• Часопісы
  • Беларускае свята ў школе 3 вопыту работы Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната

    Беларускае свята ў школе

    3 вопыту работы Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 149с.
    Мінск 2002
    55.67 МБ
    Мы прыпеўкі вам спяваем, Каб смяяліся ўвесь час. Калі мы вам даспадобы, Запрашаем ўсіх да нас.
    Будзем рады мы сябрам, Пачастуем ласкай.
    Няхай сонца свеціць вам, Як у добрай казцы.
    Ці я ў мамкі не дачка, Ці я не дачушка.
    Хоць малая я расточкам, Але ж весялушка.
    1-ы госць. Добры дзень у хату, Шчыра ўсіх мы вас вітаем, Добрага здароўя ўсім жадаем. Ці можна да вас на вячоркі?
    Гаспадыня. Заходзыде, калі ласка.
    Госці.
    — Добры вечар таму, хто ў гэтым даму!
    — Цераз ваш дварок цячэ ручаёк!
    -— Масці кладачку, заві ў хатачку!
    — Музыканты мы не хаджалыя!
    — Добра мы пяём, танна бяром!
    Гаспадыня. Вітаю вас, даражэнькія госці, заходзьце, калі ласка. Сядайце. Паглядзіце, мае даражэнькія, якія прыгожыя вырабы я сабрала сёння ў сваю хату, каб паказаць вам, каб парадаваць вашы вочкі такой дзіўнай прыгажосцю.
    Звяртае ўвагу на выставу вышыўкі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
    А паглядзіце, які прыгожы куфэрак стаіць у нас. Гэта як бы маленькая копія вялікага куфра. З’явіліся гэтыя куфры даўным-даўно, яшчэ ў дванаццатым стагоддзі. Куфар займаў самае ганаровае месца ў хаце. Па яго прыгажосці меркавалі аб гусце і майстэрстве гаспадыні. На ім маляваліся кветкі ў выглядзе букета або гірлянды. Матулі захоўвалі ў куфрах пасаг сваім яшчэ незамужнім дочкам. Гэты звычай дайшоў і да нашага часу.
    Умелі людзі і працаваць і адпачываць. Давайце і мы з вамі павесялімся трошкі.
    Спяваюць песню « Чыя ж то ніва, чые ж то пакосы» (гл. Дадатак/
    Гаспадар. Што такое ў нашай хаце? Што за тлум? Што за шум? Што за весялосць?
    Гаспадыня. Сёння свята ў нашай хаце! Гасцей цэлая хата, на вячоркі прыйшлі, а ты недзе затрымаўся.
    Гаспадар. Затрымаўся я па важнай справе, даглядаў жывёлу ў сваім хляве.
    Дзеці. Я якую жывёлу вы даглядалі?
    Гаспадар. Адгадайце мае загадкі, тады і даведаецеся, якую жывёлу я даглядаў!
    1.	Пасярод двара стаіць капа.
    Спераду вілы, ззаду мятла. (Карова.)
    2.	He кароль, а ў кароне,
    He гусар, а пры шпорах,
    Гадзінніка не мае, а час знае. (neecHb.)
    3.	Hoc пятачком, хвост кручком,
    Нічога не баліць, а ўсё стогне. (Парсюк.)
    4.	Усіх возіць, а сам пехатою ходзіць. (Конь.)
    5.	3 людзьмі сябруе, хату вартуе,
    Жыве пад ганкам, хвост абаранкам. (Сабака.)
    6.	Белыя, як снег, цэлы дзень у рэчцы,
    А на бераг выйдуць сухімі. (Гусі.)
    Малайцы! Адгадалі мае загадкі і даведаліся, якая жывёла жыве ў нашым падвор’і. А зараз я магу таксама з вамі адпачываць і весяліцца.
    Гаспадыня. Але ж, можа, перш чым прыступіць да працы, трэба трошкі размяцца. Ногі так і рвуцца ў танец.
    Танец «Падыспань». Чуецца песня. Едуць на «кані» Лявон з Лявоніхай, пад 'язджаюць да хаты.
    Лявон. Тр-р... Прыехалі! Злазь, даражэнькая, зараз гаспадыня нас будзе сустракаць. Мы і так ужо спазніліся на вячоркі.
    Лявоніха злазіць, Лявон адпускае «каня».
    Гаспадыня. Вітаю вас, даражэнькія Лявонка і Лявоніха!
    Госці (крычаць). Дзядзька Лявон з Лявоніхаю прыехалі!
    Лявон. Добрага здароўя, кумачка!
    Лявоніха. Добры вечар у хату!
    Госці. Добры вечар!
    Лявоніха. Ой, як вас тут многа! А колькі цудоўных рэчаў сабралі вы ў сваёй хаце, шаноўныя гаспадары!
    Гаспадар. А вось вырашылі паказаць сваім гасцям, што ўмелі рабіць у даўнія часы, ды і зараз робяць нашы беларускія жанчыны. Паказаць іх вялікую прагу да працы, іх захапленне працай і ўменне працаваць.
    Лявоніха. Добра, вельмі добра, даражэнькія. Нездарма наш народ столькі прыказак і прымавак склаў аб працы. Вось, напрыклад: «Зямлю грэе сонца, а чалавека — праца».
    Госці.
    — А мы таксама ведаем прыказкі і прымаўкі аб працы.
    — Без працы не будзе шчасця.
    — Чалавек без працы, што птушка без крылаў.
    — Хто працуе, той і мае.
    — Добра працуем — павагу маем.
    — Якая справа — такая і слава.
    — Грэе не шуба, а праца.
    — Без працы няма чаго хлеба шукаці.
    Лявоніха. Лявонка, паглядзі, якія тут майстры сядзяць {уважліва разглядае работы). Бачу, нават партрэты малююць.
    Лявон. Лявоніха, у нашай хаце няма ніводнага здымка, то, можа, гэты мастак і зробіць нашы партрэты?
    Мастак. Я з задавальненнем выканаю вашу просьбу. Але ж чым вы плаціць будзеце?
    Лявоніха. Чым скажаш, даражэнькі. Можам нават грошай табе даць.
    Мастак. He, не ў грашах шчасце, а калі радасць і вяселле ў хаце. Мы любім не толькі працаваць, але ж і весяліцца, спяваць ды смяяцца. Можа, вы нас чым павесяліце? Лепшай платы мне і не трэба!
    Лявоніха. Сабраўся аднойчы Лявонка брата свайго праведаць, што ў салдатах служыў, але перад гэтым заехаў на базар кабана прадаць. Прадаў кабана, пайшоў закусіць. З’еў тры міскі капусты з боханам хлеба, сала хатняга з фунт. Тут купіў яшчэ тры порцыі смажанай каўбасы і ўмяў. Пасля бульбы змамоніў міскі тры. Зноў баршчу міску ўбіў з булкай. А пасля як успомніў, што брат у салдатах, то як завязала! Чуллівы чалавек, праўда? Есці не можа, калі брату цяжка. Ой, а яшчэ ж я вам раскажу, як мы з Лявонам у госці аднойчы збіраліся.
    Лявон. Навошта расказваць, давай лепш паспяваем. Эй, музыкі, браточкі, зайграйце!
    Спяваюць песню «Сабірайся ў госці, мой дзядок» (гл. Дадатак/
    Ох, давайце цяпер пагуляем трошкі.
    Праходзіць гульня «Яшчар». Яшчар назірае, каб ніхто не засмяяўся. Хто парушыць правіла, прэзентуе фант. Фанты разыгрываюцца.
    I аспадыня. Дзякуй, Лявонка, за вясёлую гульшо. За гэта, госцейкі дарагія, давайце Лявонку з Лявоніхай іх любімы танец падорым. Бачу, вашы ножкі туп-туп-тупацяць і на месцы зусім не стаяць. (Танцуюць «Лявоніху».}
    Hi адны вячоркі не абыходзіліся без беларускіх народных песень. I мы з вамі сёння спяваем іх, і раней спявалі. А чаму гэтыя песні называюцца народнымі?
    Хлопчык. Таму што раней людзі простыя не ўмелі ні пісаць, ні чытаць і перадавалі песні адзін аднаму ў вуснай форме. Вось таму некаторыя народныя песні некалькі адрозніваюцца ў розных кутках Беларусі.
    Дзяўчынка. А я яшчэ паданне ведаю, адкуль песня беларуская ўзялася. Ішлі тры падарожнікі. Ішлі яны тры дні і тры ночы ды яшчэ паўдня. Прытаміліся. Прыселі. Раптам чуюць — нехта спявае. Прыслухаўся першы:
    — Відаць, жаўранак.
    — He, — кажа другі, — гэта лес шуміць.
    А трэці прыпаў вухам да зямлі і прашаптаў:
    — Дык гэта ж зямля наша беларуская спявае.
    Несцерка (уваходзячы ў хату). Добры вечар усім! Ой, колькі вас тут! Нават і Лявон з Лявоніхаю мяне апярэдзілі.
    Гаспадыня. Добры вечар, Несцерка! Як мы доўга цябе чакаем. У нас тут вячоркі ў поўным разгары, а цябе ўсё няма. Ведаем. што ты з пустым мехам не прыходзіш.
    Несцерка. Паважаныя сябры, прывёз я вам смеху мяшочак і чароўны гаршчочак. Я смяшыў вашых дзядоў. Хто мяне яшчэ не ведаў? Запрашаю вас на гульні, каб павесяліцца. Тут ваш спрыт і ваша лоўкасць вельмі прыгадзяцца. Бачу, які тут сёння малады і вясёлы народ. Калі ласка, хутчэй станавіцеся ў карагод.
    Дзяўчаты выконваюць песню «А ў полі вярба нахілёная (гл. Дадатак».
    Водзяць карагод.
    Гаспадыня. Добра пагулялі. Але ж ты, Несцерка, з дарогі. Сядай вось, адпачні ды паглядзі, як нашы госцейкі працуюць.
    Несцерка. Таленавітыя госці ў вас: што працаваць, што гуляць — усё адно.
    Гаспадар. Так, так, але ж давайце яшчэ паспяваем.
    Гучыць песня «Ой. аралі хлопцы ніву» (гл. Дадатак/
    Госць. А што гэта мы ўсё спяваем ды скачам? Нічога смешнага не расказваем. Вось я вельмі люблю анекдоты.
    Расказваюць па чарзе анекдоты.
    1.	— Разумееце, не можам прыняць вашага сына ў музычную школу. — Чаму?
    — Слыху няма.
    — А божачкі ж! Няўжо аглух? Учора ж ён яшчэ ўсё чуў.
    2.	— Вось каб мне такія доўгія вушы, як у зайца, тады б я вельмі лоўка падхопліваў усе падказкі, — заўважыў Коля.
    -— He, не згодзен, — запярэчыў Вася. — Доўгія вушы трэба доўга мыць.
    3.	Сын:
    — Тата, сёння я адзін ва ўсёй школе мог адказаць настаўніку.
    Бацька:
    — А што ён пытаў, сынок?
    Сын:
    — Хто разбіў акно?
    4.	— Паважаны грамадзянін, ваш сабака ўкраў у мяне цэлы кілаграм мяса.
    — Дзякуй, што вы гэта мне паведамілі. Я сёння не дам яму есці.
    5.	Хлопчык прыйшоў у магазін і падае прадаўцу бідончык:
    — Мама прасіла, каб вы адпусцілі поўную пасудзіну малака.
    — Які разумны хлопчык, памагае маці, — хваліць прадавец. — Вось табе малако. Мама, відаць, дала табе і грошы на малако?
    — Дала. Я паклаў іх на дно бідончыка, каб не згубіць.
    6.	Маленькі Рыгорка пытаецца ў свайго сябрука:
    — Васька, а ты ведаеш, чаму ў зайца вушы доўгія?
    — А-а, здагадаўся! Заяц, калі быў маленькі, не слухаўся свайго бацькі.
    7.	— Ты смелы? — пытаецца Цішка ў Колі.
    — Смелы, — адказвае той.
    — To чаму ж ты зайца спалохаўся, калі мы ў лес хадзілі?
    — Дык я ж не ведаў, што гэта заяц.
    Лявоніха. Лявон, бачыш, колькі ўсяго смешнага нарасказалі. А што ты маўчыш? Можа, ты дзе быў, дзіва сустракаў? Ці што смешнае бачыў?
    Лявон. Бачыў.
    Лявоніха. А карову, што люльку курыла, бачыў?
    Лявон. Бачыў.
    Лявоніха. А ці бачыў авечку, што несла яечкі?
    Лявон. Бачыў.
    Лявоніха. Бачыў камара, які поле араў?
    Лявон. I гэта бачыў.
    Лявоніха. Ну дык цябе нічым не здзівіш.
    Несцерка. Сябры, наш край вельмі багаты сваімі талентамі. Наш народ шмат усяго ведае: казак, лебыліц, прымавак, прыпевак. Я мяркую, што і сярод прысутных ёсць такія таленты. Таму зараз пачынаем конкурс новы — падыходзьце, хто гатовы. Гэй, смялей, хлопцы і дзеўкі, пачынаем прыпеўкі!
    Гучыць вясёлая музыка, спяваюць прыпеўкі.
    Лявон (да Лявоніхі). Пайшлі мы першыя, можа, які прыз атрымаем.
    Лявон. А ў кругу не размінуцца, Танец каруселіцца.
    I прыпеўкі не здаюцца, Самасеем сеюцца.
    Лявоніха. Папрашу цябе — не руш, Баба я бядовая.
    Гарадскі твой капялюш — Галава садовая.
    Лявон. На гары стаіць бяроза, Дробны ліст угору ўе. Што за жонка ў Лявона — Разгуляцца не дае.
    Спяваюць усе па чарзе.
    Стары заяц сена косіць, А ліса зграбае, Муха сена к возу носіць, А камар скідае.
    Ой, купіў сабе штаны —
    He дам ніяк рады: Як зашыю спераду, Яны рвуцца ззаду.
    Пагарэлі хамуты, Хай гараць і лямцы. Як такі з цябе танцор, Лепш сядзець на лаўцы.
    He глядзіце на дзяўчат, Што ў дзяўчат за брошкі, А вазьміце паглядзіце, Ці памыты ножкі.
    Ой, праду, праду я кужаль 3 белага павесна.
    Прысядзь бліжэй, мілы-любы, Нам не будзе цесна.
    Гусі жыта паглумілі, Хто-та будзе жаці? Хлопцы дзеўку сцалавалі, Хто захоча ўзяці?
    Вецер кветачку калыша, А я песенькі пяю.
    Скора міленькі запіша На фамілію сваю.
    Лявон. Ой, Лявоніха, паглядзі, нашы партрэты ўжо гатовы.