• Часопісы
  • Беларускае свята ў школе 3 вопыту работы Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната

    Беларускае свята ў школе

    3 вопыту работы Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 149с.
    Мінск 2002
    55.67 МБ
    3-і госць. Замуж не калі хочаш, скачаш, а ідзеш, калі бяруць.
    4-ы госць. Жонку трэба браць не ў золаце, а ў розуме.
    5-ы госць. Дачку аддаваць, ночкі не спаць, а плакаць, гадаць.
    6-ы госць. Жонку бяры не на год, а на век.
    7-ы госць. Жаніся, каб дурні не звяліся.
    8-ы госць. Няхай сабе мужык, як шкарпэтка, абы я была, як кветка.
    9-ы госць. Хоць бы муж быў, як лапаць, абы мне не плакаць.
    Сват. Мір вясёлы, до.м асвятлёны! Браты-сястрыцы, красныя дзявіцы, добрыя маладзіцы! Госцейкі сабраныя, сазваныя, дальнія, бліжнія! Просім вашага дазволу — пад высокім вянцом, пад бацькоўскім крылом, за новымі сталамі — нашых маладых прывітаць, шчасця, долі пажадаць.
    Усе. Вітаем, вітаем, шчасця, долі жадаем!
    Усе садзяцца за стол.
    Сват. Сем гадоў пацеў, гэтую свадзьбу хацеў.
    Сем год на печы валяўся, на гэтую свадзьбу спадзяваўся. Пакуль за стол залез, дык увесь аблез.
    Бабы лён трапалі, кастрыцы ў рот папалі, Дайце квасцу піці, у роце памачыці.
    Гучыць песня.
    -124
    Прыйшоў на вяселле наш сваток, Павязаўшы крыжам ручнічок... Нам казалі, сват наш вельмі харош, А у свата доўгі, буслаў нос.
    А у свата лыса галава Ды казліна рыжа барада. Плавае па хаце, як таран, Лыпае вачамі, як баран. Барадою сватка патрасе, Маладзіцам чарку паднясе. — Калі, сват, гарэлкі не дасі, Караваю трасцу ты з’ясі.
    Адзін з гасцей. Мілыя ягамосці, ці не пара нам размяць косці? 2-і госць. Правільна, правільна, давайце паскачам.
    Тайцуюць кадрыль, польку, лявоніху.
    Госця. Свацейка з Арэхава нядаўна прыехала.
    Зараз будзе частушкі пець, Нам на месцы не ўсядзець.
    Удзельнікі спяваюць частушкі.
    Мяне сваты сваталі, Сваталі багатыя.
    Кажуць, што скаціны многа: Два каты махнатыя.
    Мяне маменька будзіла, He будзіла — плакала: — Уставай, маё дзіцятка, Ты ужо засватана.
    Ды чаму ж мы ўсе танцуем, Ды чаму ж мы ўсе пяём?
    А таму, што Ваню жэнім, Марыльку замуж аддаём.
    He ідзіце, дзеўкі, замуж, Замужам нядобра жыць: Адна дзеўка выйшла замуж I штодзень дамоў бяжыць.
    Няхай мышы пражу трубяць, Няхай хлопцы мяне любяць.
    Мышы пражу патрубілі, Мяне хлопцы палюбілі.
    Ох ты, маць, мая маць, Нашто мяне жэніш?
    Аддадуць мяне ў салдаты, Куды жонку дзенеш?
    Каля рэчкі я хадзіла, Дзе шумеў зялёны гай.
    Я Міколу палюбіла, Ды не знала, што гультай.
    Ой, танцуйце, чаравічкі, Вам не доўга танцаваць: Замуж выйду, бабай буду — Вам пад лавачкай стаяць.
    Мяне мама нарадзіла, Чорным шоўкам спавіла. Ручак, ножак не сціскала, Каб танцорачка была.
    Баляць ручкі, баляць ножкі, Баліць сэрца й галава.
    Каб мілога не любіла — Здаравёшанька б была.
    Адзін з гасцей. Бацька, маці, благаславіце каравай несці!
    Бацькі. Бог благаславіць!
    Госць. Ці дазволіце каравай у камору схаваці ці на людзі раздаці?
    Маці. На стол падаваці, людзям раздаваці!
    Госці пяюць.
    Нясу, нясу каравай з клеці*, Сядзь сабе ды на покуці.
    Нясу, нясу каравай з клеці, На харошанькім месцы.
    Нясу, нясу каравай з клеці, Дай, Божанька, маладым жыці.
    Свацця. У нашай маладой ёсць багаты вясельны каравай. Што ў гэтым караваі — ужо і сама не знаю: сямі палёў пшаніца, сямі крыніц вадзіца, дзесяці кароў масла ды яек паўтараста. Сама сеяла, сама пякла, сама гасцей гукала, каб каравай паспыталі, шчасця, долі пажадалі.
    Сват. Ёсць у нашай маладой бацька, маці, што начэй не спалі, дачку гадавалі, дабру навучалі. Мы іх і вітаем, караваем надзяляем.
    Бацькі. Даруем вам павагі, каб не было і нам знявагі.
    Брат. Дарую сад, у садзе грушы і слівы, каб вы заўжды былі здаровы і шчаслівы!
    Сват. А цяпер станавіся, радзіна, у адзін рад ды дары Марылечку хто чым багат! А хто не падорыць, у таго воўк свінню зловіць.
    Да маладых падыходзяць дружкі.
    Дружкі.
    -— Дарую бульбу ў падоле, каб было ў дзяцей застолле.
    — Дарую гектар грэчкі, каб вяліся авечкі.
    — Дарую лес, а ў лесе дубкоў. Колькі ў лесе дубкоў, каб столькі ў вас было сынкоў.
    — Дарую стог жыта, каб не была ніколі біта.
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца 2 разы.
    — Дарую стакан суніц, каб не хадзіў да другіх маладзіц.
    — Дарую мяшок медзі, каб дзеці былі як мядзведзі.
    — Дарую мяшок гліны, каб праз год былі радзіны.
    — Дарую падарунак на чатыры канты, каб было чатыры сыны, і ўсе музыканты.
    — Дарую дугой, каб малады не бегаў да другой.
    Свякроў здымае з нявесты вянок. Гучыць песня.
    Ой, знаці, знаці, што чужая маці Hi хоча прыняці чужога дзіцяці. Hi хоча прыняці чужога дзіцяці, Павярнула кажушок — хоча адпужаці. — Я ж цябе, мая мамка, я ж цябе не баюся Ды нізенька ў ножкі табе пакланюся.
    Маці маладой. Благаслаўляем вас, дзеці, на шчаслівую долю Разам з лясамі, лугамі і полем.
    Разам з уздзенскай роднай старонкай, Хай зашчабечуць унукі нам звонка. Але старых нас не забывайце, Хоць на хвілінку да нас забягайце.
    Гучыць песня «Бывайце здаровы» (гл. Дадатак/
    5 Зак. 2225
    ПАЗНАВАЛЬНА-ЗАБАЎЛЯЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ
    3 чаго пачынаць далучэнне школьнікаў да багатай этнакультурнай спадчыны нашага народа? Як развіваць цікаўнасць у нашай моладзі да беларускага, роднага, свайго?
    Вопыт паказвас, што трапны жарт, вясёлая народная песня, добры беларускі танец, казкі, загадкі, прыказкі і прымаўкі, багаты гульнявы фальклор запальваюць у сэрцы дзіцяці агеньчык зацікаўлснасці, выклікаюць імкненне глыбей зазірнуць у таямніцы першапазнанага. Таму пры складанні сцэнарыяў такіх святаў педагогу варта паклапаціцца не толькі пра эмацыянальнае, але і пра пазнавальнае ўздзеянне на дзяцей.
    На нашу думку, такая форма выхаваўчай работы ў цесным адзінстве з руплівай працай настаўніка на ўроку павінна паспрыяць фар.міраванню ў вучняў адчування беларускасці, далучанасці да духоўных каранёў сваіх продкаў.
    На кірмашы
    Методыка падрыхтоўкі
    Для таго каб свята стала сапраўды агульнашкольным, трэба даць кожнаму класу пэўнае заданне: падрыхтаваць касцюмы дзеючых асоб, на.маляваць яркія вывескі, выпусціць свае школьныя «грошы», арганізаваць конкурс на лепшую цацку, кампазіцыю з садавіны і агародніны, падрыхтаваць прызы для бяспройгрышнай сельскагаспадарчай латарэі.
    Свята мэтазгодна праводзіць у канцы кастрычніка. Да гэтага часу завершаны работы ў полі, на агародзе, таму і бацькі могуць стаць на кірмашы актыўнымі ўдзельнікамі.
    У сучасных вучняў сфарміравана ўяўленне пра кірмаш як месца, дзе можна нешта купіць ці прадаць, таму важна паказаць, што раней на кірмашы можна было не толькі зрабіць пакупку, але і цікава, весела правесці вольны час.
    Мепіодыка правядзення
    3 'яўляюцца зазывалы з барабанамі.
    1-ы зазывала. Гэй, добрыя людзі!
    Паглядзіце, што будзе!
    2-і зазывала. На забавы спяшайцеся!
    Ды не вельмі штурхайцеся!
    1-ы зазывала. На кірмаш спяшайся,
    Грошай набірайся!
    Знойдзеш рэчы для патрэбы — He шкадуй, бяры хутчэй, Заўтра будзе даражэй!
    2-і зазывала. He проста спяшайся, прыгажэй апранайся,
    Калі хлопец нежанаты, Прыглядзіш дзяўчыну ў сваты. Калі дзеўка малада, пакажы сябе спаўна. Будуць гумар і пацехі, Гульні розныя на ўцехі, Песні, казкі, карагоды — не ўтрымаеш свае ногі!
    1-ы гандляр. Добрае піва, усім на дзіва!
    2-і гандляр. Хто хоча мёду, мёду на выгоду?
    3-і гандляр. Гузікі, пацеркі, стужкі!
    Купляйце, дзяўчаты-падружкі!
    4-ы гандляр. Кашулі, спадніцы, ручнікі вышываныя!
    5-ы гандляр. Салодкія цукеркі — ласунак для каханкі!
    Свежыя куханы, гарачыя абаранкі!
    6-ы гандляр. Прыгожыя хусткі, хусткі для кабетак!
    Лялькі, свісцёлкі, цацкі для дзетак!
    На пляцоўку выходзяць дзне жанчыны, у руках у іх кошыкі з аднолькавыліі таварамі. Яны распачынаюць гандаль, перабіваючы адна адну.
    Ганна. Глякі, глякі! Купляйце, калі ласка, глякі!
    Насця. Купляйце і ў мяне глякі, цудоўныя глякі!
    Ганна. Абаранкі, абаранкі! Купляйце смачныя абаранкі!
    Насця. Купляйце лепш у мяне абаранкі!
    Ганна. Яйкі! Яйкі! Купляйце яйкі свежыя, толькі з-пад курыцы.
    Насця. Што з табою, баба, стала? Ці то ад круп, ці то ад сала? Міленькая мая, даражэнькая, я ўвесь час на гэтай плошчы гандлявала.
    Ганна. Цікава! А я ўчора тут стаяла, кума з Турцыі чакала і цябе не бачыла.
    Насця. Глякі! Глякі! Купляйце глякі!
    Ганна. Купляйце ў мяне глякі, мае лепшыя.
    Насця. Яйкі, яйкі, крэпкія яйкі з тоўстым шкарлупіннем, двухжаўтковыя!
    Ганна. He, я так жартаваць не згодна, з гэтым трэба нешіа зрабіць.
    Насця. Давай так, мая галубка. Калі лепшы тавар твой, то заставайся тут і стой. Калі мой, то выбачай, другое месца пашукай, згодна?
    Гучыць музыка, жанчыны рыхтуюць свае тавары. Оастаюць з кошыкаў аднолькавыя ручнікі і паказваюць іх гледачам.
    Ганпа. Вось мой ручнік лепшы за твой.
    Насця. Дзе ж твой лепшы? Мой лепшы, усе бачаць.
    Ганна. Усё роўна мой. Людцы добрыя, адкажыце, у каго ўсё ж лепшы?
    Прысутныя адказваюць.
    Насця. He чуваць нікога, не зразумелі.
    Ганна. Давай так зробім: вось гэтая палова твая, а гэтая палова кірмашу мая. Чыя палова гучней крыкне, той тавар і лепшы. Я першая, мая палова, што ёсць моцы крычым беларускае слова «кросны».
    Насця. Ну, зараз наша чарга. Мая палова, не падвядзі, што ёсць моцы крычым наша беларускае слова «чаўнок».
    Ганна. Ну што, мае грамчэй крычалі, таму мой тавар лепшы.
    У гэты час прысутным раздаюцца абаранкі.
    Насця. Чаму твой? Ну і дасадлівая баба папалася. Людцы добрыя, дапамажыце нам гэтую спрэчку вырашыць. Падыдзіце, калі ласка, у каго мае абаранкі, да мяне.
    Ганна. А да мяне падыдзіце, у каго мае абаранкі.
    Насця. Станьце, калі ласка, парамі. Хлопец з дзяўчынаю, мужчына з жанчынаю.
    Становяцца парамі.
    Ганна. Вось гэта мой ручнік, і я яго даю свойму гурту.
    Насця. /X гэта мой гурі, таму прыміце мой ручнік. Станьце пара за парай.
    Пранодзіцца гулыія «Ручнік». Гулыію можна і.чправізаваць па-свойму.
    Ганна. Ну, малайцы, мае першыя справіліся, таму мой ручнік і легішы.
    Насця. А мас спазніліся, таму што ііа мой прыгожы ручнік загледзеліся, усё роўна ён лепшы.
    Ганна. Ну, няхай сабе твой ручнік і лепшы, але ў цябе такога тавару няма, як у мяне. (Дастае ляльку у беларускім адзенні.)
    Насця. He разыходзьцеся, даражэнькія, усё-такі вызначыць трэба, чый тавар лепшы. Станьце, калі ласка, у круг парамі, а каму не хапіла партнёркі, станьце ў сярэдзіну круга. Той, хто ў крузе, танцуе з лялькай.
    Праводзіцца танец-гульня.
    Ганна. Зараз танцуем парамі пад музыку. Калі музыка спыніцца, спадары павінлы памяняць сваіх спадарынь. Каму не хопіць пары, танцуе з лялькай.