• Часопісы
  • Беларускае свята ў школе 3 вопыту работы Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната

    Беларускае свята ў школе

    3 вопыту работы Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 149с.
    Мінск 2002
    55.67 МБ
    Гучыць музыка. Выконваецца папуры беларускіх народных песень. Гучыць фанаграма цыганскай музыкі. На кірмаш едуць «цыганый
    Цыган. Ось гэта кірмаш дык кірмаш! Злазьце, дзеўкі, прыехалі! Ідзіце пагадайце, трохі грошай з кішэняў павыцягайце.
    1-ая гандлярка. Гэй, Раман, а што гэтаты прывёз на торг?
    Цыган. Як што? Мяшок дабра! О! Глядзіце сюды, кабеты! Бяру сто рублёў за ўсё гэта!
    На возе .іяжыць мяшок, у ш нешта варушыцца. «Цыганкі» рагочуць, штурхаюць мяшок.
    2-ая гандлярка. Братка ты мой! Відаць, там добры парсюк! Гэй, Раман, даю чырвонец!
    3-яя гандлярка. Раман! Даю два чырвонцы! Мой мяшок, мой!
    Цыган. Ану, дзеўкі, цягніце гэты вялікі мех на зямлю! Свой тавар я задарма вам аддам!
    Мех сцягваюць на зямлю, з яго выскаквае чорт і пачынае бегаць навоксй. Усе ловяць чорта. смяюцца. Злавіўшы, прымушаіоць яго скакаць. Затым чорт загабвйе загадкі.
    Чорт. Усс кажуць: хітры як чорт. Вось і адгадайце мае хігрыя загадкі.
    1.	Які год цягнецца адзін дзень? (Новы год.)
    2.	Без чаго чалавек не можа жыць? (Без імені.)
    3.	Што бывае пасля сямі год? (Восьмы.)
    4.	3 якіх варот Пётр Першы выязджаў на вайну? (3 адчыненых.)
    5.	Што робіць дворнік, калі на яго галаве верабей сядзіць? (Спіць.)
    6.	Пералічыце пяць дзён па парадку, не называючы чыслаў і назваўдзён. ^Пазаўчора, учора, сёння, заўтра, паслязаўтра.)
    7.	Дзвс дачкі, дзве мацеры і бабка з унучкай. Колькі іх? (Тры.)
    8.	Які прадукт харчавання можна зварыць з соллю адзін кілаграм на адзін кілаграм, каб можна было есці? (Яйкі.)
    9.	Што ў першы дзень года пачынаецца, а ў апошні канчаецца? (Каляндар.)
    Зазывала. Як на кірмашы заўжды,
    Тут ёсць гандлёвыя рады.
    Ай, што за тавар!
    I той харошы, і гэты харошы.
    Даставай хутчэй грошы.
    Ганна і Насця аб'яўляюць, якія працуюць крамы, выказнаюць саае пажаданні ўдзельнікам кірмашу.
    Крамы. 1. «Крыштальная кропелька» (сокі—воды).
    2.	Кафэ «Яблычак» (яблыкі, бананы).
    3.	«Уздзенскі ласунак» (цукеркі, пячэнне, пернікі).
    4.	«Цуды з агарода» (падзелкі з агародніны).
    5.	«Цудоўная палітра» (партрэт за 3 хвіліны).
    6.	«Саломінка» (вырабы з саломкі).
    7.	«Эй, пракачу!» — за плату можна праехаць на кані.
    8.	Сельскагаспадарчая латарэя (бяспройгрышная).
    Дзеці разыходзяцца па крамках і за «грошы» набывйюць розныя тачары.
    У нас уваходзіны
    Методыка падрыхтоўкі
    Важна не толькі паказаць школьнікам, як праводзіліся ўваходзіны, але і пазнаёміць іх з рытуальнымі дзеяннямі, павер'ямі, звязанымі з выбарам месца, матэрыялу для хаты, закладзінамі псршага вянца зруба і г.д. Можна выпусціць рукапісную кнііу «Беларуская хата», у якой кожны клас аформіць сваю старонку («Выбіраем месца для будучай хаты», «Нарыхтоўка матэрыялу», «Мы — цесляры», «Упрыгожым нашу хату» і інш.).
    Члены гурткоў рыхтуюць для гаспадароў новай хаты падарункі: саламяных павукоў, разныя дошчачкі, вышытыя сурвэткі і інш.
    Методыка правядзення
    Пасярод сірны лаўка. На лаўцы сядзяць старыя: бабуля абірае бульбу, дзядуля праглядае газету. Убягае малая дзяўчынка, садзіцца на лаву.
    Дзяўчынка. Бабулечка, а куды гэта тата з мамай так прыгожа апранутыя паехалі?
    Бабуля. To ж, дзетка, на ўваходзіны да цёткі Ганны падаліся.
    Дзед. Добрую хату Сцяпан выстраіў. Ды і пару выбралі добрую, каб засяліцца: акурат зараз поўня.
    Бабуля. Казалі, што яны ўсё чэсць чэсцю зрабілі: і ікону са свечкамі ўносілі, і пеўніка праз акно ўпусцілі. А ён і закукарэкаў. Добры знак. I бацюшку прывозілі, каб асвяціў новую хату.
    Дзед. А ці помніш, старая, як мы засяляліся? Твая маці прыйшла, мёдам вуглы нам у хаце мазала, каб соладка жылося.
    Дзяўчынка. А што матуля дарыць будзе цётцы Ганне?
    Бабуля. Посцілку харасцвенную купіла. А раней дык усё саматканае дарылі, мэблю самаробную. Мой дзядзька, помніцца, лаву цудоўную на ўваходзіны прынёс.
    Дзсд. А ці помніш, бабка, колькі жывёлы нам на ўваходзіны прынеслі: і гусей, і цялушачку, і парасятак.
    Дзяўчынка (смяецца). Ну і дзіўныя падарункі. А раскажыце яшчэ што цікавае пра тое, як хату будавалі.
    Дзед. Ох, унучачка, нам на цэлы вечар успамінаў хопіць.
    Дзяўчынка (настойліва). Раскажы, дзедка, раскажы. Нам жа, дзецям, цікава паслухаць.
    Дзед. Ну, то слухай. Хату ніколі не будавалі на скрыжаванні дарог, бо такое месца называлі «чортавымі шляхамі». Непрымальным для жылля, бо лічылася прыстанішчам ведзьмаў, было і месца, дзе раней стаяла лазня. Праклятым называлася месца, на якім адбылося забойства ці знайшлі чалавечыя косці.
    Бабуля. Яшчэ некалі мой тата казаў: «Будуй хату на тым месцы, якое аблюбавала рагатая жывёла».
    Дзяўчынка. А на якім месцы вы сабе хату стаўлялі?
    Бабуля. Узяў стары гаршчочак з мёдам і паставіў на ноч на двары. Прыйшлі мы ранкам і ўбачылі: там мурашак-мурашак! Вось і сталі там будавацца.
    Дзяўчынка. А калі б мурашак там не было?
    Бабуля. To другое месца шукалі б.
    Дзед. А яшчэ, унучачка, ніколі не будавалі хату з сухога дрэва. Лічылася, што ў хаце хвароба будзе — сухоты. He бралі для будаўніцтва паваленыя бурай дрэвы, нахіленыя ці скручаныя. Бо ўсе яны на дрэннае варажылі.
    Бабуля. А помніш, стары. як пры закладзіне першага вянка зруба пад кожны вугал закопвалі кавалачкі хлеба, сыру, грошы, купальскія зёлкі?
    Дзяўчынка. А нашто так рабілі?
    Дзед. Каб задобрыць дамавіка, добрых духаў.
    Бабуля. А яшчэ, калі страха была гатова, гаснадар перакідваў цераз хату свянцонае яйка і законваў яго там, дзе ўпала. Гэта было абярэгам ад няшчасных выпадкаў і стыхійных бедстваў.
    Дзяўчынка. А я-то думаю, чаму гэта ў Мапі з Петрыкам падчас урагану дах з хаты сарвала? Відаць, не кідаў 1 Іетрык яйка, каб хату засцерагчы.
    Бабуля. Ах ты, мая вумніца-разумніца. Замарыў нас дзед сваімі байкамі. Ідзі лепш, стары, дроў прынясі, каб бульбу зварыць. А ты, унучка, пабяжы, парасяткам травы ўкінь. Ну а я пайду кароўку даіць.
    Разыходзяцца. На сцэне прыбраны пакой. Збоку стаіць куфар, на якім уссядае Сцяпан.
    Сцяпан. Ганна!
    Ганна (аднекуль). Га-а!
    Сцяпан. Ой, жонка, нешта ў нашай хаце горача.
    Ганна. Дык, Сцяпанка, я ж тры дні ў печы паліла, пякла, варыла, смажыла. Сёння ж уваходзіны ў нас. 3 усёй вёскі моладзь, малыя дзеткі, старыя сыдуцца. Пачаставаць трэба смачна.
    Сцяпан. Хадзі сюды.
    Ганна. Чаго?
    Сцяпан. Паглядзі, што я ад бабкі Магрэты прыцягнуў!
    Ганна. Я табе прыцягну!
    Сцяпан (смяецца). Ужо!.. Ідзі падзівіся...
    3 яўляецца гаспйдыня з кашо.ікаіі у руках. Убачыла куфнр пакінула кашолку :ія ўвахйба. наблі.жаецца да Сцяпана.
    Гаіша. Водурань! Скрыню прывалок...
    Сцяпан. Якая табе скрыня? To ж куфар! Аіпыкварыят.
    Ганна. Навошта нам гэтая старэча, хутка імпартны гарнітур купім.
    Сцяпан. Разбсглася... Ты яго яшчэ дастань... А тут прыгожа, зручна.
    Ганна (спахапіўшыся). Вой! Галава мая дурная! Мнс ж бсгчы трэба! (Кідаецца да кашолкі.)
    Сцяпан. Куды цябе нясе?
    Ганна (прыхарошваючыся). Як гэта — куды? За абарапкамі, вядома.
    Сцяпан ўздзіўлена). Якія абаранкі?
    Ганна. Уздзенскія. 3 макам. Смачныя.
    Сцяпан (узрушанаў Во, здурнела баба! Госці ўжо хутка ў двор будуць збірацца, а яна пяткі намыліла...
    Ганна (лагодна). Які жты ў мяне, Сцёпачка, дурненькі! Чай ды абаранкі — сядзі хоць да ранку. Ну, я пабегла!
    Накіроўваецца да выхаду, прыхапіўшы кашолку. Сцяпан хоча яе затрымаць, але Ганна, адмахнуўшыся, выходзіць.
    Сцяпан. Во жонкі пайшлі! (Аглядае хату.) 3 чаго ж тут пачынаць? Да раніцы самому не ўправіцца... (Да гледачоў.) Людзі добрыя, суседачкі даражэнькія, дапамажыце, калі ласка.
    Выходзяць жанчыны на сцэну.
    Вось вам сурвэткі, ручнікі, дапамажыце мне. Але ж як іх вешаць, Kajii іх нібыта карова пажавала?! Во гаспадыня... Трэба прасаваць... Але ж у нас
    яшчэ электрапраса няма (паглядае ў бок куфэрка). Ну, бабка Магрэта, дапамагай!
    Сцяпан адкрывае куфар, дастае качалкі. валкі і аддае ўсё жанчынам. Пакуль жанчыны прыбіраюць, Сцяпан прыносіць карзіну з кветкамі.
    Сцяпан (да гледачоў). Сёння мая Ганначка стане гаспадыняй нашай новай хаты. I ведаеце, хочацца, каб была яна незвычайна прыгожай і шчаслівай. Вось квстак назбіраў, вяночак хацеў ёй сплесці, ды не атрымалася. Дзяўчаткі, можа, вы данаможаце? Вяночкі плесці ўмееце? Тады выходзьце, калі ласка, сюды. Ідзіце і спляціце вяночкі для сябе, а самы прыгожы — для маёй Ганусі, бо япа ўжо хутка вернецца. (Да жанчын.) Ці не змарыліся вы, суседачкі, a то прысядзьце, можа?
    Жанчыны садзяцца, у гэты час дзяўчаты танцуюць.
    Сцяпан. Дзякуй вам, дзяўчаты,
    Добра пастараліся.
    Мне вашы вяночкі вельмі спадабаліся.
    Выбраў я найлепшы і прыгожы самы — Падарункам будзе ён маёй каханай.
    Заходзяць дзве суседкі.
    Агата. Людцы мае родныя! Мужчынкі мілыя! Жоначкі прыгожыя! Як сёння ў вас тут хораша! Прывітанне вам! А я яшчэ ехаць не хацела. «Агатачка, — прасілі, — паедзь, ты ж такая добрая гаспадыня. I з выгляду, — казалі, — як артыстка з тэлевізара». Ну, думаю, паеду, хоць ад суседкі сваёй адпачну. Людцы мае, ну і суседачка ў мяне — чыстая шалпатня і малатарня. Вось паслухайце, было гэта...
    Уваходзіць Куліна.
    Куліна. Прывітанне вам, сябры!
    Агата. А ты што тут робіш?
    Куліна. Вось не ведаю, што ты тут робіш, а я асабіста на ўваходзіны да суседа прыйшла.
    Агата. Ты — на ўваходзіны? 3 чартапалохам? Вунь, цэлы кошык прынесла.
    Куліна. Сама ты чартапалох. А ты што прывезла? Пакажы людзям.
    Агата. Гарбузы! Глянь, якія прыгожанькія, тоўсценькія, усе адзін у адзін.
    Куліна. Ды якія ж гэта гарбузы? Гэта ж заморкі нейкія, а не гарбузы. Сама — во, а гарбузы — во! Гаспадыня знайшлася!
    Агата. Гаспадыня не гаспадыня, але такога, як у цябе, няма. He было чаго на ўваходзіны прывезці, пустазелля з агарода насушыла.
    Куліна. Якое гэта пустазелле? Хіба ты не ведаеш, навошта чартапалох у хаце? Ведама ж, каб нячыстую сілу адганяць. Людцы добрыя, дапамажыце! Дайце мёду атруціцца, а гарэлачкі ўпіцца.
    Сцяпа» (спыняе іх). Хопіць сварыцца, заходзьце, калі ласка, у хату. A можа, жанчыны, пакуль мая Ганулька прыйдзе, вы паспяваеце якую песню?
    Жанчыны спяваюць «Чаму жмне не пець...» (гл. Дадатак/
    3 'яўляецца Г'анна.
    Ганна (аднекуль). Сцяпан, Сцёпачка!
    Сцяпан. Во, управіліся да пары. Ужо і гаспадыня на двары.
    Ганна. Ну, як ты тут? (Ставіць кашолку з абаранкамі на лаву.)
    Сцяпан. Управіўся!
    Ганна (аглядаючыся). Як гэта?
    Сцяпан. Вось, палюбуйся, усё зрабіў, і ходнікі паслаў.