• Часопісы
  • Беларускае свята ў школе 3 вопыту работы Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната

    Беларускае свята ў школе

    3 вопыту работы Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 149с.
    Мінск 2002
    55.67 МБ
    — А мы не хочам. Вось яны нас за гэта і не любяць. He, хлопцы, трэба адсюль змывацца. Бо смех смехам, але хітрыкі могуць нам бокам вылезці.
    Хлопцы выходзяць. 3 ‘яўляюцца дзяўчаты.
    — А што гэта нікога няма? Я ж толькі што чула песні. Можа, гэта здань якая ці трава спявае? Але дзе ўсе? А вось яны! Хлопцы! Дзяўчаты! Будзем песні спяваць, танцаваць.
    Гучыць песня «Мамачка, родна, пусці на сяло» (гл. Дадатак/
    3 'яўляюцца Ен і Яна.
    Яна (радасна). Пуся-Пусінька, дай бусінькі. (Цалуе яго ў шчаку.)
    Ён. Муся-Мусінька! (Здзіўлена.) Ты ўжо на рынак схадзіла?
    Яна (паказваючы авоську). Зірні, якой маліны купіла.
    Ён (усміхнуўшыся). А мне прыснілася, што я на рынку з гэтай авоськай быў і прадаваў ягады.
    Яна. Чырвоныя?
    Ён. Чарніцы. Прадаю, а ягад усё больш і больш становіцца.
    Яна. Пуся! Калі ты сон бачыў? Звечара?
    Ён. Толькі што.
    Яна (з трывогай). Божа мой! Сёння ж нядзеля! Значыцца, усё збудзецца да абеду.
    Ён. Ты аб чым вядзеш гутарку?
    Яна. Бачыць у сне чорныя ягады — значыць, нейкія слёзы, нейкая сварка будзе. I трэба яшчэ ў нядзелю такі сон! Успомніш мяне, да абеду ўсё збудзецца.
    Ён. Муся-Мусінька! He звяртай увагі. Мала што чалавеку прысніцца. (Цалуеяе.) Я пастараюся не даць ніякай зачэпкі для сваркі. Ты ж ведаеш — я першы не пачну.
    Яна (абурана). А хто? Я, па-твойму, пачну?
    Ён (насцярожанаў Муся! Давай не будзем! A то і сапраўды сон збудзецца.
    Яна. He выкручвайся, як уюн! Выходзіць, я без прычыны першай задзіраюся? Выходзіць, я заўсёды першая калатэчу ў хаце заводжу? (Падступае да Яго.) Так? Адказвай!
    Ён. Муся!
    Яна (да гледачоў). Чуеце? Я з ім хачу спакойна пагаварыць, а ён не даецца. (Да Яго.) На дыбкі становішся?!
    Ён. Прашу! Памаўчы хоць сёння! A то зранку завялася, як той удод. Усё ду-ду-ду!..
    Яна. Хто ўдод?
    Ён. Бачыш, кранула, не падабаецца, што параўнаў з удодам. А табе, значыцца, усё можна? Можна мяне і ўюном, які выкручваецца, і кім хочаш абазваць? Чаго ты хочаш ад мяне, чаго ты лезеш асою ў вочы?
    Яна (да гледачоўў Вось у нас і загарэўся сыр-бор. (Бярэ кій, да Яго.) Пуся! Хадзем у хату, каб людзі не чулі і не бачылі...
    Ён (у залу). Усё-такі сны збываюцца. Бачыце, і сварка пачалася, і, напэўна, слёзы будуць... (Нехаця выходзіць за жонкай.)
    Гучыць беларуская народная песня «Дзе мая Маруся» (гл. Дадатак/ Уваходзяць Дзед з Бабай.
    Хлопцы.
    — Ой, гляньце, хто гэта шкандыбае да нас?
    — Ого! Дык гэта ж дзед Піліп, што да лаўкі прыліп.
    — 1 бабка Мальвінка, вясёлая дзяўчынка.
    Дзед. Ох-ох! Старасць — не радасць.
    Баба. Праўду кажаш, дзед. Усё баліць. Косці ныюць.
    Дзед. I спіну ломіць.
    Баба. Рукі і ногі млеюць.
    Дзед. Кашаль во зноў душыць.
    Баба. Вочы дрэнна бачаць.
    Дзед. Так, здароўе ўжо не тое. Давай тут сядзем адпачнём. (Селі.)
    Баба. Слухай, Міхалыч, што за моладзь пайшла. Жах што робяць!
    Дзед. Да-а-а.
    Баба. Ці ты ведаеш, чым яны займаюцца? Хоць бы вунь тыя патлатыя, што «Кэмал» кураць. У наш час такога не было.
    Дзед. Да-а. Раней такіх цыгарэт не прадавалі.
    Баба. Згодна. Ці стрыгліся ж мы так? Адзін ходзіць, па плячах валасы распусціўшы, другі — пад «зэка».
    Дзед. Мода ў іх такая. Я, як бачыш, таксама модны. (Паказвае лысіну.)
    Баба. He. Я сур’ёзна. А дзе яны бяруць такую смешную вопратку?
    Дзед. Самі робяць.
    Баба. Гэта як?
    Дзед. Ды звычайна. Купляюць у магазіне адзенне, у кашулі адразаюць рукавы, у штанах калошы, вось і гатова.
    Баба. А дзе грошы бяруць? Самі ж, пэўна, яшчэ не зарабляюць — вусы пад носам не выраслі. А вось мы...
    Дзед. Ага, мы зараблялі — вагоны разгружалі, пустыя бутэлькі здавалі.
    Баба. Вось паглядзі на гэтых крыклівых. I не сорамна ім галёкаць на ўсю вёску. He зважаюць, што людзі тут. Што за моладзь пайшла!
    Дзед. Чаго ты бурчыш, яны ж цябе не чапаюць.
    Баба. Усё роўна навошта крычаць? Мы такімі не былі... А ці чуў ты, Міхалыч, якую яны музыку слухаюць? Мой унук як завядзе свой ірамафон, ці як ён цяпер там называецца, то аж вушы дзярэ.
    Дзед. Дык жа мы калісьці адпачывалі, а яны цяпер — тусуюцца.
    Баба. Што за моладзь пайшла!
    Дзед. He пайшла, а пабегла, і адсталі мы з табою ад іх, баба, ого як далёка. (Выходзяць.)
    1-ы хлопец. Дзед Піліп, пачакайце!
    2-і хлопец. Чакайце, бабка Мальвіна! Дарэмна вы так пра нас тут гаворыце. Хіба вы ў маладосці, бывала, глупстваў не рабілі?
    Баба. Глупстваў-то не рабілі. А вось танцаваць і спяваць любілі. Ці памятаеш ты, Міхалыч, як дзяліліся на два гурты і спявалі, хто каго пераспявае?
    Дзед. Чаму ж не, было-было, памятаю.
    1-ы хлопец. Давайце і мы так зробім, хлопцы. Хто каго пераспявае: вы нас ці мы вас.
    Спяваюць прыпеўкі. Гучыць беларуская народная песня «А яў печы не паліла» (гл. Дадатак/ 3 ’яўляецца Дрыпа.
    Дрыпа. Куды ж гэта жаніхі мае падзеліся? Пайшлі — як скрозь зямлю праваліліся, хоць бы вестку якую даслалі. А я ўжо галасіла-галасіла. (Плача.) Усе валасы на галаве выдрала. (Паказвае.) Вось зірніце. Людзей жа — што кіем набіта. А гоману — аж у вушах гудзе.
    3 будана выскаквае Пастрыгач у белым фартуху, з агромністымі нажніцсші.
    Пас грыгач. Шаноўныя мамзелі і мусью, хто хоча пастрыгчыся па апошняй пранцузскай модзе, валі сюды! (Дрыпа ўтаропі;іася ў яго, адвесіўшы губу.) Чаго зяпу раскрыла, шаноўная мамзеля?
    Дрыпа {нясмела). Выбачанце, паночку, ці не вашэць стрыгла летась авечкі ў тутэйшага пана Васіля?
    Пастрыгач. He, гэта не я! Я — з Парыжу, парыжскі цырульнік, гэта, па-вашаму, пастрыгач. Mary й цябе пастрыгчы, шаноўная мамзеля. Станеш вочынна красівая, вужасна прыўкрасная.
    Дрыпа. Чаго мне стрыгчыся, калі я валасы павырывала з гора. Бяда ў мяне. Жаніхі мае недзе пралалі, пан Сцяпан ды пан Сямён... He даводзілася, спадарыку, такіх сустракаць?
    Пастрыгач. Гм... А якія яны на выгляд, твае жаніхі?
    Дрыпа. Ну, такія, крыху худаватыя, а можа, і таўставатыя трошачку. He сказаць, каб дужа высокія, але і не нізкія. У кожнага два вухі, адзін нос, спераду.
    Пастрыгач. Пардон, такіх многа. (Знікае.)
    Хлопцы.
    — Дрыпа, чаго па свеце хадзіць, сумаваць ды нейкіх прайдзісветаў шукаць?
    — Паглядзі, якія гарныя хлопцы сядзяць. Прыгожыя, маладыя, як дубы.
    — Чаму ж ты нам ганьбу даеш? Што спяваць, што працаваць — на ўсё малайцы.
    Гучыць песня «Полька беларуская» (гл. Дадатак/
    Жэня. Дык ты, Вася, возьмеш мяне ў горад заўтра?
    Вася. Паглядзім на твае паводзіны. (Усміхаецца.)
    Жэня. Мне ж трэба яйкі на базары прадаць.
    Вася. А мне што за бяда? На аўтобусе едзь. (Смяецца.)
    Жэня. А я ў цябе і пытацца не буду, сяду і паеду: не твая машына — калгасная.
    Вася. А я вазьму і зганю. He гарэць жа мне праз цябе перад аўтаінспекцыяй: ты ж мне не грузчык ніякі і ў пуцёўку не будзеш упісана.
    Жэня. У кабіне ж ты маеш права аднаго чалавека везці.
    Вася (абдымае Жэню). Паедзем, паедзем, Жэнечка! Я цябе не толькі ў раён, але і ў сталіцу без усякіх пуцёвак каціць магу, і ніводзін аўтаінспектар мне не страшны... Але што я атрымаю за гэта?
    Жэня (усміхаецца). Мех кулакоў. (Прымае баксёрскую позу.) 1 паўмеха авансам усыплю. (Частуе яго тумакаміў грудзі.)
    Вася. Ну-ну, я ж не падушка пуховая, каб падбіваць мяне.
    Жэня. Праўда што, толькі руку пабіла аб скабы. (Дзьмухае сабе на пальцы.)
    Вася. Будзеш ведаць. Гэтак жа, мусіць, і мне балела.
    Жэня. Ваша мужчынская скура цвёрдая. (Зноў пачынае бойку, але адной рукой.)
    Вася. Мацней, мацней! Можа, хоць сон разгоніш.
    Жэня. Ага, а што ж ты сказаць па дарозе збіраўся мне?
    Вася. О, вельмі важнае нешта!
    Жэня. Ну, я слухаю.
    Вася. Пачакай, гэта ж не вель.мі проста сказаць.
    Жэня. Гавары ж хутчэй! Цярпенне лопне, пакуль дачакаешся.
    Вася. Та-ак, адкуль жа мне пачаць?
    Жэня. 3 сярэдзіны, з канца, калі не можаш з пачатку.
    Вася (бярэ яе за руку). Дык бачыш... Я... люблю.
    Жэня. Я гэта не раз ад цябе чула.
    Вася. Дык не цябе, машыну сваю: яна ў мяне такая ж капрызная і наравістая, як і ты ўсё адно. (Рагоча.)
    Жэня. I я люблю...
    Вася. Адыграцца хочаш? Каго ж, цікава?
    Жэня. Бычэчка Рыжыка: ён акурат тваёй масці, а хвост матляецца ўсё роўна, як твой язык.
    Вася (смеючысяў Малайчына! Здорава пад’ехала! (Прытуляе да сябе.) Мне і крыць няма чым, апрача як... (Цмокнуў дзяўчынуў шчаку.)
    Жэня. I ўсё, што ты меўся сказаць мне?
    Вася. Ну. А што?
    Жэня. Нічога. Я думала...
    Вася. А ты думала, мусіць, я пра вяселле наша выпалю? Дык ты ж малая яшчэ, падрасці хоць крыху раней.
    Жэня. Карбюратарты ржавы! Ты спытаўбы наперад, ці пайду я за цябе, развінчанага?
    Вася. А дзе ж ты дзенешся? Ваша ж дзявочая доля такая: бяруць — ідзі, абмінаюць — сядзі.
    Жэня. Бывае і наадварот: браў бы, ды рукі кароткія.
    Вася. Гэта бывае рэдка, як град улетку. (Смяецца.)
    Дзяўчына. Ды перастаньце вы, давайце лепш песню заспяваем.
    Гучыць песня «Сена маладое».
    Жэня. Слухайце, штосьці мы засядзеліся. Давайце ў «Яшчара» пагуляем.
    Сымоніха. Лявоніха, давай і мы з табой з моладдзю пагуляем. Фанты:
    — расказаць гумарэску,
    — загадаць загадкі,
    — правесці гульню «У пеўніка»,
    — выканаць песню «Ой, у полі тры крынічанькі».
    Загадкі:
    1.	Ад чаго ў вуткі ногі чырвоныя? (Яд каленяў.)
    2.	Без чаго хаты не пабудуеш? (Без стуку.)
    3.	Чаму купляюць чобаты? (Бо дарма не даюць.) Гумарэска «Госці ў хату» (з мясцовага).
    Пазайздросціў як каму,
    Пажадай у злосці:
    Хай часцей тады к яму Прыязджаюць госці.
    Пакаранне гэта ўсім —-
    Горшага не трэба, He адбудзеш тут тым-сім, Агурком ды хлебам.
    Трэба масла, трэба сала,
    Яшчэ сыр і кумпякі, Памідоры каб стаялі. Будзе во расход які! Госці ў хату — сустракай, Кланяйся, круціся.
    Раздзявацца запрашай
    I ў душы маліся: «Божа мілы, памажы I прыдай мне сілы!» Гасцям ласкава кажы: «Дзякуй, не забылі!» Наразай хутчэй ім сала, I кумпяк, і каўбасу,
    «Ешце, госці, будзе мала, Дык яшчэ я прынясу». Сунеш ім пад нос талеркі, Мо далёка хто сядзіць, Бегаеш ды мітусішся, Каб гасцям хоць дагадзіць. Госці п’юць, ядуць удала, Напаўняюць сабе рот.
    «Яшчэ нам не памяшала б, Каб прынесла нам кампот». — «Ён стаіць зусім тут блізка, Мігам вам я прынясу». — «Ды збірай пустыя міскі, Наразай больш каўбасу...» Я спужалася, не бачу, Што паелі на стале, У душы хаджу і плачу: «За што кара гэта мне?» З’елі госці сала, рыбу, I салат, і халадзец.
    Валасы аж сталі дыбам: «Божа мілы, дзе ж канец?» Халадзільнік адчыняю I шукаю, што падаць. Госці ж нават не зважаюць, Як сядзелі, так сядзяць. Позна сталі апранацца, Я кажу: «Прабачце нас, Рэдка сталі навядацца, Заязджайце кожны раз!..»