ну, сапраўдны дурачок.
Ганна. Сядайце, музыканцікі, на лаву
Ды добра рабіце сваю справу. Бо ў нас сёння госці цікавыя, 3 усёй акругі сазваныя.
Сцяпан. 3 Мінска, што не далёка ад нас і не блізка!
Ганна. 3 Нёмана, дзе да добрых традыцый прывучаны.
Сцяпан. 3 Уздзенскага раёна, самага цёплага і зялёнага.
Ганна і Сцяпан (разам). Рады вас вітаць у нашай хаце.
Ганна. Госцейкі дарагія, раскажыце, як жывецца вам, як здароўе ваша, што дзе новага чуваць?
1-ая жанчына. Слухай, суседачка, а чаго твой мужык, калі п’е, вочы закрывае?
2-ая жанчына. Бо ён мне абяцаў, што на гэту гадасць болей глядзець не будзе. Але вось ты такая прыгожая і статная, а замуж за кульгавага пайшла.
1-ая жанчына. Нічога, ён жа кульгавы толькі тады, калі ходзіць.
3-яя жанчына. Слухай, сяброўка, а чаго ты сёння без свайго Хвядоса прыйшла? Мо ты яго на кірмашы прадала?
4-ая жанчына. Прадала. А нашто мне гэта завала ў хаце. Сенца кароўцы даўно накасіла, а кароўка ў мяне ладная, аж дзесяць літраў малака дае.
3-яя жанчына. Усяго дзесяць? А мая дык пятнаццаць!
4-ая жанчына. Дык мая раніцай дзесяць, а ў абед дваццаць.
3-яя жанчына. А мая дваццаць пяць.
4-ая жанчына. А чаго твая карова дваццаць пяць літраў дае?
3-яя жанчына. Як чаго — малака!
4-ая жанчына. А мая — дык смятаны!
Сцяпан. Суседачкі, вы нядаўна так прыгожа спявалі, можа, яшчэ паспяваеце?
Жанчына. Чаму ж не паспяваць.
Гучыць песня «Як на рэчцы, на масце» (гл. Дадатак/
Уваходзіць Цярэшка з торбаю на плячах.
Цярэшка. Ці дазволіце мне, паважаныя гаспадары, прысутнічаць на вашым свяце?
Гаспадары. Калі ласка, запрашаем.
Цярэшка. Мой нос заўсёды чуе, дзе народ гуляе. Ды і прынёс я вам многа гумару, прыпевак. Усе будуць задаволены: і старыя, і малыя. I вы, паважаныя гаспадары.
Ганна. А гэта мы паглядзім, бо яшчэ такі чалавек не нарадзіўся, каб усяму свету прыгадзіўся.
Сцяпан. Годзе, годзе вам спрачацца, годзе, годзе гаварыць, Трэба польку драбней маку пад гармонік задрабіць.
Скачуць польку.
Цярэшка. Дазвольце, браце, небыліцу сказаці.
Небыліцу, небываліцу.
Чаго не было, таго і не будзе. На павеці куры сена косяць.
I грабуць, і стагі кладуць. Усё гэта, браце, небыліца.
Быліца-небыліца. Чаго не было, таго і не будзе.
Пякла баба калачы ў халоднай пячы.
I якраз ляцеў камар і калачыкі пакраў.
Цераз вулачку ўцякаў, камізэлечку парваў.
1-ая жанчына. Ой, дзядзька Цярэшка, ды ці бачыў дзіва?
Была ў дзядзькі свіння ды на ліпе гняздо звіла.
Цярэшка. Ды на ліпе гняздо звіла?
2-ая жанчына. Ой, дзядзька Цярэшка, ды ці бачыў ты дзіва?
Была ў дзядзькі кабыла, яна люльку курыла, Яна люльку курыла, на вячоркі хадзіла.
Цярэшка. На вячоркі хадзіла? Ды не можа быць!
1-ая жанчына. Жанчынкі, давайце паспяваем, павесялім гэту хату, каб нашым Ганначцы і Сцёпку жылося весела.
Гучыць песня «Арэ прымак» (гл. Дадатак/
Ганна. Сцёпачка, а ты ўсё зрабіў добра?
Сцяпан. Усё, любая, усё.
Ганна (зачапіўшыся за ходнік). А вось не ўсё — ходнікі не прытаптаныя!
Сцяпан. He прытаптаныя — дык зараз прытопчам. Госцейкі дарагія, давайце паскачам трохі.
Танцуюць «Падыспань».
Ганна. Дзякуй вам, хлопцы і дзяўчаты,
Прыгажуня цяпер наша хата!
Хоць вы ходнікі крыху скруцілі, Але ж да падлогі моцна прыбілі, Таму і пірог заслужылі.
Ганна падае пірог.
1-ая жанчына. Раскажу я вам, людцы, што здарылася з маім мужам. Збіраліся гэта мы на вяселле. Адзяе ён новыя боты. «Не адзявай, — кажу, — бо згубіш». He паслухаў, адзеў. А як вярталіся дадому, то ён п’яны і заснуў на дарозе. Нехта тыя боты і зняў. У гэты час ехаў чалавек на кані і гаворыць: «Прымі ногі з дарогі!» А мой дурань падняў галаву, глянуў на свае ногі і кажа: «Едзь смела, чалавек, гэта не мае ногі, бо мае былі ў новых ботах».
2-ая жанчына. А я раскажу вам, суседзі, якое гора здарылася ў маёй суседкі. Mae пяць дачок, ды ніводнага зяця. Хіба гэта не гора?
3-яя жанчына. Якое гэта гора? Вось у маёй суседкі гора. Mae адну дачку і пяць зяцёў. Ад кожнага зяця па дзіцяці, а ад апошняга так і двое.
2-ая жанчына. Хіба ж яны разам не жывуць?
3-яя жанчына. Ды дзе ты бачыла?
2-ая жанчына. Учора іду, а яны дровы пілуюць.
3-яя жанчына. Якія дровы? Гэта ж яны мэблю дзялілі!
2-ая жанчына. Вось якім чына*м у нас цяпер мэблю дзеляць.
Куліна. А чаму ж, Агатачка, сёння ты нас нічым не пачаставала? Ты ж такая добрая гаспадыня.
Агата. Я такіх смачных пірагоў напякла. Прыгожыя атрымаліся, не нагледзецца. Паставіла на стол перад Хвядосам. Пайшла, а ён як запусціць мне імі ў плечы, дык што каменем, думала, пазваночнік зламае.
Куліна. Я ж ведала, што з цябе гаспадыня — што з мяне альпініст. He хоча яна нас частаваць — і не трэба.
3-яя жанчына. Хопіць нам ужо байкі баяць, давайце лепш заспяваем.
Гучыць песня «Хацела ж мяне маці...» (гл. Дадатак/
Мужчына. Я вось загадкі загадаю вам, а вы адгадайце іх.
Адзін другога есць ды ў вочы ўглядаецца.
Жанчына. Можа, цмок які?
Мужчына. He — гэта маці дзіця корміць. А вось другая. Што зробіць жанчына з гаршком, перш чым пачне гатаваць абед? Жанчына. Напэўна, зазірне ў яго?
Мужчына. Правільна. А вось яшчэ адна. Усім патрэбна, а ніхто не робіць сабе. (Усе думаюць, паціскаюць плячамі.') Гэта ж, жанчынкі, труна.
Жанчына. Ой, каб табе ліха.
Сцяпан і Ганна частуюць гасцей пірагамі.
Ганна. Ой, Сцяпан, пакуль мы пірагамі частавалі, нашы госці па добрай песні засумавалі. Музыканцікі! Такую песню зайграйце, каб мы яе ўсе падхапілі ды так заспявалі, каб усюды было чуваць, што ў гэтай хаце сёння свята вялікае.
Гучыць песня «Ой, я жыта ды не сеяла» (гл. Дадатак/
Ганна. Мужчыны, нешта вы засумавалі, можа, вы нам што паспяваеце ці раскажаце?
Мужчына. Паслухайце-ка, суседкі, байку: Ту-ду-ду! Гу-ду-ду!
Сядзіць голуб на дубу, Прылятае сініца, Голубава сястрыца, I пытае Васіля: «Ці далёка да сяла?» Васіль кажа: «Тры мілі». Баба кажа: «Чатыры». Вазьмі, Васіль, булаву, Стукні бабу па лбу. Няхай баба коціцца I ў балоце топіцца.
А ў даліне гусі Пайшлі да Марусі, А ў Марусі ганкі — Смаловыя лаўкі. Як сеў — прыкіпеў Ды дадому не паспеў. Цяляты рыкнулі, Сабакі брахнулі, Поп з краваці Малітву чытаці, Пападдзя з грубы Вышчарыла зубы, Матушка з печы — Пабіла спіну, плечы...
Сцяпан. Цікава, усё цікава. Але ж давайце яшчэ заспяваем. Гучыць песня «Ой, ляцелі гусі з броду» (гл. Дадатак/
Ганна. Ой, як хораша разам спяваці, смяяцца, Нам бы часцей так, сябры, збірацца. Госці жаданыя ўсе ў гэтай хаце...
Я так наспявалася, што сёння буду спаць як пшаніцу прадаўшы.
Мужчына. Добра, што напомніла пра сон. Ужо, мабыць, позна, трэба ісці дадому і спаць класціся. Усім адпачываць трэба. Колькі ўжо можна весяліцца!
Ганна. Хай бы на развітанне праспявалі што-небудзь вясёлае.
Гучыць песня «Гуляць дык гуляць» (гл. Дадатак/
Жанчына. А на развітанне хочам пажадаць вам усяго добрага.
Госці.
— Каб у вашым дамочку, у вашым хлявочку, у вашым садочку ўсё радзіла і пладзіла.
— Каб у нашых суседзяў у клеці было мяшкамі, на стале пірагамі.
— Няхай будзе грэчка, абы не спрэчка.
— Жыць ды маладзець, багацець ды дабрэць.
— Каб у вас вяліся свінні, авечкі і вы жылі як чалавечкі.
— Здаровы бывайце, нас не забывайце. Каб у вас было ўвесь час на стале, у місцы і ў калысцы.
— Жадаем вам долі, здароўя, як у таго дуба. Каб жылі люба.
— Каб было ў пячы пячыста, а на стале краіста.
— Каб дома ўсё ладзілася, каб багацела ваша гаспадарка, каб куры неслі вялікія яйкі.
— Усяго добрага! Прыходзыде да нас на вячоркі!
Запрашаем на вячоркі
Методыка падрыхтоўкі
Вячоркі сталі ўжо традыцыйнымі ў нашай школе. Таму падрыхтоўка да свята — гэта творчая справа ўсяго калектыву. Жадаючыя ўдзельнічаць у вячорках маюць магчымасць звярнуцца да ініцыятыўнай групы са сваімі прапановамі, абгаварыць свой удзел у свяце (нехта хоча спсць, нехта — станцаваць, расказаць жарт ці правесці гульню).
Дзеці прыносяць з дому вырабы з дрэва, саломкі, вязаныя, тканыя і вышытыя рэчы, зробленыя рукамі сваіх родных, і ўпрыгожваюць імі залу.
Методыка правядзення
Зала ўпрыгожана ў нацыянальным стылі: ручнікі з беларускім арнаментам, вышыўкай. Каля печы гаспадыня. Яна ставіць на стол самавар, ласункі, потым падмятае падлогу, спявае « Чаму ж мне не пець...». У гэты момант вядучы звяртаецца да гасцей.
Вядучы. Сёння ў нашай хаце свята
I гасцей у ёй багата.
Усіх на свята запрашаем
I сардэчна вас вітаем:
I дарослых, і дзяцей, I шаноўных ўсіх гасцей. Шанаванне добрым людзям, Хай вам радасці прыбудзе. Хлопцы, дзеўкі, мамы, таты! Запрашаем вас на свята!
Гаспадыня. Добры вечар, сябры, паважаныя бацькі і дзеці! Вельмі добра, што вы завіталі сёння да нас. 3 глыбокай даўнасці прыйшоў да нас гэты народны звычай — вячоркі. Як ні цяжка было жыць у тыя далёкія часы, a ўсё ж заставалася ў народа любоў да песень, танцаў, гульняў, жартаў.
Наш час таксама не вельмі лёгкі. Таму мы вырашылі: будзем вучыцца ў нашых продкаў, якія ў горы і ў радасці не забывалі сваіх песень і танцаў. Вось таму сёння мы запрасілі вас на нашы вячоркі.
I як кажуць нашы людзі, Хай вам даспадобы будуць Жарты, песні, смех, Бо без песні, хоць ты трэсні, Без гармоніка, дуды Ходзяць ногі не туды.
Чуюцца стук, крокі, смех, прыпеўкі. Заходзяць удзельнікі. Спяваюць прыпеўкі.
На вячоркі мы ідзём, Дарагія дзевачкі, Гарманіст у нас прыгожы, Грае нам прыпевачкі.